Уладар  Нікало Мак’явэлі

Уладар

Нікало Мак’явэлі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 134с.
Мінск 2008
27.38 МБ
Такім чынам, калі хто не хоча перамагчы, няхай карыстаец-
ца падсобнымі войскамі, яшчэ небяспечнейшымі за наймітаў, бо ў гэтым выпадку яго згуба гарантаваная: падсобныя войскі цалкам згуртаваныя, цалкам адданыя — але не вам, а іншым; а наймітам, каб вам пашкодзіць у выніку перамогі, трэба мець больш часу і больш спрыяльныя ўмовы, бо яны разасобленыя, вы самі іх падбіралі і самі аплачваеце, і ёсць яшчэ трэці бок у асобе военачальніка, якога вы над імі паставілі, а ён не можа раптам набыць такі аўтарытэт, каб стаць вам пагрозай. Адным словам, найміты небяспечныя больш сваёю нядбаласцю, а падсобныя войскі — сваімі вартасцямі.
Таму мудры ўладар заўжды пазбягае карыстацца падобнымі войскамі і паслугоўваецца ўласнымі, лічачы за лепшае прайграць са сваімі, чым перамагчы з чужымі, бо перамога, здабытая не сваёй зброяй, не ўяўляецца яму сапраўднай. I тут я зноў, не вагаючыся, згадаю Чэзарэ Борджу і яго дзеянні. Герцаг увайшоў у Раманью з падсобнымі войскамі, прывёўшы з сабой выключна французскіх жаўнераў, з чыёй дапамогай узяў Імолу і Фарлі, але потым яны здаліся яму небяспечнымі, і ён звярнуўся да наймітаў, размеркаваўшы, што ад іх будзе меней шкоды; у выніку ён наняў дружыны Арсіні і Вітэлі. Потым, на справе пераканаўшыся, што і яны ненадзейныя, не адданыя яму і небяспечныя, ён распусціў і іх і набраў уласнае войска Розніцу паміж аднымі й другімі войскамі можна лёгка ўбачыць, калі ўзяць пад увагу розніцу ў аўтарытэце, якім герцаг валодаў, калі меўтолькі французаў, калі карыстаўся паслугамі Арсіні й Вітэлі і калі атачыў сябе ўласнымі жаўнерамі, на якіх мог абапірацца і чыя адданасць увесь час расла: бсльш за ўсё яго пачалі паважаць тады, калі кожны ўбачыў, што ён стаў поўным валадаром уласнага войска.
Хоць мне й не хацелася б адыходзіць ад прыкладаў з нядаўняй італьянскай гісторыі, але не магу не спаслацца на Герона Сыракузскага, пра якога вышэй ужо згадваў. Будучы пастаўленым
сыракузцамі на чале войска, ён вельмі хутка зразумеў, што ў жаўнерах-наймітах няма ніякай карысці (бо яны і тады былі, як нашыя кандацьеры ў Італіі), а паколькі ён лічыў немагчымым ні трымаць іх далей, ні распусціць, то загадаў пасячы на кавалкі, пасля чаго ўсе войны вёў, карыстаючыся ўжо не чужым, а сваім войскам. Тут будзе дарэчы згадаць і адзін эпізод са Старога Запавету. Калі Давід выклікаўся перад Саулам уступіць у бой з Галіяфам, які быў завадатарам у філістымлян, Саул, каб узняць яго дух, прапанаваў Давіду свае даспехі, але той, прымераўшы іх, адмовіўся, сказаўшы, што яны будуць замінаць яму выявіць поўную сілу, і таму ён лепш выступіць супраць ворага са сваёй прашчаю і нажом.
Урэшце чужыя даспехі заўсёды або зашырокія, або надта цяжкія, або надта цесныя. Карл VII*, бацька караля Людовіка XI*, дзякуючы спрыяльнаму лёсу і асабістым вартасцям вызваліўшы Францыю ад англічанаў, зразумеў неабходнасць мець уласнае войска і загадаў стварыць у сваім каралеўстве рэгулярныя конніцу і пяхоту. Пазней яго сын Людовік зліквідаваў пяхоту і пачаў набіраць швайцарцаў, і гэтая памылка, разам з іншымі, якія за ёй пацягнуліся, стала, як цяпер бачна, крыніцаю небяспекі для Францыі. Рэч у тым, што, аддаўшы перавагу швайцарцам, кароль тым самым прынізіў усіх сваіх жаўнераў: ён распусціў пяхоту, а кавалерыю падпарадкаваў чужаземнаму войску; у выніку яго латнікі, прызвычаеныя змагацца поплеч з швайцарцамі, ужо не ўпэўненыя, што могуць перамагаць без іх. Вось і выходзіць, што супраць швайцарцаў французы ні на што не здольныя, а без швайцарцаў супраць іншых ні на што не адважваюцца. Такім чынам, войска ў Францыі змяшанае і складаецца часткова з уласных палкоў, часткова з наёмных, што само па сабе нашмат лепш, чым войска чыста падсобнае ці чыста наёмнае, але нашмат горш, чым войска цалкам уласнае. I згаданы прыклад пацвярджае гэта: Французскае каралеўства
было б непераможнае, калі б парадкі, уведзеныя Карлам, развіваліся ці падтрымліваліся. На жаль, праз сваю недальнабачнасць людзі, пачынаючы справу, якая з выгляду здаецца прывабнай, не ўмеюць разгледзець схаваны ўсярэдзіне яд, — як у апісаным вышэй выпадку з сухотнаю ліхаманкай.
