Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
19— Ён верыць?
— Мой бацька — так (франц.).
20Канец (ням.).
21Фізыка, хімія й біялёгія (франц.).
22Юшка зь лёгкіх (фран.).
23Бульвар Сэн-Мішэль (франц. гутар.).
24Ён— гэтая (франц.).
25Яшчэ дзьве хвіліны (франц.).
263ачынена (франц.).
273накаміта! Знакаміта! (лац.).
28Як? (франц.).
здабычу: Le Tutu29, пяць абшарпаных нумароў Pantalon Blanc et Culotte Rouge20, сінюю францускую тэлеграму, асаблівасьць напаказ:
— Маці памірае вяртайся дадому бацька.
Цётка ўважае ты забіў сваю маці. Таму яна ня хоча.
Скажу вам шчыра, зь якое нагоды, За Маліганаву цётку п ’ю: Яна ўстаўляла парадак заўсёды У Ганіганаву сямію.
Ягоныя ногі пайшлі ў парыўным гордым рытме паўз пясчаныя разоры, уздоўж валуноў паўднёвай сьцяны. Ён глядзеў на іх з гордасьцю, каменныя курганы мамантавых чарапоў. Залацістае сьвятло на моры, на пяску, на валунах. Там сонца, гонкія дрэвы, цытрынавыя дамы.
Парыж прачынаецца ў золкасьці, яскравы сонечны бляск на цытрынавых вуліцах. Вільготны мякіш булачак, жабіназялёны абсэнт, кадзідлы парыскае ютрані, лашчаць паветра. Весялун падымаецца з пасьцелі жонкі каханка свае жонкі, завіхаецца гаспадынька ў хустачцы, у ейных руках сподак з воцатнай кіслатой. У Радо Івона й Мадлена абнаўляюць свае памятыя прывабы, крышачы залатымі зубамі chaussons3^, вусны ў іх пажаўцелі ад pus22 з flan breton33. Побач праносяцца твары парыскіх Парысаў, іхніх добра задаволеных задавальняльнікаў, кучаравых канквістадораў.
Дрымота апоўдні. Пальцамі, чорнымі ад друкарскае фарбы, Кэвін Ігэн скручвае начыненыя порахам папяросы, пацягваючы глыточкамі зялёны напой, як Патрыс свой белы. Вакол нас абжоры заядаа запіхваюць сабе ў глоткі наперцаваную фасолю. Un demi setter!34 Пара ад кавы струменіць з бліскучага кацялка. На ягоны знак яна падыходзіць да мяне. Il est irlandais. Hollandais? Non fromage. Deux irlandais, nous, Irlande, vous savez? Ah, oui!35 Яна падумала, вы хочаце галяндзкага сыру. Пасьлябя-
29Спаднічка Танцоркі (франц.).
30Белыя Панталёны й Чырвоныя Рэйтузы (франц.).
31Піражкі з начынкай (франц.).
32Гной (франц.).
33Брэтонскі пірог з крэмам (франц.).
34Паўкубачка! (франц.).
35Ён ірляндзец. Галяндзкі? Ня сыр. Двух ірляндцаў, мы, Ірляндыя, ведаеце? Ах так! (франц.).
седнага, чулі такое слова? Пасьлябяседны. Я калісьці быў знаёмы з адным такім у Барсэлоне, такім дзіваком, які называў яго пасьлябяседным. Ну: slainte!36 Над мармуровымі столікамі памяшаліся вінныя выдыхі й вуркатлівыя морды. Ягонае дыханьне павісае над нашымі талеркамі ў плямах сосу, спаміж вуснаў вытыркае зялёны клык-цурок абсэнту. Пра Ірляндьпо, пра Далькасіянаў, пра надзеі, змовы, урэшце пра Артура Грыфіта. Каб і мяне ўпрагчы ў адно ярмо, нашы злачынствы нашай супольнай справай. Вы сын свайго бацькі. Я распазнаю голас. Ягоная мультановая, скрозь у крывавых кветках, кашуля ажно трымціць іспанскай фрэнзьляй ад ягоных сакрэтаў. Мэсьё Друмон, славуты журналіст, ведаеце, як ён назваў каралеву Вікторьпо? Старой жаўтазубай ведзьмай. Vielle ogresse31 з dents jaunes3^. Мод Гон, надзвычайная прыгажуня, La Patrie39, мэсьё Мільвуа, Фэлікс Фор, ведаеце, як ён памёр? Блуднікі. Фрэкэн, bonne a tout faire^, расьцірае мужчынскую галізну ў лазьні ва Ўпсалі. Моі faire4\ казала яна. Tous les messieurs*2. Але ня гэтаму Monsieur, сказаў я. Блудлівы звычай. Лазьня — самая інтымная справа. Я не дазволіў бы й брату, нават роднаму брату, гэта ж самая распуста. Зялёныя вочы, бачу вас. Клык, чую цябе. Распусныя людзі.
