У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
— Цябе гэта цікавіць? — Голас жанчыны стаў ледзяны, і ў Рыты пабеглі па скуры мурашкі.— Цябе гэта цікавіць? — яшчэ больш сурова паўтарыла яна, усё так жа стоячы ў праёме дзвярэй.
— Мама! — крыкнуў Лявон з надрывам і адначасова з пагрозай у голасе.
— Што мама, што тата? Навошта мы табе? Ты ўжо сам сабе гаспадар... I завёў гаспадыню.— Апошні сказ яна вымавіла ціха, з дакорам.
— Мама! — ужо дзіка закрычаў Лявон і ўсхапіўся з пасцелі, скінуўшы коўдру і з Рыты. Ён быў у адных трусах, загарэлы да чарнаты, з распатланымі доўгімі валасамі — і страшны.
Рыта сарамліва абцягнула на нагах камбінацыю і села на канапе, не ведаючы, што рабіць.
144
Але жанчына ўжо зачыніла дзверы, яе крокі аддаляліся ад спальні.
Рыта ведала, што ёсць хвіліны ў жыцці чалавека, калі ён можа звар’яцець, калі яму хочацца памерці, калі яму хочацца некага забіць, але ўсё гэта яна толькі ўяўляла. А цяпер адчула на сабе. Вось цяпер, у гэты момант, ёй хацелася праваліцца праз зямлю, каб ад яе, Рыты, не засталося ніякага следу, каб ніхто ніколі яе не ўбачыў і каб усе забыліся, што яна жыла на гэтым свеце. Ёй хацелася рассыпацца вось тут на парашок, на попсл, каб можна было яго развеяць па ветры і каб не засталося ад яго ніякага следу і ўспаміну. Ва ўсімусім яна вінаваціла толькі сябс, і больш нікога. He, Лявон не вінаваты, ён хлопец, ён мужчыпа, рана ці позна ён павінен быў гэта зрабіць — не з ёю, дык з пятаю, дзесятай. А яна... Ануча, бязвольная лялька, якая пайшла на павадку ў сваіх самых нізкіх пачуццяў. I вось яна цяпер перад судом свайго сумлення, а яшчэ горш — перад вачыма гэтай жанчыны, і няма ёй, Рыце, ні апраўдання, ні літасці!
— Што ж рабіць? — з роспаччу спытала яна ў Лявона, які ўсё гэтак жа, у трусах, хадзіў па пакоі і рваў на сабе валасы.
Ён на хвіліну спыніўся перад ёю, шалёнымі шклянымі вачыма глянуў на яе і крыкнуў, затупаўшы босымі нагамі:
— Адыдзі! He магу цябе бачыць!
I зноў хадзіў па пакоі, закідаў галаву і тузаў сябе за кудлатыя валасы, а на твары былі роспач і адчай.
«Вось лабірынт,— прамільгнула ў затуманенай свядомасці Рыты.— Сцены каменныя. I дзіркі няма... Сцены каменныя. Аб іх можна толькі разбіць сабе галаву...»
Паездка ў мінулае
Львоўскі аўтобус «Турыст», нудна равучы маторам на адной ноцс, імчаў на захад па магістралі Мінск — Брэст. Ехалі на экскурсію на знакамітае возера, непадалёку ад якога жыў не менш знакаміты паэт — на вялікі жаль, на нашай зямлі — і не наш.
Аўтобус ужо браўся на горку, за якою павінен быў паказацца Дзяржынск, як шафёр нечакана спыніў машыну. Ён выйшаў з кабіны і нешта пачаў капацца ў маторы. Пасажыры таксама не засталіся сядзець у аўтобусе, яны выйшлі на волю, грэліся на сонцы, хадзілі. Прайшло мо якой паўгадзіны, покуль шафёр скончыў сваю работу, выцер анучкай рукі і сеў у кабіну. Як па камандзе, усе кінуліся да аўтобуса.
Засакатаў стартэр, матор бухнуў адпрацаваным газам, і аўтобус крануўся.
Аднак ехалі нядоўга. Цяпер нават неспрактыкаванаму вуху было чуваць, як у маторы нешта падазрона стукае. Шафёр зноў спыніўся і сказаў пасажырам, што далей не паедзе: стукаюць «пальцы» ў маторы. Машына толькі што з капітальнага рамонту, неаб’езджаная, і ён не хоча рызыкаваць.
Спачатку ўсе павесілі насы, а потым сталі раіцца, што рабіць. Выручыў шафёр: ён сказаў, што трэба некаму дабрацца да Дзяржынска, пазвапіць у Мінскі аўтапарк, і адтуль павінны выслаць другую машыну. Два чалавекі пайшлі ў Дзяржынск.
