Уладар  Нікало Мак’явэлі

Уладар

Нікало Мак’явэлі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 134с.
Мінск 2008
27.38 МБ
Дык не дамо ж гэтаму спрыяльнаму збегу абставінаў прайсці марна, каб Італія, пасля столькіх гадоў, нарэшце ўбачыла свайго збаўцу. Немагчыма выказаць, з якою любоўю яго віталі б ў правінцыях, спляжаных сёння чужаземнай навалай, з якой прагаю помсты, утрапёнай адданасцю, пабожнаю верай, слязамі. Якія дзверы засталіся б перад ім зачыненыя? Хто адмовіў бы яму ў паслушэнстве? Чыя зайздрасць стала б яму перашкодай? Які італьянец не схіліўся б перад ім у пашане? Кожнага ўжо даўно верне ад гэтага варварскага панавання. Дык няхай жа ваш славуты род возьме на сябе гэты цяжар з тою мужнасцю і надзеяй, з якою бяруцца за ўсякую праведную справу, каб пад ягоным
сцягам наша айчына зноў набыла сваю годнасць, каб ягонымі клопатамі спраўдзіліся словы Петраркі:
Virtu contro a furore
Prendera 1’arme, e fia el combatter corto;
СЬё 1’antico valore
Nell’italici cor non ё ancor morto1.
1 Высока ўздыме цнота
Свой меч і супраць шалу ў бой памкнецца,
Бо продкаў пашанота
Яшчэ не ўмерла ў італьянскіх сэрцах.
Петрарка. Канцона CXXVIII, 93-96
Каментары
Нікало Мак’явэлі, чый бацька Бэрнарда быў доктарам права і папскім скарбнікам, атрымаў выдатную адукацыю, дзякуючы якой меў шырокія веды ў лацінскай і італьянскай класіцы. Нарадзіўся ён у Фларэнцыі ў 1469 г., калі горад перажываў уздым і дзякуючы палітыцы свайго ўладара Ларэнца Медычы Цудоўнага быў цэнтрам італьянскага Адраджэння. Аднак у 1492 г. Ларэнца памёр. Незадоўга да смерці ён наблізіў да сябе манаха Саванаролу, які ў сваіх пропаведзях заклікаў да сацыяльных рэформаў, чым хутка прывабіў да сябе народ. У 1494 г. у Італію са сваім войскам прыйшоў французскі кароль КарлУІІІ. Ларэнцаў сын П’еро не змог супрацьстаяць яму і саступіў значную частку фларэнтыйскіх уладанняў. За гэта фларэнтыйцы абвінавацілі яго ў здрадзе і выгналі з горада. Так улада ў Фларэнцыі перайшла ад роду Медычы да рэспубліканскага ўраду, а яе кіраўніком фактычна стаў Саванарола. У гэтых варунках Мак’явэлі ў 1494 г. упершыню прыйшоў на дзяржаўную службу.
На працягу некалькіх гадоў ён выконваў абавязкі пасла, выпраўляючыся з місіямі ў розныя краіны, у тым ліку, да двароў французскага караля Людовіка XII, арагонскага караля Фэрдынанда II, папы рымскага. Па звяржэнні Саванаролы ў 1498 г. Мак’явэлі назначаецца падканцлерам Фларэнтыйскай рэспублікі і займаецца, апроч дыпламатычных пытанняў, стварэннем рэспубліканскага апалчэння. У 1512 г. (у той самы год, калі Скарына атрымлівае ступень доктара медыцыны ў недалёкай Падуі) Медычы вяртаюць сабе ўладу ў Фларэнцыі. Мак’явэлі абвінавачаны ў змове супраць П'ера Медычы, арыштаваны і аддадзены катаванню на дыбе, але віну не прызнае. У1513 г. ён адпраўлены ў выгнанне і пасяляецца ў сваім маёнтку ў невялікай тасканскай вёсцы Сант-Андрэа. У 1520 г. ён вяртаецца да дзяржаўнай службы ў якасці гісторыёграфа і на замову Джуліё Медычы піша «Гісторыю Фларэнцыі» ў 8 кнігах, прысвячаючы гэтай працы больш за 5 год. Прыкладна ў гэты ж час (з 1518 па 1522 гг.) у Рыме пры папскім двары знаходзіцца з дыпламатычнай місіяй Мікола Гусоўскі, які на просьбу Льва X, дзядзькі Джульё Медычы, піша «Песню пра зубра». У 1423 г. папам выбіраюць самога Джуліё, які ў сваёй палітыцы займае
прафранцузскую пазіцыю. Гэта абурае германскага імператара, і ў 1527 г. германскія войскі бяруць Рым. У выніку род Медычы зноў выганяецца з Фларэнцыі, а рэспубліканскі ўрад, да якога пераходзіць улада, адпраўляе Мак’явэлі ў апалу цяпер ужо за супрацоўніцтва з «супастатамі». Апынуўшыся зноў у сваім маёнтку ў вёсцы, Нікало неўзабаве раптоўна памірае, адчуўшы боль у страўніку.
