• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце слоў, з’яў і фактаў  Іван Шпадарук

    У свеце слоў, з’яў і фактаў

    Іван Шпадарук

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 93с.
    Мінск 1995
    32.06 МБ
    Самая высокая статуя чалавека ў поўны рост устаноўлена на Мамаевым кургане ў Валгаградзе. Гэта вядомая скульптура Я. Вучэціча «Радзіма-маці». Яе вышыня 82,3 м.
    Самы высокі рост меў фін Каянус — 2,83 м, аўстрыец Вінцільмеер — 2,78, эльзасец Красу — 2, 75, амерыканец Уодлаў— 2,72, егіпцянін Газі — 2,69, англічанін Брык — 2,68 м.
    Самыя высокія з жанчын: кітаянка Сан Туян Лін — 2,42 м, грачанка Васілікі Каліяндзі — 2,30, амерыканка Даларэс Палард — 2,21 м.
    Самую вялікую трускаўку змог вырасціць у сваім садзе ў ліпені 1983 г. Д. Андэрсан з Фалістана (Англія). Яна важыла 232 г.
    Самую вялікую вінаградную гронку вырасцілі чылійскія садаводы Бозала і Перуту з Сант’яга ў маі 1984 г. Яе вага была 9 кг 400 г.
    ГАДЗІННІКІ НА ЛЮБЫ ГУСТ
    Самыя першыя гадзіннікі былі ўстаноўлены ў 1386 г. на кафедральным саборы ў англійскім горадзе Солсберы.
    Самым вялікім гадзіннікам з’яўляецца гадзіннік на Спаскай вежы Маскоўскага Крамля. Ён займае 4 паверхі (з 7 па 10), складаецца з 4 асобных вузлоў: механізма ходу, бою чвэрцей, гадзін і курантаў. Заводзіцца два разы ў суткі падыманнем трох гір вагой ад 160 да 224 кг. Цыферблаты курантаў выходзяць на 4 бакі вежы. Дыяметр іх — 6,12 м, вышыня лічбаў — 72 см. Даўжыня малой стрэлкі роўная 2,97 м, вялікай — 3,28 м. Агульная вага гадзінніка — каля 25 т.
    Самым «высотным» гадзіннікам з’яўляецца гадзіннік на будынку МДУ ў Маскве. Ён устаноўлены на вышыні 76 м. Заводзіцца адразу на тыдзень. Кожная стрэлка важыць 80 кг. На выраб гадзінніка пайшло 9 т сталі, майстрамі зроблена для яго 25 тысяч разнастайных мацаванняў, вінтоў, гаек, шайбаў.
    Унікальны гадзіннік захоўваецца ў Іванаўскім краязнаўчым музеі. Даўжыня яго — 3 м, вышыня — 2,5. Корпус аздоблены каштоўнымі пародамі дрэва. Гадзіннік складаецца з трох незалежных частак. Першая, астранамічная, паказвае рух Зямлі, Венеры, Месяца. Другая, геаграфічная, адлічвае час у 36 буйнейшых гарадах усіх краін свету. Нарэшце, храналагічная частка — гэта календары чатырох летазлічэнняў: грыгарыянскага, юліянскага, іудзейскага і мусульманскага. Механізм прыводзіцца ў рух з дапамогай 25 спружын. А стварыў гэты унікальны прыбор часу ў 1873 г. парыжскі механік А. Білеце па заказе аднаго з нашчадкаў вядомага роду герцагаў Альба. Пасля смерці ўладальніка гадзіннік трапіў у Швейцарыю, яго вазілі па гарадах Еўропы, пдказваючы як цуд механікі і мастацтва. У 1911 г. ён трапіў да вядомага калекцыянера Д. Бурыліна.
    Самы дакладны гадзіннік знаходзіцца ў Нацыянальным бюро стандартаў у Вашынгтоне. На працягу 370 тысяч гадоў ён можа адстаць або пайсці наперад толькі на 1 сек. На другім месцы пасля яго стаіць атамны гадзіннік.
    ГЕАГРАФІЧНЫ КАЛЕЙДАСКОП
    Самую першую геаграфічную карту стварыў старажытнагрэчаскі вучоны Пталемей (90—160 гг.). На гэтай карце быў ужо абазначаны рад геаграфічных пунктаў. Ён жа даў і першую зводку геаграфічных звестак антычнага свету.
    Самая першая друкаваная геаграфічная карта Расіі (Генеральная карта Расійскай імперыі) выдадзена ў 1734 г. Іванам Кірылавым.
    Самая вялікая карта — гэта карта Рэспублікі Калумбія. Плошча карты — 6 тыс. кв. м. Яе склаў член Калумбійскага геаграфічнага таварыства Хайма Кінтэра Русі.
    Самы першы глобус стварыў у 1492 г. нямецкі географ М. Бехайм. Ен і зараз знаходзіцца ў музеі г. Нюрнберга.