Пры дарозе справа быў лясок, і туды скіравалі астатнія — большасць з тых, што ехалі. I ў гэтым ляску адбылася сустрэча дваіх людзей, якія яшчэ з самага пачатку
146
дарогі кідалі адно на другое трывожна запытальныя позіркі.
Яго звалі Валодзя Ждан, а яе Шура Рыжык, хоць яна была зусім не рыжая, а светлавалосая. У яе былі вялікія тоўстыя косы, складзеныя ззаду ў цяжкую куклу.
Ждан быў мажны і дужы, вышэйшы за яе на цэлую галаву.
Яны стаялі адпо супраць другога і маўчалі, як тыя закаханыя, якім па семнаццаць год, перапоўненыя пачуццём, што магутнай хваляй разліваецца па ўсім целе і скоўвае рухі, адбірае мову, толькі свецяцца, гараць адны вочы, гэтае чулае люстэрка чалавечай душы.
— Бачыш, што я знайшоў,— першае, што мог сказаць Валодзя Ждан, і паказаў Шуры маленькі таўсматы падасінавік. Патрымаў яго на раскрытай далоні і кінуў на мох.
Яна зрабіла рух, нібы хацела схапіць яго за руку, і сказала з дакорам:
— Ну, што ты робіш? Такі грыбок...— Нагнулася і хацела падняць яго.
— He падымай! — папрасіў чамусьці Ждан. Ёп узяў яе за рукі.— Навошта ён табе?
Твары іх былі побач, ён бачыў яе вялікія спалоханыя вочы, бледныя, як мармур, шчокі, прыпухлыя губы, з якіх верхняя крыху выставала над ніжняй і рабіла жанчыну капрызнай з выгляду.
— Шура... Як даўно я цябе не бачыў... Ах ты, Шура...— Словы, словы — пяшчотныя, палкія, шчырыя словы прасіліся на язык, але ён не мог цяпер гаварыць іх, вось так, ні з сяго ні з таго.— Ах ты, Шура,— ажно прастагнаў ён,— што ты са мною робіш?
Яна адчувала, што ён увесь перапоўнен парывам, што ён увесь — як бочка з порахам, а яна — тая іскра, што можа запаліць пажар. Яна спалохалася, паспрабавала вызваліць рукі, але ён трымаў іх моцна, і яна папрасілася:
— Валодзя, перастань... Яшчэ хто ўбачыць... Хадзем, мо ўжо машына...
Нібы вядро халоднай вады вылілі на яго гарачую галаву. «Перастань, яшчэ хто ўбачыць...» Што ў гэтых словах? Прысуд без жалю? «Яшчэ хто ўбачыць...» А каб не ўбачыў? Тады нічога? Ох, гэтыя людскія вочы! Як іх баяцца тыя, у кім жыве, не памерла, чалавечае чулае сумленне! I колькі высокіх і шчырых парыванняў патушылі мо не раз гэтыя строгія людскія вочы!
147
Ждан нехаця адпусціў яе рукі, адступіўся на крок. Паволі да яго даходзіла, хто яны і чаго тут апынуліся. Што іх звязвае? Колішняе, даўпяе, схаванае ад людскога вока пачуццё? I болей нічога! Затое не дасць ім зблізіцца многае такое, цераз што цяжка пераступіць...
Яны скіравалі да дарогі, туды, дзе чуваць былі крыкі і вясёлы смех. Яна ішла першая, а ён следам — і прагнымі вачыма абнімаў яе ўсё яшчэ стройны, як дзявочы, стан, кідаў позірк на яе моцныя прыгожыя сялянскія ногі, якія ступалі лёгка і зграбна, хоць і былі ў стаптаных басаножках на нізкіх абцасах. Яму так хацелася пагладзіць яе светлыя валасы, заплеценыя ў косы і закручаныя ў тугую цяжкую куклу, што ён ажно адвёў свае рукі за спіну і счапіў іх пальцамі. Яна ішла не азіраючыся, а яму хацелася затрымаць яе, пабыць яшчэ хоць адну хвіліну самнасам з гэтай жанчынай, якая так нечакана сёння ўзбунтавала яго кроў, абудзіла даўно забытыя — здавалася назаўсёды, пачуцці.
Яна далучылася да жанчын і дзяўчат, а Ждан лёг ніцма на траве пры дарозе і ляжаў нерухома, безуважны да таго, што рабілася навакол. Можна было падумаць, што ён спіць, паклаўшы галаву на рукі. He, ён не спаў! Ён думаў, ыавошта ім сёння трэба было ехаць у адным аўтобусе недзе за свет, калі ўжо гадоў дзесяць, як яны бачаць адно аднаго ў два гады раз, і то мімаходзь. I вось гэтая экскурсія перавярнула ўсё ў яго душы, закрывавелі старыя раны...
