Уладар  Нікало Мак’явэлі

Уладар

Нікало Мак’явэлі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 134с.
Мінск 2008
27.38 МБ
Стар. 34. — Кардыналам у Сан-Пьетра-ін-Вінкулі быў на той момант якраз Джуліяна дэла Ровэрэ, выбраны папам.
Калона — маецца на ўвазе кардынал Пампэа Калона (іт. Ротрео Colonna, 1479—1532), тонкі палітык і кандацьер.
Сан-Джорджыа — маецца на ўвазе кардынал Рафаэла Рыарыё (іт. Raffaele Sansoni Galeoti Riario, 1461 — 1521), які славіўся як тонкі знаўца і апякун мастацтваў.
Асканьё — маецца на ўвазе кардынал Асканьё Сфорца (іт. Ascanio Maria Sforza Visconti, 1455—1505), вельмі спрактыкаваны дыпламат, які адыграў галоўную ролю ў абранні папам Аляксандра VI.
Стар. 35. — Агатокл (грэцк. АуабокХгц;, 361—289 да н.э.) — сыракузскі тыран (317—289 да н.э.) і сіцылійскі цар (304—289 да н.э.).
Гамількар Барка (ад фінікійска-пунічнага ‘barak’ — маланка; каля 270 — 228 да н.э.) — карфагенскі генерал і дзяржаўны дзеяч, бацька Ганібала.
Стар. 36. — Алівэрота з Фэрмо — Алівэрота Эўфрэдуччы (іт. Oliverotto Euffreducci, 1473—1502), італьянскі кандацьер, сіньёр Фэрмо. Калі навіна пра яго смерць у Сінігаліі дасягнула Фэрмо, жыхары горада разрабавалі і спляжылі ягоны палац, а таксама дамы яго сваякоў і прыхільнікаў.
Паола Вітэлі (іт. Paolo Vitelli, 1461—1499) — сіньёр Мантонэ, сын
Нікало Вітэлі, аднаго з найбуйнейшых італьянскіх кандацьераў, брат Вітэлоцца (іт. Vitellozzo, 1458—1502), таксама кандацьера і «рыцара ўдачы».
Стар. 42. — Набіс (грэцк. Ndpic;) — цар (тыран) Спарты, якіўзурпаваў уладу, скінуўшы малалетняга цара Пэлопа, якому быў апекуном. Кіраваў Спартай з 207 па 192 г. да н. э. Мак’явэлі згадвае Лаканіянскаю вайну (вядомую таксама, як вайна супраць Набіса), у якой спартанскаму тырану сапраўды доўгі час удавалася супрацьстаяць аб’яднаным войскам Рыма, Ахейскага саюза, Пэргама, Радоса і Македоніі, але ж у 192 г. да н. э. ён быў усё-ткі пераможаны Філапамэнам (гл. каментар да стар. 61) і забіты сваімі ж саюзнікамі, пасля чаго царская ўлада ў Спарце была знішчаная, а сама Спарта ўключаная ў Ахейскі саюз і назаўжды страціла сваю незалежнасць.
Гракхі — браты Тыберый (лац. Tiberius Sempronius Gracchus, 163— 133 да н.э.) і Гай (лац. Caius Sempronius Gracchus, 153—121 да н.э.), вядомыя старажытнарымскія дзяржаўныя дзеячы, паходзілі па мячы з плебейскай галіны знатнай рымскай сям’і Сэмпроніяў, а па кудзелі былі ўнукамі Сцыпіёна Афрыканскага (гл. каментар да стар. 62). Будучы выбранымі трыбунамі, спрабавалі правесці аграрную рэформу, іншыя сацыяльныя рэфарматарскія законы, але абое загінулі.
Стар. 43. — Джорджа Скалі (іт. Giorgio Scali) — адзін з правадыроў папаланаў (гандлёва-рамесніцкіх слаёў у гарадах Паўночнай і Сярэдняй Італіі), быў абраны ў Сіньёрыю Фларэнтыйскай рэспублікі ад народных нізоў (плебейскай партыі), зацягнуў на сябе большую частку ўлады і пачаў праводзіць тыранічную палітыку, але ўрэшце сам быў арыштаваны і скочыў на пласе (1382).
Стар. 48. — ...пры абароне Фэрары — маюцца на ўвазе падзеі так званай Салянай (або Фэрарскай) вайны (1482—1484), у якой супрацьстаялі з аднаго боку — Венецыянская рэспубліка і папства, а з дугога — Фэрарскае герцагства і Неапалітанскае каралеўства, у хаўрусе з якімі былі таксама Мілан, Мантуя і Балонья.
Стар. 49. — Леў X (лат. Leo РР. X), у міру Джавані Медычы (іт. Giovanni Medici, 1475—1521), быў выбраны папам у год, калі Мак’явэлі пісаў «Уладара».
