• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце слоў, з’яў і фактаў  Іван Шпадарук

    У свеце слоў, з’яў і фактаў

    Іван Шпадарук

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 93с.
    Мінск 1995
    32.06 МБ
    Пачынаючы з XVII і асабліва ў XVIII ст., калі разам з шырокім распаўсюджаннем паперы пачаў развівацца жанр эпісталярнай літаратуры, становіцца модным пісаць чарнілам. Але само чарніла было вядома яшчэ ў часы імператара Аўгуста. Тады існавала нават чырвонае чарніла, якое лічылася ў Рыме свяшчэнныМ. Само чарніла звязана са з’яўленнем пергаменту — для яго быў патрэбен такі састаў, які ўядаўся б у скуру. I вось з нарастаў на хворых лістах дуба і вяза пачалі рабіць настой і змешваць яго з жалезным купарвасам. У гэтых нарастах, так званых «чарнільных арэшках», утрымлівалася дубільнае рэчыва танін. У далейшым танін знайшлі ў трыснягу і каліне. У XV ст. рускія пісары рабілі чарніла нават з квасу, кіслай канусты, якія былі настоены на ржавым жалезе. А ў вёсках на чарніла ішла бузіна, стоўчаная ў ступе.
    Першы шрыфт зрабіў у XI ст. кітаец Бі Шэн. У Еўропе рухомыя літары з’явіліся ў Германіі, дзе Іаган Гутэнберг 24 жніўня 1455 г. надрукаваў сваю першую кнігу. Старажытнаславянскім шрыфтам у 1517— 1519 гг. надрукаваў некалькі кніг беларускі асветнік Ф. Скарына. Само ж слова паходзіць з нямецкага «шрыфт» — пісьмо, пісанне. Шрыфт — камплект друкарскіх літар і іншых знакаў, неабходных для набору, якія адрозніваюцца размерам і формай, нахілам і насычанасцю.
    ШВЕЙНАЯ МАШЫНА, НАПАРСТАК
    У 1830 г. француз Б. Ціманье пабудаваў дзеючую швейную машыну. Яна была зроблена амаль поўнасцю з дрэва. А ў 1845 г. Э. Хоу ў ЗША атрымаў патэнт на швейную машыну чаўночнага шыўка. Машына не аднаўляла ручны шывок, а ўтварала петлі з дапамогай іголкі з вушкам у вастрыі і замацоўвала гэтую пятлю другой ніткай, якая змяшчалася ў чаўнаку. Гэтае вынаходства ў 1851 г. скарыстаў амерыканскі фабрыкант I. Зінгер, які арганізаваў буйную вытворчасць машын. Пазней і ў Расіі была наладжана ўласная вытворчасць швейных машын.
    У г. Амстэрдаме ў XVII ст. жыла прыгожая дзяўчына Аніта ван Ранема. Яна цэлымі днямі займалася шыццём, а іголка калола ёй пальцы. I вось аднойчы Аніта атрымлівае сардэчную запіску з нейкім залатым каўпачком ад закаханага ў яе майстра-ювеліра. Гэта і быў першы ў свеце сапраўдны напарстак, які зрабіў Мікалай Бентацен. Напарстак— металічны каўпачок, які надзяваецца на палец пры шыцці для засцярогі ад уколу.
    ШКОЛА, НАСТАЎНІК
    Слова школа паходзіць ад лацінскага «шола» і грэчаскага «шоле». Аказваецца, яшчэ філосаф Платон у 387 г. да н. э. у Афінах заснаваў школу, якую можна было б назваць школай падрыхтоўкі філосафаў. Яе называлі яшчэ акадэміяй. Само ж слова школа ўжывалася спачатку ў значэнні ‘вучоны даклад, лекцыя, дыспут, філасофскі напрамак’, хоць абазначала і навучальную ўстанову, і галерэю з сядзеннямі вакол купальнага басейна, дзе праводзіліся вучоныя субяседаванні. Зараз жа школа — гэта і навучальная ўстанова, і сам будынак яе, і вывучка ў чымсьці, і які-небудзь напрамак у навуцы, літаратуры, мастацтве, і сама сістэма адукацыі, і набыты вопыт.
    Слова настаўнік паходзіць ад дзеяслова настаўляць: той, хто настаўляе на правільны шлях, кіруе, выхоўвае, вучыць, выкладае які-небудзь прадмет у агульнаадукацыйных школах. Настаўнік — гэта яшчэ і педагог (з грэчаскага «пайс» — дзіця, хлопчык і «агас» — вяду, выхоўваю). Педагог — асоба, якая займаецца выкладчыцкай і выхаваўчай работай сярод
    маладога пакалення. Цікава і наступнае: па-латыні «выкладчык» — прафесар, а «доктар» (ад «докерэ» — вучыць) —настаўнік.