    Самы вялікі глобус прывёз Пётр I з г. Тэнінгена (Шлезвіг-Галштэйн). Зараз глобус знаходзіцца ў С.-Пецярбурзе ў музеі М. В. Ламаносава Інстытута гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі АН Расіі. На знешняй яго паверхні адноўлена карта Зямлі, а на ўнутранай — зоркавае неба. Унутры глобуса на нерухомай лаве размяшчаецца 12 чалавек. Глобус рухаецца вакол сваёй восі, і перад гледачамі паўстае зоркавае неба.
    Самы першы рускі геаграфічны атлас — «Чарцёжная кніга Сібіры». Гэты атлас склаў С. Рэмезаў са сваімі сынамі ў 1701 г. у Табольску.
    Самы вялікі атлас свету захоўваецца ў калекцыі картаграфічнага аддзела Дзяржбібліятэкі ў Берліне. Ён важыць каля 250 кг і распасціраецца на 1,7 м у шырыню і 2,2 м у даўжыню.
    Самая першая карта дна Сусветнага акіяна складзена англічанінам Ч. Томсанам у 1872—1876 гг.
    Самая першая экспедыцыя была арганізавана егіпецкай царыцай Хатшэпсут (1525—1503 гг. да н. э.) у краіну Пунт (узбярэжжа Адэнскага заліва).
    Самым першым вядомым падарожнікам-мараплаўцам быў карфагенец Ганон. Яшчэ ў 505 г. да н. э. карфагенскі сенат пасылаў яго для каланізацыі зямель, і ён праплыў на сваім судне ўздоўж афрыканскага ўзбярэжжа каля 4500 км.
    Самым першым рускім паветраплавальнікам лі-
    чыцца штабс-лекар Кашынскі з Ляфортаўскага шпіталя ў Маскве. Ён здзейсніў палёт на паветраным шары 24 верасня 1805 г.
    КАШТОЎНЫЯ КАМЯНІ 1 САМАРОДКІ
    Самым вялікім алмазам быў «Кулінан» (3106 каратаў). 3 яго затым зрабілі 105 брыльянтаў, якія ўставілі ў каралеўскі скіпетр і імператарскую карону Англіі.
    Самыя буйныя алмазы ў былым СССР — «Арлоў» і «Шах». Алмаз «Арлоў» (вядомы ён яшчэ і пад назвай «Амстэрдамскі») па чысціні і вазе (189,62 карата) — самы велічны з алмазаў, знойдзеных калі-небудзь на індыйскай зямлі. Гэты алмаз набыў граф Арлоў у 1773 г. у Амстэрдаме і гіадарыў Кацярыне II. Алмаз «Шах» (88,7 карата) быў знойдзены каля пяцісот гадоў назад у даліне р. Галконды (Цэнтральная Індыя). Трапіў ён у Расію ў 1829 г. Прывезла яго ў Пецярбург спецыяльная дэпутацыя з Персіі, якая такім чынам «заплаціла» цару за забойства A. С. Грыбаедава ў Тэгеране.
    Самымі вялікімі рубінамі валодае бангалорскі адвакат Д. Віджаярадж. Адзін з яго рубінаў «Раджа ратна» мае вагу ў 2475 каратаў.
    Самы буйны сапфір знайшлі ў Магока (Бірма). Вага яго — 63 000 каратаў.
    Самы вялікі тапаз «Бразільская прынцэса» знаходзіцца ў Нью-Йорку ў музеі прыродазнаўчай гісторыі. Важыць ён 4,3 кг і мае 221 грань.
    Самы буйны самародак плаціны знойдзены на Сярэднім Урале — больш за 9 кг.
    Самы вялікі самародак серабра знайшлі ў Саксоніі — 40 т.
    Самы буйны самародак янтару здабылі ў Паўднёвай Прусіі — 12 кг.
    Самыя вялікія самародкі золата былі знойдзены ў Аўстраліі: «Пліта Холтэрмана» (285 кг з рэшткамі пароды) і «Жаданы незнаёмец» (71 кг).
    Самы буйны залаты самародак у Расіі знайшлі ў 1843 г. на Урале (36,21 кг). Ён атрымаў назву «Вялікі трохвугольнік».
    КНІЖНАЯ МАЗАІКА
    Самы вялікі ў свеце першы рукапісны помнік на старажытнаармянскай мове называюць кнігай-бібліятэкай. Для вырабу пергаментных лістоў кнігі спатрэбілася каля 700 цялячых шкур. На вялікіх лістах рукапісу, якія данеслі да нас 200 розных твораў старажытнаармянскай, грэчаскай і іншых літаратур, запісана і біяграфія унікальнай кнігі. Яна была складзена па заказе багатага армяніна Аствацатура Баберці. Перапісаў кнігу за тры гады (з 1201 па 1204) пісар Вардан Карнеці.
