• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уліс  Джэймс Джойс

    Уліс

    Джэймс Джойс

    Памер: 403с.
    Беласток 1993
    — I выйшаўшы вонкі, балакаў на пазадворку.
    Стывэн узяў ясянёвую трысьціну, што стаяла пры сьцяне, і рушыў за імі. Выйшаўшы на прыступкі, ён прыцягнуў непадатлівыя жалезныя дзьверы й замкнуў іх. Велізарны ключ паклаў у кішэню за пазухай.
    Ля падножжа прыступак Бык Маліган запытаўся:
    — А ключ ты ўзяў?
    — Так, ён пры мне, — адказаў Стывэн, выпераджаючы іх.
    Ён пайшоў паперадзе. За сабою чуў, як Бык Маліган лупцуе цяжкім купалным ручніком вяршкі папараці ці травы.
    — Паклон, сэр! Як вы адважыліся, сэр?
    Хэйнс запытаўся:
    — А вы плаціце за наём вежы?
    — Дванаццаць фунтаў, — адказаў Бык Маліган.
    — Міністру вайсковых справаў, — дадаў Стывэн цераз плячо.
    Яны прыпыніліся, калі Хэйнс стаў разглядаць вежу. Урэшце ён сказаў:
    — Зімою выглядае досыць панура, як мяркую. Як вы яе называеце, Мартэла?
    — Пабудавалі гэтыя вежы па загаду Білі Піта, — сказаў Бык Маліган, — калі ў мора выйшлі французы. Але наша — гэта омфалос.
    — А якія ў цябе ідэі наконт Гамлета? — спытаўся Хэйнс у Стывэна.
    — О не! — усклікнуў Бык Маліган з болем. — Я ня роўня Тамашу з Аквіну ды ягоным пяцідзесяці пяці прычынам, што ён прыдумаў, каб сьвет не разваліўся. Пачакайце, пакуль я ня плюхну сабе ў нутро пару кухлікаў.
    Ён павярнуўся да Стывэна й, ахайна абцягваючы сваю цытрынавую камізэльку, сказаў:
    — Ты й сам, Кінч, ня даў бы з гэтым рады без сама менш трох, га?
    — Яно ўжо гэтулькі чакала, — сказаў Стывэн абыякава, — што можа пачакаць яшчэ крыху.
    — Вы распальваеце маю цікаўнасьць, — ветліва сказаў Хэйнс. — Ці гэта нейкі парадокс?
    — Цьфу! — сказаў Бык Маліган. — Мы ўжо перарасьлі Ўайлда й парадоксы. Гэта зусім проста. Ён з дапамогай альгебры даказвае, што ўнук Гамлета ёсьць дзед Шэкспіра, а ён сам — прывід свайго ўласнага бацькі.
    — Што? — спытаўся Хэйнс, паказваючы на Стывэна. — Ён сам?
    Бык Маліган падвесіў пад шыяй, быццам стулу, ручнік і, сагнуўшыся ад нястрыманага сьмеху, шапнуў Стывэну на вуха:
    — О, цень Кінча-старэйшага! Яфэт у пошуках бацькі!
    — Зранку мы заўсёды стомленыя, — сказаў Стывэн Хэйнсу, — а тут трэба даўгавата распавядаць.
    Бык Маліган, які зноў рушыў уперад, узьнёс рукі.
    — Толькі сьвяты кухаль зможа разьвязаць язык Дэдалу, — заявіў ён.
    — Я хачу сказаць, — Хэйнс пачаў тлумачыць Стывэну, калі яны рушылі, — што гэтая вежа й гэтыя стромы ў нечым нагадваюць мне Эльсынор, што грозна па-над хвалямі навіс, ці ж не?
    Бык Маліган неспадзявана павярнуўся на міг да Стывэна, але нічога не сказаў. У гэтым пробліску ціхага імгненьня Стывэн убачыў свой вобраз у таннай запыленай жалобе паміж іхнімі зыркімі строямі.
    — Гэта цудоўная аповесьць, — сказаў Хэйнс, зноўку іх запыняючы.
    Вочы, сьветлыя, як асьвежанае ветрам мора, болей сьветлыя, рашучыя й насьцярожаныя. Уладар мвраў, ён глядзеў на поўдзень, па-над пустым залівам, дзе відаць было толькі дымпы дзяркач над паштовай лодкай на ясным даляглядзе й ветразь, што йшоў касякамі каля Маглінсу.
    — Я дзесьці чытаў адно багаслоўскае тлумачэньне, — сказаў ён у задуменыіі. — Ідэя Айца й Сына. Сын, які імкнецца да ўзьяднаньня з Айцом.
