• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце слоў, з’яў і фактаў  Іван Шпадарук

    У свеце слоў, з’яў і фактаў

    Іван Шпадарук

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 93с.
    Мінск 1995
    32.06 МБ
    Самая маленькая ў свеце царква — царква св. Ізабэлы Венгерскай у Малазе (Іспанія). Яе плошча — 1,9 кв. м.
    Самай высокай унутранай матэрыяльнай каштоўнасцю з’яўляецца залатая статуя Буды XV ст. у храме Ват Трымітр Бангкока (Таіланд). Яе вышыня — 3,04 м, вага — прыкладна 5,5 т. У 1990 г. яе кошт ацэнены больш чым у 21 млн фунтаў стэрлінгаў.
    Самае цяжкае велікоднае яйка (вагой у 3430 кг) мела вышыню 3,04 м. Яго стварыў 7 красавіка 1982 г. Зігфрыд Берндт у кандытарскай «Макопа» ў Лестэры (Англія).
    Самымі юнымі «мужам і жонкай» былі 11-месячны хлопчык і 3-месячная дзяўчынка з Бангладэш. Іх шлюб бацькі зарэгістравалі ў 1986 г. у знак прымірэння паміж сем’ямі.
    Самае дарагое вяселле было згуляна ў маі 1981 г. у сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Жаніліся сын шэйха Рашыда Бін Зайда Аль-Мактума і прынцэса Салама. Урачыстасць працягвалася тыдзень і праходзіла на спецыяльна пабудаваным стадыёне (на 20 тысяч месцаў). Бацькам жаніха і нявесты давялося выкласці больш як 22 млн фунтаў стэрлінгаў.
    Самае доўгае сумеснае жыццё (з 1853 па 1940 г.) пражылі муж і жонка Нырыман з Індыі. Бацькі адвялі іх пад вянец, калі жаніху і нявесце споўнілася па пяць гадоў.
    Самымі дарагімі фільмамі ў гісторыі кіно лічацца «Рэмба III» (1988) і «Клеапатра» (1963). Яны каштавалі адпаведна 69 і 44 млн долараў. Прычым калі ўлічыць інфляцыю, то сума, затрачаная на здымкі «Клеапатры», зараз склала б 176,5 млн долараў.
    Самы танны мастацкі фільм пад назвай «Разбітыя
    ілюзіі» быў зняты ў 1927 г. на англійскай студыі «Вікторыя фільм продакшн». Хоць яго здымкі працягваліся год, затрачана было ўсяго 300 фунтаў стэрлінгаў.
    Самая доўгая кінастужка, якая калі-небудзь дэманстравалася ў кінатэатрах,— «Берлін. Аляксандэрплац» рэжысёра Райнера Фасбіндэра. Фільм працягваецца 15 гадзін 21 хвіліну. Яго дэманстравалі з 2-гадзінным перапынкам на абед.
    Усяго за 13 дзён напісалі сцэнарый і ажыццявілі пастаноўку поўнаметражнага фільма «Самы хуткі форвард» (1990) прадзюсер Р. Малкін і рэжысёр Д. Гор. Так хутка ў кіно яшчэ ніхто не працаваў.
    Самы вялікі прыбытак (звыш 700 млн долараў) прынёс фільм Стывена Спілберга «Пазазямное».
    ЧАГО ТОЛЬКІ HE БЫВАЕ...
    Самым першым «ссыльным» у Сібір быў звон г. Угліча, якім білі ў набат, заклікаючы насельніцтва да паўстання пасля забойства царэвіча Дзмітрыя. Барыс Гадуноў жорстка расправіўся з паўстаўшымі, а звон «высеклі», адсеклі «вуха» і «выслалі» ў Табольск. Толькі праз 300 гадоў, у 1892 г., спецыяльная дэлегацыя, заплаціўшы вялікія грошы, забрала звон і прывезла яго назад у Угліч.
    Самай першай і адзінай ракой, якую прыгаварылі да «смяротнага» пакарання, была рака Дзіала (Ірак). Судзіў яе сам персідскі цар Кір за тое, што ў ёй патануў яго любімы белы конь. Прыгавор прывялі ў выкананне, выкапаўшы 360 каналаў для адводу вады з Дзіалы.
    Самым першым адкрыў вядомы сёння ўсім школьнікам закон супраціўлення праваднікоў нямецкі фізік Георг Ом. У 1826 г. за публікацыю невялікага артыкула, у якім выводзіўся гэты закон, кёльнскі школьны настаўнік Ом быў звольнены з работы па асабістым указанні міністра асветы. «Адукаваны» чынуша быў перакананы, што ўнясенне матэматыкі ў класічную фізіку — недапушчальная бязглуздзіца. I ўсім інспектарам загадаў пільна сачыць за чысцінёй натурфіласофіі, г. зн. за філасофіяй прыроды, якая абстрактна тлумачыла прыроду... Самай жа першай краінай, якая прызнала закон Ома, стала Расія дзякуючы працам Б. С. Якабі і Э. X. Ленца. Толькі ў 1839 г., праз 13 гадоў пасля выгнання са школы, Ом стаў членам-
    карэспандэнтам Берлінскай акадэміі навук.
