• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    — Відаць, былі падставы?
    — 0, падставы заўсёды знойдуцца. Але, кажа бацька, там з яго зробяць чалавека. Можа быць! Іншы раз тое, што ён гаворыць, мае ўласцівасць збывацца. Як ні дзіўна...
    — Чаму ты лічыш, што нашы бацькі дурнейшыя за нас?
    — Яны закасцянелі ў сваім быце. Ім не хапае шырыні погляду на жыццё.
    — 0, які ты шырокі! За іх плячыма... Нябось, каб пажыў на голым месцы, іначай стаў бы думаць. На ўсім гатовым лёгка так гаварыць!
    Рыта сама сябе не пазнавала. Дома яна гаварыла са сваімі бацькамі амаль вось так, як цяпер Лявон. А тут япа пеяк раптоўна перайшла на іх бок і ўжо нібы спрачаецца не толькі з Лявонам, але і з сабой, з тою, якою 134
    япа была зусім пядаўна. А мо ў ёй загаварыла яе сяляпская жылка? Мо яна, сама таго не падазраваючы, зацятая патрыётка і абаронца таго, што пакінула без усякага жалю і смутку? I мо гэты сум па страчаным прачынаецца ў ёй і вось тут загаварыў зусім чужымі для яе словамі і незнаёмымі думкамі?
    — Mae старыя рады былі б пачуць гэта з тваіх вуснаў. Нават пахвалілі б. Асабліва бацька. Ды і маці... Але даволі дыскусій. Хадзем, пакажу кухню. I будзе ўсё.
    Кухпя была прасторная, як добры пакой,— нягледзячы на тое, што тут стаяла ўсяго мпога: шырокі белы стол, крэслы вакол яго, вялізпы халадзільнік, газавая пліта, нейкія, таксама ўсе белыя, кубікішафчыкі, вялізны буфет з мноствам усялякага посуду. Рыта стаяла як зачаравапая. «Вось каб мне пажыць тут хоць з месяц. Такі рай! Проста не верыцца».
    Лявон адчыніў масіўныя дзверцы халадзільніка. Там было поўна ўсяго, а чаго — Рыта не разабрала. На дзверцах, як на гратцы ў вёсцы, стаялі бутэлькі, але нейкія не простыя — з яркімі этыкеткамі і залатымі галоўкамі. Лявон дастаў адну, паставіў на стол. Потым стаў вымаць з халадзільніка кілбасу, сыр, масла, рыбу.
    — Хочаш, разагрэю супу? Яшчэ маці зварыла.
    Рыта ўсміхнулася толькі і адмоўна пакруціла галавой: ходзіць у дамавую кухню, а суп стаіць амаль тыдзень. Ну і хлопчык, ну і сынок!
    Яна глядзела на белы шырокі стол, на вялікую модную пляшку з незнаёмым пітвом,— і ёй стала страшпа: яе цягнула паспытаць, што там. I япа ведала, што, калі Лявон налье чаркі, яна не зможа адмовіцца.
    Так яно і было. Яны селі за стол. Лявон, як бывалы мужчына, стараўся прыслужваць Рыце, але нават яна заўважыла, што робіць ён гэта няўмела, скавана — нешта яго як стрымлівае ці палохае. А мо ён проста яшчэ не ўмее?
    У яе адразу зашумела ў галаве, свет зрабіўся нейкі інакшы, чым быў. I нейкая смеласць з’явілася ў яе, нейкая ўпэўненасць. Яна ўжо не адчувала сябе няўклюдным падлеткам, які пе ведае, што рабіць і піто гаварыць, а чалавекам, які па меншай меры ведае сабе цану. Але з гэтай яе раптоўнай сталасцю пеяк пе вязалася тое, што ёй вельмі хацелася смяяцца. I яна смяялася, аж заходзілася, ад
    135
    Лявонавых жартаў, хоць паранейшаму не ўсё ў іх разумела.
    А вось Лявон быў усё такі ж роўны і спакойны, толькі рухі яго рук сталі больш упэўненыя, хоць і трохі запаволеныя. I нейкая сур’ёзнасць усё больш і больш насоўвалася на яго твар, нібы ён рашыўся на нешта вельмі важнае ў жыцці.
    — Выпі яшчэ! — Ён наліў ёй поўны крыштальны кілішак на тонкай гранёнай ножцы, увесь парэзаны нейкімі шнарамі, якія ўтваралі мудрагелісты ўзор.— I я вып’ю. Адзначым дзень нашай свабоды! He калі тое было, не калі будзе! Салют!
