У свеце слоў, з’яў і фактаў
Іван Шпадарук
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 93с.
Мінск 1995
Самым першым расійскім салдатам быў Сяргей Лявонцьевіч Бухвостаў. У 1683 г. ён быў залічаны Пятром I у Праабражэнскі полк, удзельнічаў у азоўскіх паходах, у ГІаўночнай вайне атрымаў цяжкае раненне. Бухвостаў дастойна нёс званне салдата і ад радавога даслужыўся да маёра артылерыі. Скульптар К. Растрэлі (які стварыў скульптуру і Пятра I) адліў бронзавы бюст «першага рускага салдата». Зараз ён у Эрмітажы.
Самым першым у канцы 30-х гг. атрымаў шаўкавістае водаадпіхваючае сінтэтычнае валакно амерыканскі хімік Каразерс. А назву са звыш 350 слоўкандыдатаў на конкурсе адабралі адну (адвольную) — «нейлон». А потым таксама народжаныя простай фантазіяй з’явіліся і яго браты: дэдэрон, ксілон, арлон, паралон...
Самым першым генералісімусам (ад лацінскага «генералісімус» — самы галоўны) стаў у 1569 г. французскі герцаг Анжуйскі (потым кароль Генрых III). Першым генералісімусам у Расіі быў баярын A. С. Шэін (1696 г.). Усяго ж у свеце генералісімусаў зарэгістравана звыш 30.
Самым першым Героем Савецкага Саюза сярод нашых землякоў стаў ураджэнец Мінска М. А. Сяліцкі. Гэта высокае званне яму прысвоена пасмяротна 31 снежня 1936 г. за ўдзел у баях у Іспаніі.
РЭЧЫ БЫТУ
Самая першая лыжка з’явілася ў Старажытным Егіпце 5 тысяч гадоў назад. Лыжкі рабілі тады з каменя 1 дрэва. Самыя першыя сярэбраныя лыжкі на Русі былі ўжо на стале князя Уладзіміра ў Кіеве ў X ст.
Самы першы відэлец з’явіўся на зыходзе 2-га дзесяцігоддзя XI ст. у выглядзе двухзубага сярэбранага вырабу, якім карыстаўся венецыянскі дож Даменіка Сільвіа.
Самае вышэйшае гузікавае «дасягненне» належыць каралю Францыі Францыску I (XVI ст.). Ён купіў для ўпрыгожвання свайго адзення 13 600 залатых гузікаў. А на адзенні рускага баярына звычайна красавалася да 70 гузікаў.
Самую вялікую колькасць запалак скарыстоўваюць у Даніі і Швецыі: у сярэднім 2700 запалак у год на кожнага жыхара. Кожную ж секунду ў адной толькі Еўропе запальваецца 48 300 запалак.
Самы першы нож узыходзіць да антычнасці, і быў ён у той час медным або жалезным. А яшчэ перад гэтым яго рабілі з каменю. Рымляне ведалі нажы і з мяккай сталі. Сафокл і Дэмасфен з’яўляліся дзецьмі майстроў-нажаўшчыкоў. Гэта спецыяльнасць была прэстыжнай.
Самая першая падушка з’явілася ў Старажытным Егіпце. Яна ўяўляла сабой простую драўляную падстаўку пад галаву. Рымляне ж рабілі падушкі з пер’я белых гусей, якіх куплялі ў германскіх плямёнаў.
Самае першае пісьмовае ўпамінанне аб зубных шчотках адносіцца да 1694 г. (Англія). А ўвогуле, як сцвярджаюць археолагі, ужо старажытныя народы Афрыкі для гэтай мэты выкарыстоўвалі спецыяльныя памазкі. Радзімай жа сучасных зубных шчотак лічыцца Францыя.
Самае першае сведчанне аб прымяненні насавой хустачкі адносіцца да XVI ст. Аднак яна тады была чыста дэкаратыўнай дэталлю. Рабілі яе з батысту, упрыгожвалі вышыўкай і карункамі. Насілі насавую хустачку ў руках як упрыгожанне. Формы яе былі розныя: авальныя і круглыя, прадаўгаватыя і квадратныя. Толькі з XVII ст. насавая хустачка перастала быць упрыгожаннем і стала выкарыстоўвацца па прызначэнні.
СВОЕАСАБЛІВЫЯ РЭКОРДЫ
Самым халодным месцам часу лічыўся г. Верхаянск у маразы дасягаюць 69,8 °. I полюс холаду знаходзіцца ў
на Зямлі да нядаўняга Паўночнай Якуціі, дзе ўсё ж такі сапраўдны Антарктыдзе. Савецкія
палярнікі тут зарэгістравалі самую нізкую тэмпературу — мінус 88,3 ° па Цэльсію.