    ЭЛЕМЕНТ, ГАЗ
    Элемент (ад лацінскага «элементум»— стыхія, першапачатковае рэчыва) — простае рэчыва, якое хімічнымі спосабамі ўжо нельга раскласці на больш дробныя; састаўная частка чаго-небудзь, дэталь якоганёбудзь механізма; доля чаго-небудзь у чым-небудзь; член сацыяльнай групы.
    Галандскі вучоны Жан Батыст ван Гельмонт у пачатку XVII ст. устанавіў, што паветра складаецца з сумесі двух рэчываў. Адно з іх ён назваў новым імем «газ». Вучоны гаварыў, што думаў пры гэтым аб грэчаскім слове «хаос» — ззяючая, туманам напоўненая стыхійная прастора і нямецкім «гайст» — дух. А зараз становіцца зразумелым: «газ» — гэта нашчадак замежных бацькоў. Газ — рэчыва, асобныя часцінкі якога слаба звязаны паміж сабой і здольны раўнамерна распаўсюджвацца ў прасторы, у якой яны знаходзяцца; газападобнае паліва.
    ЭЛІКСІР, АДЭКАЛОН
    Арабскія алхімікі марылі вынайсці напітак, які б даваў вечную маладосць, прадаўжаў жыццё. Яны назвалі гэты напітак «ал-іксір» — філасофскі камень. Эліксір — моцны настой ці выцяжка з чаго-небудзь у спірце, кіслаце і інш., ужываецца ў медыцыне, касметыцы і г. д. Зараз гэта слова захавалася, бадай, толькі ў назве «зубны эліксір». Гавораць яшчэ «эліксір жыцця» (жартаўліва аб прыемным напітку).
    Духмяную ваду вырабілі і пусцілі ў продаж у 1709 г. у нямецкім г. Кёльне. Называлася яна «кёльнішвасер» — кёльнская вада. Навінку запазычылі французы. Назву касметычнага сродку яны пакінулі, толькі пераклалі яе на сваю мову. I атрымалася: «еау дэ Калогне» — кёльнская вада. У XIX ст. разам з самім таварам да нас трапіла з Францыі і яго назва — «адэкалон».
    ЭСПЕРАНТА, РАМАНІДА
    Штучную міжнародную мову «эсперанта» (ад французскага «эсперэр» — спадзявацца) стварыў у 1887 г. варшаўскі ўрач Людвік Заменгоф. Гэта мова заснавана на лацінскім алфавіце, а слоўны састаў — на лексіцы, агульнай для многіх еўрапейскіх моў. Заменгоф на свае сродкі выдаў слоўнік і звод правіл пад псеўданімам Эсперанта. Што ж, яго спадзяванні апраўдаліся і атрымалі падтрымку ва ўсім свеце.
    Каля 20 год (пасля другой сусветнай вайны) венгерскі філолаг Э. Мадзьяр працаваў над стварэннем яшчэ адной штучнай мовы — «раманіды». Гэта мова складзена з самых распаўсюджаных у побыце словазлучэнняў з некалькіх раманскіх моў: іспанскай, італьянскай, партугальскай і французскай. Па меркаванні спецыялістаў, раманіда засвойваецца значна прасцей, чым эсперанта.
    ЭТЫМАЛОГІЯ, МОВА
    Этымалогія (ад грэчаскіх «этымон» — ісціна, сапраўднае значэнне слова і «логас» — вучэнне)— раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне слоў і іх роднасныя адносіны да іншых слоў. Возьмем, да прыкладу, слова аўторак. Суаднясенне яго з украінскім «вівторок», польскім «вторек», славацкім «уторок», балгарскім і рускім «вторннк» дае падставы звязаць яго з праславянскім «ві>торь» (параўнайце рускае «второй» — другі). Выходзіць, што «аўторак» этымалагізуецца як «другі дзень» (тыдня). Збліжэнне розных паводле паходжання слоў на падставе знешняга падабенства называецца народнай этымалогіяй. Напрыклад, слова «кваска» — бочка для капусты — вынік народнаэтымалагічнага збліжэння нямецкага «фаска» (від бочкі) і агульнаславянскага «квас», «квасіць».
    Мова — галоўны сродак камунікацыі і мыслення ў чалавечым калектыве. Менавіта праз маўленне чалавек атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей. Відаць, ад мовіць (гаварыць) і паходзіць слова мова. Што датычыць мовазнаўства, то гэта навука аб мове і законах яе развіцця; лінгвістыка (ад лацінскага «лінгва» — мова). На думку замежных вучоных, зараз у свеце дзесьці каля 5600 розных (жывых і мёртвых) моў.
