Уліс
Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
Сісі Кэфры сьвіснула па-хлапечаму, быццам на футбольнай пляцоўцы, каб толькі яшчэ раз пусьціць пыл сваімі незвычайнымі здольнасьцямі, і закрычала:
— Герта, Герта! Мы йдзем, хадзі ўжо! Мы яшчэ адтуль, з гары паглядзім!
У Герты мільганула думка, нешта з тых хітрыкаў сярод закаханых. Яна сунула пальцы ў нагрудную кішэньку, выняла жмуток напарфумаванай ваты й памахала ёю, як бы ў адказ, вядома, ня зводзячы зь яго вачэй, і потым сунула яе назад. Хоць, можа, і задалёка, каб. Яна ўзьнялася. Дык гэта разьвітаньне? He. Ёй трэба йсьці, але яны зноў спаткаюцца, тут, а да тае хвілі яна будзе марыць аб тым, марыць заўтра аб тым, што ёй прысьнілася наконадні. Яна выпрасталася на ўвесь рост. Іхнія душы зьліліся ў апошнім доўгім паглядзе, і ягоныя вочы, поўныя дзівоснага бляску, праніклі ў глыбішо ейнага сэрца, і, быццам зачараваныя, не маглі адарвацца ад яе тварыку, далікатнага як краска. Яна пераслала яму бледную ўсьмешку, салодкую і ўсёдаравальную ўсьмешку, што межавала амаль са сьлязьмі, і яны рассталіся.
Паволі, не азіраючыся, яна йшла па няроўным пляжы да Сісі, да Эды, да Джэкі й Томі Кэфры, да маленькага Бордмана. Ужо добра сьцямнелася, а на пляжы трапляліся камяні, аскялёпкі дрэва й асьлізлыя водарасьці. Яна йшла зь нейкай спакойнай годнасьцю, характэрнай ёй заўсёды, аднак асьцярожна й дужа паволі, бо... бо Герта МакДаўэл была...
Пантофлікі ціснуць? He. Яна кульгавая! О!
Містэр Блюм глядзеў, як яна аддаляецца, накульгваючы. Бедачына! Дык вось чаму яна засталася, калі іншыя памчаліся. Я так і думаў, што тут нешта ня тое, па ейным выглядзе. Пакінутая красуня. Калецтва ў дзесяць разоў горшае, калі ў жанчыны. Затое робіць іх больш абыходлівымі. Добра, што яшчэ ня ведаў, калі яна адчыніла тую сваю выставу. Ды ўсё роўна, агністая д’ябліца. He пярэчыў бы. Цікавіна, усё роўна што з манашкай, або мурынкай, або калі яна ў акулярах. Тая касавокая, дарэчы, вельмі далікатная. Пэўна, пэрыяд блізка, гэта іх падшпільвае. Так моцна мне сёньня баліць галава. А дзе я падзеў той ліст? Тут, усё ў парадку. Усялякія шалёныя хоцькі. Палізаць манэтку. Тая манаіпка ў манастыры Транквіла казала, што ў іх там адно дзяўчо любіць попах нафты. У старых цнатлівак, мяркую, адно здурэньне пад канец. Сястра, як жа яе? A колькі жанчын у Дубліне сёння тое мае? Марта, гэтая. Нешта такое ў паветры. Месяц уплывае. Дык чаму мэнструацыя не ва ўсіх жанчын у адну пору, квадры месяца ж тыя самыя? Пэўна, залежыць яшчэ ад таго, калі нарадзіліся. А можа, усе пачынаюць адначасова, а потым выпадаюць з раскладу. У Молі й Мілі часамі супадае. Як бы яно ні было, я пакарыстаўся нагодай. Вельмі рады, што не рабіў зранку ў лазьні над яе дурнаватым я цябе пакараю лістом. Адшкадаваньне за той трамвай раніцай. Той доўбень МакКой прычапіўся са сваім пустазьвягам. А гэта ягоная жонка кантракт у правінцыі валіза, голасам можа кішкі выварочваць. Удзячны за вашу малую паслугу. I нядорага. На першае запатрабаваньне. Таму што ім самім хочацца. Прыроджаная патрэба. Цэлымі чародкамі пырхаюць штовечар з кантораў. Лепш устрымоўвацца. Калі за імі ня бегаеш, самі лезуць. Бяры пакуль цёплыя. Шкада, што самі сябе ня бачаць. Мроі аб добра начыненай панчошцы. Дзе тое было? Ну, так. Мутаскопныя абразкі на Кэйпл-стрыт: толькі для мужчынаў. Што падгледзеў Том. Капялюх Уіла й як зь ім забаўляліся дзяўчаты. Іх сапраўды здымаюць у такім выглядзе ці гэта толькі штучка? Lingerie9 прыдае эфэкту. Ягоныя рукі лашчылі
9Бялізна (франц.).