    Ён выпіў да дна, яна толькі прыгубіла. Напітак, які першы раз ёй спадабаўся, цяпер ужо страціў свой смак і больш не ішоў. Яна ўсяго разы два і каштавала дома моцныя напіткі, а такі піла ўпершыню. I не знаходзіла ў ім ыічога смачнага.
    — Эээ, так не пойдзе! Раўнапраўе! Я выпіў — выпі і ты. Чуеш, РытаМаларыта?
    Яна марудзіла — баялася, што зусім страціць галаву.
    — Што, баішся? Глядзі! — Ён наліў сабе зноў поўны кілішак, чокнуўся з ёю.— Цяпер не адмовішся?
    Яна кіўнула, зарагатала і выпіла да дна.
    Праз колькі часу адчула, што ногі ў яе як прапалі, нібы адняліся, а рукі сталі цяжкія і непаслухмяныя: відэлец выпадаў у яе праз кожныя дзветры хвіліны, то падаў з рукі хлеб. А твар, яе ўласны твар, якога яна ніколі не адчувала, стаў як чужы — бы нехта наклаў ёй цяжкую цвёрдую маску. Яна пакратала кончык свайго носа: ён быў нейкі задубянелы, нібы адмёрз.
    Покуль яна прыслухоўвалася да таго, што з ёю адбываецца, Лявон таксама не драмаў. Ён спрабаваў спяваць, але голас у яго абрываўся, ён зноў пачынаў з таго самага месца, на якім скончыў. Потым, скінуўшы талерку, ён устаў зза стала, паківаўся, нібы спрабуючы, ці моцна стаіць на нагах, і, абапіраючыся аб сцены, выйшаў з кухні.
    Дзіўна, што яны, якія паўгадзіны назад былі нібы непадзельнае цэлае, цяпер адгарадзіліся, кожны быў сам па сабе і не хацеў бачыць другога, кожны быў заняты толькі сабою. Рыта толькі краем вуха, а праўдзівей, краем свядомасці пачула, як бразнулі дзверы, потым нешта грукнула, нібы ўпаў на падлогу цвёрды качан капусты. Потым чу
    136
    ваць было, як палілася з крана вада: цурчэла роўна і доўга.
    Рыта зразумела, што Лявону, няйначай, кепска. Яна ўстала, як і ён нядаўна, астоялася, бо адчувала, што галаву водзіць у бакі, і асцярожна, каб не спатыкнуцца на роўным месцы, пайшла па шум вады. Як яна зразумела, гэта быў ванны пакой. Праз адчыненыя дзверы яна ўбачыла, што Лявоп, стаўшы на калені над ваннай, трымае галаву пад струменем вады. Здавалася, ён заснуў, бо нават не варушыўся. Рыта падышла да яго, спытала:
    — Лявон, табе кепска?
    Ён не скрануўся, нічога не адказаў.
    — Ты чуеш? — Яна дакранулася да яго мокрага пляча. — Адыдзі!
    Гэты грубы выкрык яе крыху ацверазіў. Яна выйшла з ваннага пакоя і ўжо не ведала, што рабіць далей. Першае памкненне было — ісці дадому. Але яна спалохалася гэтай думкі. Як яна, п'яная, выйдзе на вуліцу, як яна гляне людзям у вочы? На яе будуць паказваць пальцамі: вунь п’янае дзяўчо, яшчэ малако на губах не абсохла, a ўжо дапала да гарэлкі. Ды яшчэ завядуць у міліцыю. He, трэба трохі пачакаць, покуль хмель пройдзе зусім, а тады ўжо... 0 не, яна не будзе больш ні хвіліны!
    Усё так жа няўпэўнена ступаючы, яна зноў вярнулася на кухню, адсунула крэсла ад стала і села. Хацелася прылегчы, галава была цяжкая і хілілася ўніз. Яна зноў пасунулася да стала, паклала на яго рукі, на рукі — галаву і заплюшчыла вочы. Але ў галаве закруціла яшчэ больш, ажно стала нядобра пад лыжачкай. Яна расплюшчыла вочы — і зноў усё стала на месца. Што гэта за насланнё? Такое з ёю было першы раз. Яна зноў звяла вочы — і тут жа яе пацягнула на ваніты. Тады яна ўставілася ў акно і ўжо больш не заплюшчвала вачэй. Думкі, нейкія няясныя малюнківобразы, не звязаныя між сабою, мільгалілёталі ў яе галаве, у вушах стаяў звон, а кроў у скронях стукала моцна, як малаткамі, а сэрца неяк сцішылася, нібы яго і не было зусім,— і чамусьці Рыта баялася, што яно спыніцца.
