Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Тыя невыносныя вісусы-блізыпокі зноў усчалі сварку, Джэкі шпурнуў мяч у бок мора, і яны абодва памчалі за ім. Малыя малпяняты, надакучылі як горкая рэдзька. Хтосьці павінен прыглянуць за імі й добра іх адлупцаваць, каб ведалі сваё месца, абодва. A Сісі й Эда пачалі крычаць за імі, каб яны вярталіся, бо збаяліся, што на.хлыне прыліў і яны патопяцца.
— Джэкі! Томі!
А дзе там! I ў галаву таго ня бралі! Тады Сісі заявіла, што ўзяла іх з сабою самы апошні раз. Яна падхапілася й, аклікаючы іх далей, кінулася бегма па схіле, прабягаючы каля яго, адкідваючы валасы, кoлq)aм яны былі ніштаватыя, калі б толькі даўжэйшыя, але што б яна ў іх ні ўцірала, ня будзем тут таго называць, яны ні трохі не расьлі, бо такія ўжо былі, так што ёй засталося адно махнуць рукой на іх ды плюнуць. Яна бегла, пабусьлінаму цупаючы нагамі, ажно дзіва брала, як ёй спадніца ня лопала ў тым месцы, дзе звужвалася, зухаватая й порсткая штука была зь яе, з тае Сісі Кэфры, калі толькі згледзела зручную нагоду пафарсіць, а бегаць то яна ўмела, таму й ляцела вось так, каб ён мог убачыць, як задзіраецца падол яе ніжняй спадніцы й агаляюцца як мага ейныя касьцістыя хадулі. Было б вельмі дарэчы, калі б яна выпадкова-наўмысна чапіла нешта тымі высознымі гнутымі францускімі абцасамі, усё хоча выглядаць вышэйшай, ды акуратна ірымнула на зямлю. Tableau^ Вось быў бы чароўны абразок, мужчына мог бы паўзірацца.
Каралева анёлаў, каралева патрыярхаў, каралева прарокаў і ўсіх сьвятых, каралева найсьвяцейшага ружанца, маліліся яны, a потым айцец Конрай перадаў кадзільніцу каноніку О’Ханлану, і той, паклаўшы туды кадзідла, акадзіў Сьвятыя Дары, a Сісі Кэфры схапіла блізьнюкоў і ажно ёй рукі сьвярбелі, каб надаваць ім гарачых пстрычак па вушах, але яна не зрабіла таго, падумаўшы, што, можа, ён глядзіць, толькі тут яна дужа памылялася, бо Герта, нават не пазіраючы, бачыла, што ён ня зводзіў
4Карціна (франц.).
вачэй зь яе, а потым канонік О’Ханлан аддаў кадзільніцу назад айцу Конраю й стаў на калені, спаглядаючы ўгору на Сьвятыя Дары, і хор засьпяваў Tantum ergo5, а яна пачала пакалыхваць нагою ў такт музыкі, што ўзносілася й ападала, тантумэр госа крамэн тум. Тры шылінгі й адзінаццаць пэнсаў яна дала за гэтыя панчохі ў Спэрава на Джордж-стрыт, у аўторак, не, у панядзелак перад Вялікаднем, і не было ў іх ніякага браку, вось на што ён глядзеў, на празрыстыя, а не на тыя нішчымныя там ні цела ні лініі (ну й нахабніца!) ён жа меў вочы сьпераду галавы й сам мог разгледзець розьніцу.
Сісі падымалася ад мора з двума блізьнюкамі й зь мячом, у капелюшы набакір, і выглядала рыхтык бы плюндра, калі так валакла тых двох дзіцянят, марная блюзачка, купленая ўсяго паўмесяца таму, абвісала на ёй як ашмотак, а ззаду вытыркала ніжняя спадніца, абразок проста з карыкатурнага куточка. I вось Герта на міг зьняла свой капялюшык, каб паправіць валасы, і, кажу вам, болып прыгожай, больш зграбнай галоўкі, аколенай каштанавымі буклямі, вам нідзе не пабачыць на дзявочых плячох, малая сьвятлістая праява, слодыч якой амаль адбірае розум. Шмат дарог давялося б стаптаць, перш чым знайсьці другую такую галоўку з такімі валасамі. Яна амаль ухапіла той кароткі пробліск захапленьня, якім адказалі ёй ягоныя вочы, і ад гэтага затрымцелі ўсе яе выструненыя нэрвы. Яна надзела капялюш так, каб можна было назіраць з-пад яго, і стала хутчэй пакалыхваць ножкай у пантофліку з бліскучай спражкай, бо ажно дых у Герты заняло, калі яна перахапіла той выраз у ягоных вачох. Ён глядзеў на яе так, як вуж глядзіць на сваю ахвяру. Жаноцкі інстынкт падказаў ёй, што яна разбудзіла ў ім д’ябла, і пры гэтай думцы палымяная барвянасьць пачала падымацца ад яе шыі да чала, пакуль яе тварык не заірдзеўся пышнай ружай.
