• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце слоў, з’яў і фактаў  Іван Шпадарук

    У свеце слоў, з’яў і фактаў

    Іван Шпадарук

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 93с.
    Мінск 1995
    32.06 МБ
    Папера, з’явіўшыся, стала выцясняць і папірус, і пергамент. Вынаходства паперы прыпісваюць кітайцу Чай Луню. Ён рабіў яе з шоўку. Затым на выпуск паперы пайшлі льняныя і канапляныя адыходы, драўнінная кара. У 751 г., калі арабы разбілі кітайскае войска, палонныя выдалі сакрэт вырабу паперы. Першая папяровая вытворчасць у Еўропе ўзнікла ў XI ст. у Іспаніі ў г. Валенсія. Першая ж папяровая фабрыка ў Расіі была адкрыта ў XVI ст. у с. Ванцееўка пад Масквой. Паперу да XIX ст. рабілі ў асноўным з ануч, а затым яна стала выпускацца галоўным чы-
    нам з драўніны. Да нас, напэўна, слова трапіла праз польскае «папіер» (ад грэчаскага «папурос»),
    ПАПУГАЙ, БУСЕЛ, ГЛУШЭЦ, КАЗАДОЙ
    Мяркуюць, што папугая першапачаткова называлі «папагал» — папскі певень. У Ватыкане ў сярэднія вякі жыло шмат ручных папугаяў, якіх вучылі «гаварыць», часам на некалькіх мовах. Была там і спецыяльная пасада — дазорац папугаяў.
    Ёсць версія, што слова бусел утворана ад прыметніка «бусы» (рускае «бусый» — цёмна-шэры). Існуе таксама меркаванне пра цюркскае паходжанне гэтага слова (ад «боз» — шэры).
    Глушэц — птушка вельмі чулая і асцярожная, трымаецца далей ад людзей, у лясным гушчары. Слых у глушца выдатны, чалавека ён чуе за сотні метраў. Але вось бяда: калі глушэц пачынае спяваць сваёй сяброўцы «любоўныя серэнады», ён літаральна губляе слых. Адсюль і атрымаў сваю дзіўную назву.
    Назва казадой народжана чалавечым непаразуменнем. Гэтыя птушкі лётаюць начамі сярод жывёлы, якая знаходзіцца на пашы. Іх прыцягваюць насякомыя, а людзі ў даўнія часы лічылі, што птушкі ссуць малако ў коз. Адсюль і пайшла іх назва.
    ПАРАСОН, ШАЦЁР
    Ідэя насіць парасон над галавой нарадзілася яшчэ ў Старажытным Егіпце, потым у Кітаі. Адтуль парасоны трапілі ў Еўропу. Першыя парасоны рабілі са скуры. Сучасная канструкцыя парасона запатэнтавана ў сярэдзіне XIX ст. англічанінам Г. Фоксам. Паходзіць жа слова парасон ад італьянскага «парасоле»—заслона ад сонца.
    У далёкія часы ў паходах шатры былі ў асобай пашане сярод цароў, князёў і палкаводцаў. Фактычна шатры служылі таму ж, што і парасоны. А паходзіць слова ад персідскага «чатр» і азначае: парасон, заслона, палатка.
    ПАРЫК, КАПЯЛЮШ
    Слова парык паходзіць ад лацінскага «пілус» — волас. У Егіпце ў даўнія часы парыкі рабіліся з конскіх валасоў, раслінных валокнаў і шэрсці жывёл.
    У 1957 г. французскі цырульнік Жваншы са сваімі калегамі вырашылі рабіць прычоскі ў запас (парыкі). Да нас гэта слова прыйшло з французскай мовы — «перукуе».
    Першы капялюш зрабіў лонданскі шавец Хідэрынгтон у 1798 г. Калі ён у ім апынаўся на вуліцы, усе прахожыя кідаліся прэч ад яго, а паліцыя аштрафавала шаўца за парушэнне «грамадскага спакою». 3 таго часу і пайшоў «гуляць» капялюш па свеце. А назва паходзіць ад лацінскага «капелус».
    ПЕРСОНА, ПЕРСАНАЖ
    Слова персона ўзыходзіць да слова гучаць. Які ж быў гэты шлях? Гучаць — па-латыні «санарэ», a «пер» — праз. 3 «пер» і «санарэ» ўтварылася «персона» — так называлі тэатральную маску, у якой выступалі акцёры Рыма. Персоны рабіліся так, каб голас праходзіў праз іх і ўзмацняўся — адкуль і іх назва. Потым персонамі сталі называць проста дзеючых асоб.
