У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
Я чытала ліст і плакала... Але адказу ўсё ж не дала. He магла я адступіць ад свайго.
Тады праз тыдзень зноў атрымала пісьмо. Кароткае, вострае, як брытва. У ім я ўлавіла пагрозу — цераз сябе ён пагражаў мне. «Ты адзіная, што звязваеш мяпе з жыццём. Калі ў ім не будзе цябе, яно траціць для мяне ўсялякі сэнс». Я задумалася. А што, калі гэта сур’ёзна? Калі яму сапраўды цяжка? Калі ён гатоў на ўсё, а я ў такую хвіліну не падам яму рукі, адвярнуся? Што, калі ён... Я ўспамінаю яго словы з першага ліста. «Ці мо... Мне страшна нават падумаць, і я маўчу». Што ён хацеў сказаць? Што? Што?
Мяне ахапіла вялікая трывога. Але я прымусіла сябе маўчаць!
Тады прыйшоў яшчэ адзін ліст — ужо зусім пе падобны да першых. Словы яго палілі мяне агнём. «Як цяжка расчаравацца ў самым дарагім, у самым святым на зямлі! Няўжо і праўда, што ўсе такія, як мая жонка? Няўжо? Сэрца маё не мірыцца з такім довадам, а свядомасць кажа, што гэта праўда. Тая адзіная, не падобная, святая — такая ж самая, як і ўсе, як твая жонка, твая цешча. Каб толькі добра ім, ёй самой, а што кепска некаму, што нехта гіне, просіць літасці, дапамогі — ім напляваць! Яны гатовы толькі працягнуць руку, каб узяць тое, што выгадна...»
He, такога я не магла стрымаць. Я папісала адказ.
* * *
Мы ўжо ляглі спаць, як пачуўся рэзкі доўгі званок. Так да пас ніхто раней не званіў. У ім чулася трывога ці пагроза — нешта такое страшнае, незвычайнае. Мы схапіліся ўсе — маці, я, брат. Пайшла адчыняць маці. Чамусьці яна нават не спытала, хто звоніць,— адчыніла адразу.
У пакой зайшлі дзве жанчыны — адна старэйшая, другая яшчэ даволі маладая. Адразу відаць — маці і дачка. Маці ўжо грузная, з буйным тварам, дачка — хударлявая, рухавая, з вялікімі вачыма, з тонкімі вуснамі, з нервовым тонкім носам.
Мне адразу стала холадна.
167
Першая, маладая, не зводзіла з мяне вачэй. Яны гарэлі нядобрым бляскам.
— Чаго вы хацелі? — спытала ўрэшце мая маці.
— Гэта ты Люба Ліхтаровіч? — яадыходзячы да мяне ўпрытык, спытала маладая. Рукі яе, сціснутыя ў кулакі, узяяліся, і я міжволі зрабіла крок назад.
— Я Люба... А што вам трэба? — Голас у мяне дрыжаў, і сама я пачала калаціцца, як голы на марозе. «Што я такое зрабіла? Што ім трэба?.. Няўжо гэта тыя?»
— Што нам трэба? Я прыйшла забраць у цябе свайго мужа! Дзе ён тут у вас схаваўся? Дзе? He аддасце — я паклічу міліцыю!
Спачатку мяне, як варам, абліло чырвапню сораму, страшэнна ганебнага, бруднага сораму — я забрала ў яе мужа! Мне гавораць аб гэтым у вочы перад маімі роднымі. Я гатова была праваліцца праз зямлю. Язык мой прысох у роце, а я пе магу прамовіць і слова, я гляджу, як загіпнатызавапая, па гэтую шчуплую сярдзітую жанчыну і сама сабе здаюся нікчэмна малой істотай, якую вось зараз раздушаць між пазпогцяў. Я закрываю твар рукамі.
— У нас нікога чужога няма,— чую я голас маці.— I вы не маеце права крычаць на нас. Мы вас не ведаем, хто вы...
— He ведаеце, то будзеце ведаць! — загрымеў ад парога другі голас, трохі сіплы, грубы. Я чую цяжкія крокі, тая, старэйшая, набліжаецца да мяне.
— Ты што ж гэта сям’ю разбіваеш, разлучніца?..
Тут яна яшчэ дадала некалькі слоў, якіх ад жанчын я ніколі не чула.
I ўжо другі голас — тонкі, як напятая струна, сярдзіты:
— Яна не ведае! He прыкідвайся! Усе людзі ўжо ведаюць! Дзе ён прападае начамі, дзе, калі не з табою ў пасцелі? Дзе ты дзела майго мужа, шлюха, дзе? — крычыць маладзейшая.