    А нашы лінгвісты прызнаюць прыкладна 3500 моў. Некаторыя мовы, магчыма, яшчэ не «адкрыты». А ўвогуле толькі прыкладна 500 моў даследаваны дастаткова добра, 1500 — не вывучаны нават у малой ступені, а пра астатнія маюцца толькі тыя ці іншыя звесткі. У старажытнасці ва ўсходніх славян фактычна выкарыстоўваліся дзве пісьмовыя мовы — стараславянская і старажытнаруская. На аснове старажытнарускай мовы пачалі фарміравацца тры асобныя роднасныя мовы: руская, беларуская і ўкраінская (XIV — XV ст.). Таму асноўную частку слоўнікавага запасу беларускай мовы складаюць словы, агульныя для моў гэтых братніх суседніх народаў.
    ЦІКАВЫЯ З’ЯВЫ I ФАКТЫ
    ВЯЛІКІЯ I ВЫСОКІЯ
    Самы вялікі тунель — Сімплонскі — працягласцю 19 780 м знаходзіцца на чыгунцы Берн — Мілан і злучае тэрыторыі дзвюх дзяржаў — Швейцарыі і Італіі.
    Самая вялікая плаціна — Горкаўская на Волзе. Яе працягласць— 15 242 м.
    Самая вялікая вуліца — Рывадавія знаходзіцца ў сталіцы Аргенціны Буэнас-Айрасе. Яна цягнецца на 30 км, мае 20 тысяч дамовых нумароў.
    Самы вялікі мост знаходзіцца ў ЗША, штат Луізіана. Ён злучае берагі возера Панігартрэн. Яго даўжыня складае 39 км.
    Самы вялікі аўтобусны міжгародні маршрут знаходзіцца ў Аўстраліі — 3500 км. Аўтобус пераадольвае гэтую адлегласць за 62 гадзіны.
    Самы вялікі тэатр — Бланкіта тэатр — пабудаваны ў Гаване (1949). Яго зала разлічана на 6500 гледачоў.
    Самы вялікі ў свеце оперны тэатр — гэта новы будынак Метраполітэн-опера ў Лінкольнаўскім цэнтры ў Нью-Йорку, будаўніцтва якога было завершана ў верасні 1966 г. і абышлося ў 45,7 млн долараў. Ён разлічаны на 3800 чалавек, даўжыня залы— 137 м. Сцэна мае памеры 71X44,5 м.
    Самая вялікая пішучая машынка сканструявана фірмай «Альпіна» (ФРГ). Яе вышыня — 1 м, шырыня — 1,2 м і вага — 250 кг.
    Самая вялікая ўдзельная вага ў золата. Так, літровая конаўка, напоўненая золатам, важыць больш за 19 кг.
    Самымі вялікімі залатымі запасамі валодаюць ЗША — 8,5 тыс. т, ФРГ — 3,7, Францыя — 3,2. Самую ж вялікую колькасць залатых зубоў маюць жыхары Швейцарыі, а сама больш золата ў асабістых скарбонках — Індыі (каля 7 тыс. т). Прычым усе сусветныя запасы золата складаюць прыкладна 80 тыс. т, а ў са-
    мой Індыі яго здабываецца ўсяго толькі каля 2 т у год.
    Самую вялікую карціну намаляваў японскі мастак Кіміка Хібіна. Шырыня яе 2,2 м, даўжыня... 3 км. Называецца яна «Песня прыродзе». На ёй намалявана звыш 3 тысяч прадстаўнікоў жывёльнага свету.
    Самы вялікі стадыён знаходзіцца ў Барселоне. Ён разлічаны на 120 000 чалавек.
    Самым высокім збудаваннем на працягу некалькіх тысячагоддзяў была піраміда Хеопса — 146,6 м. У 1548 г. у Англіі пабудавалі Лінкольнскі кафедральны сабор, вышэйшы за піраміду на 14 м.
    Самымі высокімі ў першай палове нашага стагоддзя з’яўляліся нью-йоркскі небаскроб «Эмпайр стэйтс білдзінг» (381 м), будынкі-блізняты Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Йорку (405 м).
    Самым высокім збудаваннем у 1968 г. становіцца Астанкінская тэлевізійная вежа ў Маскве (разам з тэлеантэнай 583 м). Аднак у 1975 г. першынство перайшло да 646-метровай мачты польскай нацыянальнай радыёстанцыі, зманціраванай за 100 км ад Варшавы.
    Самы высокі манумент — гэта зробленыя з нержавеючай сталі вароты ў горадзе Сент-Луіс, штат Місуры, ЗША. Вышыня іх 192 м. Такая ж адлегласць паміж падмуркамі манумента. Спраектаваная ў 1917 г. амерыканскім архітэктарам Ээра Саарыненам стальная арка была завершана 28 кастрычніка 1965 г.