У свеце слоў, з’яў і фактаў
Іван Шпадарук
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 93с.
Мінск 1995
Меншымі сабратамі газет з’яўляюцца часопісы. Першым часопісам лічыцца французскі «Журналь дэ саван» (1665). У Расіі — «Месячные нсторнческне, генеологнческне н географнческне прнмечання в Ведомостях» (1728). У пачатку XX ст. на Беларусі выдаваўся ўжо рад часопісаў, у тым ліку «Белорусскнй учнтельскнй вестннк».
Слова альманах (ад арабскага «ал-манах» — каляндар) набыло значэнне гадавіка. Альманахамі сталі называць і даведачныя штогоднікі, і літаратурныя зборнікі. Першы літаратурны альманах з’явіўся ў Францыі пад назвай «Альманах муз»(1764), у Расіі — «Россмйсквй парнас» (1771). Выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» выпускала ў Пецярбурзе першы альманах на беларускай мове «Маладая Беларусь» (1912—1913). Зараз альманах неперыядычны літаратурны зборнік з творамі розных аўтараў-сучаснікаў.
ГАЛЬШТУК, ЛАПЦІ, РУКАВІЦЫ
Гальштук ведалі яшчэ ў Рымскай імперыі: легіянеры насілі на шыі павязку, якая нагадвала і кашнэ, і гальштук. Аднак шлях да сучаснага выгляду гальштук пачаў у Францыі з 1668 г. У той час былі вядомы гальштук «а-ля-Стейнкерк» (з тонкага батысту з Ka-
рункамі), «крэмон» (гальштук у выглядзе карункавай ленты вакол шыі). Само ж слова галыйтук запазычана з нямецкай мовы, дзе абазначае ‘шыйная хустка’ («халс» — шыя, а «тух» — хустка, тканіна, палатно).
Лапці — самы старажытны абутак Русі. Лапатнай Расія заставалася да сярэдзіны XIX ст. Матэрыял для лапцей заўсёды быў пад рукой. Іх плялі з лыка ліпы, вязу, ракіты, з верасу, бяросты. Будзённыя рабілі з шырокага лыка, а святочныя — з вязавага, якое папярэдне клалі ў гарачую ваду, каб яно стала ружовым або чырванаватым. Вялікарускі лапаць быў прамога пляцення, а беларускі — косага. Былі лапці для ўсялякай нагоды: лапці-рачкі, лапці-ступні, лапці-чуні. А вясковыя маладыя франціхі з’яўляліся на людзях у вязавых лапцях з тонкага лыка з чорнымі суконнымі аборамі і анучамі.
Слова рукавіцы складаецца з рука і віць. Атрымліваецца, што рукавіца азначае ‘абвіваючая руку’. Сустракаецца і такое беларускае слова, як пальчатка (рускае «перчатка»; «перст» — палец).
ГНОМ, ПІГМЕЙ
У адной са сваіх прац швейцарскі вучоны Парацэльс сур’ёзна расказвае аб гномах, істотах, што як быццам жывуць пад зямлёй (лацінскае «гномус» — жыхар зямлі). Гном — казачная істота: чалавекападобнае карлікавае стварэнне, якое быццам бы ахоўвае падземныя скарбы.
Слова пігмей у грэчаскай мове азначае ‘велічынёй з кулак’. У Афрыцы ёсць племя пігмеяў ака (сярэдні рост 140 см), на Філіпінах — аэта (146 см). У Новай Гвінеі таксама ёсць пігмеі (145—155 см). Пігмей — чалавек надта малога росту; у пераносным сэнсе— нікчэмны, абмежаваны чалавек.
ГОРАД, АЧАГ, ПЕЧ
Слова горад агульнаславянскага паходжання. Першапачатковае значэнне — агароджа, тын, затым — агароджанае месца, абнесены частаколам пасёлак. Гэтага ж кораня словы агарод, гарадзіуь, загарадзіць.
Старажытныя манголы шанавалі духа агню От (Ут). Нельга было кідаць у агонь засмечаныя рэчы, пляваць, пераступаць праз вогнішча. У татарскай 20
мове і зараз агонь — ут, у туркменскай — от. А канчатак -чэк, -чык. дало казахскае ошак, туркменскае ожаг — аганёк, татарскае учак., адкуль і пайшло наша ачаг. Ачаг — гэта прыстасаванне для распальвання агню, гэта і родны дом, свая сям’я, гэта і месца, з якога распаўсюджваецца што-небудзь, цэнтр чаго-небудзь.
