• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце слоў, з’яў і фактаў  Іван Шпадарук

    У свеце слоў, з’яў і фактаў

    Іван Шпадарук

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 93с.
    Мінск 1995
    32.06 МБ
    Яшчэ ў Старажытнай Грэцыі жаночыя сукенкі прасавалі пруткамі і каменьчыкамі-грузіламі. Першае пісьмовае сведчанне на Русі аб прасе адносіцца да ІбЗбг.: «Генваря в 31 день, кузнецу Нвашке Трофнмову 5 алт., а он за те деньгм зделал в царнцыну палату утюг железный» (із «Кннгв запнсей расходов царнцы»). У XVIII ст. вырабам прасаў займаліся на заводах Дзямідава. Самым папулярным быў духавы прас, які награваўся вугалем. Паходзіць жа слова ад нямецкага «прэсе», азначае прыладу для гладжання адзення і бялізны.
    ІЛЬГОТА, ПРЫВІЛЕЯ
    Слова ільгота находзіць ад таго ж кораня, што і слова палёгка. Старажытны корань у іх льг-, дзе ь — рэдукаваны галосны — праясніўся ў галосны поўнага ўтварэння э(е), які ў сваю чаргу ў пазіцыі пад націскам перад наступным цвёрдым зычным змяніўся ў о(ё). Ільгота—з «льгота».
    Слова прывілея паходзіць ад лацінскага «прывілегіум»: «прывус» — асобны і «логіс» — закон. Прывілея — перавага, дадатковае права, якога не маюць іншыя.
    ІРАД, КАІН, ЮДА
    Слова ірад паходзіць ад імя іудзейскага цара. Як апавядае евангеліст, Ірад загадаў забіць 11 тысяч дзяцей, разлічваючы на тое, што ў іх ліку будзе і Хрыстос. Гэта слова стала азначаць: вырадак, мучыцель.
    Каін — здраднік і братазабойца. Гэта старэйшы сын Адама і Евы, земляроб. Ён з зайздрасці забіў свайго брата Авеля, пастуха. Бог пракляў яго і асудзіў на вечнае блуканне, адзначыўшы асаблівым знакам — «Каіпавай пячаткай».
    Юда — імя, якое зрабілася брыдкім і знява^клівым словам, характарыстыкай прадажнай душы, здрадніка. Юда Іскарыёт выдаў свайго настаўніка Хрыста за 30 срэбных манет («трыццаць сярэбранікаў»). Успомніце і такія крылатыя словы: «Юда Галаўлёў», «Юда Троцкі».
    КАБУРА, КАЛІБР, МІШЭНЬ
    Кабура (ад цюркскага «кубур», «кобур») — гэта калчан для стрэл. Але стрэлы — рэч даўніх часоў. Са з’яўленнем агнястрэльнай зброі яе таксама сталі захоўваць, насіць у кабурах, чахлах і футаралах.
    Вядома, што ў нас пушкі з’явіліся ў XIV ст. Яны былі тады цяжкія і грувасткія (перавозілі пушку 70 пар валоў). У 1586 г. рускі майстар А. Чохаў адліў «цар-пушку» калібрам 890 мм. Пушкі стралялі ядрамі. А па вазе ядраў і распазнавалі іх. Калі гаварылі: «дзесяціфунтавая пушка»,— то гэта азначала, што не пушка, а яе ядро важыць 10 фунтаў. Само ж слова калібр паходзіць ад італьянскага «ква лібра?» — якой вагі? Зараз пушкі ўжо не распазнаюць па вазе снара-
    даў, але слова калібр, набыўшы новы сэнс, засталося.
    Слова мішэнь паходзіць ад турэцкага «нішан» — знак. Мішэнямі называлі пячаткі, яны былі зроблены з металу, тканіны; іх нават малявалі. Мішэні былі і на даспехах, дзе выразна вылучаліся. Зразумела, гэта была добрая цэль. Адсюль і значэнне слова мішэнь — прадмет, які служыць цэллю пры вучэбнай стральбе.
    КАЛЕНКОР, ЛЕДЭРЫН
    Слова каленк.ор, відаць, пайшло ад французскага «калікот» — папяровая тканіна з індыйскага г. Калькуты, або ад «каленкар», запазычанага з персідскага «каламкар» — назвы фарбаванай тканіны. Такая тканіна здаўна вывозілася ў Еўропу з Усходу. Каленкор уяўляе сабой баваўняную, моцна праклееную тканіну аднаколернай афарбоўкі.
    Слова ледэрын паходзіць ад нямецкага «ледэр» — скура. Цяпер ледэрын — гэта тканіна, род штучнай скуры для вырабу многіх рэчаў і кніжных пераплётаў. Дарэчы, і каленкор выкарыстоўваюць для такіх жа мэт.
