Уліс
Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
чонай, калі на ёй ёсьць штосьці сіняе, бо ў той дзень калі яна апранула зялёнае дык выйшла на няшчасьце бо бацька прымусіў яго сядзець дома займацца дзеля тае ўзнагароды і таму што яна падумала можа быць сёньня ён усё-ткі выйдзе бо калі яна апраналася яна ледзь не надзела тыя старыя навыварат а гэта якраз на шчасьце й на сустрэчу закаханых калі ты надзенеш навыварат або калі стужкі разьвяжуцца значыць ён пра цябе падумаў адно каб дзень ня быў пятніцай.
Ды аднак жа! Аднак жа! Тая напружанасьць у ейных рысах! Як быццам іх разьядае неадступны смутак. Усю яе душу відаць у ейных вачох, і, здаецца, яна аддала б усё на сьвеце, каб апынуцца цяпер у інтымнай утульнасьці свайго пакойчыку й, даўшы волю сьлёзам, папусьціць зацугляным пачуцьцям і добра выплакацца. Але каб не занадга, таму што яна зразумела перад люстрам як трэба плакаць прыгожа. I люстра сказала, ты, Герта, павабная. Кволае вечаровае сьвятло праліваецца на яе тварык, невыказна сумны й задумёны. Дарэмна тужыць Герта МакДаўэл. Так, яна з самога пачатку ведала, што яе мары пра замужжа ня збудуцца, і не зазвоняць вясельныя звалы для місіс Рэгі Ўайлі, К. Т. Д. (таму што місіс Уайлі будзе тая, зь якою ажэніцца старэйшы брат), і ў сьвецкай хроніцы ня зьяўляцца радкі пра тое, што місіс Гертруда Ўайлі была ў раскошным туалеце шэрага адценьня з дарагой футравай аправай зь сіняга ліса. Ён замалады, каб зразумець. Ен наўрад ці здолыіы верыць у каханьне, гэта жаночая доля. Таго даўняга вечару, на забаве ў Стора (ён яшчэ тады хадзіў у кароткіх штоніках), калі яны апынуліся самі, ён крадком абняў яе талію, і яна ўся пабялела як крэйда. Дзіўна асіплым голасам ён назваў яе маліоткай і хутка, мімалётам, пацалаваў (яе першы пацалунак!), але выйшла толькі ў сам кончык носа, і сьпешліва выйшаў з пакою, кінуўшы нейкую заўвагу наконт асьвяжальных напояў. Нейкі запальчывец! Сіла характару ніколі не была моцным бокам Рэгі Ўайлі, a той, хто запаланіў бы й скарыў Герту МакДаўэл, безумоўна, павінен быць сапраўдным мужчынам. Але чакаць, усё чакаць, пакуль папросяць твае рукі, а тут якраз год быў высакосны, які, глядзі, неўзабаве мінецца. He, яе ідэал каханага — не чароўны прынц, які ўскладае ля ейных ступняў цудоўны й рэдкі дарунак свайго каханьня, але хутчэй мужчына загартаваны, непарупшы й моцны, якому не пашчасьціла сустрэць свой ідэал, можа быць, ягоныя скроні прыпарушыла сівізна, і ён зразумеў бы яе, укрыў бы ў сваіх апякунчых абдымках, прыцягнуў бы яе да сябе ўсёй сілай сваёй глыбока страснай натуры й зьліўся б зь ёю ў несканчона доўтім пацалунку. Гэта было б нешта нябеснае. Вось
пра каго яна мроіць ў гэты лагодны летні вечар. Усім сваім сэрцам яна прагне стаць ягонай адзінай, запілюбёнай яму на долю й нядолю, на нямогласьць і на здароўе, пакуль не разлучыць нас сьмерць, ад сёньня да скону дзён.
