• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце слоў, з’яў і фактаў  Іван Шпадарук

    У свеце слоў, з’яў і фактаў

    Іван Шпадарук

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 93с.
    Мінск 1995
    32.06 МБ
    Слова экватар — лацінскага паходжання, дзе «экварэ» (ад «эквус» — роўны) абазначала ‘раўняць, ураўноўваць’. Адсюль «экватар» — ураўняльнік. Так была названа геаграфічная каардыната, на якой дзень і ноч роўныя паміж сабой на працягу ўсяго года. Экватар — уяўная лінія, якая дзеліць зямны шар на два паўшар’і — паўночнае і паўднёвае, а таксама прылеглая да гэтай лініі мясцовасць.
    КОСКА, ДВУКОССЕ
    Коска ўпершыню з’явілаея ў кнізе на рубяжы XV і XVI ст. Яе ўвёў венецыянскі выдавец Альд Мануцый. Ён таксама ўвёў і загалоўкі ў кнігах. Коска —знак прыпынку, які абазначае інтанацыйнае чляненне ўнутры сказа, а таксама вылучае некаторыя сінтаксічныя групы.
    Яшчэ ў XV ст. балгарын К. Граматык пісаў, што двукоссем трэба вылучаць «ерэтычныя цытаты», а коскі ставіць пры цытаванні біблейскіх кніг. У Расіі ў XVII ст. вядомы «кавыкі». Прычым, па адной з версій, слова гэтае паходзіць ад «кукіш» («кука» — кулак), а па другой — ад «кавыкі» — назвы травы. Зараз двукоссе (былыя «кавыкі») выкарыстоўваецца для розных вылучэнняў у тэкстах.
    КРАСВОРД, СТЭНАГРАФІЯ
    Красворд як гульня вядомы з антычных часоў. Так, пры раскопках рымскага паселішча Карыніум у 1868 г. на адной з пліт (знаходка датавана III — IV ст. н. э.) была знойдзена выява, падобная да красворда. У 1936 г такі ж красворд знайшлі высечаным на калоне ў Пампеях. Але стваральнікам першага сучаснага красворда быў журналіст А. Уін, які эміграваў у НьюЙорк з Ліверпуля. Яго красворд з’явіўся ў газеце «Нью-Йорк геральд» 21 снежня 1913 г. Само ж слова паходзіць ад англійскага «крас-ворд» — крыж плюс
    слова. Гэта задача-гульня, у якой фігуру з перакрыжаванымі радамі клетак трэба запоўніць адзіна магчымымі словамі.
    3 дапамогай стэнаграфіі можна запісаць любы тэкст у 4—7 разоў хутчэй, чым з дапамогай звычайнага алфавіта. Стэнаграфія была вынайдзена ў 63 г. да н. э. рабыняй Цірай, якая належала Цыцэрону. Праўда, вынаходніцтва стэнаграфіі прыпісваюць яшчэ Ксенафону і нават Арыстоцелю. Грэчаскае слова «стэнаграфія» азначае: вузкапіс, кароткапіс.
    КРАСКА, АКВАРЭЛЬ
    Як назва розных кветак слова краска сустракаецца ў сербаў, славакаў і чэхаў, што ўказвае на яго старажытнасць. Краска — памяншальная форма ад праславянскага «краса». Слова мае розныя этымалагічныя тлумачэнні. Найбольш верагоднае, відаць, такое: «краса» параўноўваецца з таксама праславянскім «крэс» — касцёр, які раскладваюць на свята Івана Купалу— свята аднаўлення прыроды. Сюды ж адносіцца і рускі дзеяслоў воскрешать. Тады «краса» — гэта бессмяротная, заўсёды ўваскрасаючая прырода, цвіценне. Адсюль зразумелымі стануць і беларускія назвы кветак — краскі, месяца — красавік, выраз жыта красуе.
    Карані слова акварэль трэба шукаць у лацінскім «аква» — вада. Слова было запазычана італьянцамі. Ад яго мастакі ўтварылі тэрмін «пітура акварэла» — вадзяны жывапіс, які перайшоў у іншыя мовы д'ля абазначэння малюнка вадзянымі фарбамі і саміх фарбаў.
    ЛІНІЯ, шлях
    Шмат значэнняў у слова лінія. 1 ўсе яны ўзыходзяць да лацінскага «лінеа» — лінія. У аснове ж «лінеа» ляжыць назва вельмі канкрэтнай рэчы — расліны. Па-латыні «лінум»— лён. «Лінеа» першапачаткова — ільняная нітка. Нацягнутая нітка, лінія стала вобразам, які ляжыць у аснове розных значэнняў слова лінія і яго «патомкаў» у радзе моў.