Слова печ (з праславянскага «пекть» — пяку) літаральна азначае ‘месца, дзе пякуць’. Яшчэ ў каменным веку існавалі пабудовы,абсталяваныя ў грунце печамі з глінабітнымі скляпеннямі. Гэта і былі «прабабкі» рускіх печаў. Курныя хаты існавалі ў нас аж да XVIII ст., хоць ужо ў XVI—XVII ст. у Маскве пачалі класці печы з дымаходамі. 1 зараз руская печ, як і раней, корміць, поіць, лечыць’ і суцяшае чалавека.
ГОСЦЬ, ГАСЦІНЕЦ, ХЛЕБ-СОЛЬ
Па-латыні «госціс» — іншаземец. На Русь прыязджалі іншаземцы, у прыватнасці купцы, і «гасціць» азначала ‘гандляваць’, «госцьба» — ‘гандаль’. Першапачатковае значэнне слова госць — прыезджы, а пазней і ‘усякі, хто наведвае дом’.
Назоўнік гасцінец утвораны яшчэ ў старарускай мове ад прыметніка гостйнт>, які ў сваю чаргу ўтвораны ад назоўніка гость. Семантычнае развіццё ішло так: дарога, па якой прыехаў госць-купец — гандлёвы шлях — вялікая праезджая дарога—тавар, які прывезены купцом, госцем,— падарунак увогуле.
Рускія цары ў XV — XVII ст. пры прыёме замежных паслоў, калі даравалі міласць, уручалі ім прадаўгаватую лусту хлеба. Такія падарункі рабілі і іншым запрошаным гасцям. А жадаючы аказаць асаблівую міласць, гасудар пасылаў таксама і соль са свайго стала. Хлеб і соль мелі чыста сімвалічнае значэнне, былі знакам увагі. Тады (ды і зараз) на вяселлях бацька і маці жаніха сустракалі маладых таксама хлебам-соллю і благаслаўлялі іх. Звычай гэты захаваўся і да нашых дзён. Ёсць і выраз хлебасольства — частаванне, гасціннасць.
ДЫВАН, КРЭСЛА
Слова дыван мае сваёй першакрыніцай персідскае «дыван» — узвышаная падлога, пакрытая дываном. Самы стары дыван захоўваецца ў Эрмітажы. «Узрост»
гэтага дывана не менш за 2,5 тысячы гадоў. Яго знайшлі пры раскопках у горным Алтаі. Тканы дыван высокай якасці добра захаваў прыемны бархацісты ворс. Памер яго — 4 м2. Пад дываном разумеюць яшчэ і тое, што пакрывае зямлю суцэльным слоем.
Слова крэсла паходзіць са старапрускага «крэслан». Нашы старажытныя продкі сядзелі на самых розных рэчах: пнях, валунах, калодах, цурбанах і г. д. Потым у егіпцян з’яўляюцца крэслы-троны, табурэткі. Грэкі і рымляне сівараюць крэслы з бронзы і мармуру. У сярэднія вякі ў асноўным былі распаўсюджаны драўляныя крэслы і табурэткі. Прыкладна такой была і руская мэбля: лавы ўздоўж сцен, услоны, цяжкія табурэткі. Пазней пачалі карыстацца лёгкімі крэсламі з тонкімі ножкамі, мэблевымі камплектамі, гарнітурамі.
ЖАЛЕЙКА, ГУСЛІ, САКСАФОН, БАРАБАН
Жалейк.а — уласнабеларускае слова ад жаль. Назва дадзена па характары гуку, якім вызначаўся гэты народны інструмент. 3 2-й паловы XIX ст. жалейка інтэнсіўна выцясняецца кларнетам (лацінскае «кларус» — ясны гук).
Гуслі—агульнаславянскае слова з праславянскага «гондслі», якое звязана з дзеясловам гудзець. Само слова гудзець у некаторых мовах захавала значэнне «іграць» (чэшскае «гудба» — музыка, рускае «гудошннк»). Мяркуюць таксама, што слова паходзіць ад санскрыцкага кораня «гу», звязанага з паняццем гучання наогул. У рускай літаратуры слова «гуслі» сустракаецца з XI ст.; упамінаюцца гуслі і ў «Словах» к. Тураўскага (XII ст.).
У назве музычнага інструмента саксафон гучыць імя яго стваральніка — бельгійца А. Сакса. Другая састаўная частка слова — ад грэчаскага «фоне», якое азначае гук.
Слова барабан паходзіць ад «балабан», «дарабан». Так у цюркскіх мовах называецца гэты музычны інструмент. А слова «дарабанчы» азначала таго, хто іграе на ім. Найбольш ранняе сведчанне існавання барабана на Беларусі адносіцца да XII ст. (шахматная фігурка ў выглядзе барабаншчыка з Ваўкавыска).