    КАПІРКА, ПІШУЧАЯ МАШЫНКА
    Капірка (лацінскае «копіа» — копія, спіс, размнажэнне) для машынапісу была вынайдзена яшчэ да з’яўлення пішучых машынак. Праўда, блізкая да сучаснай капіркі, яна стала выпускацца пасля серыйнай вытворчасці пішучых машынак. Першапачаткова ж капірка атрымлівалася шляхам прамочвання тонкай паперы сінім чарнілам і наступнай яе сушкі паміж прамакаткамі. Аўтар гэтага вынаходніцтва — англічанін Р. Веджвуд (1806).
    Самую першую ў свеце пішучую машынку вынайшаў Г. Міль. У Лонданскім архіве навуковых дакументаў захаваўся нават першы ліст патэнтнай граматы, выдадзенай у 1714 г. гэтаму прыдворнаму механіку каралевы Ганны. Тут апісваюцца перавагі механізма, здольнага друкаваць літары ў адрозненне ад «пісання іх рукой». Чарцяжы і ўзор машынкі былі прадстаўлены каралеўскаму двару на выпрабаванні. Аднак ёю сталі забаўляцца лорды як цацкай, пакуль пры пажары яна не загінула. А ў 1867 г. амерыканскія друкары Суле і Схольс, механік Глайдэн стварылі пішучую машынку, якая мела тры асноўныя часткі: карэтку,
    літарныя рычагі і клавіятуру. Яны прапанавалі сваё вынаходніцтва фабрыканту Рэмінгтону, і апошні хутка наладзіў выпуск апаратаў.
    КАРАНДАШ, ПЯРО
    Рознымі сродкамі пісалі людзі яшчэ са старажытнасці, у тым ліку сланцавымі, свінцовымі і срэбнымі штыфтамі. Але вось у XVI ст. у Англіі знайшлі графіт і сталі пісаць шпянямі-грыфелямі. У канцы XVIII ст. звыклы для нас просты карандаш упершыню зрабіў чэх I. Гартмут, які да графіту падмяшаў гліну і першым стаў змяшчаць пішучыя шпяні ў драўляную абалонку. Так, у 1790 г. і «нарадзіўся» карандаш. А назву ён атрымаў ад цюркскіх «кара» — чорны і «таш» («даш») — камень. Побач са словам карандаш у беларускай мове ўжываецца і слова аловак, запазычанае з польскай мовы.
    Пяро—агульнаславянскае слова; мае адпаведнікі ў іншых індаеўрапейскіх мовах, у прыватнасці персідскае «пар» — пяро, крыло. Спачатку пісалі палачкамі і стыласамі, потым «каламам» — пустацелай чарацінкай. А на змену каламу прыйшло гусінае пяро з касым зрэзам і расшчэпленым канцом. Ім пісалі Капернік і Ламаносаў, Шэкспір і Пушкін. А ў 1780 г. англічанін С. Гарысон вынайшаў і стальное пяро.
    КАСМЕТЫКА, МАНІКЮР, ПАРФУМЕРЫЯ
    Грэчаскае слова «космеа» азначае прыводзіць у парадак, устанаўліваць. 3 яго ўтварыліся: «космас» — Сусвет і «косместыке» — упрыгожванне. Радзімай касметыкі лічаць Індыю. Касметыка — галіна медыцыны, што распрацоўвае сродкі і мерапрыемствы па падтрыманні здаровага стану і нрыгожага выгляду скуры і валасоў чалавека. Гэта і сродкі для надання свежасці і прыгажосці твару, целу (пудра, крэм, масаж і інш.).
    Слова манікюр паходзіць ад лацінскіх «манус» — рука 1 «цурарэ» — клапаціцца. Яшчэ ў старажытнасці індыйскія жанчыны фарбавалі кончыкі пальцаў і падэшвы ступней чырвонай фарбай з хны. Толькі з 1925 г. у Еўропу прыйшоў сучасны спосаб фарбаваць ногці з дапамогай нітрацэлюлознага лаку з дабаўкай чырвонай або іншай фарбы.
    Яшчэ задоўга да хрысціянства існаваў звычай ку-
    рыць фіміям перад вобразатворамі багоў. Гэтым мы абавязаны ўзнікненню слова парфумерыя. X пісьменнік Ф. Рабле стаў «аўтарам» слова «парфум», створанага з лацінскіх «пар» — праз і «фурум» — дым. Такім чынам, «парфумерыя» ад «парфум» — прыемны пах. Парфумерыя — араматычныя і касметычныя тавары (духі, адэкалон, нудра і інш.), а таксама іх вытворчасць і гандаль імі.