Будучы паслом Фларэнтыйскай рэспублікі, Мак’явэлі меў магчымасць пазнаёміцца са звычаямі многіх магутных двароў Еўропы і з паводзінамі іх уладароў. Яго назіранні выліваюцца ў шэраг нарысаў: «Апісанне становішча рэчаў у Нямеччыне», «Апісанне становішча рэчаў у Францыі». Ен складае невялікія трактаты на сацыяльныя тэмы, выпускае зборнік вершаў. У 1512 г. ён пачынае пісаць «Развагі над першымі дзесяццю кнігамі Ціта Лівія», у якіх абгрунтоўвае свае погляды на рэспубліканскае кіраванне, як найбольш дасканалае. Пазней гэтая грунтоўная праца складзе тры тамы, а пакуль Мак’явэлі, ледзь паспеўшы скончыць першы, апынаецца ў выгнанні.
Будучы адлучаны ад бурных палітычных падзеяў, якія толькі што яго так займалі, Мак’явэлі занураецца ў чытанне антычных аўтараў, перакладае, піша камічныя тэатральныя п есы і нават навэлу «Архід’ябал Бэльфагор». Але грамадская незапатрабаванасць гняце яго, і таму ўжо ў першы год свайго выгнання, адклаўшы пачаты трактат аб рэспубліцы, ён пачынае трактат аб самаўладдзі. Хутка гэта адыгрывае сваю ролю, і Мак’явэлі зноў пры справах.
У апошні перыяд свайго жыцця, апроч згаданай «Гісторыі Фларэнцыі», ён піша трактат «Мастацтва вайны», а таксама такія палітыка-філасофскія творы, як «Развагі аб рэфармаванні Фларэнтыйскай дзяржавы», «Жыццё Каструча Кастракані з Люкі» і г.д.
3 усяго напісанага Мак’явэлі толькі «Мастацтва вайны» было надрукаванае пры яго жыцці. Зрэшты, гэта не дзіўна, бо друк яшчэ толькі развіваўся і не паспяваў своечасова выдаваць тую безліч літаратуры, якая стваралася аўтарамі Адраджэння. Але і ў рукапісах Мак’явэлевы творы хутка разыходзіліся, чыталіся і ўплывалі на многіх. Найболыную ўвагу прыцягваў ягоны «Ухадар», менавіта з гэтым творам у першую чаргу звязваецца імя Мак явэлі, менавіта з яго пайшло такое паняцце як мак’явэлізм, пад якім разумеюць палітыку набыцця і ўтрымання ўлады любымі метадамі, уключаючы хітрасць, крывадушнасць, падступнасць
і нават фізічнае вынішчэнне сапернікаў. Але наўрад ці можна лічыць, што гэты твор адлюстроўвае погляды аўтара (хоць і напісаны ён у выглядзе ягоных парадаў уладару, якім у Фларэнцыі у той час стаў 21-гадовы юнак). Дарэчы, само прысвячэнне шмат у каго выклікае здзіўленне. Многія лічаць загадкай: як мог Мак’явэлі, сам тонкі палітык, ускладаць надзеі, звязаныя з аб’яднаннем Італіі і вызваленнем яе ад чужынцаў, на юнака, які ні да, ні пасля таго нічым не вызначыўся і чыё імя засталося ў гісторыі, бадай, толькі дзякуючы таму, што ён стаў бацькам Кацярыны Медычы, будучай каралевы Францыі (дый яна нарадзілася за 21 дзень да яго смерці, а значыць, на яе выхаванне ён не паўплываў). Але Мак'явэліеў зварот да Ларэнца II Медычы будзе выглядаць не так дзіўна, калі дапусціць, што напісаннем твора аўтар пераследаваў падвойную мэту. 3 аднаго боку, ён хацеў засведчыць сваю нібыта адданасць уладару і, паказаўшы, наколькі можа быць яму карысны сваімі ведамі і шчырымі парадамі, заслужыць гэтым магчымасць вярнуцца з выгнання (што яму і ўдалося). 3 другога боку, дзякуючы шчырасці сваіх парадаў і яскравасці прыкладаў, ён выкрываў агідны твар адзінаўладнага кіравання і гэтым помсціўся за тыя «вялікія і бясконцыя ўдары лёсу, якія яму даводзілася несправядліва цярпець». У 1959 г. англійскі даследчык Гарэт Мэтынглі нават высунуў гіпотэзу, што «Ухадар» быў напісаны як сатырычны твор. Можа быць, таму адукаваныя манархі ставіліся да яго з непрыязнасцю: у елізавецінскай Англіі ён быў забаронены, а прускі кароль Фрыдрых II Вялікі нават сам напісаў скіраваны супраць яго трактат «Антымак’явэлі». Пад уплывам ад «Уладара» былі многія мысляры і пісьменнікі, пачынаючы ад Леанарда да Вінчы. На мак’явэліевы канцэпцыі абапіраўся і Шэкспір, выпісваючы характары найболып непрывабныхсваіх персанажаў: Рычарда III, Эдмунда, Яга... Разам з тым многія манархі, дыктатары і тыраны прымалі парады мудрага фларэнтыйца за кіраўніцтва да дзеяння: такімі былі, напрыклад, Мусаліні і Гітлер. Мы ведаем, чым гэта для іх скончылася.
