У свеце слоў, з’яў і фактаў
Іван Шпадарук
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 93с.
Мінск 1995
могілках. Само ж слова блін — гэта змененае старажытнаславянскае «млін» (ад малоць). Падобныя словы ёсць і ў іншых славянскіх мовах — польскай, чэшскай.
Абаранак — ад таго ж кораня, што і абварыць, абварвауь, вар. Абаранак — такое печыва, якое апускаюць у вар, абварваюць перад тым, як пячы. Страта в у слове аб(в)аранак, — не адзінкавы выпадак у мове. Падобная з’ява мае месца ў слове абоз з абвозт>, абярнуць (воз у канаву) — тое самае, што і перавярнуць.
Слова калач славянскага паходжання — ад кола — назвы хлеба. Хлеб круглай формы і быў калач, у прыватнасці, пшанічны хлеб у форме замка з дужкай.
БУЛАТ, БРЫТВА, СЯКЕРА
Булат — ад персідскага «пулад» — сталь. Першымі зброю з булатнай сталі выкарысталі індыйскія воіны ў бітве з воінамі Аляксандра Македонскага. Доўгі час не маглі раскрыць «індыйскі сакрэт» гэтага металу. Толькі рускаму металургу П. Аносаву ў XIX ст. пашанцавала гэта зрабіць на златаустаўскім заводзе, і рускі клінок праславіўся на ўвесь свет.
Агульнаславянскае слова брытва ўтварылася ад дзеяслова «брыці». Брытвы спачатку рабілі з камянёў, а ў II ст. да н. э. шырокае выкарыстанне мелі бронзавыя. Прайшоў час, і толькі ў 90-х гг. XIX ст. на змену стальным небяспечным брытвам прыйшлі бяспечныя, якія стаў рабіць шведскі вынаходнік А. Жылет.
Яшчэ ў 2-м тысячагоддзі на н. э. Асірыя славілася высокаразвітай металургіяй. 3 гэтай краіны «шукуру» — сякера трапіла да продкаў славян. Да гэтага ж слова ўзыходзіць і лацінская назва «секурыс» — сякера. Сучасны тып сякеры распаўсюдзіўся з пачатку XVII ст.
БУЛЬБА, ХЛЕБ
Існуе дзве найбольш абгрунтаваныя гіпотэзы пра паходжанне слова бульба. Паводле першай, яно прыйшло да нас праз пасрэдніцтва заходнеславянскіх моў з латыні, дзе «бульбус» значыць ‘клубень, цыбуліна’. Прыхільнікі другой гіпотэзы бачаць першакрыніцу
ўсходнеславянскага «бульба» ў нямецкім «боле» — клубень, цыбуліна (праз заходнееўрапейскія мовы).
Большасць этымолагаў лічыць, што лексема хлеб праславянскага паходжання, запазычаная са старанямецкага «хлеіб» — фармавы хлеб. У славян гэтае запазычанае слова асэнсавалася з кіслым уфармаваным хлебам.
ВАКЗАЛ, СТАНЦЫЯ
У XVII ст. каля Лондана на беразе Тэмзы дзейнічаў забаўлівы парк, а непадалёк знаходзіўся шынок, які належаў удаве па прозвішчы Ваксхал. Гэтым словам хутка сталі называць і сад. Такія ж з’явіліся і ў іншых гарадах Еўропы, у тым ліку і ў г. Паўлаўску (паблізу імператарскага палаца). Сад па прыкладзе лонданскага сталі называць вакзалам. Калі ж пабудавалі чыгунку з Пецярбурга да Паўлаўска, канцавы прыпынак таксама назвалі вакзалам. А потым так сталі называць усе пабудовы станцый.
Станцыя зараз звычайнае беларускае слова. Аднак яшчэ ў старажытнасці шырока ўжывалася лексема стаціа, крыніцай для якой з’явілася лацінскае «стаціа» — стаянка. Пазней у старапольскай мове «стаціа» замацавалася ў значэнні ‘павіннасць утрымання каралеўскага двара і войска’. А адтуль яно запазычана старабеларускай мовай. Слова ж станцыя ўпершыню адзначаецца ў беларускіх дзелавых помніках у другой палове XVII ст. са значэннямі ‘прыпынак’, ‘кватэра’, ‘кватараванне’.
ВАФЛЯ, БІСКВІТ, МАРОЖАНАЕ
Слова вафля запазычана з нямецкага «вабе», якое на мове пчалаводаў азначае ячэйку ў пчаліных сотах. Адрозніваюцца вафлі ад іншага сухога пячэння менавіта сваім узорам у клетачку на паверхні, які і сапраўды нагадвае соты. Гэтым і тлумачыцца іх назва.