буйныя кшталгы пад лёгкім дэзабілье. Гэта іх саміх пабуджае. Я чыстая, хадзі й запэцкай мяне. Любяць выстройваць адпа адну перад ахвярай. Мілі захопленая новай блюзкай Молі. На пачатак. Усё апране, каб потым усё зьняць. Молі. Таму я купіў ёй фіялетавыя падвязкі. Ды й мы: які ў яго галыптук, прыгожыя шкарпэткі й нагавіцы з манкетамі. Таго першага вечару ён прыйіпоў да нас у новых гетрах. Квяцістая кашуля й на кудзерах што там? вянок. Кажуць, калі жаігчына губіць шпільку губіць аднаго паклоньніка. Прышпільваюць. Ах, Мэры майткі на шпільцы насіла. Выстраілася для кагосьці да апошняга гапліка. Той іхні поваб у многім за кошт моды. Як толькі раскусяць сакрэт, яна зьмяняецца. А на Ўсходзе ня так: Марыя, Марта, тады так, цяпер так. Аніякія сур’ёзныя прапановы не адхіляюцца. Яна зусім не сьпяшалася. Сьпяшаюцца толькі на спатканьне. Занішто не забудуцца. Відаць, так сабе выйіпла, пашукаць шчасьця. Усе яны вераць у выпадковасьць, такая ў іх натура. А тыя ўсё яе хацелі даняць нейкім колкім слоўкам. Школьныя сябровачкі ходзяць, абняўпіыся ці ручка ў ручку, цалуюцца й нашэтваюць сабе ўсялякую лухту пад страшным сакрэтам дзе-небудзь у манастырскім садочку. Манашкі ў напручаных прыіппільках, тварыкі выпаласканыя дабяла, трасуць сваімі ружанцамі й злуюцца, чаго ім не дазволена. Калючы дрот. Будзь спакойная й nimbi мне. А я табе. Напішаш, праўда? Молі й Джозі Паўэл. Пакуль ня знойдзе сабе, а тады добра, што бачацца хоць раз у год. Tableau! О Госпадзе, вы гляньце, хто гэта такі! Як ты там маесься? Што з табой было ўвесь той час? Цалуюцца я так цешуся цалуюцца што цябе сустрэла. I ніцуюць адна адну зрокам, шукаюць агрэхаў у выглядзе. Выглядаеш надзвычайна. Сястрьпіыя душы вышчарылі адна на адну зубы ва ўсьмешцы. Ага, а колькі тых зубоў у цябе яшчэ засталося? Дробку солі адна адной пашкадуе.
Ах!
Калі на іх тое находзіць, яны робяцца д’ябліцамі. Змрочны д’ябальскі выгляд. Молі кажа, тады любая дробная рэч здаецца вагою з тону. Або пачухай мяііе ў пяткі. Во, вось так! Ах, як цудоўна! Са мною такое таксама бывае. Прыемны адпачынак свайго роду. Цікава, ці ня шкодна быць зь імі ў тую пору. 3 аднаго боку, бясьпечна. Пры іх малако скісае, лопаюцца струны скрыпак. Дзесьці яшчэ чытаў, кветаі ў агародчыку вянуцьКажуць, калі ўбачыш жанчыну з завялай кветкай, яна какетка. Усе яны. Здаецца, яна заўважыла, што я. Калі на гэта маеш ахвоту, амаль заўсёды знойдзецца аказія. Спадабаўся я ёй, ці што? Яны глядзяць, як апрануты. Заўсёды распазнаюць залётніка: па каў-
нерыку, па манкетах. Дарэчы, у пеўняў тое самае, і ў львоў ды аленяў. А іншым разам ім падабаецца, калі гальштук ці яшчэ штосьці не ў парадку. Нагавіцы? А калі б я ў той момант, калі я? Ды не. Трэба далікатна. Ня любяць, калі груба й напорыста. Пацалунак у поцемках і вечны сакрэт. Штосьці ўва мне ўбачыла. Цікава, што? Лепшы ўжо я чымсьці нейкі вершаплёт з нашмараванай тлушчам чупрынай і з прыклееным кучарком над правым сьлетіяком. Дзеля дапамогі джэнтльмэну ў літаратурных. У маім узросьце ўжо трэба пільнаваць свайго выгляду. Профілем да яе я не паварочваўся. Хоць тут ніколі не ўгадаеш. Прыгожанькія выходзяць за вырадаў. Пачвара й прыгажуня. Прытым, я ўжо не зусім, калі Молі. Зьняла капяліош паказаць валасы. 3 шырокімі крыламі, такія купляюць, каб схаваць твар, калі спаткае каго знаёмага, апусьціць галаву, або пачне нюхаць букецік ну й пах. Пах валасоў у час маркітаньня. Вычаскі Молі я прадаў за дзесяць шылінгаў, калі мы бедавалі на Холіс-стрыт. A што тут такога? Або, дапусьцім, ён ёй дасьць ірошы. Чаму не? Адны забабоны. Яна вартая дзесяць, і пятнаццаць, і фунт. Га? Думаю, вартая. A то ўсё задарма. Почырк нахабны. Місіс Мэрыян. Ці я не забыў напісаць адрас на лісьце, бо, можа, як з той паштоўкай, што пасылаў Фліну? А аднаго разу пайшоў да Дрымі бяз галыптука. Молі закапылілася на мяне й я зусім раскіс. He, я памятаю. Рычы Гулдынг. Ён не такі. Усё разважыць. Дзіўна, мой гадзіньнік спыніўся а палове пятай. Пыл. Прачышчваюць яго алівай з акулавай пячонкі, я й сам мог бы. Таньней. Можа, гэта й той самы момант, калі ён зь ёю?
