• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце слоў, з’яў і фактаў  Іван Шпадарук

    У свеце слоў, з’яў і фактаў

    Іван Шпадарук

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 93с.
    Мінск 1995
    32.06 МБ
    ЯШЧЭ АБ МОВЕ I СЛОВЕ
    Самай шматнацыянальнай краінай з’яўляецца Індыя. Яе насельніцтва карыстаецца 845 мовамі і дыялектамі. Затым ідзе Камерун — 262.
    Самай вялікай азбукай лічыцца азбука Кампучыі — 72 літары.
    Самую вялікую колькасць прэфіксаў мае мова індзейскага племені тыламон (Паўночная Амерыка). Іх — 30. А вось у японскай мове 2 тысячы іерогліфаў. Насельніцтва ж Папуа — Новая Гвінея карыстаецца 1010 дыялектамі.
    Самай складанай у свеце з’яўляецца граматыка мовы племені паўночнаамерыканскіх індзейцаў чыпавеяў. У ёй налічваецца каля 6 тысяч (!) дзеяслоўных форм. У эскімосаў з гэтым крыху прасцей — 63 дзеяслоўныя формы. Праўда, толькі цяперашняга часу. Назоўнікі адзіночнага ліку маюць 252 флексіі (канчаткі). А.вось у турэцкай мове ўсяго адзін няправільны дзеяслоў. Затое ў англійскай такіх дзеясловаў налічваецца 194. He кажучы пра тое, што напісанне слова істотна адрозніваецца ад яго вымаўлення. Тым не менш колькі тых, хто прагне авалодаць менавіта «інгліш»!
    Памылка ў пунктуацыі каштавала амерыканцам гіганцкую суму грошай. Гэта адбылося ў лістападзе 1962 г. 3-за пропуску злучка ў праграме для вылічальнай машыны касмічную ракету, якая стартавала з мыса Кенэдзі да Венеры, давялося неўзабаве знішчыць. А яна каштавала звыш 18 млн долараў. Вось і мяркуйце пасля гэтага, ці патрэбна фізікам ды матэматыкам ведаць дакладна правапіс.
    У цяперашні час некаторыя беларускія словы выступаюць уласнымі асабовымі назвамі, у той час як у мінулым мелі сваё значэнне. Напрыклад, Басалай — жартаўнік, Батура — балагур, Буката — булка хлеба, Вярэня — плецены кошык, Г алец — дзяркач, Дойлід — зодчы, Кмець — разбойнік, Лавец — паляўнічы, Пушкар — артылерыст, Сніцар — гравёр, Трызна — памінкі, Чэрня — прыгонны, Шульга — ляўша...
    Самым вялікім паліглотам быў, хутчэй за ўсё, Расмус Крысціян Раск (1787—1832), прафесар Капенгагенскага універсітэта. Ён размаўляў на 230 мовах і склаў слоўнікі і граматыкі некалькіх дзесяткаў з іх. 1 пра італьянца Джузэпе Мецэфанцыі (нарадзіўся ў 1774 г.) хадзілі легенды як пра незвычайнага паліглота. I сапраўды, ён перакладаў са 114 моў і 72 дыялектаў, размаўляў на 39 і свабодна выкарыстоўваў больш за дзесятак. Адным з самых першых беларускіх паліглотаў быў Францыск Скарына.
    Самы стары нацыянальны гімн — японскі. Яго тэкст складаецца ўсяго з чатырох радкоў і напісаны ў IX ст. Самы доўгі нацыянальны гімн — грэчаскі. У ім 158 радкоў. Самы ж кароткі гімн — Іарданіі. У ім усяго толькі 4 словы.
    Самае кароткае пісьмо напісаў В. Гюго. Ён хацеў даведацца, як прадаецца яго твор. У пісьме быў толькі адзін пытальнік. Пісьменніку адказалі пісьмом таксама з адным знакам — клічнікам, таму што твор «Адвержаныя» раскуплялі вельмі хутка.
    Самае доўгае пісьмо напісаў індыйскі студэнт Парыкх свайму сябру. Калі скласці ўсе яго старонкі, то атрымаецца лента ў 1875 м. А сябар адказаў пісьмом у 1,5 км.
    Самым хуткім чытальнікам з’яўляецца француз Рэне Трамоні. Ён дасягнуў адразу двух рэкордаў. Рэне прачытаў тэкст з хуткасцю 400 слоў у мінуту і зрабіў прамову з хуткасцю 563 словы ў мінуту.
    Самым здольным стэнаграфістам з’яўляецца італьянец з Рыма С. Брукальеры. На чэмпіянаце свету па стэнаграфіі ў г. Люцэрне (Швейцарыя) ён змог запісаць без адзінай памылкі 180 слоў за мінуту.
