Уладар
Нікало Мак’явэлі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 134с.
Мінск 2008
Раздзел XV
ГІРА TOE, ЗА ШТО ЛЮДЗЕЙ, I АСАБЛІВА ЎЛАДАРОЎ, ХВАЛЯЦЬ ЦІ ГАНЯЦЬ
Цяпер застаецца разгледзець, якімі правіламі ўладару належыць кіравацца ў сваіх стасунках з падданымі і сябрамі. Я ведаю, што на гэтую тэму пісана ўжо многімі, і баюся, што, калі вазьмуся яшчэ і я, мяне палічаць за чалавека саманадзейнага, тым больш што ў сваіх поглядах я буду разыходзіцца з іншымі. Але ж маючы намер напісаць нешта карыснае ўсім, хто хоча разабрацца ў пытанні, я лічу за лепшае трымацца рэальнае праўды, а не ўяўнае. Надта ўжо многія выдумлялі розныя дзяржавы й рэспублікі, якіх напраўду ніхто ведаць не ведаў і бачыць не бачыў, а ўсё таму, што розніца паміж жыццём, якім яно ёсць, і жыццём, якім яно мусіла б быць, настолькі вялікая, што, калі пачнеш пагарджаць тым, як што робіцца, на карысць таго, як што павінна рабіцца, дык хутчэй давядзеш сябе такою навукай да згубы, чым уберажэшся, бо той, хто паўсюль і ва ўсім хоча быць добрым, немінуча загіне сярод безлічы тых, хто пра дабрыню і не дбае. Адсюль вынікае, што ўладару, які хоча ўтрымаць пасад, трэба вучыцца быць і нядобрым і выкарыстоўваць сваю дабрыню адпаведна патрэбе.
Пакідаючы, такім чынам, убаку ўсё, што пра ўладароў панавыдумляна, і гаворачы толькі пра тое, што ёсць сапраўды, скажу, што, як і за ўсімі людзьмі, якім пачынаюць перамываць косткі, так і за ўладарамі (толькі ў большай ступені, бо ўладары болей навідавоку) адзначаюцца тыя ці іншыя якасці, за якія іх ганяць ц: хваляць. Так, аднаго лічаць шчодрым, другога — скнарлівым (калі скарыстацца нашым тасканскім словам, бо сквапным на нашай мове называюць яшчэ й таго, хто хоча прыўласціць чужое,
а скнарлівым — таго, хто і сабе шкадуе свайго), аднаго лічаць дабрадушным, другога заграбушчым; аднаго лютым, другога літасцівым; аднаго падступным, другога надзейным; аднаго распешчаным і маладушным, другога жорсткім і дзёрзкім; аднаго спагадлівым, другога пыхлівым; аднаго пажадлівым, другога цнатлівым; аднаго шчырым, другога хітрым; аднаго ўпартым, друтога памяркоўным; аднаго разважным, другога легкадумным; аднаго пабожным, другога бязверным і да т.п. Вядома, кожны пагодзіцца, што ўладару было б вельмі ўхвальна мець толькі станоўчыя з пералічаных вышэй якасцяў; але ж паколькі ні мець іх усе, ані трымацца іх увесь час немагчыма, бо гэта супярэчыць чалавечай прыродзе, то ўладар павінен быць прынамсі дастаткова абачлівым, каб пазбягаць заганаў, якія могуць прывесці да страты ўлады, а ад астатніх, якія такою стратай не пагражаюць, калі можа, устрымлівацца, а калі не можа, аддавацца ім без залішняга далікатнічання. I ўжо чаго яму не варта баяцца, дык гэта наклікаць на сябе папрокі за тыя заганы, без якіх утрымаць уладу бывае цяжка; бо калі на ўсё паглядзець уважліва, можна адзначыць, што некаторыя якасці, якія выглядаюць як вартасці, здольныя давесці ўладара да згубы, а тыя, што здаюцца заганамі, — наадварот, нясуць яму ў выніку бяспеку і дабрабыт.
