• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце слоў, з’яў і фактаў  Іван Шпадарук

    У свеце слоў, з’яў і фактаў

    Іван Шпадарук

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 93с.
    Мінск 1995
    32.06 МБ
    Словазлучэнне Белая Русь як тэрмін упершыню ўпамінаецца ў 1135 г., а як устойлівая назва беларускіх зямель — з XIII ст. Існуе некалькі тлумачэнняў паходжання гэтай назвы. Першае ідзе з глыбінь гісторыі. Белая Русь — частка зямель, свабодных ад татара-манголаў і літоўскіх феадалаў (белая — чыстая). У аснове другога — белы колер льнянога адзення сельскіх жыхароў, светлы колер валасоў, белізна скуры. I, нарэшце, трэцяе дае сацыяльна-рэлігійную характарыстыку часткі славянскіх зямель на пэўным гістарычным этапе. Насельніцтва Белай Русі спавядала хрысціянства (белая — праваслаўная). Найбольш праўдападобным тлумачэннем назвы Белая Русь з’яўляецца ўяўленне аб ёй як аб Волыіай, Свабоднай Русі. 3 часам Белая Русь трансфармавалася ў Беларусь.
    САЛДАТ, КАПІТАН, ГЕНЕРАЛ
    У 312 г. у Рыме замест старой сярэбранай манеты была выпушчана новая, залатая — салідус. Назва яе затым дала імя італьянскаму «сольда» (ад «сольда», якімі плацілі наёмнікам). Ад агюшняга і ўзнікла назва салдат. Упершыню гэтае воінскае званне ўведзена ў Расіі Пятром I замест слова стралеу.
    Слова капітан паходзіць ад лацінскага «капут» — галава і азначае ‘галоўны’. Праўда, ёсць яшчэ адна версія аб паходжанні гэтага слова. Яго звязваюць з асабістым лацінскім імем Капітон (ад імя Капіта), што літаральна азначае ‘вялікагаловы’. У Рускай дзяржаве слова капітан (чын камандзіра роты) упершыню з’яўляецца пры Барысе Гадунове. Потым узніклі словы маёр— старшы, палкоунік — найвышэйшы. Аднак і найвышэйшага стала мала, і прыдумалі наступны чын — генерал (ад лацінскага «генераліс» — агульны, галоўны). Генерал — воінскае званне прадстаўнікоў вышэйшага каманднага саставу арміі, a таксама асоба, якая мае гэта званне.
    САМБА, ХАКЕЙ, ФУТБОЛ
    Самба — спартыўная барацьба, радзімай якой з’яўляецца наша краіна. У гэтай барацьбе ёсць многа прыёмаў. Яна — эфектыўны сродак самаабароны пры сутычцы з больш моцным або ўзброеным праціўнікам. Назва створана пры дапамозе абрэвіятуры з слова самаабарона (без зброі).
    Прарадзімай хакея лічыцца антычная Грэцыя. У VII — VI ст. да н. э. сярод маладых элінаў была папулярнай гульня ў мяч загнутымі палкамі, якую называлі «файніда». 3 цягам часу хакей распаўсюдзіўся ў краінах Еўропы з параўнальна доўгай і ўстойлівай зімой. Таму ў хакей гулялі спачатку на траве, а затым і на лёдзе. А само слова хакей французскага паходжання («хакэ» — пастушыны кій з загнутай ручкай). У некаторых крыніцах адзначаецца, што слова гэтае знаходзілі напісаным яшчэ на егіпецкіх магілах.
    Слова футбол утворана ад англійскага «фотбал» («фот» — нага, «бал» — мяч). Першы футбольны мяч знойдзены на в. Самафракія ў Эгейскім моры (узнікненне гулыіі адносіцца да III ст. да н. э.). Сучасны ж футбол зарадзіўся ў сярэдзіне XIX ст. у Англіі.
    САРАФАН. ШТАНЫ, ДЖЫНСЫ
    У многіх краінах свету сарафан з’яўляецца народным жаночым убраннем. А раней у ім хадзілі толькі мужчыны. Жаночы ж сарафан стаў так называцца з-за некаторага яго падабенства з мужчынскім сарафанам, які выйшаў з ужывання ў канцы XVIII ст. Гэта была доўгая сукенка, паверх якой надзявалі другое адзенне (кафтан) і на просты каўнерык яго прышпільвалі обнізь — упрыгожаны жэмчугам і каштоўнымі камянямі каўнер. Слова паходзіць ад персідскага «серапа»—урачыстае адзенне.
