Уладар
Нікало Мак’явэлі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 134с.
Мінск 2008
Стар. 96. — Антоніо да Вэнафро — Антоніо Джардано (іт. Antonio Giordano, 1459—1530), італьянскі юрыст, родам з мястэчка Вэнафро, гаходзіў са сціплай сям’і, але вызначыўся шырокімі ведамі. Быў доктарам права, глыбокім знаўцам літаратуры, гісторыі, паэзіі. Загадваў кафедрамі права ў Балонскім, потым у Фларэнтыйскім універсітэце. Урэшце Пандольфа Пэтруччы запрасіў яго на пасаду рэктара Сіенскага універсітэта і прызначыў сваім палітычным дарадцам і прэм’ер-міністрам Сіенскай рэспублікі.
Стар. 98. — Імператар Максімільян — Максімільян I (ням. Maximilian I, 1459—1519), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (з 1508), кароль Нямеччыны (з 1486), эрцгерцаг Аўстрыі (з 1493), адзін з архітэктараў шматнацыянальнай дзяржавы Габсбургаў.
Стар. 101. — Філіп V Македонскі (238—179 да н.э.) — цар Македоніі a 221 г. да н.э., падчас Другой Македонскай вайны (200—197 да н.э.) супрацьстаяў войскам Рыма, да якіх у 199 г. да н.э. далучыўся Эталійскі саюз, а годам пазней і Ахейскі саюз. У 197 г. да н.э. вымушаны быў падпісаць з Рымам мір, паводле якога страчваў уладанні ў Грэцыі, павінен быў здаць свой флот і заплаціць кантрыбуцыю, але заставаўся царом. Праз некалькі год ужо сам удзельнічаў на баку рымлянаў у Сірыйскай вайне супраць Антыоха III і Эталійскай лігі. (Гл. таксама каментар да стар. 12.)
Стар. 102. — Ціт Квінт — маецца на ўвазе Ціт Квінкцій Фламінін (лац. Titus Quinctius Flamininus, каля 226 — 174 да н.э.), старажытнарымскі ваявода. У 197 г. да н.э. перамог македонскія войскі ў бітве пры Кінаскефалах, нанёсшы Філіпу V знішчальнае паражэнне, паланіўшы 5 тыс. і забіўшы, паводле розных крыніц, ад 2 да 8 тыс. македонцаў, тым часам як страты рымлянаў склалі 700 чалавек.
Стар. 108. — Род Медычы — адзін з наймагутнейшых не толькі ў Італіі, але ў Еўропе, меў свой банкірскі дом з філіяламі па ўсім свеце. 3 роду Медычы выйшлі чатыры рымскія папы, дзве французскія каралевы, з XII па XVII стагоддзе яго прадстаўнікі неаднаразова ўзначальвалі ўладу ў Фларэнцыі.
...чый пасад ён сёння займае — гл. каментар да стар. 49.
Стар. 109. — Таро — рака ў Італіі, на якой у 1495 г. адбылася першая буйная бітва ў перыяд так званых Італьянскіх войнаў (1494—1559). Вядомая як бітва пры Фарнова, у якой войскі Венецыянскай лігі супрацьстаялі французскаму каралю Карлу VIII. Хоць лічыцца, што Венецыянская ліга атрымала ў той бітве перамогу, але яе страты пры амаль аднолькавай колькасці войскаў былі ўдвая большыя, чым у французаў. Іншыя бітвы, апроч згаданай раней бітвы пры Вайле (гл. каментар да стар. 53), былі меней значныя і адбыліся: пры Александрыі — у 1499, Капуі — у 1501, Генуі — у 1507, Балоньі — у 1511, Местры (сёння Местрэ) — у 1513.
Стар. 110. — Бітва пад Равэнай — галоўная бітваў вайне Камбрэйскай лігі, адной з Італьянскіх войнаў, адбылася 11 красавіка 1512 г.
