Уліс
Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
— Так.
— Учора вечарам ціскалася зь ім на пірсе. Кажуць, яе тату ажно разьдзімае ад граша.
— А ці жывоцік ёй не разьдзімае?
— Гэта ты ў Сэймура запытайся.
— Сэймур крыважэрны афіцэр! — сказаў Бык Маліган.
Падтакнуўшы самому сабе, ён сьцягнуў нагавіцы й, выпрастаўшыся, прамовіў банальнай показкай:
— Рыжыя дзеўкі брыкаюцца як козы.
Нечым раптоўна ўстрывожаны, ён пачаў мацаць свой бок пад кашуляй, што трапятала на везры.
— Зьнікла маё дванаццатае рабро! — выкрыкнуў ён. — Я Uebermenschg. Бяззубы Кінч і я, звышчалавекі.
Ён выблытаўся з кашулі й кінуў яе за сябе, на кучу свае астатняе вопраткі.
— Сюды ўваходзіш, Малахі?
— Так. Падрыхтуй мне месца ў пасьцелі.
Малады чалавек адпіхнуўся ўзад і за два доўтія роўныя ірабкі дасягнуў сярэдзіны заліўчыку. Хэйнс з папяросай прысеў на камені.
— А ты не палезеш? — спытаўся Бык Маліган.
— Пазьней, — сказаў Хэйнс. — He адразу пасьля сьнеданыія.
Стывэн павярнуўся йсьці.
— Я йду, Маліган, — сказаў ён.
— Дай нам той ключ, Кінч, — сказаў Бык Маліган, — каб прыціснуць маю кашуліо.
Стывэн падаў яму ключ. Бык Маліган паклаў яго на кучу вопраткі.
— I двухпэнсавік на кухлік, — сказаў ён. — Кідай туды.
83вышчалавек (ням.).
Стывэн кінуў два пэнсы на мяккую кучу. Апранаюцца, распранаюцца. Бык Маліган, са складзенымі перад сабою рукамі, выпрастаны, урачыста заявіў:
— Хто беднага абкрадае, Госпаду пазычае. Так мовіў Заратустра.
Пульхнае цела нырнула ў ваду.
— Яшчэ пабачымся, — сказаў Хэйнс, павярнуўшыся да Стывэна, які рушыў сьцежкай угору, і ўсьміхаючыся неўтаймоўнаму ірляндцу,
Бычыных рагоў, конскіх капытоў, усьмешкі сакса.
— У ’’Караблі”, — крыкнуў Бык Маліган. — Палова першай.
— Добра, — сказаў Стывэн.
Ён ішоў сьцежкай, якая вілася ўгору.
Liliata rutilantium.
Turtna circuindet. lubilantium te virginum.
Сівы німб сьвятара ў скалістай нішы, куды ён схаваўся апрануцца. Сёньня я ня буду тут начаваць. Дамоў пайсьці таксама не магу.
Голас, мілагучны й працяглы, клікаў яго з мора. На павароце сьцежкі ён памахаў рукою. Голас паклікаў зноў. Ільсьняная бурая галава, нэрпавая, далёка на вадзе, круглая.
Захопнік.
□ □ □
— ТЫ, КОКРЭЙН. ЯКІ ГОРАД ПАСЛАЎ ПА ЯГО?
— Тарэнт, сэр.
— Вельмі добра. Што далей?
— Далей была бітва, сэр.
— Вельмі добра. Дзе?
Пусты хлопцаў твар шукаў адказу ў пустым вакне.
Байкі дачок памяці. Але ў нечым яно было й непадобнае да таго, пра што бае памяць. Тады яно было фразай, зь нецярплівасьці сэрца, лопатам Блэйкавых крылаў празьмернасьці. Чую, як валяцца прасторы, трушчыцца інкло й рассыпаюцца камяні, і час займаецца сінебарвовым полымем капца. Што ж нам тады застаецца?
— Я забыўся месца, сэр. У 297 годзе да нараджэныія Хрыста.
— Аскулум, — падказаў Стывэн, зірнуўшы на назву й дату ў падручніку з рубцамі ад крывавых сечаў.
— Так, сэр. I ён сказаў: Яшчэ адна такая перамога — і мы прапалі.
Вось гэтую фразу сьвет запомніў. Панурая палёгка для розуму. Над усланай трупамі раўнінай усьпёрты на кап’ё генэрал прамаўляе з узгорку да афіцэраў. Які-колечы генэрал да якіхколечы афіцэраў. А яны разьвесілі вушы.
— Цяпер ты, Армстранг, — сказаў Стывэн. — Які быў канец Піра?
— Канец Піра, сэр?
— Я ведаю, сэр. Запытайце мяне, сэр, — адазваўся Комін.
— Пачакай. Армстранг. Ты што-колечы ведаеш пра Піра?
