У свеце слоў, з’яў і фактаў
Іван Шпадарук
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 93с.
Мінск 1995
аб «неверагодных» навуковых, спартыўных і іншых рэкордах. У нашай краіне яна ўпершыню выдадзена на рускай мове ў 1989 г. у Маскве.
КРЫХУ АБ ГРАШАХ
Самая першая руская залатая манета — златнік Кіеўскай Русі канца X —пачатку XI ст. На ім змешчаны партрэт князя Уладзіміра Святаслававіча, родавы знак Рурыкавічаў і надпіс «Владнмнр, а се его злато». Златнік — як наш металічны рубель, але вельмі тонкі (каля 4,2 г). Ад яго пайшла назва рускай адзінкі вагі высакародных металаў — залатніка (вага прыкладна роўная вазе златніка). Характэрна, што златнік у плацяжах амаль не ўдзельнічаў, а служыў знакам незалежнасці Кіеўскай Русі.
Самыя першыя папяровыя грошы выпушчаны ў XVII ст. у Паўночнай Амерыцы. У 1769 г. з’явіліся першыя папяровыя асігнацыі і ў Расіі.
Самыя першыя рускія медныя рублі ў выглядзе чатырохвугольных пліт пачалі выпускацца ў першай палове XVIII ст. Гэтыя грошы былі вельмі цяжкія. Аднойчы за хвалебную оду ў свой гонар Елізавета падарыла М. В. Ламаносаву 2 тысячы рублёў меднымі манетамі. Гэты падарунак вагой у 1800 кг везлі на дзвюх фурманках.
Самыя першыя грошы з... солі былі выпушчаны ў Старажытным Рыме. Вядомы і кітайскія саляныя грошы (XIII ст.), эфіопскія (да 50-х гг. XX ст.).
НА АЎКЦЫЁНАХ СВЕТУ
Самым вялікім з каштоўных камянёў з’яўляецца аквамарын, які знойдзены ў джунглях Бразіліі. Важыць ён 19 кг і на міжнародным рынку ацэнены ў 10 млн долараў.
Самы буйны бірманскі «Імператарскі жадэіт» — разнавіднасць нефрыту — у 750 каратаў быў праданы на аўкцыёне ў Рангуне за 2 млн долараў.
«Евангелле» саксонскага герцага Генрыха Лева пайшло «з малатка» за 11,1 млн долараў. Самай жа дарагой папярэдніцай лічылася «Біблія» Гутэнберга (350 тыс. долараў).
3 аўкцыёна ў Гамбургу прададзена легендарная марка «Блакітны Маўрыкій» у пары з «Аранжавым
Маўрыкіем» вартасцю ў 1 пенс. Сума, якую заплаціла амерыканская мільянерша Рыта Лахмзн,— 1,7 млн заходнегерманскіх марак.
На аўкцыёне ў Нью-Йорку паштовая марка «Брытанская Гвіяна» пайшла за фантастычную цану — 850 тыс. долараў. Прычым для здзелкі патрабавалася толькі 1 мінута. Гэта, відаць, быў самы кароткі аўкцыён у свеце.
Пара брыльянтавых завушніц удавы шаха Ірана Фарах у Жэневе прададзена за 11 млн 300 тыс. франкаў.
Самы дарагі жаночы ювелірны гадзіннік быў прапанаваны да продажу ў Швейцарыі. Корпус яго мае 10 брыльянтаў, для аправы апрацаваны 296 брыльянтаў, цыферблат усыпаны 128 дробнымі брыльянтамі, а бранзалет упрыгожаны 56 брыльянтамі. Вага гэтага гадзінніка амаль 200 г, а цана 3,5 млн швейцарскіх франкаў.
У Нью-Йорку на аўкцыёне куплена статуя егіпецкай багіні (яе ўзрост 3350 гадоў) за 742,5 тыс. долараў. Мабыць, такія вялікія грошы выкладзены таму, што яна належала вядомаму спеваку Джону Ленану.
Апошні ўдар малатка на аўкцыёне ў Парыжы абвясціў, што пісьмо Байрана да Стэндаля змяніла свайго ўладальніка. Яно прададзена за 380 тыс. франкаў.
3 аўкцыёна ў Лондане рукапіс рамана «Працэс» Ф. Кафкі пайшоў за 1 млн фунтаў стэрлінгаў.
Самай дарагой карцінай нашых дзён аказаўся аўтапартрэт, напісаны П. Пікасо ў 20-гадовым узросце. На аўкцыёне фірмы «Сотбі» ў Нью-Йорку яна прададзена за 47,85 млн долараў. У тым жа Нью-Йорку карціна В. ван Гога «Сланечнікі» пайшла за 40 млн долараў.
