Уладар
Нікало Мак’явэлі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 134с.
Мінск 2008
I паколькі гэтага патрабуе нашая тэма, я хацеў бы нагадаць уладарам, якія прыходзяць да ўлады ў новай для іх дзяржаве праз прыхільнасць некаторых яе грамадзян, што ім трэба добра ўсведамляць, якімі прычынамі кіраваліся тыя, хто выказаў ім такую прыхільнасць, і калі яна была выкліканая не добрым асабістым стаўленнем, а незадавальненнем ранейшым праўленнем, то ўтрымаць іх сяброўскія адносіны будзе надзвычай клопатна і цяжка, бо неверагодна, каб ён здолеў іх задаволіць. I калі мы на прыкладах з мінуўшчыны і сучаснасці паспрабуем разабрацца ў прычынах гэтага, то ўбачым, што намнога прасцей здабыць дружбу тых, хто быў задаволены ранейшай уладай і таму сустрэў новага ўладара варожа, чым тых, хто быў ёю незадаволены і таму, стаўшы яго прыхільнікам, спрыяў у захопе.
Звычайна сярод уладароў заведзена дзеля большай бяспекі сваёй улады ўзводзіць крэпасці, каб імі, нібы лейцамі й цуглямі, стрымліваць усякія скіраваныя супраць іх намеры і мець надзейнае сховішча ў выпадку нечаканага нападзення. Mary толькі ўхваліць гэты звычай, які здаўна выкарыстоўваўся нашымі продкамі. Тым не менш за нашым часам мэсэр Нікало Вітэлі* загадаў знішчыць дзве крэпасці ў Чыта дзі Кастэла, каб утрымаць горад. Гвіда Убальда, герцаг Урбіна*, вярнуўшыся ў свае ўладанні, з якіх быў выгнаны Чэзарэ Борджам, разбурыў дазвання ўсе крэпасці ў тых краях, бо палічыў, што без іх зноў пазбавіць яго ўлады будзе цяжэй. Гэтак сама зрабілі і Бэнтывольё, вярнуўшыся ў Балонью. Такім чынам, калі крэпасці карысныя, а калі не, залежыць ад абставінаў, і калі ў адным выпадку яны могуць саслужыць добрую службу, дык у другім будуць шкодзіць. Тут можна разважаць такім чынам: калі ўладару ёсць больш чаго апасацца ад народа, чым ад чужаземца, яму трэба ўзводзіць крэпасці, а калі больш ад чужаземца, чым ад народа, то ад іх трэба адмовіцца. Міланскі замак*, адбудаваны Франчэскам
Сфорцам, прынёс ужо і яшчэ прынясе ўсяму сямейству Сфорцаў больш непрыемнасцяў, чым любыя іншыя звады ў іх дзяржаве. Таму найлепшая крэпасць — гэта не быць ненавідным народу, бо няхай у цябе і будуць крэпасці, але і яны не ўратуюць, калі народ цябе ўзненавідзіць, а ўжо калі народ возьмецца за зброю, дык знойдуцца адразу і іншаземцы, гатовыя яму падсобіць. За нашым часам ніякай карысці ад крэпасцяў не было нікому, апроч хіба адной графіні дзі Фарлі, якая пасля смерці свайго мужа, графа Джыралама*, змагла схавацца ў замку ад узбунтаванага народа і, дачакаўшыся падмогі з Мілана, аднавіла сваю ўладу. Але ж час быў такі, што ніякі чужаземец тады не мог пасобіць народу. А крыху пазней, калі наяе напаўЧэзарэ Борджа і варожы народ далучыўся да чужаземцаў, той самы замак мала чым ёй паслужыў. I ў гэтым апошнім выпадку, як, зрэшты, і ў першым, ёй нашмат карысней было б не выклікаць нянавісці ў народа, чым мець замкі ды крэпасці. Зыходзячы з гэтага, я гатовы ўхваліць і тых, хто будуе крэпасці, і тых, хто іх не будуе, але буду ўшчуваць кожнага, хто, спадзеючыся на крэпасць, будзе мала клапаціцца аб тым, што ён ненавідны народу.