    Вялікай сілай валодае слова. Па шляху з Егіпта ў Індыю генерал Жуно цішком сказаў некалькі слоў Напалеону аб нявернасці яго жонкі Жазефіны. Гэта вестка выклікала ў імператара Францыі шалёную рэакцыю і нават канвульсіі (вядома, што Напалеон
    хварэў на эпілепсію). I ён ужо не змог як трэба арганізаваць асаду крэпасці Сен-Жан д’Арк і працягваць паход у Індыю. Або яшчэ такі прыклад. Урач, які лячыў A. С. Пушкіна адразу пасля дуэлі, словам нават «забіў» аднаго са сваіх хворых пацыентаў. Калі апошні спыгаў, ці ёсць надзея на яго папраўку, медык адказаў: «Ніякай... Усе памром. Вось і Пушкін памірае... Дык ужо і нам з вамі можна паміраць!» Хворы са стогнам апусціў галаву і памёр амаль у адзін час з Пушкіным.
    Памерці можна і... ад смеху, ад радасці. Так, антычны драматург Сафокл памёр пад апладысменты натоўпу, які праслаўляў яго геній. Персідскі цар Ксеркс таксама памёр ад смеху. Антычны паэт Дыягор Мелоскі раптоўна сканаў, калі даведаўся аб перамозе ўсіх сваіх трох сыноў на Алімпійскіх гульнях. Пляменніца нямецкага філосафа Лейбніца таксама памерла ад вялікай радасці, калі знайшла на смяротным ложы свайго славутага дзядзькі 600 тысяч франкаў.
    РАІМ ПРАЧЫТАЦЬ
    Булыка A. М. Даўнія запазычанні беларускай мовы. Мн., 1972.
    Булыка A. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Мн., 1993.
    Вартаньян Э. А. Путешествне в слово. М., 1982.
    Гістарычны слоўнік беларускай мовы/Гал. рэд. A. I. Жураўскі. Мн„ 1982—1986. Вып. 1—7.
    Гісторыка-этамалагічныя нататкі/А. I. Жураўскі, A. М. Булыка, А. Я. Супрун і інш. //Беларуская лінгвістыка. Мн., 1972. Вып. 1.
    Жураўскі A. I. Мова нашых продкаў. Мн., 1983.
    Нвашко В. А. Как выбярают нмена. Мн., 1988.
    Кннга рекордов Гнннесса. М. 1991.
    Кравчук П. А. Географвческнй калейдоскоп. Кнев, 1988.
    Крывіцкі А. Я. Наша родная мова. Мн., 1973.
    Люстрова 3. Н., Скворцов Л. Н., Дерягян В. Я. Беседы о русском слове. М., 1978.
    Мартынаў В., Міхневіч А. Беларуская этымалогія// Маладосць. 1969. № 2.
    Мнхневнч A. Е. В глубь слова человеческого. Мн., 1982.
    Мнхневнч A. Е. Язык, которого нет. Мн., 1988.
    Ннконов В. А. Піцем нмя. М., 1988.
    Тлумачальны слоўнік беларускай мовы/Пад рэд. К. К. Атраховіча (К. Крапівы). Мн., 1977—1984. Т. 1—5.
    Уразов Н. Почему мы так говорнм. М., 1962.
    Успенскнй Л. В. Слово о словах. М., 1989.
    Шанскнй Н. М. В мнре слов. М., 1985.
    Шансквй Н. М., Нванов В. В., Шанская Т. В. Краткяй этямологяческнй словарь русского языка. М. 1975.
    Шпадарук Нван. РІз бмографня прнвычных веіцей. Мн., 1993.
    Шпадарук Н. П. Заннмательная мозанка. Мн., 1992.
    Шпадарук I. П., Рудакоўскі В. В. Чаму мы так гаворым. Мн., 1985.
    Этымалагічны слоўнік беларускай мовы/Рэд. В. У. Мартынаў. Мн„ 1978—1989. Т. 1—5.
    Янкоўскі Ф. М. Роднае слова. Мн., 1972.
    ЗМЕСТ
    Ад а ў т a р a (3). 3 біяграфіі слоў (4).