    КІНЕМАТАГРАФІЯ, ТЭЛЕБАЧАННЕ
    Грэчаскае «кінема» («кінематос» — рух і ...графія: к.інематаграфія. К кіно — пашыраная скарочаная назва кінематаграфіі (кінамастацтва). Лічаць, што кіно ўзнікла ў 1870 г. і звязана з імёнамі амерыканцаў Стэнфарда і Майбрыджа. Апошні, у прыватнасці, зрабіў шэраг фотаздымкаў жывёл у руху. Па яго просьбе вынаходнік Т. Эдысон сканструяваў апарат для паказу фатаграфій на экране. Потым вядомыя браты французы Луі і Агюст Люм’еры на гэтай аснове стварылі ў 1895 г. праекцыйны кінаапарат. Першы фільм беларускага нацыянальнага кіно — «Лясная быль» (1927).
    Слова тэлебачанне паходзіць ад грэчаскага «тэле» — удалячынь і ...бачанне. Упершыню прынцыпы яго дзейнасці былі сфармуляваны ў канцы XIX ст. партугальцам А. ды Пайвам і рускім П. 1. Бахмецьевым. Першыя сістэмы электроннага тэлебачання з’явіліся толькі ў сярэдзіне XX ст. Гэта звязана з імёнамі В. Зварыкіна і Ф. Фарнсуорта (3LUA), К. Свінтана (Англія), В. Грабоўскага, С. Катаева і інш. (СССР). У СССР рэгулярнай з’явай тэлебачанне стала з 1939 г., а ў Беларусі—з 1956 г. Назва ж тэлевізар паходзіць ад грэчаскага «тэле»... і лацінскага «візар» — той, хто бачыць.
    КЛЕЙ, МЫЛА
    Слова клей, магчыма, паходзіць ад нямецкага «клеі» — вязкі глей, або галандскага «клеі» — гліна. У грабніцы фараона Тутанхамона (XIV ст. да н. э.) ужо выяўлены добра захаваныя клеючыя рэчывы: смала, воск і жывёльны клей. На Русі ў пачатку XVIII ст. Г. Пустыннікаў упершыню знайшоў мергель для вытворчасці цэменту — асноўнага «клею» будаўнікоў. Ёсць і «клейстар» — клей, прыгатаваны з мукі або крухмалу.
    Ужо 6 тысяч гадоў назад існавала вытворчасць мыла. У розных краінах была і розная сыравіна для яго: попел, жывёльныя тлушчы, расліны, прыродная шчолач. У Старажытным Рыме асноўнымі мыйнымі сродкамі былі попел, паташ, гліна і мача. У Расіі сяляне шырока карысталіся для мыцця шчолаччу. Слова мыла агульнаславянскае, паходзіць ад дзеяслова «мыці».
    КОКА-КОЛА, ПЕПСІ-КОЛА
    У XV ст. насельніцтва заходняга ўзбярэжжа Афрыкі ведала пра асвяжальнае дзеянне насення дрэва гаора. У XVII ст. насенне гаора было завезена ў Бразілію, дзе назва гэтага дрэва змянілася ў «кола». Затым пад назвай «арэхі кола» насенне з’явілася ў Паўночнай Амерыцы. Тут у 1886 г. яго выкарыстоўвалі для прыгатавання сіропу ў якасці дабаўкі да новага віду содавай, якая атрымала назву «кока-кола». Адкуль жа з’явілася яшчэ адно слова «кола»? Гэта назва лісця паўднёваамерыканскага хмызняку «кокі». Іменна з яго ўпершыню пачалі рабіць сумна вядомы наркотык какаін, а некалькі пазней атрымалі і абязбольваючы сродак навакаін.
    У 1898 г. з’явіўся не менш вядомы сапернік кокаколы — пепсі-кола. Слова пепсі — гэта скарочаны варыянт назвы ферменту харчовага соку пепсіну, а ў аснове яго ляжыць грэчаскае «пепон» — прыгатаванне ежы.
    КОЛА, ДЫСК
    Слова кола ўзыходзіць да агульнаславянскага слова індаеўрапейскага характару «коло» — кола (параўнайце старапрускае «келан» — кола). Кола як драўляны дыск вынайдзена ў Месапатаміі ў 4-м тысячагоддзі да н. э. Самае старажытнае кола ў Еўропе вядома з VIII ст. да н. э.
    Кіданне дыска (ад грэчаскага «дыскас»—плоскі круг, круглая пласцінка) было адным з відаў лёгкай атлетыкі ў грэкаў. Спачатку гэта слова азначала ‘кідаць дыск’, а потым'— яшчэ і ‘перакідвацца думкамі, меркаваннямі’. Так, відаць, узнікла і слова дыскусія (лацінскае «дыскусіо» — даследаванне, абмеркаванне).
    КОМПАС, ЭКВАТАР
    Компас быў вынайдзены ў XII ст. Але тады ён быў прымітыўны, уяўляў сабою жалезную намагнічаную стрэлку, умацаваную на корку, які плаваў у пасудзіне. Прататып сучаснага компаса вынайдзены італьянцам Ф. Джойем у XIV ст. I сама назва паходзіць ад італьянскага «компасо» — мераць.