    Адсюль жа пайшло і французскае слова персанаж, што азначае сукупнасць дзеючых асоб (канцавое аж і ў іншых словах дае значэнне збіральнасці, сукупнасці, колькасці: метраж, тан.аж і г. д.). У гэтым значэнні слова перайшло і ў нашу мову. Ім называлі ўжо і герояў літаратурных твораў. Зараз прыметнік персанальны (лацінскае «персаналіс» — асабовы) стала значыць ‘асабісты’ (персанальная машына, персанальны камп’ютэр і г. д.).
    ПЛУГ, САХА
    Першы старажытнагрэчаскі легендарны земляроб Трыпталем тлумачыў людзям прызначэнне плуга і вучыў, як ім араць. У Кітаі імператары аж да 1911 г. самі пракладвалі першую баразну на свяшчэнным полі пры храме Неба. Сярод першых аратых сустракаем легендарнага чэха Пржэмысла, рускага Селянінавіча. Драўляны плуг вядомы з 2-га тысячагоддзя да н. э. Першы ж суцэльнаметалічны плуг для коннай цягі створаны ў Паўночнай Амерыцы ў канцы XVIII ст. У гэты ж час славіўся і ўкраінскі плуг. Само слова плуг — агульнаславянскае (запазычанне з нямецкага «пфлуаг»).
    У многіх народаў асноўнай прыладай ворыва была саха (агульнаславянскага, магчыма, індаеўрапейскага характару, аснова тая ж, што і ў словах кій, сук., а зыходнае значэнне — развіліна, вілы, рогі). У адрозненне ад плуга, саха не пераварочвала пласт глебы, а проста адвальвала яго ўбок. Яна вядома на Усходзе з 4-га тысячагоддзя да н. э.
    ПОЦІСК РУКІ, ПАЦАЛУНАК, ЛЮБОЎ, КРАСА
    Звычайнае прывітанне — поціск рукі ўзнікла шмат стагоддзяў назад. Тады нашы продкі былі вандроўнымі паляўнічымі ў неабсяжных прасторах лясоў і стэпаў, а свет для іх быў поўны небяспекі. Калі сустракаліся незнаёмыя людзі, яны нейкі час здалёк уважліва вывучалі, разглядалі адзін аднаго, потым, калі былі мірна настроены, набліжаліся з працягнутай наперад далонню рукі. Тым самым паказвалі, што ў ёй не заціснуты камень ці іншая зброя. Сышоўшыся, яны абмацвалі адзін у аднаго правую руку, каб пераканацца ў мірных намерах. Так і ўзнік звычай рукапаціскання.
    Самым старажытным «дакументальным» сведчаннем пацалунка з’яўляецца бронзавая чаша, знойдзеная пры раскопках, магчыма, легендарнай Троі. На барэльефе чашы — выява юнака і дзяўчыны, якія цалуюцца. Пацалунак выказваў таксама пачцівасць «моцным свету гэтага». У залежнасці ад становішча, якое займала персона, ёй цалавалі ногі, калені, бараду, валасы ці руку. У сувязі з гэтым была нават прафесія «рукацалавальніка». Ён абавязкова прысутнічаў на ўсіх вялікасвецкіх аўдыенцыях. У перыяд сярэдневякоўя лічылася, што, пацалаваўшы прыгожую жанчыну, мужчына можа пазбавіцца ад галаўнога болю. Відаць, адсюль і пайшоў выраз з хворай галавы на здаровую. У старабалгарскай мове «цалаваць» значыць прывітаць. I такія славянскія прывітанні, як здарова!, будзь здароў! непасрэдна прыводзяць да паняцця «лячыць» у сэнсе «рабіць здаровым».
    Слова любоў (грэчаскае «эрас») узыходзіць да стараславянскага і азначае інтымнае і глыбокае пачуццё, накіраванасць на іншую асобу, чалавечую супольнасць ці ідэю. У старажытнай міфалогіі і паэзіі — касмічная сіла, падобная да сілы прыцягнення. У Платона любоў лічыцца стымулам духоўнага ўзыходжання.
    Слова краса (хараство, прывабнасць, прыгожасць) паходзіць ад стараславянскага «краса» — пышнасць. Слова на падставе пашыранага, пераважна абстрактнага значэння «прыгажосць» і канкрэтнага «чырвоны колер» рэканструявалася ў гэтым значэнні. А ўвогуле краса — гэта сукупнасць якасцей, якія даюць асалоду зроку і слыху; усё прыгожае.