Самая высокая тэмпература паветра ў нашай краіне была зарэгістравана ў раёне Тэрмеза ў ліпені 1944 г.— 50 ° у цені. У Афрыцы ж у раёне Эль-Азізія (Лівія) тэмпература ў цені дасягае плюс 58 ° па Цэльсію.
Самая малая колькасць ападкаў — 1 мм за 3 гады — зарэгістравана ў раёне Вадзі-Хальфа (Судан). У былым Савецкім Саюзе найменшая колькасць ападкаў выпадае ў Таджыкістане, у катлавіне возера Кара-Куль — усяго 27 мм у год.
Самыя моцныя вятры на зямным шары на мысе Дэнісан (Антарктыда). Іх сярэднегадавая хуткасць тут 19,4 м/сек. У самы бурны месяц сярэдняя хуткасць ветру дасягае 25 м/сек, а ў самы спакойны — 11,7 м/сек. Тут назіраецца 340 штармавых дзён у годзе.
Самым буйным з млекакормячых лічыцца блакітны кіт. Некаторыя яго разнавіднасці дасягаюць 30 м даўжыні і важаць ад 125 да 150 т. Адзін шкілет такога кіта ў сярэднім дасягае вагі 30 т, сэрца — 800 кг, мозі' — 7 кг.
Самая моцная марская жывёліна — кіт-кашалот. Толькі гіганцкі кальмар можа аказаць дастойнае супраціўленне гэтаму кіту. Дарослыя самцы-кашалоты дасягаюць у даўжыню 20 м і важаць да 100 т. Кальмар таксама дасягае такой даўжыні. Лежачы на зямлі, кальмар мог бы дацягнуцца сваімі шчупальцамі да 6-га паверха дома.
Самага вялікага судака на Вілейскім вадасховішчы (Мінская вобл.) злавіў В. Лобач у 1990 г. Вага яго 14 кг 800 г. А даўжыня гэтай рыбіны склала 1 м 20 см.
Самы гіганцкі плямісты лінь вагой у 57,5 кг злоўлены рыбакамі правінцыі Камагуэй ва ўсходняй частцы Кубы. А ў даўжыню рыба дасягае сярэдняга росту чалавека.
Самы «гарласты» з усіх жывёл — кракадзіл. Яго крык можа прымусіць здрыгануцца сэрца самага бывалага паляўнічага. Вельмі моцным голасам валбдае і бегемот. 1, мабыць, толькі на трэцім месцы можна паставіць рык ільва.
Самыя вялікія ў свеце сабакі — сенбернары. Некаторыя з іх дасягаюць вагі 100 кг і больш. А самым маленькім сабакам лічыцца мексіканскі тэр’ер чы-
хуахуа. Яго рост усяго 15—23 см, а вага 0,5—2,5 кг.
Самым каштоўным сабакам з’яўляецца Бустэр. Ён знаходзіцца на службе ў органах дзяржбяспекі Іспаніі. Застрахаваны гэты сабака-вартаўнік на 2 млн песет. I невыпадкова: Бустэр мае фенаменальную здольнасць распазнаваць на нюх 14 відаў выбуховых рэчываў, якія звычайна выкарыстоўваюць тэрарысты.
Самы буйны воўк быў злоўлены ў 1942 г. на Алтаі. Ён важыў 73 кг.
Самым старым канём можна назваць Старога Білі, які нарадзіўся ў 1760 г. Ён дажыў да шаноўнага ўзросту — 62 гады. Чэрап конскага патрыярха можна і цяпер паглядзець у Манчэстэрскім музеі.
Абсалютны рэкорд сярод жывёл па скачках у даўжыню належыць чорнапярэстым антылопам. Яны скачуць на 12 м. Сярод драпежных звяроў па скачках у вышыню няма роўных пуме — 4 м.
Самай вялікай п’яўкай лічыцца тая, што жыве ў балотах французскай Гвіяны. Яна мае даўжыню да 46 см. Прычым добра размнажаецца ў няволі, незаменная ў лабараторных даследаваннях пры вывучэнні дзейнасці нервовай сістэмы жывёл.
Самым здольным «акцёрам» з’яўляецца апосум. У выпадку небяспекі ён імгненна робіцца здохлым: ні лапай не варухне, ні вусамі не пашавеліць. Але як толькі небяспека адступіць, апосум устае на ногі і хуценька ўцякае са «сцэны».
Самую вялікую фарэль вывелі французскія іхтыёлагі ў Брэтані. Яна дасягае вагі 4—6 кг. Звычайна ж фарэль па вазе не перавышае 1 кг. Па смаку мяса гіганцкай фарэлі амаль не адрозніваецца ад мяса звычайнай фарэлі.
Самы моцны яд у паўднёваазіяцкай змяі памы. Ён у 23 разы мацнейшы за яд каралеўскай кобры! Кобра выпускае вялікую дозу яду—у 10 разоў большую, чым пама, і ў 120 разоў вышэйшую за смяротную для чалавека.