    Самай першай у Расіі «пакаранай смерцю» кнігай па філасофіі з’явіўся твор магістра філасофіі і свабодных навук Дзмітрыя Анічкава «Рассужденне нз натурального богословня о начале н пронсшествнн натурального богопочнтання». У 1769 г. кніга трапіла ў рукі протаіерэя Пятра Аляксеева, затым у Сінод. Апошні вызначыў: сабраць усе экземпляры яе і спаліць у Маскве на Лобным месцы. Так і адбылося яе пакаранне. Уцалелі толькі 3 экземпляры.
    Самае ранняе старэнне было зафіксавана ў венгерскага караля Людвіга II. У 14 гадоў ён ужо быў з густой барадой, у 15 — ажаніўся, у 18 — пасівеў, а ў 20 гадоў памёр з усімі прыкметамі адрахлення.
    Самым пажылым «кавалерам» быў англійскі селянін Фама Пар, які пражыў 152 гады. Калі яму споўнілася 150 гадоў, англійскі кароль Карл I пажадаў убачыць Пара. «Ты даўжэй за ўсіх жывеш на свеце,— сказаў кароль,— ты перажыў шэсць каралёў. Скажы, што ты зрабіў у сваім жыцці такога, што не паспелі зрабіць іншыя?» На гэта селянін, засмяяўшыся, адказаў: «Ваша вялікасць, калі мне было 135 гадоў, царкоўны суд прыгаварыў мяне да пакаяння за шлюбную нявернасць...» Карлу 1 такі адказ вельмі спадабаўся, і ён загадаў пакінуць Пара пры двары. Каралеўская міласць ды гарадское жыццё не пайшлі, бачна, на карысць. Праз два гады ён памёр.
    У выніку доўгіх пошукаў швейцарскі эндакрынолаг Пауль Ніханс першым адкрыў эліксір «маладосці». Ён гатаваў яго на бычыных тэстыкулах і дасягнуў вядомых поспехаў. Пацыентамі Ніханса былі Уінстан Чэрчыль, Шарль дэ Голь, Конрад Адэнауэр, папа Пій XII, Томас Ман, Сомерсет Моэм і іншыя. Усе яны памерлі ў межах 80 і 91 гадоў. Сам Ніханс памёр у 89 гадоў.
    Самая рэдкая хвароба, якая сустракаецца ў свеце, называецца «куру» — хвароба смеху. Яна выяўлена толькі ў Новай Гвінеі сярод племені фору. Пакуль што ні адзін чалавек, які заразіўся куру, яшчэ не выжыў.
    Самым першым з расіян акадэмікам стаў князь А. Д. Меншыкаў, сын конюха, сябар Пятра I, які не вызначаўся пісьменнасцю, але пабудаваў у сваім палацы абсерваторыю. Гэта званне яму прысудзіла Англійская АН у 1714 г. А вось Пётр I стаў членам Французскай АН трыма гадамі пазней за Меншыкава, у 1717 г.
    Самы незвычайны экспанат ёсць у музеі г. Шалосюр-Мары (Францыя). Гэта ўказ Напалеона ад 1808 г. аб прысваенні Гётэ звання... «віцезя напалеонаўскай ганаровай гвардыі».
    Самы незвычайны факт працаздольнасці праявіў мастак I. Я. Рэпін. Пад старасць у яго пачала сохнуць правая рука, і ён навучыўся працаваць... левай. А калі ад старэчай слабасці Рэпін ужо не мог трымаць у руках і палітру, ён павесіў яе, як камень, на шыю пры дапамозе асаблівых рамянёў і працаваў з раніцы да ночы. Яго неверагодная працаздольнасць багата акупілася — ім былі створаны сусветнай вядомасці шэдэўры.
    Самы незвычайны выпадак адбыўся з дзекабрыстам Г. С. Баценькавым. Прасядзеў ён у крэпасці больш чым 20 гадоў. На працягу гэтага часу не бачыў нікога, нават кагенданта, страціў здольнасць гаварыць і, каб не страціць розуму, чытаў і перачытваў Біблію. Паставіў перад сабой задачу: перакладаць яе ў думках на розныя мовы — спачатку на рускую, на наступны год на французскую, затым на лацінскую. Пасля выхаду з крэпасці аказалася, што Баценькаў зусім развучыўся гаварыць: нельга было нічога разабраць з таго, што ён хацеў сказаць. Нават яго пісьмы былі незразумелымі. Здольнасць гаварыць вярнулася некалькі пазней.
