У свеце слоў, з’яў і фактаў
Іван Шпадарук
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 93с.
Мінск 1995
АТЛАС, БАТЫСТ, ПУРПУР, ФЛАНЕЛЬ
Слова атлас паходзіць з арабскай мовы і мае значэнне ‘шаўковая бліскучая тканіна’. На Русі вядомы ўжо з XV ст.
Слова батыст паходзіць ад імя французскага ткача Батыста з Камбрэ (XIII ст.). Mae значэнне ‘тонкае палатно (ільняное, баваўнянае)’.
Фінікія калісьці славілася афарбаванымі тканінамі, якія не лінялі. У той час са дна мора здабывалі маленькія ракавіны «пурпура», якія давалі некалькі кропель каштоўнай фарбы. Насіць адзенне з пурпурнай тканіны было прывілеяй царскай сям’і, адзнакай імператарскай годнасці. У Візантыі важныя акты запісвалі толькі пурпурнай («царскай», чырвонай) фарбай.
Французскае «фланеле» з’яўляецца памяншальнай формай ад «флаінс» — коўдра. Гэта палатняная тканіна з лёгкім ворсам. У XIX ст. яна была вельмі моднай у Парыжы. Кашулі з фланелі насілі маладыя людзі, якія фланіравалі па бульварах без усялякай мэты. Так
слова фланер набыло спачатку значэнне ‘элегантны мужчына’, а потым — ‘лодыр’.
АТЭСТАТ, ДЫПЛОМ, КАНІКУЛЫ, ПАРТФЕЛЬ
Лацінскае «атэстара» — сведчыць, быць сведкай. Адсюль атэстат, што ў перакладзе азначае: пасведчанне, афіцыяльны дакумент аб заканчэнні навучальнай установы, прысваенні вучонага звання і інш.
Слова дыплом ад грэчаскага «дыплома» — складзеная напалам грамата; пазней — пасведчанне пра званне, адукацыю, майстэрства, высокую якасць і г. д.
Рымляне словам «Канікула» (лацінскае «каніс» — сабака) называлі сузор’е Вялікага Пса. Так яны называлі і час, калі Сонца пры сваім руху знаходзілася ў гэтым сузор’і (з 22 ліпеня па 23 жніўня)— самыя гарачыя дні лета. На гэты час аб’яўляўся перапынак у занятках. Адсюль і назва канікулы.
Слова партфель бярэ пачатак ад французскіх «порт» (дзеяслоў «портэ») — насіць і «фейле» («фей») — паперы, дакументы. Даслоўна: папераноска. Параўнайце: партмане, партсігар. Ёсць і рэдакцыйны партфель — сукупнасць рукапісаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні рэдакцыі.
АЎДЫТОРЫЯ, КЛАС, УРОК, ДЫСЦЫПЛІНА
Слова аўдыторыя паходзіць ад лацінскіх «аўдзі» — слухаць, «торыум» — памяшканне. Даслоўна: памяшканне для слухання (лекцый або дакладаў).
Усе значэнні слова клас паходзяць ад лацінскага «класіс», што азначае разрад, саслоўе. У дастасаванні да школы — гэта група вучняў аднаго і таго ж года навучання, або група, якая вучыцца ў пэўнага выкладчыка, вывучае вызначаны прадмет (напрыклад, у мастацкіх школах). А ўвогуле — школьны клас.
Слова ўрок паходзіць ад старажытнарускага «реку» — гавару. Урок — гэта гаворка, гутарка, цяпер — час школьных заняткаў (звычайна 45 мін), прысвечаны асобнаму прадмету. Гэта і навучальная работа, якую настаўнік задае вучням.
Спачатку слова дысцыпліна (ад лацінскага «дзісціпліна» — вучэнне, навучанне) азначала толькі навуку, прадмет навучання. Пазней значэнне пашырылася, слова пачало абазначаць цвёрда ўстаноўлены парадак, абавязковы для ўсіх членаў калектыву.
БАБА ЯГА, ВЕДЗЬМА
У даўнія часы ў абыходку ўсходніх славян было слова «ягаць» — крычаць, бушаваць. Ад яго і ўтворана Баба Яга — баба, якая крычыць, бушуе. У казках славянскіх народаў — злая вядзьмарка.
Слова ведзьма паходзіць ад славянскага «ведзеці» — ведаць. Дзеяслоў ведаць меў калісьці значэнне ‘чараваць’ (параўнайце рускае ведун. (колдун), беларускае — вытворнае ад ведзьма — вядзьмарка).
БАБІНА ЛЕТА
У канцы верасня або ў пачатку кастрычніка вяртаюцца доўгія ясныя дні, сціхаюць вятры, спыняюцца дажджы. Грэе сонца, становіцца цёпла, а ў нерухомым паветры плывуць доўгія сівыя тонкія ніткі-павуцінкі, быццам жаночыя, «бабіны» валасы. Адсюль і ідзе назва бабіна лета.
