Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Містэр Блюм сунуў свой нос. Хм. За. Хм. Пазуху свае камізэлысі. Мігдалам, ці што. He. Лімонам. Ды не, гэта ж мыла.
Ах, дарэчы, той крэм. Я так і чуў, што япгчэ нешта круціцца ў галаве. He зайшоў, і за мыла не заплаціў. He люблю хадзіць з пляшачкамі, як тая качарга сёньня ранкам. Хайнс мог бы ўжо аддаць мне тыя тры шылінгі. Можна ўпамянуць Мара, каб яму нагадаць. Хоць, калі ён дапаможа з той абвесткай. Два й дзевяць. Падумае цяпер пра мяне богведама што. Заглянуць заўтра. Колькі я вам вінаваты? Тры й дзевяць? Два й дзевяць, сэр. Ага. Другім разам можа ня даць у крэдыт. Гэтак яны й трацяць кліентаў. У корчмах тое самае. Чалавеку доўг нарос няма дзе запісваць, і ён бачком пачне пратупваць дарожку да іншай.
Вось гэты зь мінай шляхціча, што раней праходзіў. Адкуль яго прывеяла? Толькі што туды і ўжо назад. На вячэру дакладна ў час. Усё на ім як з-пад качалкі: няблага сабе пад’еўшы. Цяпер раскашуе ў натуры. Малітва падзякі пасьля вячэры, прайсьці пехатою мілю. Напэўна мае рахунак у банку, дзяржаўная пасада. Можна пайсьці за ім па пятках, зрабіць зь яго дурня, як зь мяне тыя газэтнікі сёньня. Чагосьці й з такога чалавек навучыцца. Бачыць сябе такімі, як іншыя нас бачаць. Абы толькі жанчыны не цьвялілі, а іншае нічога ня значыць. Можна такім чынам выведаць. Паспрабуй сам угадай, хто ён такі. ’’Таямнічы незнаёмец на пляжы”, узнагароджанае апавяданьне містэра Леапольда Блюма. Ганарар гінэя за калёнку. I яшчэ той на могілках у карычневым макінтошы. Хоць ягоны лёс панаціснуў яму мазалёў. У здаровых яны, здаецца, разыходзяцца. Сьвіст, кажуць, наклікае дождж. Дзесьці, пэўна, падае. У ’’Ормандзе” соль была вільготная. Цела адчувае зьмены надвор’я. У старой Бэты суставы ныюць. Матуля Шыптан прадказвала наконт караблёў што могуць у адно імкненьне наўкруг сьвету. He. Гэта на дождж. Каралеўская прадказальніца. I далёкія бугры як быццам падыйшлі бліжэй.
Хоўт. Маяк Бэйлі. Два, чатыры, шэсьць, восем, дзевяць. Глядзі. Ён павінен бліскаць, бо інакш падумаюць, што дом. Ратаўнікі. Грэйс Дарлінг. Людзі баяцца цемры. I сьветлячкі, раварысты, ім таксама час уключыць сьвятло. Лепш за ўсё сьвецяцца дыямэнты, каштоўныя камяні. Сьвятло нейк супакойвае. Нібыта нічога дрэннага ня здарыцца. Безумоўна, цяпер лепш, чымсьці ў
даўнія часы. На гасьцінцы. Кішкі табе выпусьцяць ні за што. Бываюць два віды, калі з кім сутыкнесься. Панурыя й ветлівыя. Прабачце! Ды няма чаго. Найлепшая пара, каб падаіць расьліны, адразу па зьмярканьні. Яшчэ кры.ху сьвятла. Чырвопыя прамяні самыя доўгія. Вясёлкавы Вэнс вучыў нас: чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы. А вунь і зорка. Вэнэра? Пакуль што цяжка сказаць. I другая, а калі тры, гэта ўжо лічыцца ноч. Ці тыя начныя аблокі былі там увесь час? Як карабель-прывід. He. Чакай. Можа, дрэвы. Аптычны падман. Міраж. Гэта краіна вечаровага сонца. Сонка самакіраваньня заходзіць на паўднёвым усходзе. Мой родны край, дабранач.
Раса выпадае. Мілая, табе шкодна сядзець на камні. Пойдуць белі. Ніколі не народзіш дзіцятка, хіба што яію будзе так моцнае, што само праб’е сабе дарогу. I сам магу ўхапіць гемарой. Учэпісты як летняя прастуда або ліпіай на вуснах. А япічэ горш, калі парэжасься паперкай або травінкай. Паціраньне сядзеньня. Хацелася б пабыць той скалой, на якоя яна сядзела. Ах, салодкая крышынка, ты нават ня ведаеш, як чароўна ты выглядала. Мне ўжо пачынаюць падабацца ў такім узросьце. Зялёныя. Клююць на ўсё, што ні закінеш. Думаю, яны толькі ў гэтым узросьце ліобяць сядзець, падціснуўшы ногі. Сёньня ў бібліятэцы: тыя дыплёмніцы. Шчасьлівыя крэслы пад імі. Але на гэта й вечар уплывае. Яны ўсе гэта адчуваюць. Растульваюцца як кветкі, ведаюць сваю гадзіну, сланечнікі, земляныя грушы, у бальных залях, жырандолі, ліхтары на алеях. Начная кветка ў Мата Дылана ў садзе, калі я пацалаваў яе ў плячо. Добра было б мець яе алейны партрэт на ўвесь рост з таго часу. Тады таксама быў чэрвень, калі я заляцаўся да яе. Год вяртаецца. Гісторыя паўтараецца. О горныя вяршыні, я зноўку з вамі. Жыцьцё й каханьне падарожнічаюць вакол вашага малога сьвету. А што цяпер? Сумна, безумоўна, што яна кульгавая, але трэба асьцерагацца, ня падаць адразу ў шкадаваньне. Яны на гэтым іграюць.
