Уладар  Нікало Мак’явэлі

Уладар

Нікало Мак’явэлі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 134с.
Мінск 2008
27.38 МБ
Локры — народнасць у Старажытнай Грэцыі, жылі на паўднёвым узбярэжжы Эўбейскай затокі ў вобласці, называнай Лакрыдай, што падзялялася на дзве часткі гарой Парнасам. Найвядомейшым сярод локраў быў Аякс (Ойлід), які ўдзельнічаў у Траянскай вайне.
Стар. 72. — Лічыцца, што развагі, выкладзеныя ў гэтым пасажы, Мак’явэлі пазычыў у Цыцэрона з яго працы «Пра абавязкі» («De Officiis»).
Стар. 73. — Адсюль у італьянцаў прымаўка: Аляксандр ніколі не рабіў таго, што казаў, — Цэзар ніколі не казаў таго, што рабіў.
Стар. 74. — Маецца на ўвазе Фэрдынанд Каталік. У той час, калі Мак’явэлі пісаў «Уіадара», згадваць яго імя ў гэтым кантэксце было б абразай.
Стар. 77. — Бэнтывольё (іт. Bentivoglio) — гл. каментар да стар. 15.
Анібале I (Annibale I), высланы з Балоньі ў юнацтве за антыпапскую пазіцыю бацькі, вярнуўся ў 1438 г. і паспрыяў вызваленню горада з-пад панавання міланскага сямейства Вісконці, у 1443 г. сам узначаліў у Балоньі ўладу, але ў 1445 г. быў заколаты. Яго ўнук Анібале II (іт. Annibale II, 1467—1540) быў кандацьерам, служыў Фларэнцыі, спрабаваў вярнуцца ў Балонью і ў 1511—1512 гг. нават змог ўзначаліць там уладу, але не ўтрымаўся і мусіў шукаць прытулку ў Фэрары, адкуль была яго жонка.
Забойства было здзейсненае 24 чэрвеня 1445 г. Батыстам Канэскі (іт. Battista Canneschi), які, як і астатнія змоўнікі, дзейнічаў з ухвалення папы Яўгена IV.
Джавані II (іт. Giovanni II, 1443—1508) панаваў у Балоньі больш за 40 гадоў (з 1463), у 1506 г. быў скінуты намаганнямі папы Юлія II.
Маецца на ўвазе Сантэ I (іт. Sante 1,1426 — 1463), чыё паходжанне і крэўныя сувязі — даволі няпэўныя. Існавала меркаванне, быццам ён сын Эрколе Бэнтывольё, стрыечнага брата Анібале I. На момант, калі яго прывезлі з Фларэнцыі на пасад у Балонью, яму было ўсяго 19 год і ён працаваў чаляднікам у мануфактуры па вырабе воўны.
Стар. 78. — Марк-філосаф — маецца на ўвазе Марк Аўрэлій (лац. Marcus Aurelius Antoninus, 121—180), рымскі імператар, філосаф, прадстаўнік позняга стаіцызму.
Камод — Луцый Элій Аўрэлій Камод (лац. Lucius Aelius Aurelius Commodus; 161 — 192), рымскі імператар, вядомы сваёй разбэшчанасцю і экстравагантнымі ўчынкамі, ягоўлада азначыла сабою канец перыяду палітычнай стабільнасці.
Пэртынакс — Публій Гэльвій Пэртынакс (лац. Publius Helvius Pertinax; 126—193), сын вольнаадпушчаніка, гандляра дровамі; даслужыўся ад настаўніка граматыкі да пасады рымскага прэфекта, ва ўзросце 66 год быўузведзены ў імператары, але ўжо на 87-мы дзень свайго імператарства загінуў ад рук узбунтаваных вайскоўцаў.
Юліян — Марк Дыдый Сэвэр Юліян (лац. Marcus Didius Severus lulianus, 133—193), рымскі імператар, які ўзышоў на трон дзякуючы таму, што пасля забойства Пэртынакса паабяцаў заплаціць
кожнаму з прэтарыянцаў (прэтарыянскіх гвардзейцаў, асабістых целаахоўнікаў рымскіх імператараў) па 25 тыс. сэстэрцыяў, але не змог своечасова расплаціцца, быў скінугы рашэннем сенату і асуджаны на смерць усяго праз 66 дзён свайго панавання.
Сэвэр — Луцый Сэптымій Сэвэр (лац. Lucius Septimius Severus, 146—211), быў абвешчаны імператарам вернымі яму войскамі, якімі кіраваў у Паноніі, рушыў з імі на Рым і без супраціўлення заняў яго. Пасля звяржэння самазванца Юліяна і перамогі над двума іншымі сваімі супернікамі Пэсцэніем Нігерам і Клодыем Сэптыміем Альбінам панаваў у Рыме на працягу 18 год.