He магла гэтага не заўважыць Эда Бордман, бо яна ўвесь час касавурыла на Герту, з крывой усьмешкай, у акулярчыках, якія хутчэй падыходзяць старой дзеўцы, а сама рабіла выгляд, нібыта гушкае дзіця. Назойлівая як сьляпіца, такая яна была й будзе, вось чаму ніхто ня мог зь ёю зжыцца, бо яна заўсёды совала нос не ў свае справы. I яна сказала Герце:
— Дам грош за твае думкі.
— Што? — азвалася Герта з усьмешкай, падкрэсьленай бельлю зубоў. — Я толькі падумала, што ўжо пазнавата.
Бо карцела ёй ня ў змогу, каб яны забралі тых засмарканых блізьнятаў, а зь імі й тое дзіцяня, дахаты на ліхое-благое, таму
5Tantum ergo sacramentum: Вось вялікая тайна (лац.).
яна й ветліва намякнула, што ўжо пазнавата. I калі Сісі падыйшла да іх, Эда запыталася ў яе, каторая гадзіна, а міс Сіс, якая па слова ў кішэню ня лазіць, адказала, што лопнула спружына і увесь час без трыццаці палавіна. Але Эда абавязкова хацела ведаць, бо ім сказалі вярнуцца раней.
— Тады пачакай, — сказала Сісі, — я пабягу запытаюся ў свайго дзядзькі Пётры вунь там на градках, колькі на ягонай цыбуліне.
I яна накіравалася да яго, а калі ён згледзеў, як яна падыходзіць, то Герта заўважыла, што ён выняў руку з кішэні, занэрваваўся й пачаў забаўляцца гадзіньнікавым ланцужком, спаглядаючы на касьцёл. Несумненна, у яго была парыўная натура, але Герта цяпер заўважыла, што ён мог і валодаць сабою ў надзвычайнай ступені. Толькі што ён быў зачараваны яе прыгажосьцю, вачэй зь яе ня зводзіў, а зараз, умомант, стаўся паважным джэнтльмэнам, і кожная рысачка ягонай вытанчанай фігуры выказвала валоданьне сабою.
Сісі папрасіла прабачыць ёй, і ці будзе ён так ветлівы сказаць ёй калі ласка дакладную гадзіну, і Гэрта бачыла, як ён вымае гадзіньнік, прыкладае яго да вуха, потым падымае вочы й, кашлянуўшы, кажа, што яму вельмі прыкра, бо гадзіньнік у яго спыніўся, але ён мяркуе, што ўжо па восьмай, бо сонца зайшло. Ягоны голас адзначаўся культурнай інтанацыяй, разьмеранасьцю акцэнтаў, але ўсё ж чуваць было ў ім нейкае трымценьне пры мякчэйшых гуках. Сісі сказала дзякуй і, вярнуўшыся назад, высалапіла ім язык і паведаміла, дзядзька кажа, ягоная цыбуліна трохі заляжалася.
Потым яны засьпявалі другі верш з Tantum ergo й канонік О’Ханлан зноў устаў і акадзіў Сьвятыя Дары й стаў на калені, і сказаў айцу Конраю, што ад аднае са сьвечак могуць заняцца кветкі, і айцец Конрай узьняўся й паправіў іх, і яна бачыла, як той джэнтльмэн накручвае гадзіньнік і прыслухоўваецца, ці йдзе, і яна зноў пачала пакалыхваць ножкай у такт музыкі. Зьмяркалася, але яму далей было відаць, і ён глядзеў увесь час, пакуль накручваў гадзіньнік, ці што там ён зь ім рабіў, а пасьля схаваў яго назад і зноў сунуў рукі ў кішэні. Яна адчула нешта асаблівае, што ахапіла ўсё цела, казыткі на галаве, раздражнёнасьць скуры пад гарсэтам, і яна ведала, што ў яе пачынаецца, бо апошнім разам гэта было таксама, калі яна прыстрыгла валасы ў маладзік. Ягоныя цёмныя вочы зноў прыкаваліся да яе, упіваючыся ў абрысы яе фігуры, пакланяючыся багіні ў сьвятыні ейнага цела, літаральна так. Калі ўвогуле позірк мужчыны ў змозе выказаць палымянае й непрыхаванае
абагаўленьне, дык цяпер яно было выпісанае на абліччы таго чалавека. Гэта перад табою пакланяіоцца, Гертруда МакДаўэл, і ты гэта ведаеш.