Раздзел XXI
Як УЛАДАРУ НАЛЕЖЫЦЬ СЯБЕ ПАВОДЗІЦЬ, КАБ БЫЦЬ ШАНАВАНЫМ
Ніштэ не ўнушае такой павагі да ўладара, як веліч яго здзяйснеяняў і выбітнасць асабістага прыкладу. Так, за нашым часам мы маем Фэрдынанда Арагонскага, цяперашняга караля Гішпаніі. Ен можа лічыцца за ўладара ледзьве не новага, бо напачатку быў усяго малазначным царком, але потым праз сваю знакамітасць і славу стаў першым каралём хрысціянскага свету. I калі вы цяпер паглядзіце на яго ўчынкі, вы ўбачыце, што ўсе яны былі поўныя велічы, а некаторыя — проста незвычайныя. На пачатку свайго царавання ён напаў на Гранаду і тым паходам заклаў падмурак сваім уладанням. Па-першае, ён ажыццявіўяго нібы паміж іншым, не выклікаўшы падазрэння, быццам штось замышляе, і змог да такой ступені ўцягнуць у гэтую справу кастыльскіх баронаў, што тыя, прысвяціўшы ўсе свае думкі вайне, забыліся на дасканаленне ўласных уладанняў і не заўважылі нават, як ён дзякуючы гэтаму узвялічыў свой уплыў і ўладу над імі. Ен меў магчымасць пакрываць свае ваенныя выдаткі за кошт Царквы і за народныя сродкі, і гэта стварыла грунт, на якім за час доўгай вайны ён збудаваў уласнае войска, што прынесла яму пазней столькі славы. Пасля першага паходу ён змог дазволіць сабе яшчэ болей велічныя выправы і, заўсёды прыкрываючыся рэлігіяй, узяўся з пабожнаю жорсткасцю паляваць на маранаў* і ачышчаць ад іх сваё каралеўства, што стала неверагодным па сваёй бязлітаснасці і непаўторнасці прыкладам. Пад тою ж маркай ён уварваўся ў Афрыку, рушыў паходам на Італію і ўрэшце распачаў вайну з Францыяй — так ён увесь час замышляў і выконваў свае велічныя намеры, якія неаслабна прыцягвалі ўвагу
і захаплялі яго падданых, так што іх думкі былі цалкам занятыя чаканнем новых здзяйсненняў. I названыя падзеі так чаргаваліся адна за адной, што паміж імі ў людзей не заставалася часу зладзіць нейкую змову.
Славе ўладара спрыяе і незвычайнасць пастанаўленняў, якімі ён вызначаецца ва ўнутраных справах, — накшталт тых, якія прыпісваюцца міланскаму сіньёру мэсэру Бэрнабо*. Калі нехта ўчыняе нешта незвычайнае ў цывільным жыцці, добрае ці благое, гэта трэба выкарыстоўваць так, каб, узорна яго ўзнагародзіўшы ці пакараўшы, прымусіць іншых гаварыць пра сябе. I перш за ўсё ўладар мусіць рупіцца, каб кожным сваім учынкам надаваць сабе славу чалавека вялікага і выбітнага.
Уладара паважаюць таксама, калі ён праяўляе сябе як шчыры сябар і як адкрыты вораг, то бок калі ён, не хаваючыся, выступае на карысць аднаго супраць другога. Такая пазіцыя заўсёды карыснейшая, чым захаванне нейтралітэту, бо калі два тваіх магутных суседа пачынаюць біцца, то ў залежнасці ад таго, якімі якасцямі валодае пераможца, ты можаш яго апасацца ці не апасацца. У любым з двух выпадкаў табе карысней адразу адкрыта ўступіць у вайну, бо ў першым выпадку, застаючыся ў баку, ты ўсё адно немінуча станеш ахвяраю пераможцы — на радасць і задавальненне пераможанага, і ў цябе не будзе падставы чакаць ні ад каго ні абароны, ані прытулку. Пераможца не захоча мець няпэўнага сябра, які не дапамог яму ў цяжкую гадзіну, а пераможаны — прытуліць таго, хто не пажадаў са зброяй у руках падзяліць яго долю.
Антыох, якога эталійцы запрасілі ў Грэцыю, каб выгнаць рымлянаў, накіраваў сваіх пасланцоў да ахейцаў, што былі ў саюзе з рымлянамі, з мэтаю пераканаць іх заставацца ўбаку. Рымляне, у сваю чаргу, падгаворвалі ахейцаў збройна іх падтрымаць. Каб абмеркаваць пытанне, ахейцы склікалі раду, і Антыохаў
легат узяўся настойваць, каб яны захоўвалі нейтралітэт. Рымскі легат адказаў на гэта: «Quod autem isti dicunt non interponendi vos bello, nihil magis alienum rebus vestris est; sine gratia, sine dignitate, praemium victoris eritis»1.