Бісквіт — назва здобнага пячэння. Французскі тэрмін «біскуіт» паходзіць ад лацінскага «біс коктус» — двойчы печаны, смажаны, абсмажаны. Бісквіт — пульхнае высокакаларыйнае печыва з цеста, у якое пакладзена многа жаўткоў і бялковай пены.
Яшчэ Гіпакрат рэкамендаваў марожанае сваім пацыентам. Ён лічыў, што «замарожаны крэм» актывізуе вадкаснае асяроддзе арганізма і паляпшае са-
маадчуванне. Вялікім аматарам марожанага быў Аляксандр Македонскі. Жыхары Рыма рабілі спецыяльныя калодзежы, дзе захоўвалі лёд, каб вырабляць гэты ласунак. У XIII ст. Марка Пола прывёз у Венецыю сакрэт вытворчасці штучнага лёду, які раскрылі яму кітайцы-кулінары. У 1660 г. фларэнтыец Пракоп Культэлі адкрыў першае кафэ-марожанае за межамі Італіі — у Парыжы, якое і сёння дзейнічае на тым жа самым месцы.
ВЕЛАСІПЕД, АЎТАМАБІЛЬ, ПАКРЫШКА
Слова веласіпед паходзіць ад лацінскага «велах» — хуткі і «пес» — нага (французскае «веласіпедэ»). Яшчэ Леанарда да Вінчы на сваіх малюнках і чарцяжах паказаў гэту машыну. Яна выглядае зусім сучасна: аднолькавыя колы, ланцуговая перадача і зручнае сядло. Аднак толькі ў 1800 г. прыгонны Верхнятурскага павета на Урале Артамонаў змайстраваў першы ў свеце сапраўдны веласіпед. Праўда, гэта быў нязграбны жалезны самакат з двума коламі, але працаваў спраўна. Заводчыкі вырашылі здзівіць ім цара Аляксандра I і паслалі да яго вынаходніка. Дзве тысячы вёрст праехаў Артамонаў на сваім самакаце, тым самым здзейсніўшы першы ў свеце велапрабег. Цар здзівіўся вынаходніцтву прыгоннага і як узнагароду даў яму вольную.
Назва сродку руху аўтамабіль паходзіць ад грэчаскага «аўтас» — сам і лацінскага «мабіліс» — рухомы. У 1769 г. аўтамабілем была названа самаходная грузавая машына з паравым рухавіком, якую вынайшаў французскі механік Куньо. У 1882 г. рускія інжынеры Пуцілаў і Хлебаў стварылі машыну з бензінавым рухавіком унутранага згарання і назвалі яе таксама аўтамабілем. Аднак слова аўтамабіль замацавалася ў свеце ў 1894 г., калі на шашы Парыж — Руан адбыўся першы міжнародны аўтапрабег. Рэкордная хуткасць тады раўнялася ўсяго толькі 20 км у гадзіну. У Беларусі выпуск аўтамабіляў быў арганізаваны з 1947 г. на Мінскім аўтазаводзе.
Пнеўматычныя пакрышкі нарадзіліся раней, чым аўтамабіль. Першым іх вынаходнікам лічыцца англічанін Р. Томпсан. У 1845 г. ён прапанаваў «паветранае кола» для конных павозак і экіпажаў. Другое адкрыццё звязана з Д. Данлопам. У 1887 г. ён разрэзаў шланг
для палівання, склеіў канцы, накачаў паветрам і «абуў» у пнеўматыку трохколавы веласіпед. А потым з’явіліся пакрышкі для розных машын.
ВІНЕГРЭТ, ВІТАМІН
Па-французску «вінаігрэтэ» — падліва з воцатам. Вінегрэт — халодная страва з дробна нарэзанай агародніны, запраўленая воцатам, алеем і іншымі прыправамі. А ў пераносным сэнсе — сумесь розных паняццяў.
Слова вітамін паходзіць ад лацінскага «віта» — жыццё і назвы хімічнага элемента «амін» — скарочанае ад «аміяк» (бясколерны газ). Літаральна: рэчыва, неабходнае для жыцця. А заснавальнікамі навукі аб вітамінах з’яўляюцца рускі ўрач М. I. Лунін (1880) і польскі біяхімік К. Функ (1912). Апошні ўвёў і сам тэрмін.
ВІНО, ГАРЭЛКА, ТЫТУНЬ
Ужо тры з паловай тысячагоддзі назад фінікійцы вырошчвалі алівы і вінаградную лазу, але галоўным іх заняткам быў гандаль. Займаючыся пірацтвам і гандлем рабамі, яны, акрамя таго, прадавалі сушаную рыбу і праслаўленае тады віно. Пазней рымляне з віном распаўсюдзілі па Еўропе і назву напітка. Аднак першапачатковае грэчаскае «(в)ойнас» і лацінскае «вінум» пайшлі ад фінікійскага «йайн» — віно.
