Уліс
Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
— Мэндэльсон быў жыдам і Карл Маркс і Мэркадантэ і Спіноза. I Збавіцель быў жыдам і бацька ягоны быў жыдам. Ваш Бог.
— У яго не было бацькі, — кажа Марцін. — Ужо досыць, паехалі.
— Чый Бог? — пытае Грамадзянін.
— Ну дык ягоны дзядзька быў жыдам, — кажа той. — Ваш Бог быў жыдам. Хрыстос быў жыдам, як я.
Грамадзянін пасьля такога сігае назад у бар.
— Клянуся Ісусам, — сіпіць ён, — я гэтаму жыдку выб’ю мазгі за тое, што паганіць сьвятое ймя. Клянуся Ісусам, я яму наладжу расьпяцьце. Дзе там была тая бляшанка ад пірагоў?
— Стой! Стой! — крычыць Джо.
Шырокае й прадстаўнічае зборышча сяброў і знаёмых з самой мэтраполіі й з прадмесьцяў Вялікага Дубліну тысячамі прыйшло разьвітацца з Nagyasagos uram Lipoti Virag3i, колішнім супрацоўнікам сп. сп. Аляксандра Тома й С-кі, друкараў Ягонай Вялікасьці, з нагоды выезду ў адлеглы край Szazharminczbrojugulyas-Dugula^6 (Луг над Шапатлівымі Водамі). Разьвітальная ўрачыстасьць, якая праходзіла зь вялікім eclat31, была надзеленая цёплай сардэчнасьцю. Ад імя вялікай часткі грамадзтва знакамітаму фэнамэнолагу быў паднесены скрутак старажытнага ірляндзкага пэргаміну, аздоблены мініяцюрамі ірляндзкіх мастакоў, а разам зь ім і другі дарунак, срэбная шкатула, густоўная аздоба якой, выкананая ў стылі старажытных кельцкіх арнамантаў, прыносіць гонар стваральнікам гэтага шэдэўру, сп. сп. Джэйкабу agu£* Джэйкабу. Госьць атрымаў сардэчную авацьпо, і шматлікіх прысутных ахапіла непрыхаваная расчуленасьць, калі аркестар з нашых найлепшых дудароў зайграў знаёмае ’’Вярніся ў Эрын”, а зараз пасьля ’’Марш Ракоцы”. Вогнішчы й бочкі зь дзёгцем палыхнулі ўздоўж узьбярэжжаў усіх чатырох мораў, на вяршынях узвышша Хоўт, гары Трырок і гары Шугарлаф, на мысе Брэй Хэд, на горах Морн, Галці і Окс, гары Бэрна й гары Блюма. Сярод аглушальных разьвітальных усклікаў, ад якіх скаланалася нябеснае скляпеньне й якія выклікалі хор водклікаў з боку шматлікіх аднадумцаў,
35Ваша высокасьць шаноўны спадар Леапольд Кветка (вугор.).
36Стотрыццацьцялятпастух-Прыстанак (вугор.).
37Бляск (франц.).
38І (ірлян.).
раскіданых па адлеглых узвышшах Камбрыі й Каледоніі, гігантычны прагулачны карабель паволі адыйшоў ад прыстані, і сьледам за ім ударыў квяцісты салют прадстаўнічак прыгожага полу, якія прысутнічалі на разьвітаньні незьлічонымі колькасьцямі. Карабель плыў па рацэ ў суправаджэньні цэлай флятыліі барак, і яму салютавалі, апусьціўшы сьцягі, Партовая ўправа й Мытня, як і электрастанцыя на Галубятніку. Visszonntlatdsra, kedves bardton! Visszontldtdsra!^ 3 вачэй, але ня з сэрца.
Дальбог, яго сам чорт не спыніў бы, пакуль ён не ўхапіў тую праклятую бляшанку й назад зь ёю, малы Олф павіс яму на локці, а той вішчыць як сьвіньня колатая, відовішча ня горшае за тыя вычмурныя п’есы ў Каралеўскім Тэатры.
— Дзе ён, я яго даканаю!
А Нэда й Дж. Дж. спруціла адрогату.
— Ну й калатня, — кажу. — Дайце я пасьпею хоць на прычасьце.
Але тут, на шчасьце, той фурман разьвярнуў сваёй клячай і давай ёй пад дыхаўку.
— Чакай, Грамадзянін! — крычыць Джо. — Стой!
Ага, а той ужо руку падняў, адагнуўся, і на ўвесь замах — як не шарахне! Богу дзякуй, што яму сонца біла ў вочы, a то паклаў бы яго насьмерць. Запусьціў так без малога да графства Лонгфард. Кабыла ад пярэпалаху паддала маху, стары брахуніска кінуўся чортам за той брычкай, народ галёкае й рагоча, a праклятая бляшанка скача й бразгоча па брукаванцы.