Стар. 51. — У згаданым італьянскім паходзе (гл. каментар да стар. 14) Карл прайшоў усю краіну, не сустракаючы супраціўлення. Адзіным клопатам яго военачальнікаў быў выбар будынкаў на пастой войска, якія пазначаліся крэйдай.
Стар. 52. — Філіп II Македонскі (грэцк. ФіХіппос;, 382 — 336 да н.э.) — малодшы сын македонскага цара Амінта I, найбольш вядомы як бацька Аляксандра Вялікага. У 368 г. да н.э. быў вывезены як заложнік у Фівы, дзе выхоўваўся пры Эпамінонду. Пасля гібелі Эпамінонда ў бітве пры Мантынэі (362 г. да н.э.) быў назначаны фіванцамі вярхоўным ваяводам і скарыстаўся гэтым дзеля здзяйснення сваіх намераў. Урэшце захапіў фіванскую цытадэль Кадмея і размясціў у ёй македонскі гарнізон.
Эпамінонд (грэцк. EnapeivtbvSai;, каля 418 — 362 да н.э.) — старажытнагрэцкі ваявода і дзяржаўны дзеяч. Разбіўшы спартанцаў пры Леўктрах (371 да н.э.), паклаў канец іх гегемоніі ў Грэцыі.
Сфорца — Муцыо Атэндола (іт. Muzio Attendolo, 1369—1424), італьянскі кандацьер, заснавальнік дынастыі Сфорцаў. 3 15 год служыў наймітам, вызначаўся неверагоднаю сілай, за што і атрымаў мянушку «Сфорца» («Дужы»).
Джаванна II Неапалітанская (іт. Giovanna II di Napoli, 1373 — 1435) — неапалітанская каралева (1417 — 1435), узышла на трон на 44-м годзе жыцця пасля смерці брата Уладзіслава. Каб абараніць Неапалітанскае каралеўства ад захопу анжуйскім герцагам Людавікам III (Луіджы III), вымушаная была заклікаць на дапамогу Альфонса V Арагонскага, якога ўсынавіла і абвясціла сваім спадкаемцам (1421).
Арагонскі кароль — Альфонс V Шчодры (ісп. Alfonso V el Magnanimo, 1394—1458) — кароль арагонскі і сіцылійскі (1416—1458), кароль неапалітанскі (як Альфонс I) у 1435 — 1458, з дынастыі Трастамара.
Джавані Акута (іт. Giovanni Acuto, каля 1320-1323 — 1394) — італьянізаваная форма імя ДжонаХоквуда (John Hawkwood), італьянскага кандацьера англійскага паходжання.
Браччо да Мантонэ (іт. Braccio da Montone), сапраўд. Андрэа
Фортэбраччы (1368 — 1424) — італьянскі кандацьер, супернік Муцыо Атэндолы Сфорцы. Абодва загінулі ў 1424 г., пакінуўшы сваім сынам у спадчыну сямейныя звады.
Стар. 53. — Карманьола — Франчэска Бусонэ (іт. Francesco da Buss­one), вядомы таксама як граф дзі Карманьола (каля 1382 — 1432), італьянскі кандацьер, нарадзіўся ў сціплай сялянскай сям’і ў вёсцы Карманьола пад Турынам, абвінавачаны ў здрадзе і пакараны смерцю ў Венецыі 5 мая 1432 г.
Барталамэо Бэргамскі — Барталамэо Калеоні (іт. Bartolomeo Co­lleoni, паміж 1395 і 1400 — 1475), італьянскі кандацьер, служыў у міланцаў і венецыянцаў.
Рабэрта да Сан Сэвэрына (іт. Roberto da San Severino, 1418— 1487) — лічыўся адным з найбольш умелых наёмных ваяводаў свайго часу ў Італіі.
Граф Пітыльянскі — Нікало Арсіні дзі Пітыльяна (іт. Niccold Orsini di Pitigliano, 1442—1510), італьянскі кандацьер, належаў да лініі Пітыльяна з магутнага італьянскага феадальнага роду Арсіні.
Бітва пры Вайле, больш вядомая як бітва пад Аньядэла (14 мая 1509 г.), — бітва, у якой войскі Венецыянскай рэспублікі былі разбітыя сіламі кааліцыі краінаў Камбрэйскай лігі, якая аб’ядноўвала папу Юлія II, французскага караля Людовіка XII, нямецкага імператара Максімільяна I і арагонскага караля Фэрдынанда, а таксама шэраг уладароў болей дробных італьянскіх дзяржаваў.
Стар. 54. — Імперыя — маецца на ўвазе Свяшчэнная Рымская Імперыя (лац. Imperium Romanum Sacrum, пазней Sacrum Imperium Romanum), дзяржава, якая існавала з 962 r. па 1806 г. У XV—XVI стагоддзях тытул дзяржавы меў дадатак «Германскай нацыі» (Nationis Germanicae).