I калі Эда Бордман была з малым Томі за возікам, яна раздумвала пра тое, ці прыйдзе той дзень, калі яна зможа назваць сябе ягонай будучай жоначкай. А тады ўжо хай яны пляткараць пра яе ажно да зьнямогі, і Бэрта Сапл, і Эда, якая так зласьлівіць, таму што ёй у лістападзе стукне ўжо дваццаць два. Яна б клапацілася пра яго, стварыла б яму ўсе магчымыя выгоды, бо Герта была па-жаноцку мудрая й ведала, што кожны мужчына любіць хатнюю ўтульнасьць. Яе аладкі, парумянелыя да залацістакарычневай барвы, і пудынг каралевы Анны, на смак і пах як сьвежая сьмятана, выклікалі шумныя пахвалы, таму што ў яе была лёгкая рука запальваць агонь, значыць, засыпаеш тонкую муку з сухімі дрожджамі й круціш ўвесь час у адзін бок, потым малако й цукар й добра ўзьбітыя бялкі хоць калі даходзіла да ежы ёй было няёмка пры людзях і думала як шкада што нельга харчавацца чымсьці паэтычным фіялкамі або ружамі ды яна б прыгожа абставіла іхнюю гасыдёўню там былі б усялякія карціны гравюры й фатаграфія сабачкі Гарыоўна дзядулі Гілтрапа ён быў амаль як чалавек здавалася б возьме й загаворыць і на фатэлях узорыстыя паркалёвыя чахлы й срэбны тостар якія бываюць у багатых дамох яна бачыла такі на распродажы ў Клэры. Ён будзе высокі, шыракаплечы (яна заўсёды марыла, каб муж быў высокі), зь белазубай усьмешкай пад прыгожа прыстрыжанымі вусамі, і яны паедуць на кантынэнт, каб там правесьці свой мядовы месяц (тры хмяльныя тыдні!), а пасьля, калі яны абсталююць сабе ўтульнае гнязьдзечка, гэткі малюткі міліоткі домік, дык кожнае раніцы будуць сьнедаць супольна, гэта будзе просты, але беззаганна пададзены сьняданак, і толькі яны самі абое, і выходзячы на службу ён моцна абніме сваю мілую жоначку й на хвіліну загляне ў тонь яе вачэй.
Эда Бордман спыталася ў Томі Кэфры, ці ён ужо ўсё зрабіў, ён сказаў так, тады яна зашпіліла яму штонікі й сказала, каб ён бег гуляць з Джэкі, толькі хай яны абодва будуць цяпер слухмянымі й ня б’юцца. Але Томі сказаў, што хоча мячык, а Эда адказала нельга, мячыкам забаўляецца маленькі й калі ў яго забраць, зараз пачнуцца гучнасьпевы, але Томі сказаў не, гэта ягоны мячык, і ён хоча свой мячык, і тупнуў ножкай. Гляньце на яго! Ну й характар! Так, ён ужо быў мужчынам, гэты малюткі Томі, ледзь вылезшы зь пялёнак. Але Эда адказала яму не, не
дый не, і няхай ён перастане, і сказала Сісі, каб тая яму не ўступала.
— А ты мне не сястра, — сказаў неслух Томі. — Я хачу мой мячык.
I тут Сісі Кэфры сказала малечы Бордману лянь сюды, лянь на мой пальчык, а сама хуткім рухам выхапіла мяч і пакаціла яго па пяску, і Томі, дабіўшыся перамогі, кінуўся за ім з усіх ног.
— Усё дзеля спакойнага жыцьця, — засьмяялася Сісі.
I яна паказытала крышынцы пульхныя шчочкі, каб ён хутчэй забыўся, і давай зь ім гуляць у сарока-варона кашку варыла, таму дала, і таму дала, і таму дала, а самаму маленькаму нічога не пакінула й пырр паляцела. Але тут Эда пеканула яе асою, што вось так ён і заўсёды чвэрыць, бо ўсе яму патураюць.
— Вось яшчэ пабачыце, — паабяцала яна, — я яму яшчэ сыпану ў адно месца, не скажу тут якое.
— У пупудупу, — весела расьсьмяялася Сісі.
Герта МакДаўэл апусьціла галаву й густа пачырванела, падумаўшы, што Сісі ўжывае недапушчальныя паненцы выразы, якія яна сама не ўжыла б ні за што на сьвеце, лепш бы згарэла ад сораму, а Эда Бордман сказала, што той джэнтльмэн поблізу напэўна ўсё чуў. Але Сіс гэта не кранула ні на ёту.
— Ну й хай сабе! — усклікнула яна, дзёрзка трасянуўшы галоўкай і гарэзьліва зморшчыўшы носік. — Можна заадно й яму па тым самым месцы, у мяне гэта хутка.
Шалёная Сіс з мурынскімі кудзеркамі. Часам зь ёю нарагочасься да ўмору. Прыкладам, скажа, ты папі гарбаты, а я сады з вокам, або калі намалюе чырвоным на сваіх пазногцях, на адным збанок, на другім мужчынскую фізіяномію, усе лопаюць, або калі ёй захочацца ў адно месца, яна кажа, мне трэба нанесьці візыт міс Сцыс. Вось такая яна, Сцысі. Вой, а ці ж можна забыць той вечар, калі яна надзела на сябе бацькавы гарнітур і капялюх, падмалявала паленым коркам вусы й з цыгарэткай пайпіла шпацыраваць па Трайтанвіл-роўд! У жартах ніхто ёй не дакажа. Але пры ўсім гэтым — сама шчырасьць, адно з самых мужных і верных сэрцаў, якія Бог стварыў, нічога з тых двухаблічных стварэньняў, што занадга далікатныя для чыстасардэчнасьці.
