У свеце слоў, з’яў і фактаў
Іван Шпадарук
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 93с.
Мінск 1995
M1HCK, БРЭСТ, ВІЦЕБСК, ГОМЕЛЬ...
Зыходзячы са старажытнага вымаўлення назву Менск. выводзілі з дзеяслова мяняць. Адсюль рабіўся вывад, што старажытны горад быў буйным цэнтрам менавага гандлю і ўзнік на месцы нейкага ажыўленага абмену. Мяркуюць таксама, што назва горада паходзіць ад назвы ракі Менкі (Мены). Аднак узнікаюць сумненні, і тлумачацца яны тым, што тапаграфічна найбольш старажытным ядром Мінска застаецца месца ўпадзення ракі Нямігі ў Свіслач, тады як рэчка Менка на старых планах пазначана на паўднёвым захадзе ад сучаснага горада. Паходжанне назвы Мінск. даследуецца да гэтага часу.
Зыходнай формай назвы Брэст трэба лічыць Бярэсце, вытворнае ад слова бяроста — бярозавая кара. Як вядома, бяроста адыгрывала вялікую ролю ў духоўным і вытворчым жыцці старажытных славян (берасцяныя граматы, берасцяны посуд і г. д.).
Віцебск у XII ст. насіў назву Віцепск (потым Відзьбеск, Віцьбеск). Несумненная сувязь назвы горада з назвай р. Віцьбы, у аснове якой слова «віць» — вільготнае месца, багна.
Існуе паданне, што назва Гомель узнікла ад слоў-
выгукаў Го-го-го! Мель!, якімі плытагоны папярэджвалі сваіх напарнікаў, што трэба сцерагчыся. Але гэта звычайная народная этымалогія. Найбольш верагодна сувязь назвы Гомель са стараславянскім «гоміла» — магіла, узгорак, участак цвёрдай зямлі або з назвай рэчкі Гом (пазней — Гамяюка).
Гродна ў першых пісьмовых дакументах значыцца як Горадзень, Гародна, Гародня. У аснову назвы пакладзена славянскае слова «горад» (гарадзьба).
Назва Магілёў, сцвярджаюць адны, звязана з імем разбойніка Магілы. Іншыя сцвярджаюць, што з міфічным князем Львом, пахаваным на высокім беразе Дняпра. Янка Купала напісаў рамантычную паэму «Магіла Льва», дзе з улікам народнага ўяўлення тлумачыў узнікненне назвы горада. А ўяўленне гэтае заснавана на легендзе пра асілка Машэку, які, каб зарабіць на вяселле, пагнаў па Дняпры плыты. А ў гэты час князь сілай забраў яго нявесту ў свой замак. Моцна пакутаваў Машэка. Стаўшы разбойнікам і пасяліўшыся ў лесе, ён аднойчы падпільнаваў князя з яго дружынай і жонкай. У паядынку забіў князя, а жонку забраў да сябе. Аднак княгіня не магла, прывыкшы да раскошы, змірыцца з жыццём у пушчы, і аднойчы, калі Машэка спаў, закалола яго нажом. Простыя людзі насыпалі на месцы яго пахавання курган-гару. Вось як піша пра гэта ЯКупала:
Яго высокую магілу —
Дзе лес ды вецер панаваў — Знаць, што вялікую меў сілу, «Магілай Льва» народ назваў. Над ёю часам дрэвы палі, I горад вырас, як з зямлі, Яго Магілёвам назвалі...
А ў Баркулабаўскім летапісе ёсць такія радкі: «Лета 1526 замак Магілёў стаіць на горцы Магіле, назван Магілёў».
МУМІЁ, ПРОПАЛІС
Муміё — гэта біялагічна актыўны прадукт натуральнага паходжання, смолападобнае рэчыва, якое выцякае з расколін скал. Яшчэ на мяжы 1-га і 2-га тысячагоддзяў н. э. яно шырока ўжывалася ва ўрачэбнай практыцы. У сваім «Каноне ўрачэбнай навукі» Авіцэна пісаў, што муміё — горны воск — прыносіць
вялікую карысць, з’яўляецца добрым лекавым сродкам пры вывіхах і пераломах, пры ўдарах, умацоўвае страўнік, палягчае дыханне. Што датычыць самой назвы муміе, то вучоныя мяркуюць наступнае. У раёне Гісарскага хрыбта (Таджыкістан) яшчэ да рэвалюцыі бухарскі эмір збіраў з мясцовага насельніцтва аброк у выглядзе гаючага рэчыва, якое выплаўлялі з тлушчу дзікага... чалавека. I гэтая назва складаецца з двух слоў (персідскага «мум» — тлушч, воск і тыбецкага «мі-ё» — дзікі чалавек). He дзіўна таму, што мусульманскае духавенства не адкрывае сакрэта «свяшчэннага лякарства» да гэтай пары.