Каб зразумець сапраўдны погляд Мак’явэлі на ўладу, трэба пазнаёміцца і з тым яго творам, дзе ён гаворыць пра рэспубліку. У «Развагах над першымі дзесяццю кнігамі Ціта Лівія» ён падрабязна разбірае структуру рэспубліканскай улады і яе перавагі. Хочацца спадзявацца, што і гэты твор таксама будзе неўзабаве даступны чытачу ў перакладзе на беларускую мову.
Стар. 5. — Ларэнца II Медычы, або Ларэнца дзі П’ера дэ Медычы (іт. Lorenzo di Piero de’ Medici, 1492—1519) — герцаг Урбіна, кіраўнік Фларэнцыі (1513—1519), памёр на 27-м годзе жыцця ад сіфілісу.
Стар. 7. — Франчэска I Сфорца (іт. Francesco I Sforza, 1401 — 1466) — італьянскі кандацьер, заснавальнік дынастыі Сфорцаў у Мілане.
Кароль Гішпаніі — маецца на ўвазе Фэрдынанд Арагонскі, або Фэрдынанд Каталік (ісп. Fernando de Aragon «el Catolico», каталан. Ferran d’Arago «el Catolic», 1452 — 1516), кароль Кастыліі (як Фэрдынанд V), Арагона (як Фэрдынанд II), Сіцыліі і Неапаля (як Фэрдынанд III). Каб захапіць Неапаль скарыстаўся дапамогай французаў, а потым выгнаў іх з Неапалітанскага каралеўства.
Стар. 8. — Князь фэрарскі — па сутнасці, маюцца на ўвазе два князі. Венецыянцам супрацьстаяў Эрколе I д’Эстэ (іт. Ercole I d’Este, 1431 — 1505), які кіраваў Фэрарай з 1471 г., пераняўшы ўладу ад свайго зводнага брата Боскі д’Эстэ, а папу Юлію — яго сын Альфонса I д’Эстэ (іт. Alfonso I d’Este, 1476—1534).
Стар. 9. — Людовік XII (фр. Louis XII, 1462—1515) — французскі кароль (1498 —1515) з Арлеанскай галіны дынастыі Валезаў (Валуа), сын герцага Карла Арлеанскага. Ва ўнутранай палітыцы правёў шэраг папулісцкіх рэформаў, за што атрымаў мянушку «Бацька народа» (фр. Ie Pere du peuple). Але ў знешняй палітыцы, нягледзячы на вялікія амбіцыі і ўдзел у шматлікіх войнах, урэшце пацярпеў крах.
Людавік Марыя Сфорца, за смуглявасць твару празваны Людавікам Маўрам (іт. Ludovico Sforza, Lodovico il Moro) (1452—1508) — міланскі герцаг, адзін з найбольш уплывовых італьянскіх дзяржаўных дзеячаў эпохі Рэнесансу. Пасля захопу Мілана французскімі войскамі ў 1499 г. змог, скарыстаўшыся народным паўстаннем, вярнуць сабе ўладу, але ў 1500 г. зноў яе страціў і, трапіўшы ў палон, рэшту жыцця мусіў правесці ў вязенні ў Францыі.
Стар. 10. — Другі раз Людовік XII быўвыгнаны з Міланаў 1512 г., калі супраць яго выступіла арганізаваная папам Юліем II Святая ліга, у якую ўвайшлі не толькі найбуйнейшыя ўдзельнікі нядаўна саюзнай
Францыі Камбрэйскай лігі (гл. каментар да стар. 53), але й кароль Англіі Генрых VIII.
Стар. 11. — ...калі б сам у яе не перасяліўся. — Маецца на ўвазе перанос сталіцы Атаманскай імперыі ў Канстанцінопаль пасля яго захопу туркамі ў 1453 г. Пад Грэцыяй у дадзеным выпадку аўтар разумее Візантыю.