• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце слоў, з’яў і фактаў  Іван Шпадарук

    У свеце слоў, з’яў і фактаў

    Іван Шпадарук

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 93с.
    Мінск 1995
    32.06 МБ
    Самым вядомым сучасным мнагажэнцам лічыцца жыхар Кеніі Арсантуса Акуку Агвела. У свае 72 гады ён мае 41 законную жонку. За сваё жыццё Агвела ўступаў у шлюб 126 разоў! Прычым, па яго словах, у 85 выпадках шлюб быў няўдалым і канчаўся разводам. Зараз у яго 497 сыноў і дачок, 185 унукаў.
    Самай «тытулаванай» асобай быў рускі цар Пётр I. Так, у яго грамаце да польскага караля Аўгуста II (1712) чытаем: «Божнею поспешесдвуюіцею мнлостню мы, пресветлейшнй н державнейшнй велнкнй государь, царь н велнкнй князь Петр Алексеевнч всеа Велнкня н Малыя н Белыя Роснн, самодержец московскнй, кневскнй, владнмерскнй, новгородскнй, царь казанскнй, царь астраханскнй, царь снбнрскнй, государь псковскнй н велнкнй князь смоленскнй, тверскнй, югорскнй, пермскнй, вятскнй, болгарскнй й йных, государь н велнкнй князь Новгорода Ннзовскне землн, черннговскнй, резанскнй, ростовскнй, ярославскнй, белоозерскнй, удорскнй, обдорскнй, кондннскнй н всеа Северныя страны повелятель н государь Нверскме землн, карталннскнх й грузннскнх царей, н Кабардннскмя землн, черкасскнх н горскнх князей, н нных многнх государств н земель
    восточных н западных н северных очнч н деднч н наследннк н государь обладатель...»
    Самыя розныя духоўныя тытулы мае Папа Рымскі Іаан Павел II. Вось яго поўны тытул: епіскап рымскі, архіепіскап Рымскай правінцыі, прымас Італіі, патрыярх Захада, вікарый Ісуса Хрысга, наследнік першага апостала, вярхоўны пантыфік Усяленскай царквы, сюзерэн дзяржавы Ватыкан. Самым жа маладым Папам Рымскім быў Бенедыкт IX (абраны ў 12 год), а самым старым — Ганорый III (у 90 год).
    Самым «пладавітым» сярод скульптараў лічыцца Агюст Радэн. Ён стварыў 56 скульптур у мармуры, столькі ж у бронзе, 100 тэракот, больш за 2 тысячы малюнкаў і сотні антычных скульптур.
    Самы вялікі мозг (без усякіх захворванняў) сярод геніяльных пісьменнікаў належыць I. С. Тургеневу — 2012 г. Звычайна ж вага мозгу дарослага мужчыны ад 1030 да 1424 г.
    Самым багатым з людзей Амерыкі з’яўляецца прэзідэнт кампаніі «Метрамідзія» Джон Вернер Клюг. Яго асабістая маёмасць — 5,2 млрд долараў.
    Самай багатай жанчынай Еўропы лічыцца каралева Вялікабрытаніі Елізавета II. Асабістая маёмасць яе ацэньваецца ў 5,3 млрд фунтаў стэрлінгаў (8,9 млрд долараў).
    Самая доўгая опера — «Вільгельм Тэль» Дж. Расіні. Яна гучыць 7 гадзін. На другім месцы — опера «Парсіфаль» Р. Вагнера — 4 гадзіны 40 мінут.
    Самая доўгая лаўка з відам на мора пабудавана паблізу Tori (Японія) — 460 м. Тысяча чалавек могуць адначасова сесці на яе.
    Самыя доўгія лыжы зроблены ў Зілінгене (ФРГ) — 30 м. Падлічыце, колькі чалавек на іх можа стаць...
    Самым папулярным у свеце з’яўляецца імя Ганна. Зараз гэта імя носяць 95 млн жанчын розных краін.
    Самай мнагабальнай сістэмай ацэнкі паспяховасці вучняў з’яўляецца французская — 20 балаў. Ацэнка 20 ідэальная, яе амаль ніколі не ставяць. Яна нагадвае тую «дзесятку», якую не можа атрымаць спартсмен, скажам, гімнаст, хоць журы зрэдку выстаўляе 9,99 ачка тым, хто найбольш вызначыўся. Услед за 20 у французаў ідуць 19, 18 і г. д., як вельмі добрыя ацэнкі. Адзнака 10 усё роўна, што ў нас тройка, а ніжэй 10 ідуць «дрэнна», «вельмі дрэнна»...
    Самым «вядомым» па пацалунках зараз лічыцца
    англічанін Джон Макферсан з Ньюкасла. Ён умудрыўся за 8 гадзін перацалаваць 4444 жанчыны. На кожную даму затраціў у сярэднім 6,5 сек. А вось японцы Тасіакі Сіраі і Юкіка Нагата з Токіо цалаваліся пад вадой 2 мін 18 сек.