ЖАРТ, ПАЛОХАЦЬ, СОРАМ, КАЛАМБУР
Слова жарт паходзіць з польскага «жарт», якое ў сваю чаргу, як і чэшскае «жэрт», запазычана з нямецкага «шэрц» — жарт. Яно азначае тое, што робяць ці гавораць не сур’ёзна, а для пацехі, забавы. Гэта і востры дасціпны выраз.
Палохаць — агульнаславянскае слова. Найбольш блізкімі да яго з’яўляюцца наступныя паралелі: лацінскае «палор» — бледнасць, страх, літоўскае «палшас», латвійскае «палс» — бледны. А развіццё значэння — ад назвы фізічнага выгляду да назвы псіхічнага стану. Спалох жа — гэта раптоўнае адчуванне страху; агульная нечаканая трывога. хваляванне.
Сорам —таксама агульнаславянскае слова. Першапачаткова яно азначала ‘чырвань’. Параўнайце літоўскае «сартас» — светла-чырвоны, латвійскае «сартс»—з чырвоным тварам, «сартуот» — чырванець. А потым набыло сучаснае абстрактнае значэнне — пачуццё моцнай збянтэжанасці ад усведамлення недарэчнасці свайго ўчынку. Гэта яшчэ і ганьба.
Слова каламбур паходзіць ад імя нямецкага барона Калемберга, які ўладкаваўся пры двары польскага караля Станіслава Ляшчынскага. Дрэнна валодаючы французскай мовай і не вызначаючыся розумам, ён блытаў словы, якія нечакана набывалі жартоўны характар. Такія жарты і назвалі іменем іх гора-вынаходніка. Каламбур і ёсць гульня слоў, жарт, заснаваны на камічным абыгрыванні блізкіх па гучанні, але розных па значэнні слоў або словазлучэнняў.
ЖЫТА, ПШАНІЦА
Жыта — праславянскае па паходжанні слова. Тут той жа корань, што і ў слове жыць. I гэта невыпадкова, бо хлеб — галоўны прадукт харчавання і аснова жыцця. Слова жыта ў розных значэннях — хлеб на корані і інш.— паўсюдна вядомае. А памяшканне для захавання збожжа ў славян здаўна называлася жытніцай. I зараз мы вобразна так называем урадлівую вобласць, край, якія даюць краіне збожжа.
Слова пшаніца таксама праславянскае па паходжанні. Утворана яно пры дапамозе суфікса -іц-а ад слова «пшено» (беларускае проса), якое ўяўляе сабой старажытную форму дзеепрыметніка прошлага часу ад дзеяслова «пхаці» — таўчы, пхаць.
ЖЫХАР, ШВЕЙЦАР
Слова жыхар утворана з дапамогай суфікса -р ад славянскага дзеяслова «жыхаці», які ў сваю чаргу паходзіць ад «жыці». Суфікс -хаў дзеяслове «жыхаці» ўказвае на інтэнсіўнасць дзеяння. А жыхар — гэта той, хто жыве, пражывае дзе-небудзь; насельнік.
У 1339 г. швейцарскія горцы ў барацьбе за сваю незалежнасць разбілі французскую армію, закаваную ў латы. 3 тых часоў з швейцарскіх наёмных атрадаў фарміравалася асабістая ахова военачальнікаў і вядомых людзей. Чалавек на ахове якога-небудзь уваходу амаль заўсёды быў швейцарам (як называлі наёмнікаў-швейцарцаў). Так слова швейцар набыло новае значэнне, і зараз гэта варгаўнік пры пад’ездах жылых дамоў, устаноў, гасцініц і г. д. А паходзіць слова з нямецкага «швеіцэр».
ЛЯМПА, ПРАС
Слова лямпа паходзіць ад грэчаскага «лампас». Ужо грэкі і рымляне карысталіся глінянымі і бронзавымі каганцамі. Прамаці нашай настольнай лямпы можна назваць звычайную сялянскую лучыну, вядомую спрадвеку. Да XIX ст. верна таксама служылі розныя свечкі (сальныя, васковыя, стэарынавыя, парафінавыя, спермацэтавыя). Але вось у 1853 г. перад аптэкай у Львове сабраўся вялікі натоўп людзей, каб убачыць першую газавую лямпу. Яе зрабіў фармацэўт 1. Лукасевіч. Потым адна з гэтых лямп трапляе ў рукі венскаму фабрыканту Дзітмару. Ён крыху відазмяніў яе, упрыгожыў і наладзіў масавую вытворчасць.