Меданосныя пчолы выкарыстоўваюць для замазкі шчылін у вуллях, умацавання сотаў і для аховы многіх тысяч ячэй з мёдам ад дробных шкоднікаў асаблівае рэчыва жоўтага ці бурага колеру. Гэты клейкі смалісты прадукт атрымаў назву «пропаліс» (грэчаскія «про» — спераду і «паліс» — крэпасць). Да канца лета кожная пчаліная сям’я выпрацоўвае не больш чым 20 г пропаліса. Эксперыментальныя і клінічныя даследаванні паказалі, што ў шэрагу выпадкаў пропаліс можа аказацца карысным у якасці лекавага сродку пры лячэнні ангін, фарынгітаў, бранхіяльнай астмы і інш.
НАКЦЮРН, БАЛЕТ, ПОЛЬКА
Слова накцюрн прыйшло з французскага «нактурнэ» — начны. У XVIII ст. накцюрнамі называлі творы для інструментальнага ансамбля, якія выконваліся вечарам або ноччу пад адкрытым небам. Зараз накцюрн — гэта лірычная, пераважна фартэпіянная п’еса, мелодыя якой звязана з паэтычнымі вобразамі ночы.
Слова балет паходзіць ад лацінскага «баларэ» — танцаваць; запазычана з лацінскай мовы італьянскай («балетэ»), потым перанесена ў Францыю («балет»), а адтуль — і да нас. Балет — гэта спектакль на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі, музыкі.
Здавалася б, што полька — польскі танец. Але, аказваецца, гэта народны і бальны танец чэшскага паходжання. Па-чэшску «полька» — палавіна. Полька выконваецца ў рытме дзве чвэрці, а асноўны яе рух паўкрок. А вось «паланэз» у перакладзе з французскай — польскі.
НАРОД, НАЦЫЯ
Слова народ — агульнаславянскага паходжання ад асновы «род» і азначае: усе людзі, якія нарадзіліся ў адным племені, краіне. Народ — насельніцтва дзяржавы, жыхары краіны; нацыя, нацыянальнасць, народнасць; асноўная працоўная маса насельніцтва краіны; людзі.
Слова нацыя ўвайшло ва ўсеагульнае карыстанне ў 2-й палове XVIII ст. з лацінскага «нацыё» — племя, народ. Яно ўжывалася часцей за ўсё ў значэнні ‘нацыянальнасць’. Зараз слова нацыя абазначае ўстойлівую супольнасць людзей, узнікшую на базе супольнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця і псіхічнага складу, які праяўляецца ў супольнасці культуры. Гэта яшчэ і дзяржава, і краіна.
НАШЧАДАК, СВЕДКА
Сучаснае беларускае слова нашчадак паходзіць ад таго ж самага кораня, што і старажытнае «чада» — дзіця. У старажытнай мове сустракаем «насьчаад'ЬК'ь». Сучаснае напісанне ш (на месцы былога с) выклікана прыпадабненнем с да наступнага шыпячага ч (як і ў слове, напрыклад, шчасце). Нашчадак—чалавек у адносінах да сваіх продкаў; у множным ліку — людзі будучых пакаленняў.
Беларускае слова сведка і рускае свйдетель паходзяць ад аднаго кораня вед(у агульнаславянскай мове было слова «ведетн»). Сведка і свндетель — той, хто ведае. Акрамя таго, сведка — той, хто непасрэдна прысутнічаў пры якім-небудзь здарэнні, падзеі; асоба, якая выклікаецца ў суд, каб даць паказанні пра вядомыя ёй абставіны па справе; чалавек, які прысутнічае пры чым-небудзь для афіцыйнага пасведчання сапраўднасці ці правільнасці таго, што адбываецца.
НЯБОСЬ, МАЎЛЯЎ
Гэтыя ўводныя словы ўжываюцца ў якасці лексічных адзінак, якія паказваюць розную ступень меркавання. 3 этымалагічнага пункта гледжання слова нябось — праз прамежкавае нябойсь — узыходзіць да словазлучэння не бойся.
Слова маўляў ужываецца для таго, каб указаць на ўскосны характар перадачы чужой думкі, чужых слоў.