Эда зьбіралася йсьці, даўно ўжо была ёй пара, і Герта адзначыла, што яе маленькі намёк займеў пажаданы вынік, бо па пляжы трэба было прайсьці ладііы кавалак да таго месца, дзе можна падняцца з возікам, a Сісі зьняла з блізьшокоў шапачкі й пачала прыгладжваць ім валасы, вядома, каб самой выглядаць болыл вабна, а канонік О’Ханлан устаў, рыза адтапырылася каля патыліцы, і айцец Конрай падаў яму лісток з тэкстам і ён пачаў чытаць Рапет de ccelo preestitisti еі^, а Эда й Сісі гаманілі ўвесь час пра час і чапляліся да яе з пытаньнямі, але Герта здолела адплаціць ім той жа манэтай і адказала са зьнішчальнай ветлівасьцю, калі Эда запыталася, ці не разьбіў ёй сэрца яе ўлюбёны хлопец, кінуўшы яе ў самоце. Герта страпянулася, усё роўна што ад вострага болю. Яе вочы бліснулі халоднай маланкай, выказваючы невымерную пагарду. 0 так, гэта балела, гэта рэзала па жывому, бо Эда, тая хіірая кошка, засвоіла манэру гаварыць зь нявіннай мінай такія рэчы, пра якія ведала, што яны будуць раніць глыбока. Вусны Герты тут жа растуліліся, словы былі напагатове, але яна ня здолела вымавіць іх, бо даўкі камяк падступіў да яе горла, гнуткага, ідэальнага горла, дасканаласьць ліній якога захапіла б кожнага мастака. Ён нават не здагадваўся, як моцна япа кахала яго. Лёгкадумны спакусьнік, зьменлівы, як увесь ягоны пол, ён ніколі ня зможа зразумець, колькі значыць дая яе, і на імгненьне блакіт яе вачэй зацьмянілі пякучыя сьлёзы. А яны пранізвалі яе сваімі бязьлітаснымі позіркамі, і яна, учыніўшы мужную намогу, знарок дзеля іх, кінула прыхільны пагляд на свайго новага васала.
— О, — маланкава адбіла ўдар Герта, сьмеючыся й горда трымаючы галоўку. — Год жа маем высакосны, я й сама магу выбіраць, каму кінуць вянок.
Яе словы прагучалі чыстым крышталем, мэлядычна, як туркатаньне ляснога голуба, але прытым і працялі папярэднюю моўкнасьць ледавітай нотай. Штосьці было ў гэтым маладым голасе, што даводзіла да ведама: яна ня цацка, якой можна адволі забаўляцца. А містэра Рэгі зь ягонай хвальбой і з тым мізэрным капітальчыкам яна б папросту адсунула ножкай, як сьмецьце з дарогі, і думкі ломанай яму б больш не прысьвяціла, і тую ягоную дурнаватую паштоўку разарвала б на дробныя кавалачкі. А калі б ён яшчэ калі-колечы асьмеліўся, яна б яго
6Хлеб нябесны Ты даў нам
зьмерала такім позіркам, з такой пагардай, што ён бы абамлеў на месцы. Фізіяномія ў міс драбіпоты Эды выцягнулася ладным памерам, азмрочылася чорнай хмарай, і Герта бачыла навылёт, што яна ажно кіпіць ад лютасьці, хоць і выгляду не падае, тая малюткая сучачка, бо выпушчаная страла лучыла ў адпаведнае месца, у яе нікчэмную зайздрасьць, а яны ж абедзьве добра ведалі, што яе гэткія рэчы не краналі ні крышачку, яна прабывала ў зусім іншай сфэры, і хто-нехта гэта добра ведаў і бачыў, так што ім даўно ўжо час зарубіць гэта сабе на носе.
Эда ўклала малютку ў возіку, рыхтуючыся йсьці, Сісі пазьбірала лапаткі, вядзерца, мячык, і была ўжо зусім пара, малодшаму Бордману зрэба было спаткі, і Сісі таксама яму сказала, што недзе тут ходзе Білі Жмуроня, так што малечы ўжо час люлі-люлі, але малютка выглядаў такім ясачкай, так радасна зіркаў сваімі вачаняткамі і ўсьміхаўся, што Сісі не стрымалася й дзеля пацехі паказытала яго ў мілюткі пульхнюткі пузік, а ён, не папрасіўшы дазволу, тгераслаў гарачую падзяку проста на новенькі нагруднічак.