I так заўжды — непрыяцель шукае твайго нейтралітэту, а сябар угаворвае ўзяць зброю. I нерашучыя ўладары, каб унікнуць непасрэднае небяспекі, часцей за ўсё выбіраюць нейтралітэт і часцей за ўсё аказваюцца зруйнаванымі. А вось калі ты смела выступаеш на карысць аднаго з бакоў і той бок, да якога ты далучыўся, перамагае, то які б ён ні быў магутны і як бы ты ад яго не залежаў, ён будзе табе абавязаны і вы акажацеся павязаныя дружбай, а людзі ніколі не бываюць да таго несумленныя, каб прычыніць табе шкоду, засведчыўшы настолькі яўны ўзор няўдзячнасці. Апроч таго, перамога ніколі не бывае настолькі поўнай, каб пераможца мог не зважаць ужо ні на што, а тым болей на справядлівасць. Калі ж той, на чый бок ты стаў, пацярпеў паражэнне, ён прытуліць цябе і, колькі зможа, будзе дапамагаць. Такім чынам ты падзеліш з ім лёс, а ён можа зноў пайсці ўгору.
У другім выпадку, калі ні адзін з варагуючых бакоў не валодае якасцямі, якіх варта было б апасацца, далучыцца да аднаго з іх яшчэ дальнабачней, бо такім чынам ты спрыяеш зруйнаванню аднаго з дапамогай другога, які, калі б быўразумнейшы, мусіўбы яго ратаваць, а не нішчыць, бо пасля перамогі акажацца ў поўнай тваёй залежнасці, а з тваёй дапамогай яму наканавана перамагчы.
1 «Што да рашэння не ўмешвацца ў вайну, [якое вас тут угаворваюць прыняць як найлепшае і найвыгоднейшае,] дык няма для вас нічога больш супраціўнага, бо без удзячнасці, без годнасці станеце ахвяраю пераможца». (Цытата з фундаментальнай працы Ціта Лівія «Гісторыя ад заснавання горада» («Ab Urbe Condita»), XXXV, 48.)
Тут трэба зазначыць, што дзеля нападзення на каго б там ні было ўладар ніколі не павінен хаўрусавацца з тым, хто магутнейшы за яго, калі толькі не змушаны да гэтага неабходнасцю, бо пасля перамогі стане яго заложнікам, а ўладары абавязаныя, наколькі магчыма, пазбягаць залежнасці ад другіх. Венецыянцы ўвайшлі ў хаўрус з Францыяй супраць міланскага герцага, хоць маглі б яго і пазбегнуць, а ў выніку гэта прывяло іх да краху. Аднак калі ўнікнуць хаўрусу нельга, як было з фларэнтыйцамі, калі папа і гішпанскі кароль рушылі з войскамі на Ламбардыю, тады па згаданых вышэй прычынах уладар мусіць такі да кагось далучыцца. Пры гэтым не трэба разлічваць, што нейкі ўрад можа прыняць нейкае надзейнае і бяспечнае рашэнне, наадварот, трэба адразу ўсвядоміць, што любое рашэнне будзе няпэўным, бо такі парадак рэчаў закладзены ў саму сітуацыю, пры якой, стараючыся ўнікнуць адной непрыемнасці, немінуча трапляеш у другую. Але дальнабачнасць у тым і ёсць, каб умець распазнаць сутнасць кожнай гакой непрыемнасці і прыняць за дабро выбар найменшага ліха.
Нарэшце, уладар павінен выступаць як прыхільнік разнастайных чалавечых вартасцяў і ўшаноўваць тых, хто вызначыўся ўтым ці іншым мастацтве ці рамястве. Ен павінен падтрымліваць грамадзянаў, каб яны маглі спакойна займацца сваімі справамі і ў гандлі, і ў сельскай гаспадарцы, і ва ўсякіх іншых галінах чалавечай дзейнасці, каб яны без страху добраўпарадкоўвалі свае ўладанні, не баючыся, што іх аднімуць, і адкрывалі крамы без страху, што іх абдзяруць. Больш за тое, ён павінен прадугледзець прывілеі для тых, хто хоча займацца такімі справамі, і ўзнагароджваць тых, хто думае, як палепшыць жыццё ў сваім горадзе і ў краіне. Апроч таго, у адпаведныя моманты на працягу года ён павінен займаць народ святкаваннямі і відовішчамі, а паколькі кожны горад падзелены на цэхі і карпарацыі, павінен