Самымі папулярнымі стравамі ў Лаосе і іншых з ім суседніх краінах з’яўляюцца стравы з вараных і смажаных змей. Змяіную кроў змешваюць напалам з рысавай гарэлкай — гэты напітак прыдае сілу. Купляюць там змей «на метры». За кожны з іх плацяць ад 2 да 10 долараў.
Самая страшэнная жывёла — камар. Толькі ў Афрыцы ў раёне Сахары ад малярыі, пераносчыкамі якой
з’яўляюцца камары, памірае больш за мільён дзяцей. А колькі пакут пераносяць ад іх жывёлы! Камары існуюць 50 млн гадоў, цяпер іх налічваецца прыкладна 2700 відаў.
Рэкордным доўгажыхаром сярод раслін лічыцца мексіканскі кіпарыс. Асобныя дрэвы гэтага віду жывуць да 10 тысяч гадоў! У ціса жыццё значна карацейшае, але і яно дастаткова вялікае — да 3 тысяч гадоў. А ўсім знаёмыя дуб, кедр, каштан жывуць да 2 тысяч гадоў і больш. Меншы тэрмін існавання ёлкі, піхты, сасны — «усяго» тысячагоддзе. Сустракаюцца вішні і грушы, што жывуць да 300 гадоў.
Самым старым дрэвам лічыцца баабаб, які расце ў Паўднёвай Афрыцы. Яму 5 тысяч гадоў. Гэта дрэва ўжо налічвала шмат стагоддзяў да таго, як грэкі ўзялі Трою.
Самую вялікую колькасць насення на адной расліне на працягу года — каля 28 млн — дае таполя.
Самае вялікае насенне — болыв як 100 г — у дрэва мора.
Самыя вялікія плады — каля 2 м у даўжыню і 1,5 м у шырыню — мае трапічная слановая ліяна.
Самая маленькая кветка — вальфія. Яе размер са шпілечную галоўку. Цвіце яна вельмі рэдка.
Самая буйная кветка — рафлезія. Яна расце ў трапічных лясах Паўднёва-Усходняй Азіі, на астравах Інданезіі і Філіпін. Яе акружнасць роўная 3 м, а вага дасягае 10 кг. Бутон кветкі ў 2—3 разы большы за качан капусты.
Самай духмянай кветкай у свеце з'яўляецца адзін з амерыканскіх кактусаў. Пах яго адчуваецца на адлегласці звыш 1 км. He менш духмяныя архідэі з іх рознымі пахамі: гарачага шакаладу або гваздзіковага масла, лімона.
Самае працяглае жыцнё ў кветак архідэй, яны захоўваюцца на сцябліне да 80 дзён. Самае ж кароткае — у амазонскага лотаса, яго кветкі распускаюцца на досвітку і праз паўгадзіны гінуць.
Самыя паўднёвыя кветкі — гэта падснежнікі вострава Ленокс, недалёка ад мыса Горн. На поўдзень ад гэтага вострава ляжаць ужо льды Антарктыды.
Рэкорд даўгалецця належыць англічаніну Фаме Карне. Згодна з запісамі ў царкоўных кнігах, ён нарадзіўся ў 1588 г.,^а памёр у 1795 г. Такім чынам, Карне пражыў 207 гадоў.
Самы старэйшы жыхар былога СССР — Шыралі Муслімаў. Ен нарадзіўся ў 1805 г. У год смерці (1973) яму споўнілася 168 гадоў. Муслімаў пакінуў пасля сябе пяць пакаленняў, а таксама 120-гадовую ўдаву і 4-гадовага прапрапраўнука.
Самую вялікую колькасць дзяцей мела жонка селяніна з Маскоўскай губерні Фёдара Васільева, які жыў у сярэдзіне мінулага стагоддзя. У яе было 69 дзяцей: 16 двайнят, 7 трайнят і 4 чацвярні. А ў селяніна Якава Кірылава (с. Увядзенскае, Шуйскі павет, XVIII ст.) першая жонка была цяжарнай 21 раз і нарадзіла 57 дзяцей: 4 чацвярні, 7 трайнят, 10 двайнят. Другая яго жонка была цяжарнай 7 разоў і нарадзіла 15 дзяцей: 1 тройню і 6 двайнят.
Самую вялікую колькасць блізнят нарадзіла 20-гадовая Жэральдзіна Брадэрык з Сіднея 13 чэрвеня 1917 г,— адразу 9 дзяцей: 5 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі. 3 пачатку ж нашага стагоддзя 23 разы з’яўляліся па 7 і 8 блізнят, 3 разы — па 10: у Іспаніі (1924), у Кітаі (1934) і Бразіліі (1946). У былым СССР па 4 блізняты было 16 разоў, 5—28, 6—12 разоў. 6 блізнят зарэгістравана ў Англіі (1986) і Францыі (1989).