У красавіку 1990 г. у Лондане на аўкцыёне «Сотбі» прадаваліся рускія... віны, у тым ліку з калекцыі цара Мікалая II. На 62 бутэльках захавалася нават царская пячатка—двухгаловы арол. Зафіксаваны такі рэкорд: нейкі швейцарац купіў бутэлькі лівадзійскага белага партвейну з асабістай калекцыі Мікалая II па цане 3190 фунтаў стэрлінгаў за штуку. А ўвогуле ад продажу гэтых він атрымана больш за 1 млн амерыканскіх долараў.
САМЫЯ ПЕРШЫЯ
Самая першая вылічальная машына захоўваецца ў Нацыянальным музеі Афін. 3 яе дапамогай яшчэ ў 65 г. да н. э. разлічваўся рух планет.
Самую першую паравую турбіну за 130 год да н. э. апісаў грэчаскі інжынер Герон з Александрыі.
Самую першую бавоўнаачышчальную машыну стварыў англічанін Э. Уітней. Аднойчы ён назіраў за кошкай, якая спрабавала схапіць кураня за агароджай з металічнай сеткі. У лапках кошкі засталося толькі некалькі пер’яў. Гэта і навяло Уітнея на думку стварыць такую машыну.
Самы першы карбюратар стварыў амерыканскі інжынер Ч. Дзюрэйе. Ён ведаў, што для работы рухавіка ўнутранага згарання патрэбна сумесь бензіну з паветрам. Але як яе атрымаць? Дапамог выпадак. Убачыўшы аднойчы ў жонкі пульверызатар для духоў, ён стварыў распыляючы інжэктар, які і атрымаў назву «карбюратар» (ад французскага «карбурэр» — абагачаць вугляродам).
Самы першы ткацкі станок зрабіў француз Д. Жакар. У 1840 г. землякі паставілі яму за гэта ў г. Ліёне помнік.
Самыя першыя акуляры стварыў у 1285 г. фларэнтыйскі майстар па апрацоўцы шкла С. Армаці. Яны тады ўяўлялі сабой дзве вытачаныя лінзы з каштоўных камянёў.
Цэлафан вынайшаў швейцарскі хімік і бізнесмен Ж. Брандэнбергер, атрымаўшы патэнт у 1908 г.
Самае першае газавае асвятленне атрымалі майстэрні Уата ў Англіі ў 1798 г., дзе ствараліся і першыя ў свеце паравыя машыны. А вынаходнікам газавага асвятлення стаў Мердок — вучань і памочнік вялікага Уата.
Самым першым стварыў машыну для пашыву пальчатак англічанін Д. Вінтэр (1807).
Самае першае асфальтаванне вуліц адзначана ў Старажытным Вавілоне. I толькі ў 1712 г. яго зноў «адкрылі» ў Швейцарыі.
Упершыню нумарацыя дамоў была прынята ў Лондане ў XVIII ст. з мэтаю аблягчэння дастаўкі пісем. Да гэтага ж часу дамы не нумараваліся, а проста гаварылі, чый дом.
Самым першым «прадзедам» аўтамабіля была Ka-
ляска на паравой цязе (рухалася сама). Яе сканструяваў афіцэр швейцарскай арміі Плантэр. I сёння яна знаходзіцца ў адным з швейцарскіх музеяў.
Самым першым выкарыстаў літары ў нумары «аўто» ў 1901 г. берлінскі камерсант Р. Гертцаг. Ен напісаў на рэгістрацыйным знаку ініцыялы сваёй жонкі Іаганы Анкер. Навінка прыжылася, паколькі дазваляла літарамі абазначаць гарадскую «прапіску» аўтамабіля. А пазней да літар сталі дабаўляць лічбы.
Самыя першыя дарожныя знакі з’явіліся на вуліцах Парыжа ў 1903 г. Яны былі квадратныя, белыя на чорным фоне. У той час дзейнічала 9 знакаў. У нашай краіне такімі знакамі сталі карыстацца толькі ў 20-я гг. Так, у 1927 г. было 6 знакаў, у 1933—22, у 1964— 78. А зараз іх налічваецца звыш 150.
Самым першым зубны эліксір вынайшаў бенедыктынскі манах Бурсо ў 1373 г.
Самы першы запісаны рэцэпт прыгатавання сыру выяўлены ў кулінарнай кнізе 1390 г., якая належала шэф-повару англійскага караля Рычарда II. У Расіі сыраварэнне ўведзена ў шырокую практыку ў 70-х гг. мівулага стагоддзя.
Самым першым выявіў цукар у бураках хімік Маркграф у 1747 г. А ў 1811 г. прыдворны аптэкар і ад’юнкт Расійскай АН Кірхгоф адкрыў метад атрымання цукру з крухмалу.
