Уладар
Нікало Мак’явэлі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 134с.
Мінск 2008
Стар. 12. — Эталійцы — грэцкія плямёны, якія ўваходзілі ўтак званую Эталійскую лігу (Эталійскі саюз), што склаўся ўпершыню ў 322 г. да н.э. У Другой македонскай вайне, якая пачалася ў 200 г. да н.э. выступалі на баку рымлянаў і ахейцаў, але пасля перамогі над македонскім царом Філіпам V былі незадаволеныя ўмовамі падпісанага міру і самі выступілі супраць рымлянаў, заклікаўшы на дапамогу Антыоха. Аднак пасля паражэння гэтага асноўнага іх саюзніка ад ры.млянаў у 189 г. да н.э., вымушаныя былі прыняць вельмі нявыгадны для сябе мір, які замацоўваў вярхоўную ўладу Рыма на эталійскіх землях, і іх Ліга спыніла сваё існаванне.
Стар. 13. — Ахейцы — адно з найбуйнейшых грэцкіх плямёнаў, якія насялялі Фэсалію і Пелапанэс. 3 іх ініцыятывы была створаная Ахейская ліга, якая аб’ядноўвала шэраг грэцкіх гарадоў, з мэтай аслаблення ўплыву Македоніі і Спарты. У Македонскіх войнах ахейцы выступалі на баку рымлянаў, але ў Трэцяй македонскай вайне, палічылі сябе дастаткова моцнымі, каб супрацьстаяць Рыму, і пачалі фліртаваць з македонскім царом Пэрсеем, у выніку і яны, і Пэрсей былі рымлянамі разбітыя, Македонія назаўжды страціла самастойнасць, стаўшы правінцыяй Рыма (168 г. да н.э.), а Ахейская ліга распушчаная (146 г. да н.э.).
Антыох — Антыох III Вялікі (242 да н.э. — 187 да н.э.), сірыйскі цар з дынастыі сэлеўкідаў.
Філіп — маецца на ўвазе Філіп V Македонскі (238—179 да н.э.), цар Македоніі з 221 г. да н.э., падчас Другой Македонскай вайны (200 — 197 да н.э.) супрацьстаяў войскам Рыма, да якіх у 199 г. да н.э. далучылася Эталійская ліга, а годам пазней і Ахейская ліга. У 197 г. да н.э. вымушаны быў падпісаць з Рымам мір, паводле якога страчваў уладанні ў Грэцыі, павінен быў здаць свой флот і заплаціць
кантрыбуцыю, але заставаўся царом. Праз некалькі год ужо сам удзельнічаў на баку рымлянаў у Сірыйскай вайне супраць Антыоха III і Эталійскай лігі.
Стар. 14. — Карл — Карл VIII Прыязны (фр. Charles VIII 1’Affable, 1470—1498), узышоў на французскі трон у 13-гадовым узросце па смерці бацькі Людовіка XI, але да 1491 г. меў пры сабе за рэгентаў старэйшую сястру Ганну і яе мужа герцага дэ Бурбона. У 1494 г., маючы цьмяныя прэтэнзіі на Неапалітанскі трон і памятаючы пра абяцанне колішняга папы Інакенція VIII паспрыяць яму ў набыцці гэтага пасаду, рушыў цераз Альпы, але не абмежаваўся адным Неапалем, а прайшоў усю Італію аж да Рыма. Сваімі паводзінамі ён развязаў Першую з Італьянскіх войнаў і выклікаў стварэнне супраць сябе Венецыянскай лігі, якая ўрэшце вымусіла Карла пакінуць межы Італіі.
Стар. 15. — Бэнтывольё (іт. Bentivoglio) — сямейства, якое адыгрывала пануючую ролю ў Балоньі на працягу XV стагоддзя.
Графіня дзі Фарлі (іт. contessa di Forli) — маецца на ўвазе Кацярына Сфорца (іт. Caterina Sforza, 1463—1509), адна з найславуцейшых жанчын італьянскага Адраджэння, мела мянушку «Тыгрыца Раманьі».
Аляксандр VI (лат. Alexander РР. VI; у міру — Радрыга Борджа, іт. Rodrigo Borgia; 1431 — 1503) — папа рымскі з 12 жніўня 1492 г., гішпанец па паходжанні. Увайшоў у гісторыю як «пачвара распусты», меў мноства жанок і каханак і шматлікае пазашлюбнае патомства. Апроч таго, за сваю схільнасць і ўменне гатаваць яды меў мянушку «аптэкар сатаны». Паводле іроніі лёсу сам памёр, будучы атручаным.