    ПОШТА, ТЭЛЕФОН
    Археалагічныя раскопкі ў дэльце Ніла сведчаць, што каля двух тысячагоддзяў да н. э. Егіпет меў рэгулярную паштовую сувязь з Сірыяй і Месапатаміяй. Пісьмы таго часу пісаліся на гліняных дошках і перавозілі іх на вярблюдах. А ў Рыме пошту перавозілі коньмі ад станцыі да станцыі. Так і стварылася слова пошта. Па-латыні «экві пазіта» — падстаўныя коні. Гэтае «пазіта» відазмянялася ў італьянскай мове ў «поста», у польскай — «пошта». Упершыню ў Расіі слова пошта ўпамінаецца ў 1667 г. А першыя паштовыя скрынкі, падобныя да сучасных, распрацаваў П. Н. ІІІаброў у 1910 г.
    Слова тэлефон паходзіць ад грэчаскіх слоў «тэле» — далёка і «фоне» — гук. У 1876 г. амерыканскі вучоны А. Бел пры ўдасканаленні тэлеграфнага апарата вынайшаў і тэлефон, пры дапамозе якога стала магчымым перадаваць не толькі вышыню, але і тэмбр гуку, мову.
    ПРАФЕСІЯ, СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ
    Прафесія (ад лацінскага «прафесіа») — шырокае паняцце. Гэта род працоўнай дзейнасці, заняткаў, які патрабуе пэўнай падрыхтоўкі і з’яўляецца звычайна крыніцай існавання.
    Спецыяльнасць (ад лацінскага «спецыяліс» — асаблівы) — больш вузкае, канкрэтнае паняцце, чым прафесія. Спецыяльнасць часцей з’яўляецца падвідам прафесіі. Напрыклад: Па прафесіі Іваноў — журналіст, па спецыяльнасці — рэпарцёр. Або: Спецыяльнасць урача — тэрапеўт.
    ПРАХВОСТ, РАЗГІЛЬДЗЯЙ, ХІТРЫ, ХУЛІГАН
    Слова прахвост паходзіць ад лацінскага «прапазітус» — начальнік, пастаўлены наперадзе. У нямецкай
    мове яно ператварылася ў «пробст» — галава царкоўнай епархіі. Аднак варыянт гэтага ж слова — нямецкае «прафос» — стаў назвай пасады турэмнага наглядчыка. А потым гульня ў словы стварыла штосьці накшталт «прыхвасня» — падхаліма, паслугача і «прахвоста» — падлюгі, нягодніка.
    Слова разгільдзяй некаторыя даследчыкі звязваюць з дыялектным «гіль», якое мае значэнні: блытаніна, бязглуздзіца, лухта, недарэчнасць. 3 рускай мовы слова перайшло ў беларускую. Разгільдзяем звычайна называюць чалавека расхлябанага, неакуратнага, нядбайнага ў справах.
    Слова хітры паходзіць ад старарускага «хіціць» (похнтнть, похтцать). У некаторых славянскіх мовах гэта слова абазначала: хуткі, спрытны, разумны. Але гэта не значыць, што славяне цанілі спрытнасць злодзея, бо хітрыць у іх было блізкае па сэнсе да слова хапаць. Магчыма, першапачаткова хітры азначала ‘спрытны’ ў дастасаванні да паляўнічага-звералова. Затым яно атрымлівае пераноснае значэнне — кемлівы і, нарэшце, сучаснае — выкрутлівы, каварны, мудрагелісты.
    Слова хуліган утворана ад прозвішча ірландскай сям’і Хулігэн. Гэтая сямейка «праславілася» сваёй бязмежнай задзірыстасцю, частымі сваркамі. Зараз хуліган — той, хто груба парушае грамадскі парадак.
    РАДЗІМА, СЛАВЯНЕ, РУСЬ, БЕЛАЯ РУСЬ
    Назоўнік радзіма ўтвораны ад дзеяслова нарадзіцца, з XVII ст. пачаў абазначаць месца нараджэння. А з канца XVIII ст. слова радзіма пачынаюць ужываць як сінонім да слова айчына. У нашай мове яно ўжываецца таксама ў значэнні ‘месца ўзнікнення, зараджэння чаго-небудзь’.
    Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што слова славяне паходзіць ад слава, слаўны (славяне — добрыя, праслаўленыя людзі). Іншыя суадносяць яго з асновай слова: у старажытнасці назва славяне гучала як славене— людзі, якія валодаюць словам, умеюць гаварыць у адрозненне ад «нямых» народаў з іх незразумелымі мовамі.
    Усходнеславянскія плямёны, якія жылі ў VI ст. у раёнах Прыдняпроўя і Паўночнага Прычарнамор’я, называліся росамі. Гэта і паслужыла асновай назваў
    Расія, рускія. Паступова тэрмін Русь стаў агульнай назвай усёй старажытнарускай зямлі. 3 XIII ст. узнікаюць Белая Русь, Малая Русь і інш. Тэрмін Русь замацоўваецца за землямі паўночна-ўсходняй тэрыторыі былой Старажытнарускай дзяржавы і становіцца асновай паняцця рускія.