Таму нельга лічыць па-сапраўднаму мудрым таго, хто няздольны распазнаць зло ў дзяржаве ў самым яго зачатку, а дадзена гэта нямногім. I калі мы разгледзім, у чым была найпершая прычына краху Рымскай Імперыі, мы знойдзем яе ўтым, што рымляне пачалі наймаць на вайсковую службу готаў, і з гэтага моманту сіла Рымскай Імперыі пачала згасаць, а ўсе тыя вартасці, якія ў яе адымаліся, дадаваліся готам. Такім чынам, падсумоўваючы, скажу яшчэ раз: без уласнага войска дзяржава не можа пачувацца ў бяспецы і, больш за тое, цалкам залежыць ад ласкі лёсу, бо не валодае вартасцямі, каб абараніць сябе ў цяжкі час. А як спрадвеку меркавалі і казалі разумныя людзі: «Quod nihil sit tam infirmum aut instabile quam fama potentiae non sua vi nixa»1. Уласныя ж войскі — гэта войскі, якія складаюцца або з падданых, або з грамадзянаў, або з залежных ад цябе васалаў; усе астатнія — войскі наёмныя ці падсобныя. А што да парадку ўладкавання ўласных войскаў, то яго знайсці будзе лёгка, калі паглядзець, як гэта рабілі чатыры вышэй названыя мною асобы і якім чынам Філіп, бацька Аляксандра Вялікага, а таксама шмат якія іншыя ўладары і рэспублікі арганізоўвалі і ўзбройвалі свае войскі: іх узору я давяраюся цалкам.
'«Нішто не бывае такім няпэўным і нетрывалым, як слава, не падмацаваная ўласнаю сілай». Мак’явэлі крыху перайначвае першую палову сэнтэнцыі Тацыта (Аналы, XIII, 19): «Nihil rerum mortalium tam instabile ac fluxum quam fama potentiae non sua vi nixa» — «Няма ў гэтым свеце рэчы такой нетрывалай і хісткай, як слава, не падмацаваная ўласнаю сілай». УТацыта выслоўе тычыцца Агрыпіны, маці Нэрона, забітай па загадзе сына ў 59 г. н. э.
Раздзел XIV
Як УЛАДАРУ НАЛЕЖЫЦЬ СТАВІЦЦА ДА ВАЕННАЙ СПРАВЫ
Такім чынам, уладар не павінен мець іншае мэты, ні іншага клопату і ніякай іншае справы ў якасці свайго рамяства, апроч мастацтва вядзення вайны і адпаведных правілаў і навукаў, бо гэта адзінае рамяство, якім належыць займацца таму, хто кіруе. I вартасці ў гэтага рамяства такія, што яно дазваляе не толькі ўтрымацца пры ўладзе таму, хто народжаны ўладаром, але і часцяком узбіцца да яе людзям прыватнага стану; і наадварот, як мы бачым, калі ўладары болей рупіліся не пра зброю, а ўцехі, яны ўладу страчвалі. Такім чынам, галоўнай прычынаю, па якой яе страчваюць, ёсць нядбалае стаўленне да гэтага рамяства, a прычынаю, якая дазваляе яе здабыць, — умелае ім валоданне.
Франчэска Сфорца, будучы чалавекам вайсковым, стаў з прыватнай асобы міланскім герцагам, а яго сыны, пазбягаючы цяжару вайсковае службы, з герцагаў ператварыліся ў прыватных асоб. Але ж адно з найгоршых наступстваў, якія ўзнікаюць з адсутнасці зброі, у тым, што ўсе пачынаюць табой пагарджаць, a гэта ёсць ганьбай, ад якой уладар абавязаны засцерагацца, як пра тое будзе гаворка ніжэй. Узброены не ідзе ні ў якое параўнанне з бяззбройным, і неразумна чакаць, кабузброены добраахвотна падпарадкаваўся бяззбройнаму ці каб бяззбройны пачуваўся ў бяспецы сярод узброеных слуг. 3 аднаго боку заўсёды будзе пагарда, а з другога — падазронасць, і яны ніколі не змогуць паладзіць. А таму, у дадатак да ўсіх іншых згаданых бедаў, уладар, які не цяміць у ваеннае справе, ніколі не здабудзе павагі ў сваіх жаўнераў і сам не зможа ім давяраць.