БАДМІНТОН, БАСКЕТБОЛ, БІЛЬЯРД
Два тысячагоддзі таму ў Індыі ўжо гулялі ў мяч з пер’яў. Гэту гульню ведалі і інкі. У Еўропе «пер’евым мячом» у сярэднія вякі забаўляліся высакародныя пані. Але пачаткам еўрапейскага бадмінтона лічаць 1873 год, калі індыйская гульня была прадэманстравана публічна ў г. Бадмінтоне — курорце Паўднёвай Англіі. Адсюль і пайшла назва гэтай гульні.
Сучасны баскетбол «нарадзіўся» ў 1891 г. Яго «бацькам» з’яўляецца выкладчык амерыканскага каледжа (г. Спрынгфілд) Найсвіт. Неяк ён павесіў на сцяне гімнастычнай залы кошык з-пад сліў, каб зацікавіць навучэнцаў прыдуманай ім новай гульнёй у мяч. Гэты кошык (ад англійскага «баскет») і мяч («бал»)далі пачатак і назву гульні, папулярнай цяпер ва ўсім свеце.
Існуе меркаванне, што більярд быў прыдуманы для Людовіка XIV, каб ганяць шары не на поплаве, а ў памяшканні. Зялёнае сукно більярда нагадвае траву поплава. Гульня хутка распаўсюдзілася, а «мовай» яе сталі такія словы, як любы любога, без дурняў, ва ўдары і інш. А паходзіць слова ад французскага «білард» («біле» — шар).
БАРЭЛЬ, ЛІТР, МЕТР, МІЛЯ
Барэль (англійскае «барэл» — бочка) — мера ёмістасці, аб’ёму розных сыпкіх і вадкіх рэчываў у некаторых краінах. Калі гавораць проста барэль, то маюць на ўвазе аб’ём, які раўняецца прыкладна 182 л. Аднак калі гаворка заходзіць аб піве, то карыстаюцца выразам піўны барэль (прыкладна 164 л),калі аб нафце— барэль нафты (159). Ёсць таксама барэль мыла (116 кг), свініны (91) і інш.
Слова літр паходзіць ад імя французскага вынаходніка вінных бутэлек Клода-Эміля-Жана-Баціста Літра. Гэта ён упершыню выпусціў градуіраваныя шкляныя цыліндры і пачаў рабіць лабараторны посуд. Менавіта ён прапанаваў вымяраць аб’ём, вызначаючы масу вадкасці, якая ўтрымліваецца ў літры. Аднак да яго прапановы прыслухаліся толькі пасля смерці вынаходніка. У якасці стандартнай вадкасці была абрана вада (1 л — мера ўмяшчальнасці, роўная аб’ёму 1 кг вады пры тэмпературы 4°). Зараз гэта адзінка вымярэння аб’ёму і ёмістасці, роўная 1000 см3; пасудзіна такой ёмістасці.
За адзінку даўжыні метр (грэчаскае «метрон» — мера) прынята дзесяцімільённая частка чвэрці зямнога мерыдыяна. Метрычная сістэма мер устаноўлена ў Францыі ў 1791 г. А ў 1799 г. тут стварылі плацінавы эталон метра і аддалі яго на захаванне ў архіў рэспублікі. Міжнародны характар новая сістэма вымярэнняў набыла ў 1875 г., калі 17 краін, у тым ліку і Расія, падпісалі Метрычную канвенцыю.
Слова міля паходзіць з лацінскага «міле» («пасум») —тысяча (крокаў). У некаторых краінах, у прыватнасці ў Італіі, яшчэ дзейнічае марская міля (1852 м). А старая руская міля — 7467 м.
БАЯН, ПТАРА, ФЛЕЙТА
У 1870 г. туляк-саматужнік Н. Белабародка вынайшаў новы дасканалы інструмент — першы ў свеце храматычны гармонік. Ён меў у клавіятуры правай рукі 12 гукаў сучаснай музыкальнай сістэмы. Вядомы гарманіст А. Арланскі-Цітарэнка пазней назваў гэты новы рускі інструмент у гонар старажытнарускага песняра Баяна — баянам.
Гітара (ад іспанскага «гуітара») з чатырма двайнымі струнамі была вядома ў Іспаніі яшчэ ў XIII ст.
Асаблівую папулярнасць у еўрапейскіх краінах яна набыла ў сярэдзіне XVIII ст. Замест чатырох і пяці двайных струн сталі выкарыстоўваць шэсць, устанавіўся квартава-тэрцавы лад. У Расіі вядучае становішча заняла сяміструнная гітара тэрцавага ладу (так званая руская).