Я чую на сабе яе гарачае дыханне, мне здаецца, што вось зараз на маю галаву пасыплюцца яе ярасныя ўдары.
I тут здарылася нечаканае. Пачуўся рэзкі, загадны голас брата:
— Прашу вас выйсці! — I ён расчыніў дзверы насцеж.— Інакш я выведу вас і без міліцыі. Тут ніякага samara мужа не было і няма.
168
— Смаркач! — завішчала дачка.— He да цябс прыйшлі, дык і заткніся. Мы да гэтай сукі...
— Што? — Ён грозна падышоў да яе.— Ты яшчэ лаешся? Марш за дзверы.— Ён азірнуўся, схапіў табурзтку.— Марш!
Жанчыпы выскачылі, пасылаючы нам праклёпы.
У тую ноч мы доўга не спалі. Маці прабірала мяпе, лаяла, угаворвала, плакала, шкадавала. Брат маўчаў, a калі маці пачынала вельмі ўжо насядаць, заступаўся.
А што я магла сказаць, чым апраўдацца? Віпавата... Мала таго, што пазпаёмілася з жанатым, дык яшчэ завяла перапіску. I вось, калі ласка. Пісьмы — нітачка, за якую яны ўхапіліся і прыйшлі сюды. Зло ўзяло на яго...
Дзень, якога я ледзь прычакала жывая, аказаўся не лепшы за поч. Яна, гэтая жанчыяа, прыйшла да нас на работу. На шчасце, дырэктара ў той час не было, паехаў недзе ў камандзіроўку, і з ёю гутарыў старшыня мясцкома Міша Кузьмічэнка, яшчэ малады мужчына, вясёлы і несур’ёзны для свае пасады. Ён выклікаў мяне на калідор.
— Я цябе лічыў... і цяпер лічу — сціплаю дзяўчынай. Думаю, што не памыляюся... А гэтая, што прыходзіла,— мпе хочацца назваць яе моцным словам, прабач,— гэтая жанчытта гэтулькі выліла на цябе памыяў, што калі б усё прымаць сур’ёзна, то пе ведаю... Ты была б не ты, а нешта невераемнае... Шчыра кажучы, адразу мне хацелася папрасіць яе за дзверы — у яе ўсе замашкі гандляркі і вулічнай дзеўкі. Але што зробіш? Я — афіцыйная асоба, прымаю яе заместа дырэктара. Павінен быў не вылазіць з рамак... Супакоіў як мог, сказаў, што разбяромся і прымем меры... Так што глядзі... He думай, яна па мне не спыніцца, дойдзе і да дырэктара. Гэта з такой катэгорыі, што да бога дастане...
У капцы ён нясмела спытаў, што ж усё такі было па самай справе. Я шчыра ўсё расказала — як пазнаёмілася, як потым каялася, калі дазналася, як урэшце пашкадавала яго і напісала ліст.
— Калі выкліча дырэктар,— сказаў мне Міша Кузьмічэнка,— гавары, што не ведала, жапаты ёп ці не,— гэта раз. Падругое, што адносіны ў вас былі чыста сяброўскія, звычайнае зпаёмства. Так ці не? He чырваней, мы ж дарослыя...
— Калі трэба будзе, я вазьму даведку ад доктара,— сказала я і яшчэ больш пачырванела.
169
— Правільпа,— падхапіў Міша Кузьмічэнка.— Вазьмі... I самае галоўнас — што ты цяпер паогул не водзіш з ім ніякага знаёмства. Ліст напісала проста з жаласці да яго... I глядзі, каб ніхто не мог даказаць, што гэта не так. Вось і ўсё. Можаш працаваць спакойна.
Мяне ўзрадаваў яго сяброўскі тон і шчырае спачуванне. Неяк я адчула сябе смялей.
Пасля той памятнай ночы прайшло два дні, і я атрымала ліст, у якім Анатоль прасіў мяне дазволу сустрэцца. Ён кляўся, што яму трэба сказаць мпе пешта вельмі важнае, што ад гэтага залежыць яго лёс...
Толькі цяпер я са страхам адчула, што яго лёс для мяпе не абыякавы. Няўжо я кахаю яго?.. Я не магла дачакацца таго дня і часу, калі было прызначана спатканне. Сэрца маё прагнула сустрэчы, хоць у свядомасці я праклінала сябе за легкадумнасць: я ж дала сабе слова ніколі болей не бачыць яго і не гаварыць з ім,— што б там ні сталася. Адзінае, чым я сябе супакойвала,— гэта што я пе пакажу яму, кахаю яго ці не, буду весці сябе так, каб ёп падумаў, што яго для мяне ўжо болей няма на свеце. Мо гэта яго астудзіць.