    Яна заснула непрыкметна, і калі раптоўна прахапілася, то спачатку пе магла ўцяміць, дзе яна. Узняла цяжкую галаву, агледзелася, успомніла ўсё. У хаце пачынала шарэць. Яна ўскочыла на ногі, кінулася да ваннага пакоя. Але там Лявона не было, хоць вада з крана лілася. Яна
    137
    закруціла кран і паіішла ў Лявонаў пакой. Ён ляжаў на канапе ніцма, як труп, тварам уткнуўшыся ў ляжак.
    Рыта села ля яго, пашукала вачыма падушкі, але не знайшла. Здагадалася, што гэта раскладная канапа і ўсярэдзіне ў ёй нешта павінна быць. Яна засунула руку за спінку ўніз і якраз трапіла па падушку. Гэта была невялікая падушка, трошкі большая за ясік, туга набітая пер’ем, цяжкая, як сырая.
    Рыта ўзняла Лявонаву галаву, падсунула падушку і сама прысела ля хлопца. Ён быў як нежывы, і яна спалохалася, што яму зусім кепска. Яна падсунула сваю далопь пад яго грудзі і адчула, як хутка і слаба стукае ў яго сэрца. Ёй стала шкада яго: «Не, я не пайду адгэтуль, покуль ён не ачуняе. Што ўжо будзе!»
    У кватэры тым часам зусім сцямнела, але яна не хацела ўключаць святло: так ёй было лспш. Раптоўна зазваніў званок — недзе ў прыхожай. Яна не разабрала — гэта тэлефон ці той, што ў дзвярах. Яна, як акамянелая, сядзела і не магла скрануцца з месца. Званок зазвінеў яшчэ некалькі разоў — з роўнымі перапынкамі — і заціх.
    Яна сядзела побач з Лявонам ціхая, задуменная і гладзіла яго мокрыя збэрсаныя валасы. Яе гэта супакойвала, а ў душы зараджаліся нейкія новыя нязнаныя дагэтуль пачуцці: пібы гэты чужы хлопец робіцца для яе сваім, самым блізкім і родным чалавекам, і на вачах яе, нсвядома ад чаго, паяўляліся слёзы. Яна сама сябе яшчэ не разумела — і не ведала.
    Колькі яна так прасядзела — невядома, але адчула раптоўна, што хмель у яе прайшоў, у галаве пасвятлела і пацішэла, толькі ў целе з’явілася страшэнная стома — яс галава так і хілілася ўніз, да падушкі. Тады яна неяк машынальна ўстала, павярнула Лявопа на бок і адсунула далей да спінкі канапы, а сама лягла побач. Прыемнае цяпло ад яго цела сагравала ёй плечы, і яна не заўважыла, калі заснула.
    Раніцай яны прачпуліся ў адзія момант, нібы хто штурхануў іх: яны ляжалі, прытуліўшыся адно да другога.
    * * *
    Іхнія адпосіпы маглі застацца сяброўскімі, чыстымі, але Лявоп у парыве шаленства перайшоў мяжу дазволенага і разбурыў светлы прывід яс вясёлкавых мараў. Ён за
    138
    хацеў адчуць тое, што прыходзіць у жыццё чалавека неяк само, і ўжо тады, калі галава мае большую сілу над парываннямі сэрца, калі чалавек глядзіць на свет не праз вузкую шчыліну свайго жыцця, а нібы з гары — з вышыні пражытых гадоў і набытага вопыту, які памагае цвяроза ацаніць свае ўчынкі, а пачуцці — кантраляваць.
    Рыта, якую стрымліваў спачатку прыродны страх, таксама пе змагла стрымаць у сабе спакусы пакаштаваць забаронепы плод.
    Яны сарвалі гэты плод, не даўшы яму даспець, раскусілі яго — і пашкадавалі абое, што паспяшылі: смак яго быў горкакіслы, як у кожпага плода, сарвапага дачасна. Яны сарвалі кветку, якая яшчэ не распусцілася, і не адчулі таго водару, які дае гэтае цудоўнае тварэнне прыроды тады, калі яно расквітнее на поўную сілу, калі пах яго робіцца хмельны і вяселіць душу.
    Але Рыта ішла на работу — з Лявонавай кватэры — нейкая ўзнёслая, ненатуральна вясёлая і задзірыстая: толькі каб хто што сказаў, каб зачапіў! Аднак глыбей у душы ляжала трывога — яшчэ да канца не ўсвядомленая, не расшыфраваная, а таму і не вельмі страшная. Нешта толькі змянілася: у яе галаве біліся словы з нейкай псспі, дзе юнак і дзяўчына, разам сустрэўшы ранак, глядзяць на свет як бы другімі вачыма і пытаюць сябе, што ж псрамянілася раптам — свет ці мы? Раней япа не разумела іхняга запытання, сёння япа сама далучалася да яго.