Так, ён быў зь ёю. У ёй. Яна зь ім. Зрабілі.
Ах!
Містэр Блюм паволі паправіў сабе мокры падол кашулі. Божа мой, тая кульгавая чартоўка. Робіцца ліпка й холадна. Наступства ня вельмі прыемнае. Ды што зробіш, нейк жа трэба разладавацца. Іх гэта не бянтэжыць. Магчыма, што нават лесьціць. Вяртаецца дахаты, да булачкі з малачком, перад сном згаворыць пацер зь дзіцянятамі. Што, не такія яны? Убачыш яе, якая яна ёсьць, і ўсё папсуецца. Патрэбна дэкарацыя, касьцюм і грым, поза, музыка. I ймя важнае. Амуры акторак. Нэл Гуін, місіс Брэйсгердл, Мод Брэнскам. Заслона ўгору. Месячная срэбная яснота. Выступае дзявоцкасьць з задуменным улоньнем. Каханая, дай вусны мне салодкія. Але ўсё ж адчуваю. Надае сілы чалавеку. У тым увесь сакрэт. Добра, што я сабе аблягчыў, выйшаўшы ад Дыгнама. Усё той сідр. Іначай ня выйшла б. A пасьля таго хочацца засьпяваць. Lacaus esant taratara. Дапусьцім, я б загаварыў да яе. Ды пра што? Кепская ідэя, калі ня ведаеш,
чым скончыць размову. Паставіш пытаньне, яны табе іншае. Добры выхад, калі бачыш, што запыкаўся. Вядома, цудоўна, калі ты ёй: добры вечар, і бачыш, яна табе таксама йдзе насустрач: добры вечар. Ох, але калі прыгадаю той вечар, калі я ледзь не загаварыў зь місіс Клінч на Апіевай дарозе, узяўшы яе за. Жах! А другога вечару шлюха на Мід-стрыт. Прымусіў яе гаварыць усялякае брыдкаслоўе. Яна перакручвала, а як жа. Мой сракс, казала. Рэдка трапіцца, якая б. Ого! Гэта, пэўна, для іх страшна, пакуль не загартуюцца, калі яны прыстаюць да каго, а той ніякай увагі. Пацалавала маю руку, калі я даў ёй лішнія два шылінгі. Папугаі. Націсьнеш кнопку й птушка зацвыркае. Але лепш бы яна не называла мяне сэр. А якія ў яе вусны ў цемры, ох! Жанаты мужчына са свабоднай дзяўчынай. Вось што ім найбольш даспадобы. Забраць мужчыну ад іншай. Або хоць паслухаць пра такое. Са мною йначай. Я не зьвязаўся б з жонкай іншага тыпа. Аб’едкі з чужой талеркі. Як той тып сёньня ў Бэртана, пляваўся неперажаванымі храсткамі. А прэзэрватыў усё япічэ ў маім кашальку. Прычына паловы праблемаў. Але калісьці можа надарыцца, праўда? Уваходзіш. Усё падрыхтаванае. Я задрамала. Што? Найгоршы самы пачатак. A як імгненна зьмяняіоцца, калі хто не пад іхні густ. Пытаюць, a вы любіце грыбы, я калісьці ведала такога, што. Або, як вы думаеце, што хацеў сказаць нехта там, калі раптам раздумаў і перастаў. А калі ты ўсур’ёз, дык так і кажы: я хачу, або нешта такое. Калі ўжо пастанавіў. I яна. Нібыта зьняваж яе. А потым загладзь. Прыкінься, нібыта чагосьці страшэнна хочаш, а потым адмоўся нібыта дзеля яе. Гэта ім лесьціць. Яна напэўна думае пра кагосьці іншага ўвесь гэты час. Ды што? Думае, калі ўжо навучылася думаць, раз пра таго, раз пра іншага. Першы пацалунак усё вырашае. Знамянальны момант. Нейкая спружынка расьціскаецца. Адразу млеюць, па вачох відаць, хоць і стараюцца трымацца. Першае ўражаньне не параўнаеш ні з чым. Памятаецца да скону. У Молі, калі яе паручнік Малві пацалаваў за садамі, пад Маўрытанскім мурам. Пятнаццаць, як мне казала. Але грудзі ўжо былі поўныя. А потым заснула. Пасьля абеду ў Глэнкры, калі ехалі дадому каля гары Фэзэрбэд. Скрыгатала зубамі ў сьне. Лорд-мэр таксама меў на яе вока. Апаплектык.