Слова гарэлка ўтварылася па польскім узоры: «горцалка» (ад «горцалы» — гарэлы). Па-ўкраінску гарэлка — «горілка». Сакрэт прыгатавання гарэлкі яшчэ ў даўнія часы адкрылі арабы. У XIII ст. яна з’яўляецца ў Еўропе, а ў канцы XIV ст. вырабляць «хлебнае віно» пачалі і ў Расіі. Гарэлку рабілі з жыта, пшаніцы і ячменю. Зараз яна вырабляецца з харчовага этылавага спірту, які разбаўляецца да 40° ачышчанай ад солей кальцыю і магнію вадой. Потым сумесь праходзіць праз фільтры з актываваным вугалем.
Тытунь (ад іспанскага «табака», запазычанага з мовы амерыканскіх індзейцаў) стаў вядомы ў Еўропе пасля адкрыцця Амерыкі. Матросы Калумба прывезлі не толькі лісце, але і насенне тытуню. Захавалася нават імя першага ў Еўропе курыльшчыка, іспанца Радрыга дэ Херэца, матроса «Санта Марыі», судна Калумба, на якім ён дасягнуў Амерыкі. На радзіме
Херэц «раптам стаў выпускаць з рота і носа дым». На гэтай падставе ён быў абвінавачаны ў тым, што ў яго «ўсяліўся чорт», і трапіў у турму. А ў 1560 г. французскі пасланнік у Партугаліі Жан Нікот прывёз з сабой у Парыж насенне тытуню і пасадзіў. Лісце расліны Нікот падарыў як лекавы сродак Марыі Медычы, якая пакутавала ад галаўных боляў. Дзякуючы каралеве тытунь стаў модным, і яго пачаў нюхаць амаль увесь Парыж. Калі ў 1826 г. з тытуню быў вылучаны алкалоід, яго назвалі нікацінам.
ГАЗА, ЦУКАР, ЗАПАЛКІ
Першым наладзіў атрыманне газы ў нашай краіне на Ухцінскім нафтавым радовішчы ў 1745 г. Ф. Прадуноў. Работы ў гэтай галіне паспяхова прадоўжылі прыгонныя сяляне браты Дубініны. Яны па праве лічацца заснавальнікамі газавай вытворчасці. Гэта яны каля г. Маздока ў 1823 г. пабудавалі першы ў свеце завод па ачыстцы нафты. А з 1859 г. у Расіі пачалася практычная вытворчасць газы на заводзе ў Сурханах (каля Баку). Яго заснаваў В. А. Кокараў.
Яшчэ ў сярэдзіне IV ст. да н. э. у Індыі быў вядомы трысняговы цукар. Потым вытворчасць «каменнага мёду» наладзілі Персія, Егіпет і Кітай. У VII ст. арабы завезлі цукар у Еўропу. А ў пачатку XVIII ст. у маскоўскім Крамлі стала дзейнічаць «цукровая палата», якая перарабляла імпартны трысняговы цукар. Першы цукровы завод у Расіі пабудаваны ў 1802 г. у в. Аляб’ева Тульскай губерні, у Беларусі — у 1830 г. у маёнтку Моладава Кобрынскага павета. А паходзіць слова ад арабскага «сукар».
Крэмень і жалезны калчадан — першыя сродкі для здабывання агню. 1 вось у 1831 г. першыя ў свеце фосфарныя запалкі вынаходзіць 19-гадовы француз Сорыа. Аднак ён не меў сродкаў на патэнт, і яго вынаходніцтва «сплыло» да немца Камерэра. У састаў галоўкі гэтыхзапалак уваходзіў ядавіты белы фосфар. У 1855 г. у Швецыі была наладжана вытворчасць сучасных бяспечных запалак. Першая запалкавая фабрыка ў Расіі пабудавана ў Пецярбурзе (1837). На Беларусі запалкі пачалі вырабляць у другой палове XIX ст.
ГАЗЕТА, ЧАСОПІС, АЛЬМАНАХ
Першая газета на паперы надрукавана ў Кітаі (каля 725 г.). А вось назва газета звязана з наступным. У XVI ст. Венецыянская рэспубліка чаканіла дробныя медзякі, якія называліся «газета». У 1556 г. у Венецыі выйшла першае рукапіснае выданне пад назвай «Пісьмовыя весткі» коштам у адну газету. Да гэтага так прывыклі, што назва манеты перайшла на назву выдання. А потым ужо з італьянскай мовы гэта слова трапіла да нас. Газета «Куранты» (1600) была першай рускай рукапіснай газетай. Першая ж друкаваная газета называлася «Ведомостн о военных н нных делах, достойных знання н памятн, случнвшнхся в Московском государстве н в нных окрестных странах» (пачала выходзіць з 1702 г.). 3 1838 г. выдаюцца «Мннскне губернскне ведомостн», а ў 1862—1863 гг. на беларускай мове выходзіла газета К. Каліноўскага «Мужыцкая праўда».