    У час заваявальных паходаў рымляне бачылі шмат незнаёмых для сябе рэчаў. Незвычайным і дзіўным было для іх, што насілі іншае адзенне, як гэта ў многіх краінах людзі ходзяць у шараварах і штанах. Таму ў народную латынь увайшло перанятае з кельцкага «брака», потым з’явілася неабходнасць у асобным слове «бракатус» — чалавек у штанах. Да нас гэта слова прыйшло з галандскай мовы ў час рэформ Пятра I як назва часткі матроскага адзення. Таму ў рускіх
    слоўніках 1769 і 1834 гг. слова штаны было растлумачана як матроскае адзенне, матроскія штаны.
    Амерыканскі кравец Л. Страус, выхадзец з Баварыі, шыў адзенне выгадным кліентам—золаташукальнікам. Тканіны патрабавалася нямала, таму што тыя, хто прамываў пясок, вельмі хутка зношвалі штаны. I аднойчы (гэта здарылася ў 1850 г.) запас тканіны скончыўся. Але, на шчасце, у Страуса было шмат кавалкаў палатачнай тканіны (палаткі таксама пастаўляліся золаташукальнікам). Прадпрымальны кравец і вырашыў пашыць штаны з гэтага грубага, але трывалага матэрыялу. Прыдумаў ён і арыгінальны метад фарбавання адзення. Знешні бок штаноў афарбоўваўся ў колер індыга, унутраны заставаўся белы. Гэта і былі джынсы (англійскае «джынз»).
    САТЫРА, ГУМАР
    Слова сатыра паходзіць ад назвы рымскай стравы «ланкс сатура» — усялякая ўсячына, мешаніна (тыпу вінегрэта). Луцылій (II ст. да н. э.) пісаў вершы, якія называліся «сатырамі», бо ён карыстаўся змешанай (як у сатурах) літаратурнай формай. У далейшым так сталі называць рэчы ў духу Луцылія, які ставіў мэтаю асуджэнне заган і выпраўленне нораваў грамадства.
    Лацінскае слова «тэмпераментум» азначае: суразмернасць, належныя суадносіны частак, правільная сумесь вадкасцей. Ад лацінскага «гумар» — вадкасць. Яшчэ Гіпакрат, затым Галсн вучылі, што 4 сокі мае чалавечы арганізм: кроў, слізь, жоўтую жоўць і чорную жоўць. Правільныя суадносіны сокаў (вадкасцей) даюць здароўе, няправільныя — выклікаюць хваробы. Нават слова халера хавае след грэчаскага «холе»— жоўць. А вульгарнае малахольны паходзіць ад назвы чорнай жоўці. Па тэмпераменце людзей падзяляюць на сангвінікаў, халерыкаў, флегматыкаў і меланхолікаў. Зараз зразумела, чаму наступнае слова гумар вызначае пачуццё, якое спадарожнічае добраму характару, здароўю, настрою, звязанаму з паняццем аб добрым стане вадкасцей (сокаў) у арганізме. Гумар — дабрадушна-насмешлівыя адносіны да чаго-небудзь, адлюстраванне ў мастацтве чагосьці смешнага. Ў адрозненне ад сатыры гумар не выкрывае, а незласліва, весела высмейвае.
    СЁЛЁТА, ЛЕТАСЬ, СЁННЯ, СУТКІ
    Слова сёлета ўтварылася з агульнаславянскага словазлучэння, у якім назоўнік і ўказальны займеннік ужываліся ў форме роднага склону адзіночнага ліку: «сего лета». Пры зліцці двух слоў у адно страціўся прыдыхальны г, у спалучэнні ео(эо) адбылося асіміляцыйнае змяненне і зліццё двух гукаў у о(ё), гэта значыць з «сего» ўзнікла сё. Так і атрымалася сёлета.
    Сучаснае -сь(-с) успрымаецца як суфікс, хоць гэта былы «скарочаны» займеннік се (мужчынскі род сь, жаночы ся). Галосны э(е) знік. Такім чынам, летась паходзіць з «лето се».
    У слове сёння сё — з «сего», -ння — ад формы роднага склону назоўніка «дзень (дьнь)». У былым «дьн(я)» рэдукаваны ь страціўся, развілося прыпадабненне (поўная асіміляцыя) д да наступнага зычнага н. А на месцы «дьн-(дн-)» узнікла нн-. У выніку змяненняў з «сего дьн(я)» маем сёння.