    Надзвычай вострай памяццю валодаў геніяльны рускі шахматыст Аляксандр Алёхін (1892—1946). Аднойчы ў прафесара П. Цітовіча, дзе быў і Алёхін, хтосьці прапанаваў праверыць чутку аб незвычайнай памяці Аляксандра. Гаспадар узяў кнігу і, раскрыўшы яе, падаў Алёхіну. Той мінуты 3—4 глядзеў у тэкст, а пасля, вярнуўшы кнігу гаспадару, упэўнена і хутка ўзнавіў паўтары старонкі тэксту, не дапусціўшы ніводнай памылкі.
    Самай маладой опернай спявачкай у свеце была Джынета Глорыя Лаб’янка (нарадзілася 12 мая 1934 г. у Буфала, штат Нью-Йорк, ЗША). Яна спявала партыю Разіны ў «Севільскім цырульніку» ў Оперным тэатры ў Рыме 8 мая 1950 г., калі ёй было 15 гадоў і 361 дзень.
    Тэнар Джавані Марцінелі выканаў партыю імператара Альтаума ў оперы «Турандот» у Сіэтле 4 лютага 1967 г. ва ўзросце 81 год.
    Самым рознабаковым спеваком быў француз П’ерЖан Гарат (1762—1823). Ён спяваў аднолькава свабодна сапрана, альтам, тэнарам, барытонам і басам. Акрамя таго, Гарат змог запомніць і праспяваць адразу цэлую оперу пасля аднаго праслухоўвання, зусім не ведаючы нот.
    Самым незвычайным валоданнем свайго цела праславіўся ў пачатку нашага стагоддзя цыркавы артыст Гары Гудзіні. Ён мог складвацца папалам, рухаць касцямі ў суставах, на доўгі час затрымліваць дыханне. Яго ў наручніках зашывалі ў мяшок і кідалі ў Тэмзу, замыкалі ў турмах Лондана, Нью-Йорка, Масквы, закоўвалі ў кайданы. Аднак Гудзіні заўсёды аказваўся на волі. Некаторая частка яго фокусаў не разгадана і да гэтага часу.
    Самым вядомым факірам быў Івон Іва, які жыў у Парыжы. Ён — чэмпіён факіраў 1951 г. Івон 2,5 тысячы разоў прыпыняў на сцэне сваё сэрца, дазваляў закопваць сябе жывым у зямлю, ляжаў на аперацыйным стале без наркозу, трымаў на грудзях 1,5 т грузу...
    Доўгі час не спіць былы вучоны-аграном Лесі Гэмбел — звыш 12 год. Яго бяда пачалася з таго, што
    ў лонданскім аэрапорце яго збіў з ног электракар. На думку спецыялістаў, траўма чэрапа вывела са строю «біялагічны гадзіннік» Гэмбела, з-за чаго ён і жыве ў стане поўнай бяссонніцы.
    «Цудам-чалавекам» з’яўляўся англічанін Вілард. На пачатку XX ст. у цырках Еўропы і Амерыкі на вачах у публікі ён раптам пачынаў... расці амаль на цэлую галаву—з сярэдняга ростам ператвараўся ў высокага чалавека. Затым такую ж аперацыю Вілард рабіў са сваімі рукамі, размах якіх павялічваўся на 15—18 см. Прычым перад гэтым вяліся кантрольныя вымярэнні яго, якія гаварылі аб тым, што ніякага ашуканства не было. Толькі некалькі пазней Вілард адкрыў свой сакрэт і згадзіўся на ўрачэбнае абследаванне. Яно паказала, што Вілард дасягаў гэтага рухомасцю сучляненняў, касцей, дзякуючы выключнай настойлівасці ў трэніроўцы свайго цела.
    Самую вялікую нагрузку вырашыў вытрымаць амерыканец Білдзінг. Прывязаўшы сябе да санак з ракетным рухавіком, ён панёсся ўніз па нахільнай плоскасці. Імкліва апускаючыся, Білдзінг раптам прыпыніў сані. На імгненне паскарэнне сілы цяжару павялічылася ў 82,6 раза — цела яго важыла ў той момант 6 т! Напружанне працягвалася ўсяго 1/400 сек, але чалавек адразу ж пазбавіўся зроку, пульс прыпыніўся. Ён знаходзіўся ў глыбокай непрытомнасці. Толькі праз тыдзень Білдзінг поўнасцю ачуняў.