Стар. 17. — Папа Аляксандр VI скасаваў шлюб Людовіка XII з яго першаю жонкай Жанай Французскай (1464—1505), дачкой ранейшага караля Францыі Людовіка XI, які змусіў пляменніка, у той час герцага Арлеанскага, ажаніцца са сваёю дачкой, бясплоднаю інвалідкай, спадзеючыся, што такім чынам арлеанская галіна прэтэндэнтаў на французскі трон згасне.
Руанскі арцыбіскуп — маецца на ўвазе Жорж д’Амбуаз (фр. Georges
d’Amboise, 1460—1510), які паводле згаданай Мак’явэлі дамовы быў узведзены ў кардыналы (1498) і ў той жа год прызначаны міністрам ЛюдовікаXII, стаўшы, па сутнасці, адзіным кіраўніком караля і лёсу Францыі. Па смерці папы Аляксандра VI неаднаразова, намагаўся быць выбраным папам рымскім, але марна, што ў выніку выклікала варажнечу паміж французскай царквой і рымскаю курыяй.
Чэзарэ Борджа (іт. Cesare Borgia, 1475—1507) — герцаг раманскі і валянцінскі, чаму і меў мянушку Валянцін. Італьянскі кандацьер і дзяржаўны дзеяч, пры якім Мак’явэлі з 1502 па 1503 знаходзіўся з місіяй як пасол Фларэнтыйскай рэспублікі. У 1503 г. падчас банкету Чэзарэ быў атручаны разам з папам Аляксандрам VI, сваім бацькам, але ў адрозненне ад бацькі выжыў. Тым не менш пасля смерці Аляксандра VI фартуна адвярнулася ад Чэзарэ. Выбраны крыху пазней новы папа Юлій II быў лютым ворагам сямейства Борджа і ў 1504 г. выдаў Чэзарэ гішпанскаму каралю, супраць якога той ваяваў. Правёўшы некалькі год у вязенні, Чэзарэ здолеў уцячы, далучыўся да свайго зводнага брата Хуана III Наварскага, але праз некалькі месяцаў загінуў пры аблозе Вьяны, невялікага горада ў Навары, дзе ён і пахаваны.
Стар. 20. — Дарый III (перс. Daryus, каля 381—330 до н.э.) — апошні цар (з 336 да н.э.) персідскай Імперыі Ахэмінідаў, да ўзвядзення на трон займаў пасад сатрапа Арменіі і меў імя Кадаман. Пасля некалькіх паслядоўных паражэнняў ад Аляксандра Македонскага быў заколаты групай падпарадкаваных яму сатрапаў, каб не трапіць жывым у палон.
Пір I (грэцк. Пвррос;, каля 318—272 да н.э.) — цар Малосаў (з 297 да н.э.) і Македоніі (288—284 і 273—272 да н.э.), гегемон Эпіра. Атрымаў шэраг перамогаў над рымлянамі, не ўсе з якіх даліся лёгка. Пасля адной з іх, у бітве пры Аўскуле (279 да н.э.), Пір, паводле сведчання Плутарха, іранічна заўважыў: «Яшчэ адна такая перамога над рымлянамі, і я застануся без войска».
Стар. 21. — Капуя — горад у паўднёвай Італіі, заснаваны этрускамі каля 600 г. да н.э. У 214 г. да н.э. Капуя стала на бок Ганібала, за што была жорстка пакараная рымлянамі: у 211 г. да н.э., пасля
доўгай аблогі, рымляне ўзялі горад, большасць насельнікаў зарэзалі, астатніх прадалі ў рабства, а падпарадкаваныя Капуі землі аб’явілі ўласнасцю Рыма. Аднак сам горад разбураны не быў.
Карфаген — сталіца аднайменнай фінікійскай імперыі, чые ўладанні распасціраліся ўздоўж усяго паўднёвага берага Міжземнага мора, уключалі паўднёвую частку Гішпаніі, Сіцылію, Сардынію, Корсіку. Горад цалкам знішчаны рымлянамі ў 146 г. да н.э., а тэрыторыя фінікійскай дзяржавы ператвораная ў правінцыю Афрыка. Сама назва Карфаген перакладаецца з фінікійскага як Новы горад.
Нуманція — горад у Гішпаніі, які быў населены кельтыберамі, прадстаўнікамі аўтахтоннага племя, якое доўгі час паспяхова супрацьстаяла рымлянам. У 134 г. да н.э. 30-тысячнае рымскае войска ўзяло горад у аблогу. У насельніцтва горада, якое складала 4000—8000, не было ніякай надзеі ўстояць, і праз 8 месяцаў аблогі жыхары вырашылі не здавацца, а калектыўна пакончыць самагубствам. У палон рымляне ўзялі ўсяго некалькі сотняў цалкам знясіленых голадам нуманційцаў, а іх горад ушчэнт разбурылі.