Змест
Раздзел I. Колькіх кшталтаў бываюць уладарствы і якімі спосабамі яны набываюцца 7
Раздзел II. Пра ўладарствы спадчынныя 8
Раздзел III. Пра ўладарствы мяшаныя 9
Раздзел IV. Чаму царства Дарыя, заваяванае
Аляксандрам, не паўстала супраць яго наступнікаў пасля яго смерці 18
Раздзел V. Як кіраваць гарадамі або дзяржавамі, якія да заваявання жылі па сваіх законах 21
Раздзел VI. Пра новыя дзяржавы, здабытыя праз уласную зброю і асабістыя вартасці 23
Раздзел VII. Пра новыя дзяржавы, здабытыя праз чужую зброю і ласку лёсу 27
Раздзел VIII. Пра тых, хто набывае ўладу злачынствамі 35
Раздзел IX. Пра грамадзянскую дзяржаву 40
Раздзел X. Якім чынам павінна вымярацца сіла кожнай дзяржавы 44
Раздзел XI. Пра царкоўныя дзяржавы 47
Раздзел XII. Пра тое, колькіх кшталькаў бываюць войскі, і пра жаўнераў-наймітаў 50
Раздзел XIII. Пра войскі падсобныя, змяшаныя і ўласныя 56
Раздзел XIV. Як уладару належыць ставіцца да ваеннай справы 60
Раздзел XV. Пра тое, за што людзей, і асабліва ўладароў, хваляць ці ганяць 63
Раздзел XVI. Пра шчодрасць і ашчаднасць 65
Раздзел XVII. Пра лютасць і літасць і пра тое, што лепш — каб цябе болын любілі, чым баяліся, ці наадварот 68
Раздзел XVIII. Наколькі ўладары мусяць быць верныя свайму слову 72
Раздзел XIX. Як пазбегчы пагарды й нянавісці 75
Раздзел XX. Ці ёсць карысць у крэпасцях
і шмат у чым іншым, што звычайна робяць ўладары 86
Раздзел XXI. Як уладару належыць сябе паводзіць, каб быць шанаваным 91
Раздзел XXII. Пра сакратароў, якіх трымаюць пры сабе ўладары 96
Раздзел XXIII. Як пазбягаць лісліўцаў 98
Раздзел XXIV. Чаму ўладары ў Італіі страчвалі свае дзяржавы 101
Раздзел XXV. Якую ўладу мае над чалавечымі справамі лёс і як яму можна супраціўляцца 103
Раздзел XXVI. Заклік узяць Італію ў свае рукі і вызваліць яе ад варвараў 107
Каментар 112
Мак’явэлі, Нікало
М 15 Уладар / Нікало Мак’явэлі ; пер. з італьянскай Зм. Коласа.— Мінск: Зміцер Колас, 2008.— 134 с.— (Галерэячалавечай думкі)
ISBN 978-985-6783-47-3
«Уладар» — найбольш шырока вядомы твор Нікало Мак’явэлі (1469—1527), выбітнага італьянскага палітычнага дзеяча і мысляра, філосафа і літаратара эпохі Адраджэння.
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.
УДК 321,01(450)(091)
ББК 66,1(0)
У серыі «Галерэя чалавечай думкі» выйшлі з друку:
Зыгмунд Фройд Дыскамфорт ад культуры Імануэль Кант ГІралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука Эразм Ратэрдамскі Пахвала дурасці Рэнэ Дэкарт Развагі аб метадзе як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках
У серыі «Галерэя чалавечай думкі» рыхтуюцца да друку:
Андрэй Волян
Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе
Па пытаннях набыцця звяртайцеся:
Тэл. 8-029-623.35.65, 8-029-765.19.37
E-mail: zkolas@yahoo.com
Навукова-папулярнае выданне
Серыя «Галерэя чалавечай думкі»
Мак'явэлі Нікало
УЛАДАР
Адказны за выпуск Зміцер Колас
Падпісана да друку28.04.2008. Фармат84х108 1/32Папера афсетная. Гарнітура Акадэмія. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 7,14. Ул.-выд. арк. 5,14. НакладІООО асобнікаў. 3аказ623.
Выдавец Зміцер Колас ЛН 02330/0133412 ад 14.10.04 г.
220023, Мінск.пр. Незалежнасці, 105-14.
Надрукавана зарыгінал-макета заказчыка ўдрукарніЧУП «Ходр» ГА БелТІЗ ЛП 02330/0056661 аД29.03.04 г.
220004,Мінск.вул. Вызвалення,9.