Антанін Каракала — Сэптымій Басіян Каракала (лац. Septimius Bassianus Caracalla, 186—217), рымскі імператар, забітыў выніку змовы, зладжанай супраць яго прэфектам прэтарыянцаў Макрынам.
Макрын — Марк Апэлій Макрын (лац. Marcus Opellius Macrinus, каля 165 — 218), схаваўшы свой удзел у змове супраць Каракалы, пасля яго забойства сам абвясціў сябе імператарам, але ўгрымаўся пры ўладзе толькі 14 месяцаў, бо Каракалавы сваякі, заручыўшыся падтрымкай войска, абвясцілі сапраўдным спадкаемцам трона Гэльягабала, нібыта пазашлюбнага сына Каракалы. Гэльягабалавы ваяры схапілі Макрына і пры спробе ўцёкаў адсеклі яму галаву.
Гэльягабал — Марк Аўрэлій Антанін Гэльягабал (лац. Marcus Au­relius Antoninus Heliogabalus, 204—222), узведзены ў імператары ў 14-гадовым узросце дзякуючы інтрыгам бабкі і маці; адразу пачаў праяўляць сваю разбэшчанасць і самаўладства, што прымусіла тую ж бабку паклапаціцца аб перадачы ўлады іншаму ўнуку Аляксандру Сэвэру. Калі Гэльягабал паспрабаваў знішчыць свайго дваюраднага брата, жаўнеры паднялі мяцеж і забілі яго самога.
Аляксандр — Марк Аўрэлій Сэвэр Аляксандр (лац. Marcus Aur­elius Severus Alexandrus, 208—235), апошні імператар з дынастыі Сэвэраў, яго ўлада вызначалася памяркоўнасцю, але ён праявіў сябе як няўдалы ваявода, пацярпеўшы шэраг паражэнняў ад персаў і германцаў. Урэшце буйная дружына ваяроў-навабранцаў, абураная рашэннем Аляксандра заплаціць германцам, абы не весці з імі вайны, абвясціла імператарам свайго начальніка Максіміна, на чый
бок неўзабаве перайшлі ўсе астатнія войскі. Аляксандр, яго маці і іх прыхільнікі былі забітыя.
Максімін — Гай Юлій Вэр Максімін Фракіец (лац. Gaius lulius Verus Maximinus Thrax, 173—238), першы рымскі імператар «варварскага» паходжання, г. зн. у якім не было зусім рымскай крыві; нарадзіўся ў Фракіі, вызначаўся гіганцкім ростам (каля 2,5 м), незвычайнай сілай і храбрасцю. Увесь час свайго панавання правёў у жорсткіх войнах з германскімі плямёнамі і стаў праз гэта адзіным імператарам, які так ні разу і не пабываў у Рыме. Яго жорсткія метады і бясконцыя паборы вьіклікалі паўстанні ў розных частках Імперыі, урэшце легіянеры самі наладзілі супраць яго змову, і тыран быў забіты.
Стар. 81. — Славонія — сёння рэгіён ва ўсходняй Харватыі, які першапачаткова ўваходзіў у склад рымскай правінцыі Панонія.
Нігер — Гай Пэсцэній Нігер (лац. Gaius Pescennius Niger, каля 140 — 194), губернатар Сірыі і галава рымскіх легіёнаў у Азіі, сваю мянушку Нігер (чорны, чарнявы) атрымаў паводле колеру сваіх валасоў у супрацьвагу іншаму суперніку Сэвэра на рымскі трон Альбіну (беламу, бяляваму).
Альбін — Дэцым Клодый Альбін (лац. Decimus Clodius Albinus, каля 150 — 197), палкаводзец, быў абвешчаны імператарам брытанскімі і гішпанскімі легіёнамі; пасля паражэння ад Сэвэра ў бітве пад Аугдунумам (сучасны г. Ліён у Францыі) пакончыў самагубствам.
Стар 83. — Аквілея — горад, заснаваны рымлянамі у 180—181 да н.э. Пры Марку Аўрэлію (168 г. н.э.) набыў статус галоўнай паўночнай і ўсходняй крэпасці Імперыі супраць варвараў, неўзабаве яго насельніцтва дасягнула 100 тыс. чалавек. У 238 г. н.э. Аквілея перайшла на бок Сената, паўстаўшы супраць Максіміна Фракійца. Дужыя ўмацаванні дазволілі ёй устояць у шматмесячнай аблозе, пакуль імператар ні быў забіты.