    Самы вялікі час праляжаў у зямлі індыйскі ёг Харыдаза. А было гэта так. У 1837 г. Харыдаза прыняў позу лотаса, яго вушы і ноздры заляпілі воскам. Затым паклалі яго ў драўляную скрынку і закапалі. 40 дзён і начэй гэта месца пільна ахоўвалі салдаты. Пасля ўскрыцця труны ён быў у такім жа стане, што і да пахавання, адсутнічалі пульс і дыханне. У хуткім часе вучні Харыдазы... ажывілі яго.
    Самым моцным і вынослівым артыстам савецкага цырка быў Мікалай Жарабцоў. Ён мог везці фурманку з 20 седакамі, падымаць платформу з двума быкамі, варочаць 12 чалавек на каруселі, устаноўленай у яго на грудзях.
    Гісторыя медыцыны лічыць самым цяжкавагавым Йона Бровера Мінока, які нарадзіўся 29 верасня 1941 г. на востраве Бейнбрыдж (ЗША). Ён пакутаваў ад атлусцення з дзяцінства. У 1963 г. пры росце 185 см гэты былы вадзіцель таксі важыў 181 кг, у 1966 г.—
    317 кг, у верасні 1976 г.— 442 кг. Праз васемнаццаць месяцаў, у сакавіку 1978 г. яго тэрмінова накіравалі ва універсітэцкі шпіталь Сіэтла па прычыне вадзянкі, сардэчнай недастатковасці і цяжкага дыхання. Спатрэбіліся тузін пажарных і імправізаваныя насілкі, каб данесці яго ад дома да парома. У шпіталі для яго саставілі два ложкі. Каб толькі павярнуць яго, спатрэбілася 13 чалавек. Кансультант-эндакрынолаг доктар Роберт Шварц падлічыў, што ў момант паступлення ў шпіталь Мінок павінен быў важыць больш як 635 кг. Большую частку вагі складала вада, якая акумулявалася з-за сардэчнай недастатковасці. Пасля амаль двухгадовага знаходжання ў шпіталі на дыеце ў 1200 калорый у дзень ваду ўдалося сагнаць, і ён быў выпісаны пры вазе 216 кг. Але вага працягвала расці, і ў кастрычніку 1981 г. Мінок зноў паступіў у шпіталь, бо прыбавіў у вазе 91 кг усяго за сем дзён. Ён памёр 10 верасня 1983 г., яго вага складала больш за 363 кг.
    Самай цяжкавагавай калі-небудзь зарэгістраванай жанчынай была місіс Персі Перл Уошынгтон, якая памерла ў шпіталі Мілуокі 9 кастрычніка 1972 г. ва ўзросце 46 гадоў. Шкала бальнічных вагаў была разлічана на 362,8 кг. Лічыцца, што вага місіс Уошынгтон была прыкладна 399, 1 кг. Яе рост — 183 см.
    Самым цяжкавагавым чалавекам, які жыве, з’яўляецца Т.-Д. Альберт Джэксан Кент Нікалсані, вядомы таксама як «Тоўсты Альберт» з Кэнтана (Місісіпі, ЗША). Нядаўна яго вага складала 407 кг. Аб'ём грудзей — 305 см, таліі — 294, клубоў 178 см, шыі — 75 см.
    Калі вы лічыце, што самая доўгая дыстанцыя ў ee­ry — марафон, то памыляецеся. Індзейцы з племя тарагумара, якое жыве ў гарах С’ера-Мадры ў Мексіцы, рэгулярна наладжваюць спаборніцтвы на... 270 км. Прычым гэты бег крыху нагадвае трэніроўку футбалістаў: удзельнікі-кожнай каманды гоняць перад сабой маленькі мячык. Балельшчыкі, падбадзёрваючы спартсменаў, бягуць побач, даюць ім ежу і ваду, уначы асвятляюць шлях факеламі.
    Сусветны рэкорд у піцці піва ўстаноўлены сапраўднымі майстрамі гэтай рэдкай «спартыўнай» дысцыпліны ў чэшскім гарадку Світавы. Роўна за суткі 30 удзельнікаў спаборніцтва перакулілі 765 паўлітровых куфляў бурштынавага напітку. У індывідуальным заліку рэкорд быў роўны 43 куфлям. Усе, хто прымаў
    удзел у спаборніцтвах у світаўскай піўной «На ўзгорку», адчуваюць сябе выдатна і не маюць патрэбы ў медыцынскай дапамозе. Папярэдні рэкорд складаў «усяго» 753 куфлі і быў бязлітасна пабіты.
    Самая распаўсюджаная рэлігія ў свеце — хрысціянства, а самая распаўсюджаная нехрысціянская рэлігія — іслам(мусульманства).
    Самая вялікая ў свеце царква — сабор св. Пятра, узведзены паміж 1506 і 1614 гг. у Ватыкане (Рым). Яго даўжыня — 218,7 м. Плошча — 23 000 кв. м. Унутраны дыяметр славутага купала — 42,5 м, вышыня купала ў цэнтры—119,8 м. Вышыня царквы—136,5 м.