    Самыя першыя, гліняныя, кнігі існавалі ў старажытнай Асірыі. Старонкі іх мелі фармат 32X32 см і таўшчыню 2,5 см — сапраўдная плоская цагліна. Часам такіх старонак было і сотні.
    Самая старажытная кніга па мовазнаўстве, якая захавалася да нашых дзён, створана індыйскім вучоным Паніні ў IV ст. да н. э. Гэта вядомая «Граматыка», у ёй каля 4 тысяч правіл. Яна і сёння служыць для вывучэння санскрыта — мовы старажытнай Індыі.
    Самую вялікую колькасць старонак змяшчае «Кітайская энцыклапедыя XVII ст.». У кнізе 853 450 старонак.
    Самай «шматмоўнай» лічыцца кніга «Узоры шрыфтоў друкарні і словалітні Акадэміі навук». У 1872 г. на міжнароднай выстаўцы, якая адкрылася ў Лондане, яна была прадстаўлена сярод рускіх экспанатаў. У кнізе, надрукаванай у Пецярбурзе, адзін і той жа тэкст быў паўтораны на 356 мовах.
    Самую першую вядомую нам славянскую друкаваную «Азбуку» выпусціў у свет у 1574 г. у Львове Іван Фёдараў.
    Самая першая граматыка на царкоўнаславянскай і беларускай мовах была створана паслядоўнікам Ф. Скарыны Лаўрэнціем Зізаніем. А выдадзена яна ў друкарні Віленскага брацтва ў 1596 г. Складзена гэтая кніга ў форме пытанняў і адказаў, у канцы яе даецца слоўнік.
    Самая доўгая прадмова была напісана да кнігі Й. Вайслінгера «Упартыя факты», выдадзенай у 1726 г. У кнізе 618 старонак, з якіх прадмова займае 470.
    Самую доўгую паэму напісаў эквадорскі паэт Жазе Румазо. Над творам ён працаваў 30 гадоў. Кніга мае
    5000 старонак і змяшчае 230 000 чатырохрадкоўяў.
    Самая вялікая «кніга кніг» — каталог літаратуры, выдадзенай ва ўсім свеце за 4 стагоддзі (1556—1956). Гэта кніга складаецца з 754 тамоў, па 527 старонак у кожным. Агульная вага яе перавышае 2 т. Выпуск кнігі ажыццяўляў цэлы калектыў на працягу 15 гадоў. На адно толькі чытанне гэтай працы не кожнаму, мабыць, хопіць жыцця. А выйшла яна ў Лондане.
    Самая цяжкая кніга знаходзіцца ў бірманскім г. Мандалай. Кожная з яе 730 «старонак» уяўляе сабой усыпаную дробным разным шрыфтам мармуровую пліту вышынёй 1,5 м і вагой звыш 2 т. Агульная плошча адзінага ў свеце сховішча для адной кнігі перавышае 5 га. Гэта каменная кніга з’яўляецца самым поўным з вядомых выкладаў рэлігійнай філасофіі будызму. Для вырабу кнігі (сярэдзіна XIX ст.) па загадзе караля Міндона былі скліканы 100 лепшых рэзчыкаў па каменю, якія наносілі тэкст на мармуровыя ііліты на працягу 9 гадоў. Аднойчы з выпадку вялікага царкоўнага свята 2400 манахаў з усіх манастыроў Мандалая, змяняючы адзін аднаго, прачыталі ўвесь тэкст кнігі за 153 дні.
    Самая маленькая ў свеце кніга, надрукаваная з наборнай формы,— пісьмо Галілея да Хрысціны дэ Ларэнан. Яна выпушчана ў Падуі ў 1896 г., яе памер — 16X11 мм.
    Самай першай рускай мініяцюрнай кнігай лічыцца «Мастацтва быць забаўным у гутарках» (1788). Яе памер — 65X75 мм.
    Самай першай савецкай мініяцюрнай кнІгай з’яўляецца «Канстытуцыя РСФСР», а беларускай — «Дзяржынская раённая партканферэнцыя». Першая выйшла ў 1921 г. (г. Кінешма), а другая — у 1930 (г. Гомель).
    Самай унікальнай сучаснай кнігай энцыклапедычнага характару лічыцца «Кніга рэкордаў Гінеса». Яна звязана з імем выканаўчага дырэктара англійскай піўной кампаніі «Гінес» Х’ю Бівера. Гэта ён у 1954 г. запрасіў двух блізнят Норыса і Роса Макуайтэраў, што працавалі ў інфармацыйным агенцтве, і прапанаваў ім наладзіць на яго грошы выпуск такой незвычайнай кнігі. У жніўні 1955 т. кніга аб’ёмам 198 старонак убачыла свет, стаўшы ў Англіі бестселерам. 1 з таго часу яна пачала перавыдавацца штогод. На яе старонках, у прывагнасці, публікуюцца звесткі