I тут у паветры загучалі сьпевы й арганны гімн. Гэта дзейсьніліся ружанец, казаньне й пасьвячэньне Сьвятых Дароў у прытулку цьвярозасьці для мужчынаў, якім кіраваў місыянэр, правялебны Джон Х’юз, Т. I. Яны там сабраліся супольна, не зважаючы на розьніцы грамадзкага сгану (і гэта было надзвычай павучальнае гледзішча), у той сьціплай сьвятыні на беразе
хваляў, вынесеныя бурамі гэтага сьвету, і прыпадалі да ступняў Прачыстай, чыталі малітву Божай Маці Лярэцкай, благаючы ейнага заступніцтва тымі спрадвечнымі, так знаёмымі словамі, сьвятая Марыя, сьвятая й прачыстая дзева. Якім жа смуткам адгукаліся тыя малітвы ў вушах Герты! Калі б толькі яе бацька вырваўся з кіпцюроў зялёнага зьмея, з дапамогай урачыстага абяцаньня або тых парашкоў, пра якія пісалі ў ’’Пірсанс Уіклі”, што яны вылечваюць ад п’янага насланьня, яна б езьдзіла цяпер уласнай карэтай, ня горш за кожную іншую. Яна паўтарала сабе гэта раз-пораз і без упыну, седзячы ў глыбокім задуменьні ля прыгаслага камінка, не запальваючы лямпы, бо не цярпела двайнога сьвятла, або мройна раздумваючы цэлымі гадзінамі, спаглядаючы з ваконца на тое, як дождж цубаніць у паржавелы бак на сьмецьце. Але той гідкі вывар, што зруйнаваў такое мноства дамоў і сем’яў, кінуў цень і на яе дзіцячыя гады. На жаль, ёй нават давялося быць сьведкай буянства, чыненага ад нестрыманасьці, і бачыць, як яе ўласны бацька, апантаны загубнымі парамі, зусім забываў сябе, бо Герта цьвёрда ведала адно: калі мужчына кранае жанчыну сваёй рукой іначай, чымсьці з дабрынёй і лагодай, ён варты званьня самага нізкага нягодніка.
Галасы працягвалі сьпевы мальбы да Дзевы ўсёмагутнай, да Дзевы міласэрнай. А Герта, ахінутая сваімі думамі, амаль ня бачыла й ня чула ні сваіх сябровак, ні гульлівых хлапчанят, ні джэнтльмэна, які зьявіўся з боку Сэндымаўнт Грын, — Сісі сказала, што ён падобны на бацьку, — і шпацыраваў уздоўж берагу. На людзях яго наагул ня ўбачыш пад хмяльком, але ўсё ж ён ёй не падабаўся як бацька, можа, таму, што быў застары, або яшчэ чамусьці, або з увагі на гэты твар (тут яўна быў выпадак доктара Фэла), ці на той прышчаты бугрысты нос, ці на тыя палінялыя вусы, ужо пабялелыя пад носам. Бедны бацька! Пры ўсіх ягоных заганах яна любіла, калі ён сьпяваў ’’Скажы мне, Мэры, як здабыць тваё сэрца” і ”Мая хатка й каханьне ля Рашэль” і на вячэру былі тушаныя малюскі й салатка пад маянэзам і калі ён сьпяваў ’’Месяц узышоў на неба” зь містэрам Дыгнамам, які так раптоўна памёр і быў пахаваны, памілуй, Госпадзе, ягоную душу, ад удару. Гэта было ў дзень нараджэньня мамы, Чарлі быў дома на вакацыях, і Том, і містэр Дыгнам з жонкай, і Пэтсі й Фрэды Дыгнам, і яны ўсе разам сфатаграфаваліся. Нікому і ў галаву не прыйшло, што канец такі блізкі. А цяпер ён спачывае ў магіле. А мама сказала хай гэта будзе яму папярэджаньнем да канца ягоных дзён а ён нават на паховіны ня мог пайсьці праз сваю падагру й яна мусіла схадзіць у горад прынесьці яму з працы лісты і ўзоры лінолеуму
Кэтсбі, мастацкі малюнак, варты нават у палацах, ніколі ня сходзіцца, і ў доме заўсёды весела й сьветла.