У сувязі з гэтым уладар ніколі не павінен забывацца на практыкаванні ў ваеннай справе і ў мірны час мусіць аддавацца ім 60
больш, чым падчас вайны; рабіць гэта ён можа двума спосабамі: па-першае, сваімі дзеяннямі, па-другое, сваімі думкамі. Што да дзеянняў, то апроч як падтрымліваць парадак і вывучку ў войску, ён павінен і сам як найчасцей выязджаць на ловы, тым самым загартоўваючы сваё цела і адначасова вывучаючы прыроднае наваколле: знаёмячыся з вышынёю гор, напрамкам цяснін, размяшчэннем далін і даследуючы асаблівасці рэк і балот, — усяму гэтаму трэба надаваць самую вялікую ўвагу. Такія веды карысныя ў дзвюх адносінах. Па-першае, добрае веданне сваёй краіны дазваляе лепш зразумець спосабы яе абароны; па-другое, навык практычнага вывучэння адной мясцовасці палягчае разуменне ўсякае іншай, якую можа спатрэбіцца даследаваць упершыню, бо пагоркі, цясніны, даліны, рэкі і балоты, скажам, у Таскане маюць пэўнае падабенства з тымі, якія сустракаюцца ў іншых краях, а таму калі валодаеш ведамі аб мясцовасці ў адным краі, лёгка авалодваеш такімі ведамі і ў другім. У\адар, які не мае такога навыку, пазбаўлены галоўных якасцяў, патрэбных усякаму ваяводу, бо менавіта ён, гэты навык, вучыць, як выкрыць ворага, дзе разбіць лагер, якім шляхам правесці войскі, як расставіць іх перад бітвай і як з перавагаю для сябе арганізаваць аблогу.
Філапамена*, уладара ахейцаў, антычныя аўтары абсыпалі ўсемагчымымі ўхваламі, у тым ліку за тое, што ён і за мірным часам не дбаў у сваіх думках ні аб чым, апроч ваеннае справы, і, гуляючы па наваколлі з сябрамі, часта спыняўся і разважаў разам з імі: «Калі б вораг быў вунь на тым пагорку, а мы са сваім войскам — туг, на чыім баку была б перавага? Кудой бы нам трэба было выступаць, каб сустрэцца з ворагам, не парушыўшы сваіх баявых парадкаў? Калі б мы вырашылі адступіць, як бы мы гэта зрабілі? А калі б пачалі адступаць яны, як бы мы іх перанялі?» I так, пахаджаючы, ён прапаноўваў ім разглядаць разнастайныя акалічнасці, у якіх можа апынуцца войска, вы-
слухоўваў іх меркаванні, выказваў свае, падмацоўваючы іх аргументамі, і дзякуючы такім безупынным разважанням, потым, калі кіраваў войскам, ніколі не сустракаў ніводнае нечаканасці, якой не мог бы даць рады.
Што да разумовых практыкаванняў, то ўладар павінен вывучаць гісторыю і, чытаючы пра дзеянні выбітных людзей, прыкмячаць, чым яны кіраваліся на вайне, а таксама даследаваць прычыны іх перамогаў і паражэнняў, каб быць здольным імітаваць першыя і пазбягаць апошніх; а самае галоўнае, ён павінен усё рабіць так, як у свой час рабілі самі гэтыя выбітныя людзі, якія абіралі сабе за ўзор якога-небудзь славутага і знакамітага папярэдніка і заўсёды мелі перад сабой яго ўчынкі і дзеянні як прыклад для пераймання: так Аляксандр Вялікі, як кажуць, наследаваў Ахілесу, Цэзар — Аляксандру, Сцыпіён* — Кіру. I ўсякі, хто прачытае Ксенафонтава апісанне Кірава жыцця, прызнае, наколькі Сцыпіён, пераймаючы яго ўзор, абумовіўтым сваю славу і наколькі Сцыпіёнавы шчырасць, ветласць, чалавечнасць, шчодрасць адпавядалі таму, што пісаў Ксенафонт* пра Кіра. Падобных правілаў павінен трымацца і ўсякі мудры ўладар, не спачываючы ў мірны час у бяздзейнасці, а прымнажаючы свае спрыт і ўмельства, каб скарыстацца імі ў злую гад-,іну і быць гатовым устояць нават тады, калі ад яго адвернецца ўдача.