Сінім сьмертаносным пробліскам распальваецца кнот між далонямі. Рассыпістыя пасмачкі тытуню займаюцца агнём: полымя й едкі дым расьсьвятляюць наш куток. Грубыя скулы пад капелюшом ольстэрскага пагромшчыка. Як уцёк галоўны цэнтар, сапраўдная вэрсія. Пераапрануўся маладою, чалавеча, вэлюм, флёрдаранж, і высьлізнуў дарогаю на Малахайд. Так было, паверце. Пра страчаных правадыроў, пра здраджаных, пра шалёныя ўцёкі. Пераапранутыя, схопленыя, зьніклыя, ня тут.
Адрынуты каханак. Быў час, што й я быў хвацкім вясковым дзецюком, кажу вам, калі-небудзь пакажу здымак. Быў такім, паверце. Каханак, дзеля яе каханьня падкраўся з палкоўнікам Рычардам Бэркам, таністам свайго клану, пад муры Клеркэнуэлу й, прыхінуўшы да зямлі, убачыў празь імглу, як полымя
36На здароўе! (ірлян.).
37Старая ведзьма (франц.).
38Жоўтыязубы (франц.).
39Айчына (франц.).
40Пакаёўка да ўсяго (франц.).
41Я рабіць (франц.).
42Усе мэсьё (франц.).
помсты шпурнула іх угору. Трушчыцца шкло й рассыпаюцца камяні. У вясёлым Парыжы хаваецца ён, Ігэн Парыскі, і ніхто яго не шукае апроч мяне. Ягоныя дзённыя прыпынішчы крыжавое дарогі, брудная наборная каса, ягоныя тры тавэрны, логава на Манмартры, дзе прасыпае кароткія ночы, вуліца Гут-д’Ор, сьпярэшчаныя мухамі твары мінуўшчыны на сьценах. Без каханьня, без айчыны, бяз жонкі. А яна жыве прыямнютка й цяплютка без свайго выгнаньніка, тая мадам на вуліцы Жы-леКэр, з канарэйкай і двума фарсістымі кватарантамі. Пэрсікавыя шчокі, паласатая спадніца, гульлівая, як маладуха. Адрынуты, але не паддаецца роспачы. Скажыце Пэту, што мяне бачылі, добра? Я хацеў падшукаць бедачыне Пэту працу. Mon fils43, жаўнер Францыі. Я вучыў яго сьпяваць ’’Хлопцы з Кількэні бойкія гулякі”. Ведаеце гэтую старую песеньку? Я навучыў Патрыса. Стары Кілкэні: сьвяты Каніс, замак Стронгбаў на Норы. Яна йдзе так: гэй, гэй. Бярэ мяне за руку Нэпэр Тэнды.
Гэй, гэй, хлопцы 3 Кілкэні...
Слабая, высахлая рука на маёй. Яны забыліся пра Кэвіна Ігэна, але ня ён пра іх. Спамінаю цябе, о Сыён.
Ён наблізіўся да берагу мора, і мокры пясок апырскаў ягоныя чаравікі. Сьвежае паветра павіталася зь ім, зайграўшы на арфе раздражненых нэрваў, раздражнены вецер, што рассыпае зерне яснасьці. Чакай, ці я не намерыўся йсьці ажно да маяка Кіш, што? Ён раптоўна спыніўся, ногі пачалі паволі грузнуць у дрогкім грунце. Давай назад.
Завярнуўшыся, ён агледзеў бераг на поўдні, ногі зноўку пачалі грузнуць у сьвежых ямачках. Вунь там чакае вежа з халодным скляпеністым пакоем. Праз адгуліны байніцаў безупынна прабіваюода пікі сьвятла, паволі й безупынна, як грузнуць мае ногі, і паўзуць у поцемкі па сонечным цыфэрбляце падлогі. Сіняе сутоньне, зьмярканьне, фіялетавая ноч. У скляпеністай цемрадзі яны чакаюць, іхнія адсунутыя крэслы ды мая валіза-абэліск, вакол стала з пакінутымі талеркамі. Каму іх прыбіраць? Ключ у яго. Калі надыйдзе гэтая ноч, я тамака спаць ня буду. Маўклівая вежа з замкнутымі дзьвярыма хавае іхнія сьляпыя целы: пантэрсахіба й ягонага пойнтэра. Кліч: няма адказу. Ён выцягнуў засмактаныя падэшвы й рушыў усьцяж насыпу з валуноў назад. Бярэце ўсё, трымайце ўсё. Са мной ідзе мая душа, форма
43Мой сын (франц.).
формаў. Калі вартуе месяц час начны, я йду сьцяжынай па-над скаламі, у цемрыве срабрыстым, Эльсынору чуючы спакусьлівы прыліў.