А каб вельмі было што ўспомніць, дык не... Пасля вучобы яго, маладога спецыяліста, прыслалі на работу ў рэдакцыю... За Шурай Рыжык увіваліся не толькі хлопцы, але і жанатыя мужчыны, хоць яна, здавалася, была зусім да іх безуважнай. У яе ўжо быў хлопец — загадчык аддзела Гушчынскі. Як потым даведаўся Ждан, Гушчынскі даўно заляцаўся да Шуры, і з іх нават пасмейваліся: трэба толькі Гушчынскаму памяняць прозвішча на Рыжык — ён быў сам трохі рыжаваты — і выйдзе добрая пара Рыжыкаў.
Мо зза таго, каб пе бачыць Шуры Рыжык, а хутчэй зза сваркі з Гушчынскім, сваім непасрэдным начальнікам, Ждан перайшоў на другое месца работы.
Праз нейкі час ён даведаўся, што Шура выйшла замуж, але не за Гушчынскага. Гэта яго ўразіла, але ненадоўга.
148
Хутка пасля таго ажаніўся і сам Ждан.
Мо ён і забыў бы пра сваё непадзеленае каханне, каб не даведаўся нядаўна, што Шура разышлася з мужам.
I цяпер — раптоўна гэтая сустрэча!.. Тут проста Hernia фатальнае.
Па тупаце ног, па ажыўленых галасах людзей Ждан зразумеў, што пад’язджае аўтобус.
Яны ехалі зноў. Ждан сядзеў ззаду, сядытады ён бачыў зза спінкі сядзення Шурыну галаву.
Пачало змяркацца. Аўтобус каціў па грунтавой дарозе, за Стоўбцамі звярнулі на Мір. На калдобінах добра падкідала — аж стукала часам рама аб восі.
3 «зубрам», які вёз арматуру, пачалі гуляць у перагонкі: то ён абганяў аўтобус, то аўтобус яго. Але нечакана шафёр МАЗа абагнаў аўтобус і паказаў шафёру спыніцца.
Пасажыраў чакала яшчэ адна затрымка: нрабіта задняе кола.
Шафёру памагалі ўсе, хто мог і як мог: дамкрацілі, адкручвалі гайкі, здымалі кола, насаджвалі запаску. Скончыўшы, памылі рукі бензінам, нотым перакусілі, а мужчыны з радасці і гора ўзялі па чарцы, стала весялей.
Зноў аўтобус імчаў, ужо ноччу, сярод рэдкіх агнёў, асвятляючы фарамі прыбярэжныя таполі, вербы, ліпы, бярозы.
Ноччу, асветленыя жоўтым агнём фараў, дрэвы здаюцца яшчэ прыгажэйшыя. У іх ёсць нешта рамантычна казачнае, фантастычнае, яны, нібы зачараваныя здані, стаяць пры дарозе і не маюць сілы сарвацца з месца, пабегчы за машынай, толькі махаюць сваімі рукамігалінамі — і застаюцца на месцы.
Праехалі сонны горад — здаецца, Навагрудак, потым зноў замільгалі прысады, і нарэшце ўехалі ў лес.
Ждана пачало хіліць на сон. Яму мроілася, што яны ўжо на месцы, разбіваюць палаткі, укладваюцца спаць, ён нібы нешта згубіў, а што — і сам не ведае.
Але вось ён прахапіўся — ад штуршка. I праўда, яны стаялі, яшчэ чуваць быў прыглушаны скрып тармазных калодак, а пасажыраў тузанула наперад. Стаялі на ростанях, раздвойвалася дарога. Каб не блудзіць па лесе, паслалі «разведку». Марудна цягнуліся хвіліны... Зноў выходзілі з аўтобуса, але стаялі тут жа, нібы баяліся лесу, які абступаў іх з усіх бакоў. Аўтобус выглядаў зусім мізэр
149
ным сярод векавых дрэў, нават негустое святло яго фараў неяк гублялася ў каламутнай цемры, і ён здаваўся звычайным лясным светлячком.
Пачынаў прабіраць холад. Адчувалася, што недзе адтуль, з глыбіні лесу, цягне вільгаццю, халоднай лясной вільгаццю, як з крыніцы.
Урэшце такі прыйшлі «разведчыкі» і сказалі, што возера тут, недалёка.
Машына ішла асцярожна, як конь да ракі. Пад коламі часам шыпела вада, аўтобус варочала з боку на бок, па кузаве скраблі галіны, нават сыпалася ўсярэдзіну лісце, мокрае ад расы.