Уладар  Нікало Мак’явэлі

Уладар

Нікало Мак’явэлі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 134с.
Мінск 2008
27.38 МБ
Ужо ў нашы часы, за папам Аляксандрам VI, быў другі выпадак. Алівэрота з Фэрмо*, асірацеўшы ў маленстве, быў выгадаваны ў доме свайго дзядзькі па кудзелі на імя Джавані Фальяні; у раннім юнацтве ён быў аддадзены на вайсковую службу пад загад Паола Вітэлі*, каб, засвоіўшы тонкасці гэтай навукі, з часам мець магчымасць заняць у войску пачэснае месца. Па смерці Паола ён перайшоў пад загад ягонага брата Вітэлоцца* і вельмі хутка, як чалавек здольны, дужы і кемлівы, стаўу войску першай
асобай. Аднак, палічыўшы для сябе надта нізкім нясенне службы разам з другімі, ён займеў намер — пры падтрымцы Вітэлоцца і саўдзельніцтве некаторых суграмадзянаў, якім рабства айчыны было мілейшае за яе свабоду, — завалодаць Фэрмо. У лісце да Джавані Фальяні ён напісаў, што пасля шматгадовай адсутнасці хацеў бы прыехаць дадому, наведаць дзядзьку і пабачыць родныя мясціны, а заадно даведацца пра памеры будучай спадчыны; а як бо адзіным яго імкненнем дагэтуль была ратная слава і яму хацелася б, каб сваякі маглі на свае вочы пераканацца, што часу ён марна не траціў, то ён вырашыў прыехаць са світай у сотню коннікаў, сябрамі і слугамі і просіць дзядзьку залатвіць яму ўрачысты прыём гараджанамі, што будзе знакам пашаны не толькі яму, але і самому дзядзьку, які яго выгадаваў. Фальяні бясхібна выканаў усе пляменнікавы пажаданні, наладзіў яму ганаровую сустрэчу жыхарамі Фэрмо і пасяліўу сваім доме, дзе праз некалькі дзён, праведзеных у падрыхтоўцы да задуманага злачынства, Алівэрота справіў раскошны банкет, запрасіўшы на яго дзядзьку і ўсіх вядомых жыхароў Фэрмо. I вось, калі са стравамі і іншымі прынятымі на такіх бяседах пачосткамі было скончана, Алівэрота наўмысна завёў рызыкоўныя размовы пра веліч папы Аляксандра, яго сына Чэзарэ і пра іхнія пачынанні, а калі Фальяні ды іншыя далучыліся да абмеркавання, раптам устаў і сказаў, што гаворку пра гэта лепш весці ў болей бяспечным месцы, пасля чаго скіраваў у другі пакой, куды следам за ім рушылі дзядзька і іншыя слынныя госці. Аднак ледзьве яны паспелі сесці па месцах, як з усіх бакоў выскачылі жаўнеры, якія пасеклі й Фальяні, і ўсіх астатніх. Пасля ўчыненае разні Алівэрота сеў на каня, прамчаў праз увесь горад і аблажыў ратушу, у якой засядалі чальцы магістрата. Апанаваныя страхам, тыя вымушаныя былі падпарадкавацца, абвясціўшы аб усталяванні новага праўлення ў горадзе, на чале якога станавіўся Алівэрота.
Вынішчыўшы ўсіх, хто мог бы праявіць незадаволенасць і быць яму пагрозай, Алівэрота ўмацаваў сваю ўладу шэрагам указаў адносна вайсковага і грамадскага ладу і з таго часу не толькі пачуваўся бяспечна ў самім Фэрмо, але стаў пагрозай усім суседзям. Адолець яго было б гэтак жа цяжка, як Агатокла, каб не Чэзарэ Борджа, які ў Сінігаліі завабіў яго ў пастку — тую самую, дзе, як пра гэта распавядалася, знайшлі смерць Арсіні й Вітэлі, і дзе былі таксама задушаныя і сам Алівэрота, і Вітэлоцца, ягоны настаўнік у вайсковым майстэрстве й злачынствах, што здарылася праз год пасля ўчыненага ім бацьказабойства.