Катастрофа была імгненная й жахлівая ў сваіх наступствах. Абсэрваторыя ў Дансінку зарэгістравала агульным лікам адзінаццаць уздрыгаў, кожны зь іх сілай у пяць балаў па шкале Мэркалі. Падобнай сілы сэйсьмічных пэртурбацыяў на нашым востраве мы не адзначалі з часу землятрусу 1534 году, даты паўстаньня Шаўковага Томаса. Па ўсіх прыкметах, эпіцэнтар знаходзіўся ў той частцы сталіцы, якая ахоплівае квартал Ін-кі й парафію сьв. Мічэна, паверхняй сорак адзін акр, два лапікі й адна квадратная пядзя. Вялікапанскія рэзыдэнцыі, што знаходзіліся ў навакольлі Палацу Справядлівасьці, усе разваліліся, a сама тая шляхотная будыніна, дзе ў момант катастрофы адбываліся важныя юрыдычныя дэбаты, абярнулася літаральна ў кучу руінаў, пад якімі, страшна й сказаць, усе ўдзельнікі тых дэбатаў былі пахаваныя жыўцом. Як вынікае са сьведчаньняў відавочнікаў, сэйсьмічныя хвалі суправаджаліся гвалтоўнымі атмасфэрнымі замяшаньнямі цыклянічнага характару. Накры-
39Да пабачэньня, дарагі дружа! Да пабачэньня! (вугор.).
цьцё галавы, у якім пасьля апазнана ўласнасьць высокапаважанага сакратара каралеўскага й міравога суда містэра Джорджа Фотрэла, а таксама шаўковы парасон з залатой ручкай, на якой былі выгравіраваныя ініцыялы, герб і нумар дому высокаасьвечанага й глыбокапаважанага сэра Фрэдэрыка Фалкінэра, галоўнага судзьдзі Дубліну й старшыні квартальных сэсій, былі адкрытыя шукальнымі групамі ў аддеглых пунктах нашага востраву, а менавіта: першы з памянёных прадметаў — на трэцяй базальтавай калёне Праспэкту Гігантаў, а другі — пад тоўшчай пяску на глыбіні аднаго фута й трох цаляў на пляжы Хоўлоўпэн каля старых скалаў мыса Кінсэла. Паводле сьведчаньняў іншых відавочнікаў, было відаць, як нейкае невядомае цела вялікіх памераў, распаленае дабяла, зь неверагоднай хуткасьцю пранеслася ў атмасфэры, апісаўшы траекторыю ў накірунку захадпаўднёвы-захад. 3 усіх частак сьвету штогадзінна наплываюць словы спачуваньня й спагады, а ягонае сьвяшчэнства папа сваёй міласьцю наказаў, каб ва ўсіх катэдральных саборах усіх япархій, падлеглых духоўнай уладзе Апостальскай Сталіцы, была адначасова адпраўленая сьвятарамі адмысловая missa pro defunctis40 за душы вернікаў Касьцёлу, якія адыйшлі з наіпай зямной супольнасьці так нечаканым чынам. Выратавальныя работы, расчышчваньне debri^, вываз чалавечых астанкаў і інш. даручана фірме Майкл Мід і Сын, Грэйт-Брансуік-стрыт, 159, і фірме Т. і К. Марцін, Норт-Уол. 77, 78, 79 і 80, на дапамогу якім паслана жаўнераў і афіцэраў палка лёгкай пяхоты герцага Корнвалійскага пад агульным камандаваньнем Ягонай Каралеўскай Высокасьці, контр-адмірала, высокадастойнага сэра Гэркулеса Ганібала Хабэаса Корпуса Андэрсана, Кавалера Ордэну Падвязкі, Кавалера Ордэну Сьвятога Патрыка, Рыцара Ордэну Тэмплярыянцаў, Тайнага Радцы, Кавалера Ордэну Лазьні, Члена Парляманту, Міравога Судзьдзі, Бакаляўра Мэдыцыны, Кавалера Ордэну Заслужаных, Майстра Айчыннай Пэдэрастыі, Майстра Паляваньня на Ліса, Члена Каралеўскай Ірляндзкай Акадэміі, Бакаляўра Права, Доктара Музыкі, Адміністратара Дабрачыннага Таварыства, Ганаровага Доктара Каледжу Трыніты, Ганаровага Доктара Каралеўскага Ірляндзкага Унівэрсытэту, Ганаровага Доктара Каралеўскага Каледжу Ірляндзкіх Лекараў і Ганаровага Доктара Каралеўскага Каледжу Ірляндзкіх Хірургаў.
40Жалобная імша (лац.).
413авалы (франц.).