Стар. 87. — Гвэльфы — палітычны рух у Італіі ў XII—XVI стст., прадстаўнікі якога выступалі за абмежаванне ўлады Свяшчэннай Рымскай імперыі і ўзмацненне ўплыву папы рымскага, варагавалі
з прадстаўнікамі іншага руху гібэлінамі, прыхільнікамі нямецкага імператара. Іх варажнеча праходзіла на фоне барацьбы паміж папствам і Свяшчэннай Рымскай імперыяй за панаванне на Апенінскім паўвостраве.
Бітва пры Вайле — гл. каментар да стар. 53.
Стар. 88. — Пандольфа Пэтруччы (іт. Pandolfo Petrucci, 1452—1512) з 1497 г. кіраваў Сіенскай рэспублікай, не будучы легітымна яе галавой. Пасадзіўшы сваіх прыхільнікаў ва ўсе органы дзяржаўнай улады і абапіраючыся на гандлёвыя колы, падпарадкаваў рэспубліканскую сістэму сваім інтарэсам. Лічыўся праціўнікамі за хітрага і падступнага тырана і жорстка душыў любую апазіцыю, пакараўшы смерцю больш за 60 чалавек. Але прыхільнікі называлі яго «Абаронцам свабодаў Сіенскай рэспублікі», бо нягледзячы на свае жорсткія метады Пандольфа выступаў як прыхільнік навук і мастацтваў. Пасля 15-гадовага праўлення раптоўна памёр, але ўлада перайшла ў спадчыну яго сыну, потым пляменніку, потым малодшаму сыну. Аднак у 1524 г. у выніку паўстання рэспубліканскае кіраванне было адноўленае.
Стар. 89. — Нікало Вітэлі (іт. Niccold Vitelli, 1414—1486) — прадстаўнік сямейства Вітэлі, паходжаннем з горада Чыта дзі Кастэла ў цэнтральнай Італіі, італьянскі кандацьер і сіньёр. Будучы здольным палітыкам, назначаўся падэстам (найманым кіраўніком) найбуйнейшых італьянскіх гарадоў — такіх, як Фларэнцыя, Сіена, Генуя, Пэруджа. Стаяў таксама і на чале свайго роднага горада Чыта дзі Кастэла.
Гвіда Убальда, або Гвідабальда да Монтэфэльтра (іт. Guidobaldo da Montefeltro, 1472-1508) — апошні прадстаўнік славутага італьянскага дома Монтэфэльтра, трэці герцаг Урбіна, невялікага герцагства на ўсходзе Італіі.
Міланскі замак — так званы Кастэла Сфарчэска, былая рэзідэнцыя міланскіх герцагаў, першапачаткова быў узведзены ў XIV ст., але ў 1447 г. пры абвяшчэнні Амбрасіянскай рэспублікі разбураны народам. Рэканструяваны Франчэскам Сфорцам у 1450 г. Пазней не раз служыў прытулкам войскаў заваёўнікаў.
Стар. 90. — Граф Джыралама — Джыралама Рыарыё (іт. Girolamo Riaгіо, 1443—1488), граф Імолы (з 1473) і Фарлі (з 1480), пляменнік папы Сікста IV, у 1484 г пабраўся шлюбам з Кацярынай Сфорцай, у 1488 г. быў забіты падчас народнага паўстання.
Стар. 91. — Маранамі ў Гішпаніі называлі галоўным чынам габрэяў, якія прынялі хрысціянства (што, зрэшты, часцяком рабілася толькі вонкава, а насамрэч яны захоўвалі вернасць юдэйскім традыцыям), але ганенні, арганізаваныя Фэрдынандам Каталіком і яго жонкаю Ізабэлай, тычыліся таксама магамецянаў і ўсіх нехрысціянаў. Зверствы, што ажыццяўляліся праз інквізіцыю, якой кіраваў фанатычны кардынал Хімэнэс, былі з падачы Ізабэлы пашыраныя і на новаадкрытыя амерыканскія землі, дзе індзейцаў люта катавалі і палілі на вогнішчах сотнямі.
Стар. 92. — Мэсэр Бэрнабо — Бэрнабо Вісконці (іт. Bernabd Visconti, 1323—1385), з 1354 г. сумесна з братамі Матэо і Галеацо, а па смерці апошняга ў 1378 г. — адзінаасобна, адхіліўшы ад улады братавых нашчадкаў, кіраваў Міланам. Апісваўся сучаснікамі як тонкі палітык, здольны, аднак, на неверагодную і маньякальную лютасць. Казалі, што галоўнай дзяржаўнаю справай было ягонае паляванне на дзіка. Кожнага, хто ставіўся да мерапрыемства нядбайна, аддавалі пакутлівай смерці. Запалоханы народ уласным жыццём адказваў за пракорм яго адмысловага паляўнічага статку ў пяць тысяч коней.