Раздзел XVI
ГІРА ШЧОДРАСЦЬ I АШЧАДНАСЦЬ
Калі ўзяць дзве першыя памянёныя вышэй якасці, скажу, што лічыцца шчодрым было б няблага. Тым не менш, шчодрасць, праяўленая належным чынам, можа даць і прыкрыя вынікі, бо калі праяўляць яе шчыра (а так менавіта і трэба), пра яе будзе мала хто ведаць, і пазбегчы папрокаў у адваротным не ўдасца. А значыць, той, хто хоча падтрымліваць у людзях славу пра сваю шчодрасць, мусіць праяўляць яе кожны раз з помпай. У выніку ўладар немінуча прамантачыць у такіх справах увесь свой скарб і будзе вымушаны, каб захаваць імя шчодрага манарха, празмерна абкласці падаткамі і паборамі свой народ і пачаць здабываць грошы ўсімі магчымымі спосабамі. Неўзабаве ён выкліча гэтым нянавісць у сваіх падданых і, чым болей будзе бяднець, тым будзе менш паважаны. Урэшце праз гэткую шчодрасць, якая шмат каму прынясе шкоду, а ашчаслівіць нямногіх, усякая першая-лепшая непрыемнасць стане для яго балючым ударам, а няўдача ператворыцца ў пагібель; калі ж ён, адумаўшыся, захоча павярнуць назад, то гэтым адразу накліча на сябе ганебную славу скнары,
Такім чынам, калі ўжо ўладар не можа праяўляць такую чалавечую вартасць, як шчодрасць, каб яна была і агульнапрызнанаю, і яму не шкодзіла, то ён павінен прынамсі мець дастатковую мудрасць, каб не баяцца быць празваным скупендам, бо з часам яго ўсё адно пачнуць лічыць болей шчодрым, калі ўбачаць, што дзякуючы ашчаднасці ён абыходзіцца сваімі даходамі, здольны абараніць краіну і можа вяршыць вялікія справы, не абцяжарваючы народ паборамі; так што ў выніку ён сапраўды акажацца шчодрым з тымі, каго не будзе абіраць і якіх незлічонае мноства,
і скупым з тымі, каго не будзе абдорваць і якіх вельмі няшмат. За нашым часам усе вялікія справы дзейсніліся ўладарамі, якіх лічылі скупымі; іншыя ж не пакінулі па сабе следу. Папа Юлій II узышоў на прастол, карыстаючыся сваёй славаю дабрадзея, але потым і не падумаў яе падтрымліваць, дбаючы больш пра тое, як весці вайну. Цяперашні французскі кароль таксама змог развязаць столькі войнаў, не ўводзячы надзвычайных падаткаў, толькі таму, што дадатковыя выдаткі былі пакрытыя за кошт яго доўгай папярэдняй ашчаднасці. Дый цяперашні гішпанскі кароль, калі б яму карцела лічыцца за дабрадзея, не змог бы распачаць і паспяхова здзейсніць столькі сваіх пачынанняў.
А таму, каб не абцяжарваць паборамі падданых, каб быць здольным абараніцца, каб не згалець, не стаць пагарджаным і не быць змушаным да рабунку, уладар павінен мала зважаць на тое, што яго празавуць скупендам, бо гэта адна з тых заганаў, якія дазваляюць яму ўладарыць. Калі ж мне скажуць, што дзякуючы сваёй шчодрасці Цэзар стаў імператарам, дый многія іншыя ўзбіліся да найвышэйшых пасадаў таму, што былі і лічыліся шчодрымі, то вось мой адказ: адна рэч — калі ты ўжо маеш уладу, і другая — калі ідзеш да яе. У першым выпадку быць шчодрым — шкодна, у другім — лічыцца такім нават трэба. I што да Цэзара, то ён якраз хацеў здабыць найвышэйшую ўладу ў Рыме, але ж калі б, здабыўшы яе, ён пражыў долей і не зменшыў сваіх выдаткаў, гэта зруйнавала б яго ўладарства. Калі мне запярэчаць, што, маўляў, многія, будучы ўжо ўладарамі, вяршылі на чале сваіх войскаў вялікія справы і пры гэтым лічыліся найшчадрэйшымі, тым я адкажу: уладар траціць або дабро, якое належыць яму і яго падданым, або дабро чужое; у першым выпадку трэба быць ашчадным, у другім — пры кожнай магчымасці праяўляць найбольшую шчодрасць. Ідучы на чале войска, якое жывіцца здабычай, рабункамі і паборамі і прысабечвае
чужое, ўладар абавязаны быць шчодрым, іначай салдаты за ім не пойдуць. Маёмасць, якая не належыць табе ці тваім падданым, можна раздорваць самым шырокім жэстам, як гэта рабілі Кір, Цэзар і Аляксандр, бо раздача чужога не памяншае, а дадае табе славы, а вось раздача свайго толькі шкодзіць. I нішто іншае не спустошвае само сябе так, як шчодрасць: праяўляючы яе, ты адначасова ўсё больш страчваеш магчымасць яе праяўляць і альбо робішся згалелым і пагарджаным, альбо (калі хочаш пазбегчы галечы) пачынаеш усіх рабаваць і выклікаеш нянавісць. Між тым пагарда і нянавісць — гэта якраз тое, чаго ўладару трэба апасацца, а шчодрасць вядзе і да аднаго, і да другога. Таму разумней лічыцца скупым, што прынясе кепскую славу, але без нянавісці, чым, жадаючы лічыцца шчодрым, быць вымушаным рабаваць іншых, што прынясе і кепскую славу, і нянавісць.