    Самыя вялікія лічбы — гэта лічбы ў астраноміі. Яны настолькі велізарныя, што абазначаюцца часта спецыяльнымі астранамічнымі адзінкамі вымярэння. Напрыклад, светлавы год: адлегласць, якую прамень святла праходзіць за год, г. зн. 9,46-1012 км. Але часцей пры вымярэнні адлегласці да аддаленых зорак карыстаюцца такой адзінкай, як парсек — 3.0857Х X Ю16 м.
    Самай ганаровай лічбай (свяшчэннай і магічнай), паводле Піфагора і іншых грэчаскіх філосафаў, з’яўляецца «сямёрка». У ёй людзі даўно бачылі адлюстраванне многіх з’яў свету. На сем дзён дзяліўся тыдзень. На небе былі вядомыя ў тыя часы сем планет, а на зямлі — сем цудаў свету. У міфалагічнага Атланта, што падпіраў плячамі нябесны купал, было сем дачок. Адысей быў сем гадоў у палоне ў німфы Каліпса. Ды і сама рэлігія не заставалася ў баку ад гэтай лічбьі. Паводле ісламу, над людзьмі знаходзіцца сем нябёсаў, і ўсе пажаданыя богу трапляюць потым на сёмае неба
    шчасця. У Бібліі пішацца пра сем анёлаў, сем свяцільнікаў, пра сем гадоў дастатку і сем голаду. Вялікі пост у хрысціян дзеліцца на сем тыдняў. «Семярычнасць» свету праяўлялася таксама ў сямі ўзростах чалавечага жыцця. Гэта выглядала так: маленства да 7 гадоў, дзяцінства да 7 на 2 (14), юнацтва да 7 на 3 (21), малады чалавек да 7 на 4 (28), мужчына да 7 на 7 (49), пажылы мужчына да 7 на 9 (63-х гадоў). I ў нашы дні ёсць адгалоскі шанавання гэтай лічбы: «сямёра аднаго не чакаюць», «кніга за сямю пячаткамі» і г. д.
    Што ж датычыць іншых лічбаў, то справа тут такая: «адзінка» — ад яе пайшоў увесь свет, «двойка» — нясе каханне і разам з тым зменлівасць, «тройка» — азначала дасканаласць (таму, што складалася з сумы папярэдніх лічбаў), «шасцёрка» — лічылася дзіўнай лічбай (бо валодае важнай якасцю: атрымліваецца ў выніку складання ці перамнажэння ўсіх лічбаў, на якія дзеліцца). Бывалі і зараз бываюць так званыя «ракавыя» лічбы. Так, забабонныя жыхары Амерыкі і Еўропы такой лічбай лічаць 13, Японіі — 4 1 9 (першую яны вымаўляюць як «смерць», а другую — як «хваробу» ці «пакуты»),
    Самыя першыя факты аб «з’яданні» кніг наступныя. Герцаг Саксонскі Бернард прымусіў аднаго аўтара, які абразіў яго ў сваёй кнізе, на працягу гадзіны стаяць ля ганебнага слупа, трымаючы яе ў зубах, а затым... з’есці. А ў 1643 г. у Стакгольме правіцель, абражаны адным творам, прапанаваў аўтару яго на выбар: або быць абезгалоўленым, або з’есці гэты твор. Давялося таму выбраць апошняе...
    Самае доўгае імя ў нашы дні мае дачка амерыканкі Касандры Уільямс. Яно ўключае 1019 літар і складаецца з імён радні і сяброў, назваў розных гарадоў і машын. Сваякі самі не ў стане запомніць гэта імя і чытаюць яго па паперцы.
    Самы скандальны фільм Канскага фестывалю — кінаверсія тэлевізійнага серыяла «Твін Пікс: Прагуляйся са мной па агні» (рэжысёр Дэвід Дінч). Пару гадоў таму, калі ўся Амерыка прагна прыпадала вечарамі да тэлевізараў, з фіналу так і не стала зразумелым, хто ў рэшце рэшт забіў дзяўчыну. Эфект быў такі, як калі б у нас «Багатыя таксама плачуць» закончылі паказваць на перадапошняй серыі. У Штатах нават майкі выпусцілі: «Калі ты не скажаш нам, хто забіў дзяўчыну, мы заб’ём цябе». 1 вось праз год Дэ-
    від Лінч даў тлумачэнні кінаверсіі. Хоць таксама ўсё застаецца незразумелым. Сістэма прагляду такая: спачатку тэлеверсія, пасля якой вы трапляеце ў стан такога ж раздражнення, як уся Амерыка, потым ставіце другую касету, і ўсё роўна ні на адно пытанне не атрымліваеце адказу. У любым выпадку кіно ні на што не падобнае і зусім не адпавядае галівудскім стандартам, дзе абавязковыя завязка, каханне, падазронасць, развязка і хэпі энд. «Твін Пікс» — камерцыйнае аўтарскае кіно. У Дэвіда Лінча (ледзь не адзінага) атрымалася сесці аднаму на два крэслы. А ў Канах «Твін Пікс» нічога не атрымаў. Лічыцца, што рэжысёр і так шмат зарабіў, пераб’ецца.