Яго фанетычнае аблічча з’яўляецца вынікам «прыстасавання» рускага дзеяслова молвйл да шпаркага размоўнага тыпу (параўнайце беларускае ка ад кажа, рускае грйт ад говорйт). Молвйл дало мовіу, ад яго моўліў, а затым маўляў.
ПАЛІТО, ПІЖАМА, ПІНЖАК, СМОКІНГ
Слова паліто паходзіць ад іспанскага «палітагуе» — плашч з капюшонам. У французскай мове яно ператварылася ў «палетот», а ў рускай — у «пальто». Вытокі ж яго ў слове «пала»—верхняе адзенне (у Старажытным Рыме).
Слова піжама вядзе сваю радаслоўную ад індыйскага «пэджама» — івырокія панталоны з лёгкай тканіны. Зараз жа азначае: хатні або спальны касцюм для мужчын і жанчын з фланелі або іншай лёгкай тканіны. А ў еўрапейскі ўжытак піжама прыйшла праз Англію.
Слова пінжак паходзіць ад англійскага «пеа-яцкет». Яно ўтварылася ад злучэння галандскага «піе» — двубортная куртка маракоў і англійскага «яцкет» — жакет. У Беларусі вядомы назвы пінжак, спінжак. (ад слова спіна). Пінжак— частка мужчынскага касцюма ў выглядзе курткі з адкладным каўняром з бартамі.
Слова ж смокінг паходзіць ад англійскага «смокінг-яцкет» — пінжак, у якім кураць. Смокінг — пінжак з чорнага сукна з адкрытай грудзінай і доўгімі абшытымі шоўкам адваротамі. На жаргоне ж у смокінга ўвогуле непахвальная назва: «манкі-світ» — малпавы касцюм.
ПАЛЯШУК, ЛІТВІН
Калісьці жыхароў Палесся называлі палешукамі. Гэтая назва ўжываецца як гістарычная або тэрытарыяльная. Палешукі ж адну з груп сваіх суседзяў, якія пражывалі на поўнач ад Палесся ў бязлеснай, палявой мясцовасці, называлі літвінамі. Некаторыя даследчыкі (у прыватнасці польскі — М. Кары) сцвярджаюць, што азначэнне літвін колісь не мела этнічнага зместу; так называлі ўсіх грамадзян Вялікага княства Літоўскага, незалежна ад мовы, якой яны карысталіся. У гэтым — і толькі ў гэтым — сэнсе «літвінамі» можна
называць (і яны сябе часам так называлі) А. Міцкевіча, Я. Коласа, Т. Шаўчэнку. I цяпер вядомы назвы «літвіны», «літвякі» ў дачыненні да беларусаў, якія жывуць там, дзе некалі была літоўская дзяржава (у адрозненне ад назвы «літоўцы» ў дачыненні да літоўцаў па паходжанні). Калі ж канкрэтна звярнуцца да летапісаў, як лічыць У. Ігнатоўскі, то літвіны — невялікі народ. Іх сялібы былі раскіданы як бы астраўкамі сярод пушчаў і непраходных балот. Тэрыторыя, якую займалі літвіны, ляжала большасцю па рацэ Нёман і па яго прытоках, часткаю па Заходняй Дзвіне і ўсходніх прытоках Віслы. На поўначы яна падыходзіла да берагоў Балтыйскага мора, а на поўдні землі літвінаў даходзілі да сярэдняй часткі Заходняга Буга.
ПАПІРУС, ПЕРГАМЕНТ, ПАПЕРА
Самы старажытны з узораў пісьма, што дайшоў да нас, гэта папірус (грэчаскае «папурос»). Яму каля 6 тысяч гадоў. Пачынаецца ён словамі: «На няшчасце, свет цяпер не такі, якім быў раней. Усякі хоча пісаць кнігі.адзеці не слухаюцца бацькоў». Папірус вырабляўся са сцяблін аднайменнай расліны, якая расла ў дэльце Ніла. Сёння папірус расце таксама ў Судане і Эфіопіі. Ён ломкі, згінаць яго нельга. Таму папірусныя кнігі існавалі толькі ў выглядзе скруткаў.
Пісчы матэрыял пергамент (лацінскае «пергамена») выпускаўся ў II ст. да н. э. са старанна апрацаванай скуры авечак, цялят, казлянят і аслянят. Назва скуры паходзіць ад назвы малаазіяцкага г. Пергама. Скура прымянялася ў якасці пісчага матэрыялу ў Егіпце і Месапатаміі. Прыкладна ў IV ст. н. э. пергамент выцясняе папірус з кніжнай справы.