    Азбука, буквар, алфавіт (4). Акадэмія, універсітэт, інстытут, тэхнікум (5). Алмаз, брыльянт (6). Антэна, ізаляцыя (6). Аптэка, масаж, грып (7). Аспірант, кандыдат (7). Атам, кібернетыка, робат (8). Атлас, батыст, пурпур, фланель (8). Атэстат, дыплом, канікулы, партфель (9). Аўдыторыя, клас, урок, дысцьшліна (9). Баба Яга, ведзьма (10). Бабіна лета (10). Бадмінтон, баскетбол, більярд (10). Барэль, літр, метр, міля (11). Баян, гітара, флейта (11). Бефстроганаў, бутэрброд, сандвіч (12). Біблія, энцыклапедыя (12). Біс, брава, авацыя (13). Бліны, абаранак, калач (13). Булат, брытва, сякера (14). Бульба, хлеб (14). Вакзал, станцыя (15). Вафля, бісквіт, марожанае (15). Веласіпед, аўтамабіль, пакрышка (16). Вінегрэт, вітамін (17). Віно, гарэлка, тытунь (17). Газа, цукар, запалкі (18). Газета, часопіс, альманах (19). Гальштукі, лапці, рукавіцы (19). Гном, пігмей (20). Горад, ачаг, печ (20). Госць, гасцінец, хлеб-соль (21). Дыван, крэсла (21). Жалейка, гуслі, саксафон, барабан (22). Жарт, палохаць, сорам, каламбур (23). Жыта, пшаніца (23). Жыхар, швейцар (24). Лямпа, прас (24). Ільгота, прывілея (25). Ірад, каін, юда (25). Кабура, калібр, мішэнь (25). Каленкор, ледэрын (26). Капірка, пішучая машынка (26). Карандаш, пяро (27). Касметыка, манікюр, парфумерыя (27). Кінематаграфія, тэлебачанне (28). Клей, мыла (28). Кока-кола, пепсі-кола (29). Кола, дыск (29). Компас, экватар (30). Коска, двукоссе (30). Красворд, стэнаграфія (30). Краска, акварэль (31). Лінія, шлях (31). Манета, грыўня, рубель, капейка (32). Масква, Санкт-Пецярбург, Алма-Ата... (32). Маянэз, яйцо (34). Мільён, мінута, тыдзень (34). Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель... (35). Муміё, пропаліс (36). Накцюрн, балет, полька (37). Народ, нацыя (38). Нашчадак, сведка (38). Нябось, маўляў (38). Паліто, піжама, пінжак, смокінг (39). Паляшук, літвін (39). Папірус, пергамент, папера (40). Папугай, бусел, глушэц, казадой (41). Парасон, шацёр (41). Парык, капялюш (41). Персона, персанаж (42). Плуг, саха (42). Поціск рукі, пацалунак, любоў, краса (43). Пошта, тэлефон (44). Прафесія, спецыяльнасць (44). Прахвост, разгільдзяй, хітры, хуліган (44). Радзіма, славяне, Русь, Белая Русь (45). Салдат, капітан, генерал (46). Самба, хакей, футбол (47). Сарафан, штаны, джынсы (47). Сатыра, гумар (48). Сёлета, летась, сёння, суткі (49). Спадар, сям’я (49). Спорт, гімнастыка (50). Студэнт, аднакашнік, абітурыент (50). Стымул, шанс (51). Тавыля, шахматы, шашкі (52). Таксі, тралейбус (52). Тэрмас, халадзільнік (53). Фантазія, парадокс, утопія (53). Фатаграфія, сілуэт (54). Фосфар, алюміній (54). Цэнзура, прысяга, пратакол (55). Чарні-
    ла, шрыфт (56). Швейная машына, напарстак (57). Школа, настаўнік (57). Элемент, газ (58). Эліксір, адэкалон (58). Эсперанта, раманіда (59). Этымалогія, мова (59).
    Цікавыя з’явы і факты (61).
    Вялікія і высокія (61). Гадзіннікі на любы густ (63). Геаграфічны калейдаскоп (64). Каштоўныя камяні і самародкі (65). Кніжная мазаіка (66). Крыху аб грашах (68). На аўкцыёнах свету (68). Самыя першыя (70). Рэчы быту (73). Своеасаблівыя рэкорды (74). Чаго толькі не бывае... (84) Яшчэ аб мове і слове (88).
    Раім прачытаць (91).
    Навукова-папулярнае выданне
    Шпадарук Іван Паўлавіч
    У СВЕЦЕ СЛОЎ, З’ЯЎ I ФАКТАЎ
    Рэдактар В. I. Аверкіна
    Мастак вокладкі Л. I. Мелаў Мастацкі рэдактар В. А. Ярашэвіч Тэхнічны рэдактар /. П. Ціханава Карэктар Л. А. Шлыковіч
    Здадзена ў набор 02.08.94. Падпісана да друку 03.01.95. Фармат 84X108/32. Папера друк. № 2. Гарнітура літаратурная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 5,04. Ум. фарбаадбіт. 5,46. Ул.-выд. арк. 4,77. Тыраж 8000 экз. Зак. 1322.
    Выдавецтва «Вышэйшая школа» Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 5. 220048, Мінск, пр. Машэрава, 11.
    Мінскі ордэна Праноўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, вул. Чырвоная, 23.
    Шпадарук I.
    Ш83 У свеце слоў, з’яў і фактаў.— Мн.: Выш. шк., 1995.—93 с.
    ISBN 5-339-00591-3.
    Кніга складаецца з двух раздзелаў. У раздзеле «3 біяграфіі слоў» прыводзяцца звесткі аб паходжанні і значэнні шматлікіх слоў, аб’яднаных у групы на аснове семантычных, гістарычных і іншых асацыятыўных сувязей. Другі раздзел утрымлівае звесткі пра разнастайныя цікавыя і незвычайныя жыццёвыя з’явы, факты.