    Суткі складаюцца з дня і ночы. Славянскае слова «нокть» узыходзіць да індаеўрапейскага «некут» — змяркацца. Слова «дьнь» (таксама славянскае) узыходзіць да індаеўрапейскага «дзін» — свяціць. У старарускай мове «дьнь» азначала: рабочы час, светлы час, свята і інш. У праславянскі перыяд яно атрымлівае далейшае семантычнае развіццё, на базе яго ствараецца новае слова «суткі». А да гэтага было спалучэнне «стык дня і ночы». У сучасных славянскіх мовах ёсць наступныя словы для абазначэння сутак: чэшскае «ден», балгарскае «денаноіцне» (у старарускай было «ноіцедьнь»), рускае «суткн».
    СПАДАР, СЯМ'Я
    Слова спадар вядома ўсім славянскім мовам. Яго асновамі з’яўляюцца «господа», «господ», «господар» і «государ». Пачынаючы з XV ст. у старабеларускай мове «господар» скарачалася ў «осподар», а потым у «сподар». Была вядома і такая форма, як спадар (спадарыня). А асноўнымі значэннямі слова гаспадар (спадар) былі ‘ўласнік; уладальнік (дома, уаёнтка, абшару); правіцель’. Вось і выходзіць, што слова сгшдар пайшло ад гаспадар, г. зн. таго, хто мае «Госпада дар» — гаспадарку.
    Слова сям’я паходзіць ад стараславянскага «сем
    я». Гэта звязана з тым, што лічба 7 яшчэ ў даўнія часы вельмі паважалася людзьмі, была галоўнай сярод усіх астатніх. Можна ўспомніць такія выразы: сем цудаў свету, сем свабодных мастацтваў. Нават быў і такі выраз: Сем славянскіх плямёнаў (першае славянскае дзяржаўнае ўтварэнне на Балканскім паўвостраве ў VII ст.).
    СПОРТ, ГІМНАСТЫКА
    Розныя традыцыі фізічных практыкаванняў і спаборніцтваў узыходзяць да Старажытнай Грэцыі. Аднак толькі ў Англіі аб’ядналі ўсё гэта ў адно слова «спорт», якое стала азначаць забаву, пацеху. У Францыі «дыспорт», у Італіі «дыспорта» таксама мелі такое значэнне. Тады гэтае слова мела больш шырокі сэнс, чым зараз. Усё, чаму аддаваўся чалавек дзеля задавальнення (акрамя службы і працы), называлі спортам. Шэкспір ужываў слова «спартыўны» ў сэнсе ‘забаўны’. У яго час і слова «спартсмен» азначала: джэнтльмен — чалавек высакароднасці, спаксмен — прадстаўнік, што выступаў ад імя каго-небудзь. Цікава, што «Запіскі паляўнічага» 1. С. Тургенева пераклалі і выдалі ў Англіі, як «Заметкі спартсмена».
    Слова гімнастыка паходзіць ад грэчаскага «гімнас» («гімнастыке») — голы. Вядома, што грэкі займаліся фізічнымі практыкаваннямі без адзення. I слова гімназія звязана з гэтым жа коранем (у гімназіях Старажытнай Грэцыі вучыліся атлеты). Гімнастыка — сістэма фізічных практыкаванняў, якія садзейнічаюць агульнаму развіццю арганізма.
    СТУДЭНТ, АДНАКАШНІК, АБІТУРЫЕНТ
    У пачатку ХН ст. у Балоньскай школе, ці універсітэце, (Італія) ужо былі студэнты. Гэта слова паходзіць з лацінскага «студэнс» — старанна займацца, працаваць. Шлях студэнта (на першым этапе вучобы ён зваўся схалар) пачынаўся з запісу яго на падрыхтоўчы факультэт. Пасля чаго ён пераходзіў на адзін са «старэйшых» факультэтаў: багаслоўскі, медыцынскі або юрыдычны. Лекцыі пачыналіся з пяці гадзін раніцы і працягваліся чатыры гадзіны. Падручнікаў не было, лекцыі запісваліся. Самым стамляльным быў выпускны экзамен. На студэнта на працягу дня (з шасці
    гадзін раніцы да шасці вечара) «нападалі» не менш чым два дзесяткі апанентаў. Пры гэтым сам студэнт не павінен быў ні адпачываць, ні есці, ні піць. Пасля здачы экзаменаў усё завяршалася «банкетам Арыстоцеля».
    У даўнія часы ў невялікіх гарадах, мястэчках і вёсках Русі не было спецыяльна падрыхтаваных настаўнікаў. Папы ці дзякі вучылі дзяцей у сябе дома або хадзілі па дварах. Калі вучні прыступалі да чытання новай кнігі, гэта падзея адзначалася: бацькі пасылалі «настаўніку» падарункі і грошы, а вучням — гаршчок кашы. Пасля ўрока ўсе вучні садзіліся за стол есці кашу. Такіх вучняў і празвалі аднакашнікамі.