Можа выклікаць недаўменне, якім чынам Агатоклу і да яго падобным, якія праклалі сабе дарогу жорсткасцю й здрадай, удавалася так доўга жыць у бяспецы ў сваёй айчыне, абараняцца ад знешніх ворагаў і не справакаваць супраць сябе ніводнае змовы з боку сваіх суграмадзянаў, тым часам як многія іншыя, нягледзячы на ўсю сваю жорсткасць не толькі ў трывожны ваенны час, але і ў мірны перыяд, усё адно ўтрымаць уладу не здолелі? Мяркую, што гэта тлумачыцца тым, наколькі добра ці дрэнна была ўжытая жорсткасць. Жорсткасць ужываецца добра (калі ўвогуле дапушчальна называць добрым благое), калі праяўляецца толькі аднойчы і дзеля неабходнасці сцверджання ўлады, а ў далейшым да яе ўжо не вяртаюцца, стараючыся па магчымасці павярнуць усё на карысць падданых; і жорсткасць ужываецца дрэнна, калі напачатку да яе звяртаюцца рэдка, а потым яна узмацняецца ўсё больш замест таго, каб паслабнуць. Тыя, хто дзейнічае першым чынам, могуць, як Агатокл у Сыракузах, з боскай і людской дапамогай паправіць сваё няпэўнае становішча, тыя ж, хто дзейнічае другім, наўрад ці здолеюць нават яго ўтрымаць.
Адсюль вынікае, што той, хто бярэ ўладу ў дзяржаве, павінен усё загадзя ўзважыць і здзейсніць усе жорсткія захады разам.
каб потым штодня да іх не вяртацца, а тады паступова, робячы падданым дабро, супакоіць іх і здабыць іх прыхільнасць. Хто дзейнічае іначай — ад нясмеласці ці па дурной парадзе — будзе вымушаны ўвесь час трымаць руку на дзяржанні меча і ніколі не зможа абаперціся на сваіх падданых, якія, са свайго боку, увесь час церпячы крыўду, ніколі не згодзяцца з такім лёсам. Такім чынам, зладзействы трэба рабіць адразу і хутка, бо чым менш людзі выпрабуюць іх на сабе, тым карацей яны будуць давацца ў знакі, і наадварот — дабрадзействы павінны выдаткоўвацца ашчадна і паступова, каб людзі маглі іх як мага лепш усмакаваць. Аднак паперад усяго ўладар павінен мець добра акрэслены і ўзважаны план, каб ніякая падзея, ні добрая, ні благая, не выбіла яго з сядла, прымусіўшы змяніць абяцанае, бо калі настане злая гадзіна, гвалт чыніць будзе позна, а дабро — бессэнсоўна, бо падданыя палічаць такое дабро вымушаным і ўдзячнасцю на яго не адкажуць.
Раздзел IX
Пра грамадзянскую дзяржаву
Але перайду да іншага выпадку — калі прыватная асоба робіцца ў сваёй айчыне ўладаром не праз нейкае зладзейства ці іншы нясцерпны гвалт, а з ласкі сваіх суграмадзянаў, у сувязі з чым такую дзяржаву можна назваць грамадзянскай. Каб прыйсці ў ёй да ўлады, патрэбны не столькі высокія вартасці і не столькі ўдача, колькі ўдалая спрытнасць. Зазначу таксама, што ўлада ў такой дзяржаве надаецца або з ласкі народа, або з ласкі вяльможаў. Паколькі ж два гэтыя адрозна настроеныя складнікі сустракаюцца ў кожным горадзе, то і выходзіць, што народ не хоча быць кіраваным і прыгнятаным вяльможамі, якія якраэ-такі хочуць кіраваць народам і яго прыгнятаць; і два гэтыя супрацьскіраваныя памкненні ў гарадах вядуць да аднаго з трох вынікаў: або да адзінаўладдзя, або да самакіравання, або да анархіі.