    Бык Маліган тут жа напусьціў на свой твар радасна-шырокую ўсьмешку. Ён глянуў на іх, шчасна разявіўшы свой гожазграбны рот, а ягоныя вочы, зь якіх раптам зьнікла ўсялякая цьвярозая думка, міргалі з шалёнай весялосьцю. Ён паварушыў сюды-туды лялькаватай галавой, ажно затрымцеў бераг ягонай панамы, і запяяў ціхім, шчаслівым, прыдуркаватым голасам:
    Я самы дзівопіны на сьвеце хлапец, Бо маці — жыдоўка, а птушка — айцец. Зь Язэпам, з тым цесьлем, усё быў задзёр, Навучваць я спіаў, на Галгофу дапёр.
    Ён падняў указальны палец зь перасьцярогай:
    Калі хто шуміць: мая боскасьць — мана, Ня вып ’е задарма ні кроплі віна I будзе ваду піць, а гэпіы напоіі
    Няцяжка зрабіць навапі штукай малой.
    Разьвітальным жэстам ён шпарка тузануў Стывэнаву трысьціну й кінуўся бегма на ўскрай стромы, ляпаючы сябе па бакох рукамі, быццам плаўнікамі ці крыламі, як хтосьці, хто зьбіраецца ўзьляцець у паветра. Ён пяяў:
    Цяпер жа — бываіі! Mae словы сыііты, Аб тым, йіто ўваскрос я, паўсюды скажы. Глядзі на мой лёт у нябесны бяскрай, Віхор над Аліўнай гарою... Бывай!
    3 казьлінымі побрыкамі ён спускаўся на іхніх вачох да соракастопавай лагчыны, трапечучы крылападобнымі рукамі, борзда сігаючы ўніз. Ветралётны капялюш трымцеў у подыхах сьвежага ветру, які даносіў да іх ягоныя абрывістыя птушыныя ўсклікі.
    Хэйнс, які стрымана пасьмейваўся, ідучы побач са Стывэнам, сказаў:
    — Думаю, нам ня варта сьмяяцца. Ён, бадай што, блюзьнерыць. Я сам, так бы мовіць, не лічу сябе вернікам. А з другога боку, ягоная весялосьць неяк пазбаўляе гэта зласьлівасьці, праўда? Як гэта ў яго называецца? Язэп Цесьля?
    — Баляда пра Насьмешлівага Ісуса, — адказаў Стывэн.
    — О, дык ты гэта чуў раней?
    — Тры разы штодня, пасьля ежы, — суха сказаў Стывэн.
    — Але ты сам ня верыш у Бога, так? — пытаўся Хэйнс. — Я маю тут на ўвазе веру ў вузкім сэнсе слова. Стварэньне зь нічога, цуды, увасоблены Бог.
    — Мне здаецца, што гэтае слова мае толькі адзін сэнс, — сказаў Стывэн.
    Хэйнс затрымаўся й выняў плоскі срэбны партсыгар з міготкім зялёным каменем. Націснуўшы на спружыну вечка вялікім пальцам, ён адчыніў яго й працягнуў партсыгар Стывэну.
    — Дзякую, — сказаў той, беручы папяросу.
    Хэйнс таксама ўзяў і зь ляскам зачыніў вечка. Схаваўшы партсыгар у бочную кішэню, ён выняў з камізэлечнай кішэні нікляваную скрыначку з губкай і крэсівам, адчыніў яе такім жа
    чынам, прыкурыў сабе й паднёс Стывэну запаленую губку ў ракавіне складзеных далоняў.
    — Так, безумоўна, — адазваўся ён, калі яны рушылі далей. — Або верыш, або ня верыш, праўда? Асабіста, я ня змог бы пераварыць тую ідэю ўвасобленага Бога. Як спадзяюся, ты яе не прытрымліваесься?
    — Ува мне наглядаеш, — сказаў Стывэн з панурым незадавальненьнем, — жахлівы прыклад вальнадумца.
    Ён ішоў, чакаючы працягу размовы, і цягнуў на зямлі ясянёвую трысьціну. Яе акоўка лёгка драпала сьцежку, паскрыпваючы каля абцасаў. Мая напарніца, сьледам за мною, кліча: Стыыыыыыыыыывэн! Хвалістая лінія ўздоўж сьцежкі. Яны пройдуцца па ёй увечары, вяртаючыся ў поцемках. Яму трэба той ключ. Ключ мой, за наём плачу я. А цяпер ем ягоны горкі хлеб. Аддай яму й ключ. Усё. Ён папросіць яго. Па вачох было відаць.
    — Усё ж, — пачаў Хэйнс...
    Стывэн павярнуўся і ўбачыў, што халодны позірк, які яго абмерваў, ня быў зусім нязычлівы.
    — Усё ж я схільны лічыць, што ты можаш вызваліць сябе. Ты сам сабе пан, як мне здаецца.
    — Я слуга двух паноў, — адказаў Стывэн, — ці, лепш сказаць, паняў: ангелькі ды італьянкі.
    — Італьянкі? — спытаўся Хэйнс.
    Шалёная каралева, старая й раўнівая. Укленч перада мною.
    — А нехта трэці, — дадаў Стывэн, — патрабуе мяне да часовых заняткаў.