Стар. 24. — Майсей — біблейскі персанаж, галоўны прарок і заснавальнік іудаізму, правадыр-вызвольнік і заканадаўца племя Ізраілева. Як лічыцца, жыў 120 год прыкладна ў другой палове XIII ст. да н.э.
Kip II Вялікі (перс. Kuros, каля 590 — 530 да н. э.) — персідскі цар (558—530 да н.э.), заснавальнік персідскай імперыі Ахеменідаў. Лічыўся за ідэальнага ўладара, прычым не толькі паўсюдна ў Азіі, але і ў Грэцыі.
Ромул — адзін з двух легендарных братоў-заснавальнікаў Рыма (разам з Рэмам). Паводле Ціта Лівія, Ромул стаў першым царом Старажытнага Рыма (753—716 гг. да н.э.). Браты лічыліся дзецьмі Марса і вясталкі Рэі Сільвіі, якая была дачкой цара горада-дзяржавы Альба-Лонгі.
Тэсей — у старажытнагрэцкай міфалогіі афінскі цар, належаў да пакалення герояў да Траянскай вайны. Паводле хранаграфіі Эўсэбія Кесарыйскага, быў 10-м царом Афінаў і панаваў з 1234 па 1205 г. да н.э. Вызначыўся шэрагам подзвігаў, у т.л. забойствам Мінатаў-
ра, удзелам у Каледанійскім паляванні, паходзе па пояс амазонак разам з Гераклам. Лічыцца, што менавіта Тэсей першы ўсталяваў дэмакратычны дзяржаўны лад.
Стар. 25. — Еранім (Джыралама) Саванарола (іт. Girolamo Savonarola; 1452—1498) — славуты італьянскі прапаведнік і рэфарматар. Спрабаваў правесці дэяржаўную і духоўную перабудову Фларэнцыі, прынцыпы якой выпрацаваў у сваіх пропаведзях. 3 1494 г. стаў па сутнасці кіраўніком Фларэнцыі, па яго праграме былі адноўленыя рэспубліканскія інстытуцыі, праведзеная падатковая рэформа. Імкнучыся да хутчэйшых маральных пераўтварэнняў, праяўляў фанатычную жорсткасць, загадваў вырэзваць языкі блюзнерам і паліць на вогнішчах за распусту і гомасексуалізм, шырока карыстаўся шпіёнствам. Сваімі метадамі нажыў шмат ворагаў не толькі ў свецкіх колах, але і ў духавенстве. Нярэдка ішоў насуперак рашэнням і загадам папы рымскага. Урэшце быў арыштаваны і ў выніку жорсткага катавання прызнаў, што ўсё ў яго пропаведзях — хлусня і падман. Быў павешаны, а потым яго цела спаленае.
Стар. 26. — Герон Сыракузскі — Герон II, сыракузскі цар з 270 па 215 гг. да н.э., які быў узведзены народам на трон пасля таго, як вызваліў сыракузцаў ад пастаянных пагроз мамертынцаў (італьянскіх наймітаў — «сыноў Марса»), якія ў выніку Піравай вайны захапілі Мэсіну і на працягу 20 год трымалі суседнія Сыракузы ў страху і залежнасці.
Стар. 29. — Арсіні (іт. Orsini) — славуты рымскі феадальны род, з якога выйшлі пяць рымскіх папаў, шматлікія кардыналы і кандацьеры.
Калоны — прадстаўнікі іншага старажытнага італьянскага роду Калонаў (іт. Colonna), які адыгрываў прыкметную ролю ў сярэднявечнай гісторыі Рыма. Асабліва добра вядомыя безупынныя звады Калонаў з Арсіні.
Стар. 30. — Паола — маецца на ўвазе Паола Вітэлі (гл. каментар да стар. 36).
Стар. 31. — Раміра дэ Орка — маецца на ўвазе дон Раміра дэ Лорка, гішпанец з паходжання, князь.
Стар. 33. — Бальёні (іт. Baglioni) — італьянскае сямейства, якое паходзіла з Пэруджы, найбольшы ўплыў мела ў XV і XVI стст., спарадзіла шэраг славутых італьянскіх кандацьераў.
Вітэлі (іт. Vitelli) — італьянскае сямейства, якое панавала ў Чыта дзі Кастэла. Асаблівы ўэдым яго ўплыву прыпадае на XV і VI стст.
Юлій II (лат. Julius РР. II; у міру — Джуліяна дэла Ровэрэ, іт. Giuliano della Rovere; 1443—1513) — папа рымскі з 31 кастрычніка 1503 г. Увайшоў у гісторыю як адзін з найбольш ваяўнічых папаў, менавіта ён стварыў швейцарскую гвардыю, чыю ўніформу замовіў распрацаваць Мікеланджэла. Пры ўсёй сваёй дэспатычнасці славіўся як вялікі мецэнат мастацтваў.