У торбе Армстранга ўтульна ляжаў мяшэчак з сушанымі фігамі. Час-часам ён разьмінаў адну ў даланях і ўпотайкі глытаў. Крышкі папрыліпалі яму да скуркі на вуснах. Падсалоджанае хлапечае дыханьне. Заможныя людзі, ганарацца старэйшым сынам у ваенным флёце. Віко-роўд, Долкі.
— Пра Піра, сэр? Пір — гэта пірс.
Усе засьмяяліся. Пісклівым, бязрадасным, зласьлівым сьмехам. Армстранг абвёў позіркам клясу, паказваючы ў профіль прыдуркаватую ўсьмешку. Зараз засьмяюцца яшчэ гучней, бо ж ведаюць, што ўлады ў мяне няма, а аплату іхнія таты ўнесьлі.
— Тады растлумач мне, — сказаў Стывэн, штурхаючы ў хлопцава плячо кніжкаю, — што такое пірс?
— Пірс, сэр, — сказаў Армстранг, — гэта такая рэч, што стаіць над хвалямі. Накшталт мосту. Як пірс у Кінгстаўне, сэр.
Некаторыя засьмяяліся зноў: бязрадасна, але шматзначна. Двое на задняй парце зашапталі. Так. Яны ведалі: ніколі ня зьведаўшы, ніколі не былі нявінныя. Усе. Ён з зайздрасьцю назіраў за іхнімі тварамі. Эдыта, Этэла, Герта, Лілі. Падобныя да гэтых: дыханьне ў іх таксама падсалоджанае гарбатай з павідлам, бранзалеты іхнія дзынкаюць у час валтузьні.
— Пірс у Кінгстаўне, — сказаў Стывэн. — Так, мост расчараваньня.
Іхнія позіркі зьбянтэжыліся ад гэтых слоў.
— Як гэта, сэр? — запытаўся Комін. — Мост жа цераз рэчку.
Хэйнсу ў ягоны нататнік. He для гэтых вушэй. Сёньня ўвечары, спрытна, сярод п’янкі й балбатні, працяць адшліфаваны панцыр ягонага розуму. I што тады? Блазан пры панскім двары, патураны й пагарджаны, дабіваецца ад пана ласкавае пахвалы. Чаму ўсе яны выбралі гэткую ролю? Ня толькі дзеля заспа-
каяльнае ласкі. Для іх таксама гісторыя — гэта казка, як кожная іншая, зачаста чутая, а свая краіна — лямбард.
А калі б Пір ня паў у Аргасе ад рукі старое вар’яткі, або калі б Юлія Цэзара не закалолі штылетамі? 3 памяці іх ужо ня выкінеш. Час паставіў на іх сваё таўро й спутаў, памясьціў у прасторы незьлічоных магчымасьцяў, якія яны адрынулі. А ці былі б яны магчымыя, калі б іх так і не было? Або, ці толькі тое было магчымае, што сталася? Тчы, ткач ветру.
— Раскажэце нам нешта, сэр.
— Ох так, сэр, пра прывіды.
— Адкуль пачынаем? — спытаўся Стывэн, разгортваючы іншую кніжку.
— Ня плач сьлязой, — сказаў Комін.
— Дык давай, Талбат.
— А гісторыю, сэр?
— Пасьля, — сказаў Стывэн. — Давай, Талбат.
Смуглявы хлопец разгарнуў кніжку й спрытна ўладкаваў яе за бруствэрам свае торбы. Ен пачаў адрывіста дэклямаваць верш, пазіраючы крадком у тэкст:
Ня плач сьлязой, пастух, ня плач слязой Бо не памёр Лікід, пакінь маркоту, Хоць тоні скрылі цела пад вадой...
Дык яно мусіць быць рухам, актуалізацыяй магчымага як такога. Фраза Арыстотэля сфармулявалася між балбатаных радкоў і паплыла ў вучоную цішу бібліятэкі Сьвятой Жэнэв’евы, дзе ён чытаў, схаваны ад грэшнага Парыжа, вечар за вечарам. Поруч зь ім кволы сыямец зубрыў падручнік стратэгіі. Вакол мяне мазгі, насычаныя й насычаныя, прышпіленыя пад зыркімі лямпамі, зь лёгка пульсуючымі шчупальцамі: а ў цямрэчы майго розуму лянотная падзямельная пачвара, непаваротлівая, баязьлівая перад сьвятлом, дрыгае цмокавай лускою. Думка — гэта думка аб думцы. Суцішная яснасьць. Душа — гэта, нейкім чынам, усё існае: душа ёсьць форма формаў. Суціпшасьць нечаканая, разьлеглая, прамяністая: форма формаў.
Талбат паўтараў:
Празмоц Таго, хто па вадзе хадзіў, Празмоц...
— Перагарні, — ціха сказаў Стывэн. — Я нічога ня бачу.
— Што, сэр? — прастадушна спытаўся Тальбат, падаўшыся дапераду.