* * *
Я не пазпаю сама сябе... Мы памяняліся ролямі...
Мы сядзелі на лаўцы ў скверыку. Над памі шумелі ліпы, ужо сямтам пафарбаваныя ў жоўты колер. Першыя нажоўклыя лісточкі ўжо ляжалі на дарожках, шапацелі пад нагамі ў людзей. Набліжалася восень...
Мы сядзелі і гаварылі. Ён трымаў маю руку ў сваіх далопях. Ён быў вясёлы, нават сядытады спрабаваў жартаваць. Я разумела, што гэта настрой чалавека, які рашыўся на ўсё. Так, прынамсі, выходзіла з яго слоў. Адзінае, што яго турбавала,— гэта што яго жонка кусае мяне і можа нашкодзіць мне на рабоце.
— Няўжо гэта ўсё, што ты хацеў мне сказаць? Гавары мпе, што ты надумаў рабіць?
Ён задумаўся, закусіў ніжнюю губу.
— Што? Вось што! Слухай. Усё залежыць ад цябе. Мой лёс у тваіх руках... Калі ты мяпе толькі кахаеш...
У мяне забілася сэрца, я заплюшчыла вочы і адкінулася на спінку лаўкі. Ён гаварыў далей — хутка, узбуджана:
170
— ...Тады я гатовы на ўсё, мне нічога пе страшпа... Я кіну яе, кіну ўсё. Я пайду за табою, толькі скажы... 3 ёю развядуся — так ці інакш. Я не дарую ёй здзеку над сабой... і асабліва над табою. Што — ты вінавата?
— А як яна даведалася пра мяне?
Анатоль замоўк, глянуў на мяне і апусціў вочы.
— Яна лазіць па маіх кішэнях. Знайшла твой адрас... Ты даруй, што я такі непрактычны... Мне ніколі не даводзілася займацца ніякімі сакрэтнымі рэчамі, у мяне ўсё на паверхні — бяры, глядзі...
Я слухала — і нібы мяне рассякалі на дзве палавіны. Адна крычала: «Што ты робіш, куды ты? Там вір, там пропасць, ты загінеш! Ты не ўбачыш болей белага свету! Гэтая ведзьма не дасць табе болей прасветлай гадзіны, яна стане сачыць за кожным тваім крокам, стане гадзіць табе, бэсціць, таптаць у гразь. Яна зробіць усё, каб ты зненавідзела таго, зза каго рашылася на такі крок! Ты безрассудная! Ты прападзеш!» А другая даводзіла іншае — шчыра і пераканаўча: «Не бойся, ідзі смела! Кінь сваё соннае спакойнае жыццё! Ты знайшла чалавека, якога пакахала, які спадабаўся табе душою, характарам, выглядам, чалавека, які разумее цябе, а ты яго. Ведай, што ў жыцці такія шчаслівыя выпадкі здараюцца адзін толькі раз! He абыходзь свайго шчасця!.. He забывай, што шчасце само ў рукі не ідзе, яго трэба заваяваць! Трэба перамагчы ўсе злыя сілы, якія сталі на вашай дарозе, як у Taro чалавека, што шукаў кветку папаратніку на купалле. He бойся кінуцца за сваё шчасце ў вір, у агонь! Толькі той варты шчасця, хто змагаецца за яго! Змагайся — і ты пераможаш, ты будзеш шчаслівая, вось пабачыш!»
Каму было паверыць, якой палавіне? Дзе, на чыім баку праўда? Хто прарок?
Да мяне зноў даляцеў Толеў голас:
— ...кажу яшчэ раз: калі ты толькі мяне кахаеш, я гатовы на ўсё... Толькі папярэджваю: нам будзе нялёгка, нам давядзецца перажыць усяго, покуль мы збудуем сабе шчасце. Калі ёсць у цябе сілы, калі ёсць цярпенне — згаджайся. А няма — што ж, я застануся адзін...
Ён кажа праўду... Я кахаю яго... У мяне ёсць сілы і цярпепне ўсё вынесці... Мы збудуем сабе шчасце... Адчуваю, што я, як і ён, гатова па ўсё.
Раптам перад зрокам маім праплывае спалоханы
171
твар маці, і я, здаецца, вось над самым вухам чую яе папераджальны голас: «Дачушка! Адумайся! Што ты робіш? Ты загубіш сябе і мяне!.. Я лепш памру, чым буду цярпець такую ганьбу ад свае дачкі!»