Нічога падобнага вы ня бачылі й не пабачыце ў цэлым сваі.м чханым жыцьці. Дальбог, каб той лятарэйны білет патрапіў яму на макаўку, ён бы ўжо запамятаў залаты кубак на ўвесь свой век, але тады, як піць даць, Грамадзяніна запраторылі б за зьняважаньне дзеяньнем, а Джо за саўдзельніцтва й падбухторваньне. Той рамізьнік уратаваў яму жыцьцё тым, што пусьціўся шалёным галёпам, гэта факт, як тое, што Бог стварыў Майсея. Скажаце, не? Бог мне ў сьведкі, уратаваў. А той сыпануў па ім градам праклёнаў.
— Даканаў я яго, ці як? — пытае.
I як ня рыкне на свайго гыркатага сабачыску:
— Кусі яго, Гары! Кусі яго, хлопча!
I апошняе, што бачым, гэта тая брычка паварочвае за рог, ён там са сваёй авечай пысай мэкае й махае рукамі, а сукін сын дае з усіх ног, вушы наадлёт, гатовы разьдздэці яго на кавалачкі. Сто за пяць! Тут ён ужо заплаціў за сваё даапоіпку, магу пабажыцца.
I ля, вялікая яснота агарнула іх, і ўбачылі яны калясьніцу, і Ён стаяў у той калясьніцы й падымаўся ў неба. I ўбачылі яны яго ў калясьніцы, адзетага ў зьзяньне славы, шаты ж ягоныя як сонца, даспадобнага быццам месяц і жахлівага, і ў боязі ня сьмелі вочы ўзьняць на яго. I пачуўся голас зь неба, мовячы: Ілія! Ілія! I Ён адказаў ускрыкам вялікім: Абба! Адонай! I ўбачылі яны Яго, нават і самога Яго, бэн Блюма Ілію, сярод аблокаў анёльскіх, як узьнімаўся да зьзяньня славы пад вуглом сарака пяці градусаў над запівальняй Донаху на Літл-Грын-стрыт, быццам яго на лапаце падкінулі.
□ □ □
ЛЕТНІ ВЕЧАР ПАЧАЎ АГАРТАЦЬ СЬВЕТ СВАІМІ ТАемнымі абдымкамі. Далёка на захадзе сонца хілілася да сну, і апошні прамень як жа хуткалётнага дня ласкава марудзіў, разьвітваючыся з морам і пляжам, з гордым узвышшам старога Хоўту, што спакон вякоў сьцеражэ воды заліву, і са скаламі ўздоўж Сэндымаўнцкага берагу, пакрытымі морскімі водарасьцямі, і, наастатак, хоць ня зь меншай увагай, са сьціплым касьцёлам, адкуль шапатлівым струменьчыкам плылі малітвы да тае, якая прачыстым сваім зьзяньнем, як вечны маяк, сьвеціць кіданаму ў штормах чалавечаму сэрцу, — да Марыі, Морскай Дзяньніцы.
Тры сяброўкі сядзелі на надбярэжных скалах, радуючыся вечароваму краявіду й морскаму ветрыку, які нёс ім прыемную,
яшчэ ня надта золкую сьвежасьць. Разоў ужо колькі заходзілі яны сюды, у свой улюбёны закутак, каб утулыіа пагаманіць ускрай мігатлівых хваляў і справы свае дзявочыя абмеркаваць, — Сісі Кэфры й Эда Бордман зь дзіцяткам у возіку, а зь імі Томі й Джэкі Кэфры, два кучаравыя малышы ў матроскіх касыломчыках і матроскіх шапачках, на якіх стаяў надпіс К. Я. В. ”Бэлайл”. Бо Томі й Джэкі былі блізьнюкамі, больш-менш чатырох гадоў ад народзін, часамі дужа надакучлівымі й распупічанымі, але пры ўсім гэтым мілымі малечамі зь вясёлымі сьветлымі тварыкамі й заваблівымі паводзінамі. Яны поркаліся ў пяску са сваімі лапаткамі й вядзерцамі, будуючы замкі дзіцячым звычаем, або гулялі вялікім каляровым мячом, і шчасьцю іхняму не было канца-краю. А Эда Бордман ты*м часам калыхала ў возіку пульхнашчокую малютку, і той малады джэнтльмэн ажно пыркаў ад задаволенасьці. Яму было ўсяго адзінаццаць месяцаў і дзевяць дзён, зусім яшчэ крышка, але ўжо пачынаў дудукаць першыя дзіцячыя словы. Сісі Кэфры пахілілася над ім, каб паказытаць складкі на ягоным пульхным пузіку й малюпасенькую ямачку ў падбародку.
— А ну, дзіцятка, — прамовіла Сісі Кэфры, — скажы голасна: я хачу глыток вады.
I дзіцятка ўторыла ёй:
— Ая аю ію ады.