Самы першы рускі цягнік быў пабудаваны ўральскімі прыгоннымі механікамі Яфімам і Міронам Чарапанавымі ў 1833—1834 гг. для перавозкі меднай руды.
Самы першы рускі самалёт узнёсся ў неба 20 ліпеня 1882 г. Яго стварыў контр-адмірал А. Ф. Мажайскі.
Самы першы авіяцыйны ранцавы парашут (ад грэчаскага «пара» — супраць і французскага «шутэ» — падзенне) зрабіў у 1911 г. паручнік рускай арміі Г. Я. Кацельнікаў.
Самы першы рускі танк (ад англійскага «танк» — бак, рэзервуар) сканструяваў у 1911 г. В. Мендзялееў. Аднак праект яго не быў ажыццёўлены. Толькі ў 1920 г. быў выраблены першы айчынны танк.
Самы першы праект падводнай брані распрацаваў у 1914 г. рускі карабельны інжынер Р. Р. Свірскі.
Самы першы рачны трамвай сканструяваў рускі акадэмік Б. Якабсон у 1838 г. Трамвай тады перавозіў людзей праз Няву.
Самая першая электрычная лямпачка вынайдзена
ў 1872 г. рускім вынаходнікам A. М. Ладыгіным. Патэнт на яе і Ла маносаўскую прэмію ён атрымаў у 1874 г.
Самы першы старажытны човен знойдзены на беразе Дона. Яго даўжыня 7 м 55 см, пабудаваны з дубу, узрост каля 4 тысяч гадоў. А захоўваецца ён у Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве.
Самае першае радовішча нафты ў нашай краіне адкрыта ў 1864 г. у раёне Іркуцкага астрога Л. Кіслякоўскім. Да гэтага рускія людзі ведалі нафту галоўным чынам як лекавы сродак. Прывозілі яе ў Расію з Персіі.
Самы першы рускі алмаз знойдзены 18 чэрвеня 1829 г. на Паўночным Урале (вагой у 0,54 карата). А выявіў гэты алмаз 14-гадовы хлапчук Паўлік Папоў, сын прыгоннага селяніна з вёскі Калінінскай (зараз Пермская вобл.). За знаходку хлопчыку далі вольную.
Самыя першыя сеялка і жняярка ў Расіі былі створаны ў 1852 г. селянінам вёскі Ярлаўскі Пачын Нолінскага павета Вяцкай губерні А. Хітрыным. Гэтыя машынія ў 1860 г. пабывалі на выстаўцы Вольнага эканамічнага таварыства ў Маскве.
Самым першым алейную каштоўнасць сланечніку адкрыў селянін Бокараў з вёскі Аляксееўка Варонежскай губерні. Ён жа зрабіў і першы прэс для атрымання алею з насення сланечніку. А было гэта ў 1885 г.
Самыя першыя калёсныя трактары «Гном» і «Карлік» стварыў у сваёй майстэрні ў Балакаве выхадзец з сялян Я. Мамін. А яго «Рускі трактар» у 1910 г. экспанаваўся на Міжнароднай выстаўцы ў Лондане.
Самыя першыя мерапрыемствы па разведцы мінеральных вод і выкарыстанне іх для лячэння праведзены ў Расіі па ініцыятыве Пятра I. У 1719 г. ён выдаў указ аб Нацыянальных Канчазерскіх водах паблізу Петразаводска, якія аб’яўляліся лячэбнымі.
Самая першая руская свецкая навучальная ўстанова з’явілася пры Пятру I. Праўда, існавала ўжо Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Але яна рыхтавала толькі багасловаў.
Самым першым устанавіў класіфікацыю ўзростаў жыцця чалавека Піфагор. Гэта чатыры перыяды: станаўленне -j0—20 гадоў («вясна»), маладосць — 20— 40 («лета»,'), росквіт — 40—60 («восень»), старасць — 60—80 («зіма»).
Самымі першымі расшыфравалі «святая святых»
наследавання — яго генетычны код— амерыканец Д. Уотсан і англічанін Ф. Крык. А з 1953 г. людзям стала вядома назва ДНК (дэзаксірыбануклеінавай кіслаты), ідэнтычнай генам — гэтым таямнічым носьбітам наследных адзнак.
Самая першая вучоная ступень доктара права была прысвоена ў 1130 г. у Балоньі (Італія). Яна прыраўнівалася да дваранства. Дзейнічала ў тыя часы і абяцанне бясшлюбнасці для дактароў і прафесараў у шмат якіх універсітэтах. Нават у другой палове XVI ст. у Парыжы ўсім прафесарам, акрамя медыкаў, забаранялася жаніцца.