На Хоўце цяпер усё абціхла. I далёкія бугры як быццам. Там дзе мы. Рададэндраны. Можа быць, я й дурань. Яму перапалі сьлівы, а мне толькі косткі. Да такога дайшоў. А старое ўзвышша ўсяго гэтага нагледзелася. Зьмяняюцца імёны, і толькі таго. Закаханыя юм-юм.
Адчуваю, я змарыўся. Пайсьці ўжо? Ох, пачакай. Высмактала зь мяне ўсю мужчынскую сілу, нягодніца. Яна цалавала мяііе. Мая маладосьць. Ужо ня вернецца. Бывае толькі раз. I ў яе. Паехаць бы туды заўтра на цягніку. He. Вяртаньне гэта ня тое самае. Як дзіцяці другі раз у той самы дом. Хачу новага. Нічога
новага пад сонцам. Долфінс Барн, да запатрабаваньня. Ці ты нешчасьлівы ў сваім? Мой абрыдны, мой мілы. У Долфінс Барн гулялі ў шарады ў Лука Дойла. Мэт Дылан з чародкай сваіх дачок: Тайні, Эта, Флуі, Мэймі, Луі, Хэта. Быў восемдзесят сёмы. Год да нашага. Стары маёр, ня грэбаваў чарачкай. Цікава, што яна адзінае дзіця, і я таксама. Усё вяртаецца. Думаеш, што ўцёк, і налятаеш на самога сябе. Кружны шлях дадому аказваецца самым кароткім. I якраз тады, калі яна зь ім. Цыркавы конь па арэне кругамі. Мы адгадвалі Рыпа ван Вінкля. Рып — рыпеньне дзьвярэй у гасьцёўні. Ван — ванна ў іхнім доме. Вінкль — школьны вінкель. А потым я паказаў вяртаньне Рыпа ван Вінкля. Яна глядзела, усьпершыся локцямі на буфэт. Маўрытанскія вочы. Праспаў дваццаць гадоў у Соннай Пячоры. Усё зьмянілася. Пра яго забылі. Маладыя пастарэлі. Стрэльба паржавела ад расы.
Пыр. Што гэта тут лётае? Ластаўка? He, кажан. Падсьлепаваты, думае, што я дрэва. А шоху ў птушак няма? Мэтэмпсыхоз. Яны верылі, што ад гора можна абярнуцца ў дрэва. У ніцую вярбу. Пыр. Вунь паляцеў. Сьмешны малы валацужнік. Цікава, дзе ён пражывае. Тамака званіца. Падобна, што ў ёй. Вісіць уніз галавою й нюхае ўсе сьвятасьці. Відаць, звон успалохаў. Імша, здаецца, скончылася. Мне ўсё было чуваць. Маліся за нас. Ды маліся за нас. Ды маліся за нас. Паўтор, гэта добрая задума. Як у рэкляме. Купляй у нас. Ды купляй у нас. Так, у доме сьвятара сьвеціцца. За сьціплай вячэрай. Памятаю, я памыліўся ў ацэнцы, калі працаваў у Тома. Там дваццаць восем. У іх два дамы. У Габрыела Конрая брат вікары. Пыр. Зноў. Цікава, чаму яны вылазяць уночы, як мышы. Яны зь мяшанай пароды. Птушкі наагул скачуць, як мышы. Што іх пужае, сьвятло ці гук? Лепш не варушыцца. Усялякі інстынкт, як у той сасмяглай птушкі, каб напіцца, накідала каменьчыкаў у збанок. Падобны на чалавечка ў плашчы й з малюткімі ручкамі. Тоненькія костачкі. Амаль відаць, як мільгочуць, нейкім сінявата-белаватым. Колеры залежаць ад асьвятленьня. Напрыклад, паглядзі на сонца, але ня мружачыся, а як арол, а потым зірні на свой чаравік: убачыш жаўтлявую пляму. Хоча паставіць свой фірмовы знак на ўсім. Скажам, той кот сёньня на сходах. Нейкага тарфянабурага колеру. Кажуць, нібыта не бывае трохколерных. Няпраўда. У ’Тарадзкім Гербе” быў адзін, рыжы, чорны й белы, і на лобіку знак як літара эм. Скура пяцідзесяці колераў. Хоўт хвілю таму засьвяціўся як амэтыст. Маяк бліснуў. Вось як той мудрэц, як жа яго звалі, сваім запальным шклом. А часамі запальваюцца верасы. I не ад таго, што турыст кінс запалку. Дык ад чаго? Можа,
ад ветру сухія бадылі труцца адзін аб адзін і запальваюцца. Або разьбітая бутэлька ў кустох, яна на сонцы дзейнічае як запальнае шкло. Архімэд. Прыгадалася! Памяць яшчэ не зусім дрэнь.