    Слова шлях паходзіць ад нямецкага «шлаг» — удар. Цікава развівалася семантыка гэтага слова пры запазычаннях: удар капытом або нагою, потым след ад гэтага ўдару і нарэшце дарога, шлях. Параўнайце
    семантыку польскага «біта дрога» — бітая дарога, французскага «шмэнбацю» — уезджаная, выбітая дарога, рускага «торная дорога» (літаральна — цёртая). Дарэчы, слова шлягер ■— модны твор лёгкай музыкі — таксама ад «шлаг».
    МАНЕТА, ГРЫЎНЯ, РУБЕЛЬ, КАПЕЙКА
    Яшчэ з даўніх часоў вядома такая грашовая адзінка, як манета. Само слова звязана з імем рымскай багіні Юноны — «Манета». Пры яе храме на Капітоліі знаходзіўся манетны двор. Новыя даследаванні гавораць, што першая чаканка манет адзначана ў Лідзіі (VI ст. да н. э.).
    У Старажытнай Русі вартасць рэчаў ацэньвалася ў грыўнях. Грыўня ўяўляла сабой часцей за ўсё злітак серабра вагой 200 г. Можна дапусціць, што слова грыўна аднаго кораня са словам грыва («узяць за загрывак»).
    Слова рубель, як назва грашовай адзінкі, звязана з цалавальнікам — службовай асобай у Рускай дзяржаве. Абавязкам яго было, у прыватнасці, секчы грыўні на часткі. Слова рубель і пайшло ад рускага «рубять». У III ст. рубель уяўляў сабой сечаны кавалак серабра без усялякага надпісу, які важыў 68 г. Самы ж першы сапраўдны рускі сярэбраны рубель адчаканены на Маскоўскім манетным двары ў 1654 г. (чаканшчык Ф. Байкоў).
    Слова капейка паходзіць ад татарскага «копек» — сабака. Татары так называлі манету, на якой быў герб Цімура са зверам. На Русі капейка з’явілася пры Іване IV.
    МАСКВА, САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ, АЛМА-АТА...
    На думку вучоных, першапачатковая назва гучала «Москы» (па-стараруску — вільгаць, мокрае месца). Менавіта ад назвы ракі Москы і пайшла назва пасялення, а пазней горада — Маскы. У старарускай мове вінавальны склон такіх слоў, як «москы», «букы» (літары) гучаў так: «маскоў», «букаў». Паступова з формы вінавальнага склону гук в перайшоў у форму назоўнага. Таму сталі вымаўляць ужо «Масква».
    Калісьці Пётр I заснаваў Пецярбург — «горад Пятра» (ад нямецкага «бург» — горад, крэпасць). Пазней
    прыбавілася лацінскае слова «санкт»— святы. Так і стаў гэты горад называцца Санкт-Пецярбургам.
    У сярэдзіне XIX ст. ля падэшвы Заілійскага Алатау, на беразе,дзвюх рэк — Вялікай і Малой Алмацінкі, узнік г. «Альматы» — яблычны. Назву можна растлумачыць тым, што ў наваколлі было шмат яблыневых дрэў. Затым замест Альматы горад атрымаў назву Алма-Ата — бацька яблыкаў.
    Калі ўлічваць туркменскі арыгінал, то назва г. Ашхабад азначае: месца, дастойнае кахання. Раней жа горад называўся «Асхабад» ад складанага туркменскага слова «Усхабад» («усх» — мілы, «абад» — горад).
    Магчыма, назва Вільнюс паходзіць ад назвы р. Вілія (інакш Нерыс), на якой ён стаіць. Магчыма, гэтая назва паходзіць ад літоўскага «ільніс» — хваля, калі мець на ўвазе ўзгорыстую мясцовасць, дзе размешчаны горад. Найбольш верагодна, што «хвалістай, звілістай» магла быць названа рака, а затым, па ёй, і горад. Праўда, ёсць яшчэ адна версія: рака атрымала сваю назву ад славянскага слова «велья» — вялікая, якая распаўсюдзілася і на горад.
    Дуійанбе — гэта рэканструкцыя назвы старажытнага кішлака «Дзюшамбе» («шамбе» — тыдзень, «ду» — два). У гэты «другі дзень тыдня» ў сяле быў кірмаш, г. зн. значная падзея ў жыцці мясцовых жыхароў і навакольных кішлакоў.
    3 многіх гіпотэз аб паходжанні назвы Ерэван можна спыніцца на дзвюх. Першая — ад назвы царства Эрыяні (на беразе возера Севан). Другая — ад урарцкай назвы крэпасці Эрэбуні. Гэта назва потым прыняла армянскае гучанне «Эрэвуні» — Ерэван.
