• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уліс  Джэймс Джойс

    Уліс

    Джэймс Джойс

    Памер: 403с.
    Беласток 1993
    103.69 МБ
    джэймс джойс
    УЛІС
    1
    ULYSSES
    JAMES JOYCE
    джэймс джойс
    УЛІС
    1
    джэймс джойс
    УЛІС
    Пераклад
    Яна Максімюка
    БЕЛАСТОК 1993
    Рэдактар Сяргей Шупа
    Пераклад зроблены з выданьня ULYSSES by JAMES JOYCE Modern Library Edition
    New edition, corrected and reset, 1961 Random House, Inc., New York
    Выданьне кніжкі фінансавала Міністэрства Культуры й Мастацтва Полыйчы
    Працу перакладчыка спонсаравала фірма OMEGA, Ltd. зь Бельска-Падляшскага
    УЛІС
    1
    Telemachus
    Nestor
    Proteus
    Calypso
    The Lotus-Eaters
    Hades
    Aeolus
    The Lestrygonians Scylla and Charybdis The Wandering Rocks The Sirens
    The Cyclops Nausicaa
    I
    САМАВІТЫ, ПУЛЬХНЫ БЫК МАЛІГАН ВЫСУНУЎСЯ зь лесьвічнага прахону, несучы ў руках місачку з мыльнаю пенай, на якой ляжалі наўскрыж люстэрка й брытва. Лагодны ранішні павеў зьлёгку ўзьнімаў крысьсё ягонага неаперазанага жоўтага халата. Ён падаяў місачку перад сабой і заінтанаваў:
    — Introibo ad al tare DeiY
    Прыпыніўшыся, ён глянуў долу, у змрок вітых сходаў, і сіпла паклікаў:
    — Выходзь, Кінч. Выходзь, страхотны езуіт.
    Ён урачыста падаўся дапераду і ўзыйшоў на круглую гарматную пляцоўку. Разгледзеўшыся па бакох, з паважным выглядам тройчы пабагаславіў вежу, навакольны край і горы, што прачыналіся ад сну. Потым, згледзеўшы Стывэна Дэдала, нахіліўся да яго й пачаў чыніць шпаркія знакі крыжа ў паветры, булькатліва пагыркваючы й пахітваючы галавою. Стывэн Дэдал, незадаволены й заспаны, усьпёрся локцямі на апошнюю прыступку й глянуў халодным позіркам на выцягнутае конскае аблічча, што яго багаслаўляла, пагыркваючы й пахітваючыся, ды на валасы без танзуры, усыпаныя крапінкамі й сьветлыя адценьнем яснага дубу.
    Бык Маліган зіркнуў пад люстэрка й хуценька прыкрыў ім місачку.
    — Назад у казарму! — строга выгукнуў ён.
    I тонам прапаведніка дадаў:
    — Бо гэта, о любасныя, ёсьць праўдзівая Эвахрысьця: цела й душа, кроў і вава. Павольную музыку, калі ласка. Прашу заплюшчыць вочы, спадары. Адну хвілінку. Маленькі клопат з гэтымі белымі крупінкамі. Усе змоўкніце.
    Ён скоса паглянуў угору й даў нізкі поклічны сьвіст, а потым хвілю якую чакаў у шчасным засяроджаньні. Ягоныя роўныя белыя зубы сям-там паблісквалі залацістымі кропкамі. Залатавусны. У цішы адказалі два моцныя, пранізьлівыя сьвісткі.
    — Дзякую, стары, — бадзёра адгукнуўся ён. — Гэтага дастаткова. Выключы ток, калі ласка.
    *1 падыйду да Божага алтара (лац.). (Тут і далей заўвагі перакладчыка)
    Ён саскочыў з гарматнай пляцоўкі й паважна паглядзеў на свайго назіральніка, зьбіраючы вакол ног складкі шырокага халата. Пульхны змрочны твар і авальнае панурае падбародзьдзе нагадвалі прэлата, сярэднявечнага апекуна мастацтваў. На ягоных вуснах зьявілася прыемная ўсьмешка.
    — Курам на сьмех, — сказаў ён весела. — Гэтае тваё недарэчнае прозьвішча, як у старажытнага грэка.
    Ён тыкнуў пальцам зь сяброўскім насьмехам і пайшоў да парапэту, пасьмейваючыся пад носам. Стывэн Дэдал узабраўся наверх і млява рушыў за ім, але на паўдарозе прысеў на ўскрай пляцоўкі й адтуль назіраў, як той, паставіўшы люстэрка на парапэце й абмакнуўшы пэндзлік у місачцы, намыльвае сабе шчокі й шыю.
    Вясёлы голас Быка Малігана працягваў:
    — Маё прозьвішча таксама недарэчнае: Малахі Маліган, два дактылі. Але ў ім чуваць нешта элінскае, праўда? Нешта жвавае й сонечнае, як той жа самы бык. Нам трэба зьезьдзіць у Атэны. Паедзеш, калі мне ўдасца растрэсьці цётку на дваццаць фунтаў?