Пыр. Хто ведае, чаго яны так бяз спыну лётаюць. За казюркамі? На мінулым тыдні пчала ўляцела ў пакой і дурылася са сваім ценем на столі. Можа, тая самая, што мяне ўкусіла, прыляцела наведаць. I птушкі таксама, ніколі не даведаесься, што яны там кажуць. Як наша цвырыканьне. А ён сказаў а яна сказала. Нэрвы якія трэба, каб ляцець цераз акіян і назад. Мноства гіне ў штормах, на тэлеграфных дратох. I ў матросаў жахотнае жыцьцё. Велічэзныя акіянскія параплавы пруць у начной цемры, рыкаюць як морскія каровы. Faugh a ballaghXQ. 3 дарогі, хай вас маланка спаліць. А іншыя караблікі, зь ветразем як хустачка да носа, шпурляе імі як сьмеццем на хвалях, калі толькі ашпарыць штормавым павева.м. А жанатыя, скажам. Гадамі не бываюць дома, бадзяюцца дзесьці на канцох зямлі. У яе няма канцоў, бо круглая. Жонка ў кожным порце, так пра іх кажуць. Незайздроснае ў яе жыцьцё, калі яна сабе не папускае, пакуль Джоні ня зьявіцца дахаты. Калі ён увогуле зьявіцца. Прапахлы ўсімі партовымі завулкамі. За што яны могуць ліобіць мора? А яны любяць. Паднялі якар і давай паплылі, а на шыі абразок або мэдальёнчык на шчасьце. Ну й што? А ў беднага таты быў тэфілім не як жа яны тое называлі вісела над дзьвярыма й трэба было датыкацца. Што вывела нас з Эгіпецкае зямлі ў до.м няволі. Штосьці ў іх ёсьць у тых усіх забабонах бо ня ведаепі вырушаючы ў дарогу якія небясьпекі. Ухапіўшыся за дошку або верхам на бэльцы, у надзьмуханай камізэльцы, змагаецца за сваё гаротнае жыцьцё, глытае салоную ваду, і гэткая ягоная апошняя выпіўка, перад тым як акулы закусяць. Цікаца, ці рыбы хварэюць на морскую хваробу?
А пазьней маеш цудоўны супакой, на небе ні хмарынкі, гладкая тонь, заміранасьць, а каманда й груз раздробленыя ўдрызг у жываце морскага валадара. 3 вышыні спаглядае месяц. He мая віна, старыя задавакі.
Апошняя, запозьненая ракета дабрачыннага кірмашу Майрас узьнялася ў неба ў пошуках сродкаў у фонд шпіталю Мэрсэра й, падаючы ўніз, рассыпалася гронкамі лілёвых зорачак, сярод якіх мілы ацела адна белая. Яны плылі па небе, падалі, гасьлі. Час зьмярканьня, час абдымкаў, час спатканьняў. Лістанош зь вечаровай поштай ішоў ад дому да дому, дзьверы яму адчыняліся на радаснае жыхаром двайное пагрукваньне, сьве-
10Дайдарогу (ірлян.).
тлячок ягонага ліхтарыка пабліскваў то тут, то там у кустоўі маладага ляўру. I ліхтарнік, падняўшы высока свой пальнік, запаліў ліхтар, што стаяў на Ліхі-тэрэс пасярод пяці маладых дрэвак. Усьцяж асьветленых экранаў вокнаў, усьцяж аднолькавых садкоў ляціць пранізьлівы й жалобны крык: Вячэрні Тэлеграф, падзвычайны выпуск! Вынікі скачак на Залаты Кубак! і зь дзьвярэй дому Дыгнама выбег хлопец, клічучы сьледам. Кажан з попіскамі насіўся то сюды, то туды. У далечы па пяскох скрадваўся шэры прыліў, брыняіочы. Хоўт клаўся спаць, умораны доўгім днём і юм-юм рададэндранамі (ён быў ужо старэча), і з прыемнасьцю адчуваў, як сьвежы вечаровы павеў кудлаціць і расчэсвае ягоную папаратнікавую ворсу. Ён залёг, але пакінуў адно чырвонае нядрэмнае вока, дыхаючы глыбока, паволі, у дрымоце і ў чуваньні ў той самы час. I наводдаль на водмелі Кіш рухомы маяк мігцеў і падміргваў містэру Блюму.