    Легенда гаворыць, што каля 1,5 тысяч гадоў таму назад на высокім узгорку над Днянром жылі на хутары тры браты — Кій, Шчык і Харыў — храбрыя славянскія воіны з сястрой Лыбеддзю. 3 гэтага хутара вырасла пасяленне, якое стала потым горадам, што атрымаў назву па імені старэйшага брата Кія — Кіеў.
    Ёсць думка, што след у назве Кішынёў пакінуты дзвюма мовамі. Гэта складанне цюркскага слова «кышлах» — зімоўе і малдаўскага «нэу» — новы. Атрымліваецца «новы кішлак» (ад «кыш» — зіма). Апіраючыся на тэксты малдаўскіх сярэдневяковых грамат, мяркуюць, што назва ідзе ад «кішынэу» — калодзеж, крыніца.
    3 1. II. Шпадарук
    33
    Устаноўлена, што літоўскі корань «рынге» — выгіб можа ў мове латышоў трансфармавацца ў «рынг», г. зн. гукаспалучэнне ык нератвараецца ў доўгае ык. Мяркуюць, што так утварылася назва ракі Рыга, ад якой і пайшла назва горада.
    Сярод іншых спрэчных версій аб паходжанні Таліна ёсць і такая. Мясцовае насельніцтва не прызнавала старых назваў горада «Калуван», «Рэвель» і называла яго больш зразумелым словам «Таанілін» (эстонскія «лінна» — горад, «таані» — датчане). Потым назва трансфармавалася ў Талін.
    Пакуль распаўсюджана тлумачэнне назвы Ташкент ад «Каменнага горада», якая ўтворана складаннем цюркскага «таш» — камень і іранскага «кент» — сяло, горад.
    Слова Тбілісі ўтворана ад грузінскага «тбілі» — цёплы. Тут у вялікай колькасці б’юць цёплыя серныя крыніцы. Іх лекавыя ўласцівасці з даўніх часоў прыцягвалі хворых.
    МАЯНЭЗ, ЯЙЦО
    У 1756 г. на востраў Менорку (Міжземнае мора) прыехаў адзін з французскіх вяльмож. На званым абедзе ў порце Маон быў паданы новы соус. Яго назвалі маянэзам, г. зн. маонскім.
    Яйцо—агульнаславянскае па паходжанні слова, але ў працэсе развіцця славянскіх моў яно атрымала ў іх рознае фанетыка-марфалагічнае аблічча. У помніках стараславянскай мовы — гэта «яйце». Пазней у беларускай і рускай мовах у выніку фанетычнага змянення гука е ў о атрымалася яйцо. Што датычыць другой формы назвы—яйка, дык гэта звычайнае польскае слова і яно пашырана толькі ў заходніх беларускіх гаворках.
    МІЛЬЁН, МІНУТА, ТЫДЗЕНЬ
    Венецыянскі падарожнік XIII ст. Марка Пола прыехаў з Кітая і стаў расказваць аб незлічоных багаццях гэтай краіны. Апавядаючы, ён дабавіў да існуючага слова «міле» — тысяча канчатак «оне» з павелічальным значэннем. Так слова «міліоне» стала папулярным і паступова ўвайшло ў мову для абазначэння тысячы тысяч.
    Слова мінута ўтварылася ад «міна», што ў старажытным Вавілоне абазначала адзінку вагі, роўную прыкладна 500 г. За дзве «нашыя» гадзіны з існаваўшых тады ў Вавілоне вадзяных гадзіннікаў выцякала міна вады. Таму гэты адрэзак часу таксама стаў называцца мінай. Пазней міна ператварылася ў сучасную «мінуту». Слова мае сувязь і з лацінскім «мінута» — паменшаная, малая. Да нас прыйшло з нямецкага «мінутэ». На Беларусі для абазначэння невялікага прамежку часу і як адзінка вымярэння часу ўжывалася слова хвіліна. Ва ўкраінскай мове і зараз ужываецца слова «хвылына» — мінута.
    Слова тыдзень утварылася ад стараславянскага словазлучэння: займеннік «тьн» і «дьнь». У старажытным «тьн» быў кароткі і невыразны (рэдукаваны) гук ь, які ў пэўнай пазіцыі ў мове беларусаў супаў з гукам ы. Таму ўзнікла спалучэнне тый дзень. Пры ўтварэнні з двух слоў аднаго зычны й выпаў, атрымалася тыдзень. А літаральна яно абазначае: той самы дзень (праз сем дзён).