    Ён адклаў пэндзлік і, расьсьмяяўшыся ад захапленьня, усклікнуў:
    — Дзе ж ён паедзе? Замораны езуіт!
    Замаўчаўшы, ён пачаў уважліва галіцца.
    — Скажы мне, Маліган, — ціха азваўся Стывэн.
    — Што, мой любы?
    — Ці доўга яшчэ Хэйнс будзе жыць у вежы?
    Бык Маліган паказаў над правым плячом выгаленую шчаку.
    — Божа, ці ж не кашмарны тып? — прызнаўся ён. — Тупадумны сакс. Ён уважае, што ты не джэнтльмэн. Божа, гэтыя гідкія ангельцы. Іх ажно разьдзімае ад грошай і запораў. А ўсё таму, што ён з Оксфарду. Ведаеш, Дэдал, гэта ты маеш сапраўдныя оксфардзкія манэры. Ён ня можа цябе ніяк раскусіць. Во, найлепшае ймя табе прыдумаў я: Кінч — лязо нажа.
    Ён асьцярожна галіў падбародак.
    — Ён усю ноч трызьніў нейкую чорную пантэру, — сказаў Стывэн. — Дзе ён трымае зброю?
    — Няшчасны вар’ят, — сказаў Маліган. — А ты хапіў перапуду?
    — Яшчэ якога, — пацьвердзіў Стывэн з жарам і подступам новага страху. — На гэтым адлюдзьдзі, у цемры, зь незнаёмым чалавекам, які трызьніць і енчыць, што трэба застрэліць чорную пантэру. Ты ратаваў тапельцаў. А я, сам ведаеш, не з герояў. Калі ён тут застанецца, я адыходжу.
    Бык Маліган нахмарыўся, разглядаючы пену на лязе брытвы. Саскочыўшы з свайго седала, ён пачаў пасьпешліва ператрасаць кішэні нагавіцаў.
    — Ходу! — буркнуў ён праз зубы.
    Падыйшоўшы да гарматнай пляцоўкі, ён засунуў руку ў Стывэнаву верхнюю кішэню й сказаў:
    — Дазвольце нам пазычыць вашу смаркатку каб выцерці нашу брытву.
    Стывэн пакорліва даў яму выцягнуць і разгарнуць напаказ трыманую за ражок брудную й пакамячаную хустачку. Бык Маліган дбайна выцер лязо брытвы. Потым, спаглядаючы на хустачку, ён сказаў:
    — Вось смаркатка барда. Новае мастацкае адценьне нашым ірляндзкім паэтам: смаркатазялёнае. Амаль што адчуваеш смак, праўда?
    Ен зноў падыйшоў да парапэту й зірнуў удалеч, на Дублінскі заліў. Ягоныя сьветлыя, пад адценьне яснага дубу, валасы лёгка заварушыліся.
    — Божа, — сказаў ён ціха. — Ці ж мора ня ёсьць тым, чым назваў яго Элджы: вялікай ласкавай маці? Смаркатазялёнае мора. Яйцашчымлівае мора. Epi оіпора ponton2. Ах, Дэдал, тыя грэкі! Я мушу цябе навучыць. Ты павінен чытаць іх у арыгінале. Thalatta! ThalattaP Наша вялікая ласкавая маці. Хадзі сюды й паглянь.
    Стывэн устаў і падыйшоў да парапэту. Усьпёршыся на ім, ён глянуў уніз на ваду й паштовую лодку, якая выходзіла з прыстані Кінгстаўну.
    — Наша магутная маці, — сказаў Бык Маліган.
    Раптам ён адвёў вялікія дапытлівыя вочы ад мора й паглядзеў Стывэну ў твар.
    — Мая цётка ўважае, што ты забіў сваю маці, — сказаў ён. — Таму яна ня хоча, каб я ўвогуле меў нейкія дачыненьні з табою.
    — Хтосьці яе забіў, — панура сказаў Стывэн.
    — Халеру б на цябе, Кінч, ці ж ня мог ты стаць на калені, калі маці памірала й прасіла? — сказаў Бык Маліган. — Я сам ня горшы гіпэрбарэйнік за цябе. Але ж падумаць адно, маці апошнім дыхам упрошвае цябе стаць на калені, згаварыць малітву за яе, а ты адмаўляесься. Ёсьць у табе нешта злавеснае...
    Ён замаўчаў і пачаў намыльваць другую шчаку. Паблажлівая ўсьмешка скрывіла яму вусны.
    2Па віннацёмным моры (грэц.).
    3Мора! Мора! (грэц.).
    — Затое знакаміты блазан, — прамармытаў ён самому сабе. — Кінч, найзнакамітшы з усіх блазнаў.
    Галіўся ён роўна й асьцярожна, моўчкі, паважна.