Адзінаўладдзе можа ўстанаўляцца як вяльможамі, так і народам у залежнасці ад збегу абставінаў: калі вяльможы бачаць, што не могуць супрацьстаяць народу, яны пачынаюць гуртавацца, канцэнтраваць увесь аўтарытэт у аднаго са сваіх і робяць яго ўладаром, каб мець магчымасць пад яго прыкрыццём задавольваць свае памкненні; гэтак сама й народ, калі бачыць, што не можа супрацьстаяць вяльможам, гуртуецца, узвышаючы аўтарытэт аднаго, і робіць яго ўладаром, каб яго сіла служыла ім абаронай. Таму, хто прыходзіць да ўлады з дапамогай вяльможаў, утрымаць яе бывае цяжэй, чым таму, каго прыводзіць да ўлады народ, бо вылучэнец вяльможаў, стаўшы ўладаром, апынаецца ў шматлікім атачэнні, якое лічыць сябе за яго роўню, і ён не можа ні загадваць, ні кіраваць на свой одум. А вось хто ўзносіцца да
ўлады з ласкі народа, той апынаецца на вяршыні адзін, і ў яго атачэнні няма нікога ці вельмі мала такіх, хто не гатовы яму падпарадкавацца. Апроч таго, задаволіць вяльможаў, захоўваючы прыстойнасць і не чынячы шкоды іншым, ніяк немагчыма, а задаволіць народ — магчыма, бо мэта ў народа прыстойнейшая, чым у вяльможаў, жаданне якіх — прыгнятаць, тым часам як народ усяго толькі хоча не быць прыгнечаным. Пры гэтым засцерагчыся ад варожа настроенага народа ўладару немагчыма, бо народ шматлікі, а вось ад вяльможаў — магчыма, бо іх няшмат. Затое найгоршае, што ўладар можа чакаць ад варожа настроенага народа, — гэта што народ ад яго адвернецца, а калі варожа настроеныя вяльможы, то ён мусіць апасацца не толькі, што яны адвернуцца, але й што пойдуць супраць, бо, будучы болей абачлівымі і спрытнымі, яны заўсёды рыхтуюць сродкі свайго ратунку загадзя і шукаюць прыхільнасці ў таго, хто, як яны разлічваюць, пераможа. Разам з тым, уладар, будучы вымушаным увесь час жыць з адным і тым самым народам, можа лёгка абыходзіцца без адных і тых самых вяльможаў, у любы дзень набліжаючы і аддаляючы іх, па сваёй волі памяншаючы і павялічваючы іх уплывовасць.
Каб патлумачыць гэта ясней, скажу, што ў стаўленні да вяльможаў трэба мець на ўвазе два галоўныя аспекты: відаць ці не відаць з іх паводзінаў, што яны ва ўсім звязваюць свой лёс з вашым. Тых, хто звязвае і пры гэтым не вызначаецца хіжасцю, трэба ўшаноўваць і мілаваць, а тых, хто не звязвае, трэба разглядаць з двух пунктаў погляду: калі яны так паводзяць сябе праз маладушнасць і прыродную нерашучасць, імі трэба карыстацца, асабліва калі гэта людзі высокага розуму, бо ў шчаслівую хвіліну яны дададуць вам гонару, а ў нешчаслівую іх не трэба будзе баяцца. Але ж калі сябе паводзяць так сумысля, з прычыны нейкіх сваіх амбіцыяў, гэта значыць, што людзі думаюць больш пра
сябе, а не пра вас, і такіх уладару трэба асцерагацца і баяцца не менш, чым калі б яны былі адкрытымі ворагамі, бо ў нешчаслівую хвіліну яны заўсёды паспрыяюць ягонай згубе.
Такім чынам, таму, хто стаў уладаром праз ласку народа, трэба падтрымліваць яго дружалюбнасць, і зрабіць гэта лёгка, бо народ не просіць нічога, апроч як не быць прыгнечаным. А таму, хто стаў уладаром праз ласку вяльможаў, насуперак волі народа, трэба перадусім пастарацца заваяваць народную прыхільнасць, што таксама няцяжка, бо дзеля гэтага дастаткова ўзяць народ пад сваю апеку. Паколькі ж людзі, атрымаўшы дабро ад таго, ад каго чакалі аднаго толькі ліха, адчуваюць сябе яшчэ больш абавязанымі свайму дабрадзею, то народ хутка пачне ставіцца да такога ўладара з яшчэ большай прыхільнасцю, чым калі б сам прывёў яго да ўлады. Заваяваць народную прыхільнасць уладар можа разнастайнымі метадамі, але я тут не буду пра іх гаварыць, бо яны мяняюцца ў залежнасці ад абставінаў, і вывесці нейкае надзейнае правіла немагчыма. Падсумоўваючы, скажу толькі, што ўладар павінен дружыць з народам, іначай у ліхую гадзіну ў яго не будзе сродкаў ратунку.
Ухадар Спарты Набіс* вытрымаў аблогу супраць усяе Грэцыі і пераможнага рымскага войска і абараніў сваю дзяржаву й айчыну, дзеля чаго пры набліжэнні пагрозы яму хапіла пазбавіцца ўсяго ад некалькіх небяспечных людзей, але гэтага яўна было б недастаткова, калі б да яго недружалюбна ставіўся ўвесь народ. I няхай ніхто не аспрэчвае гэтую маю думку з дапамогай даўно зацухмоленай прымаўкі, што, маўляў, абапірацца на народ — што абапірацца на багну, бо яна слушная, калі гаворка вядзецца пра прыватнага чалавека, які, шукаючы апірышча, цешыць сябе надзеяй, што, калі на яго пачнуць ціснуць улады ці ворагі, дык народ яго выбавіць. Тут сапраўды можна часцяком падмануцца, як гэта здарылася з Гракхамі* ў Рыме ці мэсэрам