    — Італьянкі? — паўтарыў Хэйнс. — Што ты маеш на думцы?
    — Брытанскуіо імпэрыю, — адказаў Стывэн, чырванеючы, — ды рымскуіо сьвятую каталіцкую й апостальскую царкву.
    Перш чым адазвацца, Хэйнс зьняў зь ніжняе вусьніны прыліплыя крошкі тытушо.
    — Я цалка.м цябе разумею, — спакойна сказаў ён. — Я нават сказаў бы, што ірляндзец павінен так думаць. Мы ў Англіі адчуваем, што абыходзіліся з вамі несправядліва. Але, відаць, вінаватая тут гісторыя.
    Гордыя, уладарныя тытулы прагучалі ў Стывэнавай памяці трыумфам медных званоў: et iinciin sanctam catholicam et apostolicam ecclesiani6: павольны рост, высьпяваныіе абрадаў і догматаў, як ягоных уласных запаветных думак, альхімія зорак. Апостальскі сымбаль у імшы папы Марцэла, галасы зьліваюцца ў
    6І ў адзіную саборную й сьвятую апосгальскую царкву (naif.).
    адно гучнае ўсхваленьне, а пад іхні сьпеў нядрэмны анёл ваяўнічай царквы абяззбройвае ерасіярхаў і пагражае ім. Арда ерасяў у скасабочаных мітрах кідаецца наўцёкі: Фотый і кагорта насьмешнікаў, сярод якіх і Маліган, і Арый, які ўсё жыцыдё ваяваў супроць адзінасутнасьці Сына з Айцом, і Валянцін, які грэбаваў зямной існасьцю Хрыста, і хітрамудры ерасіярх з Афрыкі Савелій, паводле якога Айцец Сам быў уласным Сынам. Словы, якія толькі што выказаў Маліган, блазнуючы перад чужынцам. Пустая блазнота. Непазьбежная пустка чакае ўсіх тых, што ткуць вецер: пагрозу, абяззброеньне й разгром нясуць ім самкнутыя баявыя шыхты анёлаў царквы, Міхалава войска, якое ў часіну разладу заўсёды засланяе яе сваімі дзідамі й шчытамі.
    Брава! Брава! Працяглыя воплескі. Zut! Nom de Dieu!1
    — Я, вядома, брытанец, — азваўся Хэйнсаў голас, — і адчуваю адпаведна як брытанец. Прытым, мне ня хочацца бачыць, як мая краіна перападае ў рукі нямецкім жыдом. Баюся, што цяпер гэта наша галоўная нацыянальная праблема.
    Два чалавекі стаялі ўскрай стромы, назіраючы: гандляр, лодачнік.
    — Кіруе на прыстань Булак.
    Лодачнік зь нейкай пагардай кіўнуў галавою на поўнач заліву.
    — Тамака будзе сажняў пяць, — сказаў ён. — Туды яго й вынесе, калі пачнецца прыліў, недзе а першай. Сёньня ўжо дзевяты дзень.
    Чалавек, які ўтапіўся. Ветразь блукае па пустым заліве, чакаючы, пакуль не вынырне распухлы клунак і не абернецца да сонца азызлым, белым ад солі тварам. Вось і я.
    Зьвілістай сьцежкай яны спускаліся да заліўчыку. Бык Маліган стаяў на камені, безь пінжака, адшпілены гальштук павяваў за ягоным плячом. Непадалёк яго малады чалавек, учапіўшыся за выступ скалы, нясьпешліва па-жабінаму разводзіў зялёнымі нагамі ў кісельнай тоўшчы вады.
    — А брат з табою, Малахі?
    — Ён ва Ўэстміце, з Бэнанамі.
    — Усё яшчэ там? Бэнан прыслаў мне паштоўку. Піша, што падчапіў там адну саладзенькуіо й маладзенькую. Фотадзяўчо, так яе называе.
    — Зьняў, га? Кароткая вытрымка.
    Бык Маліган сеў расшнуроўваць абутак. Каля скалістага выступу вынырнуў з вады запыхканы чырвоны твар старога чала-
    7Халера’ Ліха бяры! (франц.).
    века. Чалавек ускараскаўся па каменьні наверх, вада льсьнілася на ягонай лысай макаўцы зь вяночкам сівых валасоў, сьцякала з грудзей і пуза, струменіла з абвіслых чорных трусоў.
    Бык Маліган адсунуўся ўбок, даючы яму пралезьці, і, зірнуўшы на Хэйнса ды Стывэна, пазногцем вялікага пальца набожна перахрысьціў сабе чало, вусны й грудзіну.
    — Сэймур зноў у горадзе, — сказаў малады чалавек, зноў учапіўшыся за выступ скалы. — Кінуў мэдыцыну й дае ў войска.
    — Ах, ідзі ты да Бога, — адмахнуўся Бык Маліган.
    — На наступным тыдні ўжо будзе пацець у казарме. А ці ты ведаеш тую рыжую дзяўчыну Карлайлаў, Лілі?