Флейта (ад італьянскага «флаута») лічыцца першым музычным інструментам у свеце. Паводле падання, 12-ствольная кітайская флейта вынайдзена мудрацом Лін Лунам, грэчаская — богам Панам. У Еўропу флейта трапіла з Азіі толькі ў сярэднія вякі. Тып сучаснай папярочнай флейты створаны Т. Бёмам у першай палове XIX ст. Потым з’явіліся рускія кувіклы і флейты. Як сведчаць раскопкі, флейце 9 тысяч гадоў, а расійскай — прыкладна 4 тысячы.
БЕФСТРОГАНАЎ, БУТЭРБРОД, САНДВІЧ
Назва стравы бефстроганаў утворана ў XIX ст. спалучэннем французскага назоўніка «беф» — ялавічына і прозвішча рускага дыпламата Строганава. Яна азначае: ялавічына па-строганаўску.
Слова бутэрброд паходзіць ад нямецкага «бутэр» — масла і «брот» — хлеб. Даслоўна: хлеб з маслам. У нас слова набыло больш шырокае значэнне: хлеб з каўбасой, з сырам, з вяндлінай і нават з рыбай.
Слова сандвіч вядзе радаслоўную ад англійскага лорда Сандвіча. Ён быў заўзятым іграком і, не жадаючы адрывацца ад картаў у час вячэры, прыдумаў новы, зручны від бутэрброда: лустачку цяляціны, вяндліны або сыру паміж дзвюма лустачкамі хлеба, каб не пэцкаць рук.
ЫБЛІЯ. ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
Грэчаскае слова «Бібліа» (ад «бібліон» — кніга) з’яўляецца назвай комплексаў зборнікаў літаратурных твораў, якія склаліся ў глыбокай старажытнасці. У ёй выкладаецца рэлігійная догма іудаізму і хрысціянства. Склад Бібліі, які быў кананізаваны іудзейскімі рэлігійнымі ўладамі ў канцы I ст.н.э., не супадае з яе складам у III ст. да н. э., г. зн. у той час, калі быў зроблены пераклад Бібліі на грэчаскую мову — Септуагінта. Біблія, кананізаваная хрысціянскай царквою, істотна адрозніваецца ад іудаісцкага канону перш за ўсё тым, што тут маецца Новы Запавет —
збор кніг уласна хрысціянскага паходжання, якія выкладаюць асновы хрысціянскага вучэння і міфалогіі. Біблія дайшла да нас у некалькіх рэдакцыях.
Слова энцыклапедыя пайшло ад грэчаскага «енкукліос паідэйа» — кола ведаў (французскае «енцыклапедые»). Першай навуковай энцыклапедыяй у свеце з’яўляецца «Энцыклапедыя, або Усеагульны слоўнік мастацтва і навук», якую выдаў англічанін Э. Чэймберс у 1728 г. Першым энцыклапедычным выданнем у Расіі лічыцца «Опыт нсторнческого словаря о росснйскнх пнсателях». Яго выдаў М. I. Новікаў у 1772 г. У савецкі перыяд выйшла «Большая Саветская Энцнклопедня» (яе пачалі выдаваць з 1926 г.). Выйшла ў свет і «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (БелСЭ). Энцыклапедыя — гэта навуковы даведачны дапаможнік у форме слоўніка, дзе звычайна даюцца асноўныя звесткі па ўсіх або па асобных галінах ведаў.
БІС, БРАВА, АВАЦЫЯ
У беларускай мове біс і брава — словы-«чужаземцы». Французскае «біс» узыходзіць да лацінскага «біс» — двойчы, два разы, і азначае выгук, якім просяць артыста паўтарыць толькі што выкананы ім нумар праграмы.
Італьянскае «брава» ўзнікла ў якасці выгуку адабрэння (у оперы). Так што па сваім паходжанні яно нагадвае наша футбольнае «малайцы» і азначае захапленне, пахвалу, адабрэнне. Дарэчы, лацінскае слова «опера» мае значэнне ‘твор’.
Авацыя (лацінскае «авацыа» — радасць, весялосць) — бурныя, працяглыя апладысменты, якія суправаджаюцца радаснымі воклічамі, з выпадку адабрэння чаго-небудзь або прывітання каго-небудзь.
БЛІНЫ, АБАРАНАК, КАЛАЧ
Яшчэ ў глыбокай старажытнасці бліны пяклі на так званую масленіцу — канец зімы, калі запасы прадуктаў канчаліся і набліжаўся час палявых работ, а потым і новага ўраджаю. Людзі верылі ў духаў продкаў, хацелі заручыцца іх дапамогаю і прыхільнасцю. Для іх пяклі на распаленых вуголлях і камянях перапечкі з молатага зерня, рыхтавалі масла, смятану, хмельныя напіткі і пакідалі страву на сталах, на