    Стывэн, усьпёршы локаць на пашчэрблены граніт, прыклаў далонь да чала й глядзеў на абшарпаны край свайго зашмальцаванага чорнага рукава. Боль, што яшчэ ня быў болем любові, даймаў яму сэрца. Ціха, у сьне, яна прыйшла да яго пасьля сьмерці, яе змарнелае цела ў шырокім карычневым пахавалным убраньні тхнула водарам воску й ружовага дрэва, яе дыханьне, калі яна нахілялася над ім зь нямым дакорам, авейвала тленнай сырасыцо. Па-над працёртай манкетай ён бачыў мора, якое сыты голас побач зь ім усхваляў як вялікую й ласкавую маці. Кола заліву й небасхілу абдымала цьмяназялёную масу вадкасьці. Белая парцалянавая міса ля яе сьмяротнага ложа абдымала зялёную глейкую жоўць, якую яна вырвала са свае гнілое печані ў прыступах пакутлівага, з гучнымі стогнамі, ванітаваньня.
    Бык Маліган зноўку выцер брытву.
    — Ах, бедачына-сабака, — паспачуваў ён. — Я павінен табе даць кашуліну ды хоць пару смаркатак. А як там тыя штонікі з другіх рук?
    — Падыйшлі няблага, — адказаў Стывэн.
    Бык Маліган атакаваў выемку пад ніжняю вусьнінай.
    — Курам на сьмех, — сказаў ён задаволена. — Лепш было б казаць — з другіх ног. Бог адзін ведае, які пранцаваты валацуга іх пазбыўся. Я маю ладную пару шэрых, у вузкую палосачку. У іх ты мог бы пафарсіць. Я не жартую, Кінч. Ты халерна добра выглядаеш, калі прыстойна апранесься.
    — Дзякую, — сказаў Стывэн. — Калі яны шэрыя, я іх не магу насіць.
    — Ён іх ня можа насіць, — сказаў Бык Маліган свайму твару ў люстэрку. — Этыкет ёсьць этыкет. Ён заб’е сваю маці, але шэрых нагавіцаў не апране.
    Ен акуратна склаў брытву ды, лёгка дакранаючыся кончыкамі пальцаў, паспрабаваў гладкасьць скуры.
    Стывэн перавёў позірк з мора на пульхны твар з дымнасінімі рухавымі вачмі.
    — Той тып, зь якім учора вечарам я сядзеў у ’’Караблі”, — сказаў Бык Маліган, — уважае, што ў цябе АПВ. Ён цяпер у Коналі Нормана, у Псыхінічах. Агульны паралюш з вар’яцтвам.
    Ён апісаў люстэркам паўкруг у паветры й разаслаў гэтую зьвестку на ўвесь сьвет, адбіўшы сонечныя промні, што зьзялі над морам. Засьмяяліся ягоныя скрыўленыя выгаленыя вусны й
    кончыкі зіхатлівых белых зубоў. Сьмех ахапіў усё ягонае дужае, добра складзенае тулава.
    — Паглянь на сябе, — сказаў ён,— ты жудасны бардзе.
    Стывэн нахіліўся й зірнуў у працягнутае яму люстэрка, падзеленае крывой расколінай: валасы дыбам. Як бачыць мяне ён і ўсе іншыя. Хто выбраў мне гэты твар? Гэтую пысу бедачынысабакі, якую трэба ачысьціць ад гнідаў. Яна ў мяне таксама пытаецца.
    — Я сьцягнуў яго ў пакаёўкі, — сказаў Бык Маліган. — Яно ёй акурат пасуе. Цётка дзеля Малахі заўсёды наймае нейкую брыдоту. He ўвядзі яго ў спакусу. Дый завецца яна Урсула.
    Зноў расьсьмяяўшыся, ён адняў люстэрка ад пільнага позірку Стывэна.
    — Гнеў Калібана, які ня можа ўгледзець свайго твару ў люстры, — сказаў ён. — Шкада, што Ўайлд не дажыў, каб цябе пабачыць.
    Адступаючыся й паказваючы на люстэрка, Стывэн сказаў з горыччу:
    — Гэта сымбаль ірляндзкага мастацтва. Расколатае ліостэрка пакаёўкі.
    Неспадзявана, Бык Маліган падхапіў Стывэна пад руку й рушыў зь ім кругам па вежы, пабразгваючы брытвай і люстэркам, упіхнутымі ў кішэню.
    — Нягожа так табе дакучаць, Кінч, праўда? — прамовіў ён дабразычліва. — Бачыць жа Бог, што ў цябе больш клёку, чымсьці ў каго іншага.
    Яшчэ раз адбіўся. Баіцца лянцэту майго мастацтва так, як я баюся ягонага. Халодная сталь пяра.
    — Расколатае люстэрка пакаёўкі. Скажы гэта таму оксфардзкаму бугаю там нанізе й вытрасі зь яго гінэю. Ён сьмярдзіць грашмі і ўважае, што ты не джэнтльмэн. А ягоны ж стары набіў сабе каліту, прадаваўшы зулусам дрыстагон ці то махляваўшы яшчэ нечым іншым. Божа мой, Кінч, калі б мы з табою ўзяліся за справу супольна, дык нешта зрабілі б для гэтага вострава. Элінізавалі б яго.