Ягоная рука перагарнула бачынку. Ён зноўку выпрастаўся й працягваў, як быццам прыпомніўшы. Таго, хто па вадзе хадзіў. Тут таксама ляжыць ягоны цень, на гэтых боязных сэрцах, і на сэрцы бязбожніка ды ягоных вуснах, і на маіх. Ён ляжыць і на палкіх абліччах тых, хто ахвяраваў яму дынар даніны. Цэзарава цэзару, Богава Богу. Доўгі пагляд цёмных вачэй, загадкавы сказ, які будзе ткацца й ткацца на кроснах Царквы. Але.
Адгадай загадку: На белыя градкі Сеюцца чорныя зярняткі.
Талбат сунуў закрытую кніжку ў сваю торбу.
— Ці я ўжо ўсё пачуў? — спытаўся Стывэн.
— Так, сэр. А дзесятай хакей, сэр.
— Заняткі да паловы дня, сэр. Чацьвер.
— Хто адгадае загадку? — спытаўся Стывэн.
Яны запіхвалі падручнікі, алоўкі бразгалі, бачынкі шасталі. Зьбіўшыся ў грамаду, зацягвалі рамяні й зашпільвалі спражкі торбаў, весела лапочучы:
— Загадку, сэр? Я адкажу, сэр.
— He, я адкажу, сэр.
— Толькі цяжкую, сэр.
— Загадка такая, — сказаў Стывэн.
Кукарэкаў дзюбаграй.
Пад блакітам цэлы край.
Звон у небе зазваніў, Адзінаццаць абвясьціў. Бедная душа ў нябёсы Вырушае з волі лёсу.
— Што гэта?
— Што, сэр?
— Яшчэ раз, сэр. Мы недачулі.
Вочы ім акругліліся, калі ён паўтарыў радкі. Наступіла маўчаньне. Тады Кокрэйн сказаў:
— Што гэта, сэр? Мы здаёмся.
Стывэн, стрымліваючы ў горле казытлівы камяк, адказаў:
— Гэта ліс хавае сваю бабку пад вастралістам.
Устаўшы, ён выбухнуў нэрвовым сьмехам, якому адгукнулася рэха іхніх расчараваных усклікаў.
У дзьверы стукнулі клюшкай, а голас з калідору паклікаў:
— Хакей!
Яны бязладна ірванулі, вышмыгваючы з-за партаў бокам, скокаючы церазь іх. Умомант зьніклі, і з разьдзявальні данесьліся гамана галасоў і грукат клюшак ды абутку.
Сарджэнт, адзіны, хто застаўся, паволі падыйшоў, паказваючы разгорнуты сшытак. Ягоныя склычаныя валасы й танклявая шыя выдавалі непадрыхтаванасьць, слабыя вочы глядзелі ўмольным позіркам праз запацелыя акуляры. На матавай бяскроўнай шчацэ размазалася атрамантавая пляма, фінікападобная, сьвежая й вільготная, як сьлед сьлімака.
Ён працягнуў сшытак. Зьверху бачынкі было выпісанае слова Прыклады. Пад ім ішлі пахілістыя лічбы, а зьнізу значыўся крывы подпіс з закрутасамі й кляксай. Сырыл Сарджэнт: ягонае найменьне й пячатка.
— Містэр Дызі сказаў перапісаць усё нанава й паказаць вам, сэр.
Стывэн пакратаў бераг сшытка. Непатрэбна.
— Ты ўжо зразумеў, як іх рабіць? — запытаўся ён.
— Ад адзінаццатага да пятнаццатага, — адказаў хлопец. — Містэр Дызі сказаў мне перапісаць іх з дошкі, сэр.
— А сам цяпер здолееш зрабіць? — спытаўся Стывэн.
— He, сэр.
Брыдкі й непатрэбны: худая шыя, склычаныя валасы й атрамантавая пляма, сьлед сьлімака. Але ж нехта любіў яго, вынасіў яго пад сваім сэрцам і на сваіх руках. Калі б не яна, сьвет сваім імпэтам прытаптаў бы яго й расплюшчыў пад нагой як бескасьцёвага сьлімака. А яна любіла ягоную слабую вадзяністую кроў, адсочаную зь яе ўласнай. Дык было такое сапраўды? Адзіная сапраўднасьць у жыцьці? У сьвятым сваім парыве палымяны Калумбан пераступіў церазь цела маці, якая ўпала ніцма перад ім. Яе ня стала: дрыготкі касьцяк апаленай агнём галінкі, водар ружовага дрэва й тленная сырасьць. Яна ўратавала яго, не дала растаптаць пад нагою, і адыйпіла, ледзьве пабыўшы. Бедная душа ў нябёсы вырушае: а на верасовай пустэчы пад міготкімі зоркамі ліс — яркія бязьлітасныя вочы, поўсьць патыхае рыжым грабежніцкім духам — дзёр зямлю, прыслухоўваўся, разграбаў, прыслухоўваўся, дзёр і дзёр.