Альбэрыга да Коньё — Альбэрыка да Барбьяна (Alberico da Barbiano, каля 1344 — 1409), граф барбьянскі, быў першым італьянцам, які стварыў наёмную дружыну, даўшы ёй назву «Кампанія Святога Георга», вучыўся вайсковаму майстэрству ў Джона Хоквуда (гл. вышэй), які меў досвед удзелу ў Стогадовай вайне.
Карл — французскі кароль Карл VIII (гл. каментар да стар. 14), Людовік — французскі кароль Людовік XII (гл. каментар да стар. 9), Фэрдынанд — Фэрдынанд Арагонскі, або Фэрдынанд Каталік (гл. каментар да стар. 7).
Стар. 56. — Канстанцінопальскі цар — маецца на ўвазе Ян VI Кантакузін (грэцк. Iwavvr]<; ST' KavTaKov(r]v6c;, каля 1293—1383), імператар Візантыйскай імперыі ў 1341 — 1354 гг., паходзіў са знатнага роду Кантакузінаў, быў вярхоўным ваяводам пры папярэднім імператары Андроніку III, які, паміраючы, прызначыў яго рэгентам пры сваім непаўналетнім сыне Яну V Палеалогу. Аднак удава імператара і магутная прыдворная партыя увесь час чынілі супраць Кантакузіна падкопы, тады ён узбунтаваўся і, з ехаўшы ў Фракію, самаабвясціў сябе імператарам Візантыі. Праз шэсць год, узяўшы Канстанцінопаль і абвясціўшы Яна V сваім малодшым суўладаром, заключыў з туркамі-асманамі хаўрус супраць сваіх палітычных супраціўнікаў. Але запрашэнне чужаземцаў яму не дапамагло, бо ў 1354 ён быў пазбаўлены трона, а ў 1355 пастрыгся ў манахі.
Стар. 58. — Карл VII Пераможны (фр. Charles VII le Victorieux, 1403—1461) — французскі кароль, абвешчаны каралём у 1422, але каранаваўся ў 1429 г. Узначаліў супраціў англічанам у час Стогадовай вайны, у якой неўзабаве, дзякуючы Жане д’Арк, адбыўся пералом на карысць французаў, і ўрэшце Карлу ўдалося зусім прагнаць англічанаў.
Людовік XI Абачлівы (фр. Louis XI le Prudent, 1423 — 1483) — французскі кароль з 1461 г. Часта канфліктаваў з бацькам, яшчэ ў 17-гадовым узросце ўэяў удзел у паўстанні, арганізаваным супраць Карла французскай знаццю. У палітыцы лічыў за лепшае ўжываць не так сілу, як хітрасць. Усталяваў абсалютную манархію і прыкметна пашырыў межы Францыі.
Стар. 61. — Філапамен (грэцк. ФіХопоф^у, 253—183 да н.э) — грэцкі ваявода і дзяржаўны дзеяч, галава Ахейскай лігі, шматразова абі-
раўся яе стратэгам, чым паспрыяў ператварэнню Лігі ў магутную
ваенную сілу. Быў
названы «апошнім з грэкаў» — у тым сэнсе, што
пасля яго Грэцыя ўжо не мела такіх вялікіх асобаў.
Стар. 62. — Сцыпіён — Публій Карнэлій Сцыпіён Афрыканскі Старэйшы (лац. Publius Cornelius Scipio Africanus Maior, ? 235—183 да н. э.), рымскі ваявода і дзяржаўны дзеяч часоў Другой Пунічнай вайны, пераможца Ганібала, за што і заслужыў мянушку «Афрыканскі».
Ксенафонт (грэцк. Sevotpwv) (каля 434 — 359 да н.э.) — старажытнагрэцкі пісьменнік, гісторык, афінскі палітычны дзеяч, вучань Сакрата. Усе яго творы дайшлі да нашага часу, найлепшыя з іх прысвечаныя Кіру (у першую чаргу «Анабазіс») і Сакрату.
Стар. 68. — Горад Пістоя быў разбураны ў выніку масавых бунтаў, справакаваных у 1502—1503 гг. варожасцю паміж фракцыямі Канчэльеры і Панч’ятыкі.
Дыдона (лат. Dido) — міфічная заснавальніца і першая царыца Карфагена.
Стар. 70. — Квінт Фабій Максім (лац. Quintus Fabius Maximus, 280—203 да н.э) — рымскі ваявода і дзяржаўны дзеяч, вядомы пад мянушкай Кунктатар (г. зн. Марудлівец). Падчас Другой Пунічнай вайны раіў пазбягаць бітваў з Ганібалам і карыстаўся тактыкай паступовага знясільвання яго войска.