Прыліў мяне наганяе. Адсюль відаць, як пераганяе. Дык вяртайся дарогай на Пулбэг, на тамашні пляж. Ён забраўся наверх, па асацэ й асьлізлых водарасьцях, і прысеў на скалістым услончыку, утыркнуўшы свой кіёк у шчыліну.
Разадзьмутае сабачае падла ляжала на подсьцілцы зь ціны. Перад ім затоплены пяском лодачны пляншыр. Un coche ensable^, так Люі Веё назваў прозу Гацье. Гэтыя вязкія выдмы — мова, нанесеная ветрам і прылівам. А вунь — крушні мёртвых дойлі-даў, прывольле хітрых пацукоў. Там схавай золата. Паспрабуй. Маеш жа трохі. Пяскі й камяні. Абцяжараныя мінуўшчынай. Цацкі Вярнігары. Зважай, каб які не гваздануў табе пад вуха. Я волат крыважэрны, валуны качаю, па костачках ступаю. Пых-чмых-хмых. Нюхам юху юрляндца чую.
Кропка, павялічваючыся ў вачох, імчалася да яго паўзь пясчаную выспу: жывы сабака. Божа, ці ён хоча кінуцца на мяне? Ушануй ягоную свабоду. Ты нікому ні пан, ні нявольнік. У цябе кій. Сядзі спакойна. Здалёк, наўскось, выходзілі з прыліву на бераг постаці, дзьве. Дзьве марыі. Бясьпечна ўкрылі яго ў чаротніку. Аку-ку. Бачу цябе. He, сабаку. Бяжыць назад да іх. Хто?
Лодзьдзі лохланаў падыходзілі да гэтага пляжу ў пошуках здабычы, крыважэрныя іхнія дзюбы сунулі нізка над расплаўленым волавам прыбою. Дацкія вікінгі, тасьмы тапароў бліпічэлі ў іх на грудзях, як залаты каўнер вакол шыі Малахіі. Статак кашалотаў прыбіўся да берагу гарачым поўднем, пырскаецца фантанчыкамі, боўтаецца на плыткаводзьдзі. I тут, з галоднага места за вастраколам, вылятае арда карлікаў у каптанох, мае прашчуры з разьніцкімі нажамі, бягуць, караскаюцца, сякуць зялёнае варволістае мяса кітоў. Голад, мор і разьня. Іхняя кроў цячэ ў маіх жылах, бруіода ўва мне іхні юр. Я хадзіў сярод іх па замёрзлай Ліфі, тамашні я, адменец, а наўкола пырскалі жывіцай шыплівыя вогнішчы. Я не азваўся да нікога — і да мяне ніхто.
Сабачы брэх прыбег да яго, змоўк, адбегся назад. Сабака майго ворага. А я толькі стаяў, пабледлы, маўклівы, нацкаваны. Terribilia meditan^. Нейкі цытрынавы камзол, служка фартуны, заўсьміхаўся над маім сполахам. Ці гэтага прагнеш, брэху іхніх
44Павозка завязлая ў пяску (франц.).
45Жах маючы на роздуме (лац.).
воплескаў? Самазванцы: пражыць іхнія жыцьці. Брат Бруса, Томас Фіцджэралд, шаўковісты рыцар, Пэркін Уорбэк, фальшывы насьледаік Ёрка ў беларужовых портках з шоўку, дзіва аднаднёвае, і Лэмбэрт Сімнэл са сьвітай паслугачоў і крамароў, пасудаік каранаваны. Усе — нашчадкі каралёў. Рай самазванцаў тады й цяпер. Ён ратаваў тапельцаў, а ты дрыжыш ад дварняковага цяўканьня. Але прыдворныя, што пацьвельвалі з Гвіда ў Ор-сан-Мікэле, былі ў сваім доме. У доме... Ня трэба нам тваё сярэднявечнае мудрагельства. Зрабіў бы ты як ён? Побач была б лодка, ратавальны буй. NatUrlich46, пакінутыя там для цябе. Зрабіў бы ці не? Чалавек, які ўтапіўся дзевяць дзён таму каля скалы Мэйдэн. Цяпер чакаюць яго, пакуль выплыве. Скажы праўду, выплюнь яе. Хацеў бы. Паспрабаваў бы. Кепска плаваю. Вада халодная мяккая. Калі я сунуў галаву ў місу з вадой у Клонгаўзе. Нічога ня бачу! Хто там за мною? Выймай хутчэй, хутчэй! Ці бачыш, як хутка з усіх бакоў насоўваецца прыліў, як хутка засьцілае пясчаную нізіну пад колер шалупіньня з какавы? Калі б пад нагамі была зямля. Я хачу, каб ягонае жыцьцё было ягоным жыцьцём, а маё было маім. Тапелец. Ягоныя людзкія вочы крычаць да мяне з жаху ягонай сьмерці. Я... Разам зь ім на дно... Я ня мог яе ўратаваць. Воды: горкая сьмерць: прапала.