Раздзел XVII
ГІРА ЛЮТАСЦЬ I ЛІТАСЦЬ I ПРА ТОЕ, ШТО ЛЕПШ -
КАБ ЦЯБЕ БОЛЬШ ЛЮБІЛІ, ЧЫМ БАЯЛІСЯ, ЦІ НААДВАРОТ
Пераходзячы да іншых вышэй памянёных якасцяў, скажу, што кожнаму ўладару павінна хацецца, каб яго лічылі не лютым, а літасцівым; тым не менш ён мусіць асцерагацца сваёй літасцю злоўжываць. Чэзарэ Борджа лічыўся лютым, але пры ўсёй сваёй лютасці навёў у Раманьі парадак, аб’яднаў яе і вярнуў да міру і згоды. I калі добра разважыць, аказаўся нашмат літасцівейшым за фларэнтыйцаў, якія, баючыся, што іх абвінавацяць у лютасці, далі зруйнаваць Пістою*. Таму ўладар не павінен апасацца няславы за лютасць, каб утрымаць падданых у адзінстве і згодзе, бо ўчыніўшы ўсяго некалькі ўзорных пакаранняў, ён праявіць большую літасць, чым тыя, хто, будучы залішне літасцівымі, дазволіць паўстаць непарадкам, з якімі прыйдуць забойствы і грабяжы: ад такіх непарадкаў пацерпіць усё насельніцтва, а прызначаныя ўладаром пакаранні закрануць толькі асобных людзей.
Але цяжэй за ўсіх пазбегчы абвінавачання ў лютасці новаму ўладару, бо новую ўладу адусюль падпільноўвае небяспека. I Вяргілій вуснамі Дыдоны* кажа:
Res dura, et regni novitas me talia cogunt Moliri, et late fines custode tueri1.
Тым не менш новы ўладар не павінен спяшацца ў што-небудзь верыць і кідацца што-небудзь рабіць, гэтак сама як не павінен даваць самому сябе запалохаць, ён мусіць дзейнічаць
1 Ліхія варункі і ўлады юнацтва змушаюць Мяне быць суворай і межы ахоўваць пільна.
стрымана, з абачлівасцю і з чалавекалюбствам — так, каб залішняя даверлівасць не зрабіла яго неасцярожным, а залішняя недаверлівасць — невыносным.
I тут узнікае пытанне: што лепш — каб уладара любілі ці каб яго баяліся? Можна адказаць, што лепш, каб яго і любілі, і баяліся разам, але ж з прычыны, што адно цяжка стасуецца з другім, то нашмат надзейней (калі ўжо ад нечага аднаго даводзіцца адмаўляцца) выбраць страх, а не любоў. Бо ўвогуле пра людзей можна сказаць, што яны няўдзячныя і нясталыя, хлуслівыя і крывадушныя, палахлівыя перад небяспекай і ласыя на спажыву; пакуль ты ім робіш дабро, яны цалкам твае і абяцаюць ахвяраваць дзеля цябе крывёю, маёмасцю, жыццём і дзецьмі — калі патрэба ў гэтым, як я ўжо казаў, — недзе ў аддаленай перспектыве, але як толькі яна набліжаецца — яны зараз паварочваюцца спінай. I ўладар, які цалкам пакладаецца на іх словы і не прадумвае іншых захадаў, будзе зрынуты; бо калі сяброўскія адносіны здабываюцца коштам грошай, а не веліччу і высакароднасцю душы, то заслужыць іх так можна, але валодаць імі — не, і ў патрэбны час абаперціся на іх немагчыма. Апроч таго, людзі намнога менш дбаюць, каб не пакрыўдзіць таго, хто ім унушае любоў, чым таго, хто выклікае ў іх страх, бо любоў трымаецца на ўдзячнасці, якая, з увагі на чалавечую несумленнасць, знікае пры першай-лепшай нагодзе, калі закранаецца асабісты інтэрас, а страх трымаецца на боязі пакарання, якая не знікае ніколі. Тым не менш і страх уладар павінен наводзіць так, каб, калі ўжо й не выклікаць любові, то прынамсі пазбягаць нянавісці, бо ўнушаць страх без нянавісці цалкам магчыма, і зрабіць гэта заўжды проста, калі не квапіцца на майно сваіх грамадзян і падданых і на іхніх жанок. Калі ж узнікае патрэба каго-небудзь пазбавіць жыцця, ісці на гэтатрэба, маючы відавочную прычыну і прыстойнае апраўданне; але самае галоўнае — устрымацца ад