Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
А Джон Уайз кажа:
25Анягож (ірлян.).
— Звычай, які шануюць ва ўпамінаньні, а не ў захаваньні.
А той далей распавядае, як прыходзіць магістар скурадзёрства з доўгім дубцом, замахваецца й давай абрабляць азадак таго дзецюка, пакуль той не наенчыцца не мардуйце мяне.
— Вось вам славуты брытанскі флёг, — кажа Грамадзянін, — які ўладарыць над зямлёй. У гэтых герояў, якія ніколі ня стануць рабамі, адзіная спадчынная палата на ўсім Божым сьвеце, і ўсе землі ў руках тузіна надзьмутых баваўняных баронаў і кныроў, што ня петраць нічога, акрамя паляваньня з ганчакамі. Вось яна, тая іхняя імпэрыя, якою яны так фанабэрацца, імпэрыя рабоў, замардаваных прыгонам і батогам.
— Над якой ніколі не ўзыходзіць сонца, — падкідвае Джо.
— I ўся трагедыя ў тым, — закругляе Грамадзянін, — што самі яны ў гэта вераць. Няшчасныя ехі ў гэта вераць.
Вераць ў батога-айца, скурадзёрнага, творцу пекла на зямлі, і ў Джэка Матроса, сына нягожага, яго ж зачала Мэры-свалата зь нясытага жывата, і нарадзіўся ён дзеля каралеўскага флёту, і пакутаваў пад адбіўной і тузінам мацнейшага, паласаваны, сьвежаваны й сольлю пасыпаны, і завыў як зьвер, і падняўся з койкі на трэці дзень па прадпісаньні, і прыйшоў у порт і засеў сракаруч свайго яйца, пакуль не дадуць загад і ня пойдзе ён пацець дзеля хлеба свайго надзённага.
— Ды ці яно ня так, — азываецца Блюм, — што дысцыпліна паўсюды аднолькавая? Я хачу сказаць, ці ў нас не было б тое самае, калі б супроць сілы выставілі сілу?
А што я вам казаў? Каб я так ня піў гэтага портэру, калі няпраўда, што ён да апошняга здыханьня будзе вам даказваць, што чорнае гэта белае.
— Мы выставім сілу супроць сілы, — кажа Грамадзянін. — Мы маем сваю вялікую Ірляндыю за акіянам. Іх выгналі з роднага дому й з роднага краю ў чорным сорак сёмым. Іхнія мазанкі й прыдарожныя халупы зраўнялі зь зямлёю, а ў ’’Таймсе” паціралі рукі й паведамлялі баязьлівым саксам, што неўзабаве ў Ірляндыі застанецца ня болей ірляндцаў, чымсьці чырванаскурых у Амэрыцы. Нават турэцкі паша прысылаў нам свае піястры. Але англасраксы далей стараліся задушыць народ голадам, і хоць зямля дала багаты плён, брытанскія гіены ўсё скуплялі й прадавалі ў Рыё дэ Жанэйра. Сялянаў нашых яны выганялі табунамі! Дваццаць тысяч аддало Богу душы на бартох мараплаўных дамавінаў. Але тыя, што прыбылі ў зямлю вольных, не забылі пра зямлю няволі. Яны яшчэ вернуцца й адпомсьцяць, гэта вам не трусы, сыны Грэнюэйла, заступнікі Кэтлін-ні-Хуліхан.
— Цалкам слушна, — кажа Блюм, — але я меў на ўвазе...
— Мы ўжо даўно чакаем гэтага дня, Грамадзянін, — кажа Нэд. — Яшчэ з тае пары, як бедная старая нам сказала, што французы ля нашых берагоў, калі яны высаджваліся ў Кілале.
— Але, — кажа Джон Уайз. — Мы змагаліся за Сцюартаў, a яны нам здрадзілі й прадалі нас вільямітам. А прыгадайце Лімэрык і парушэньне дамовы на камені. Нашы найлепшыя людзі пралівалі кроў за Францыю й Гішпанію, дзікія гусі. Бітва пры Фантэнуа, гэта вам што? А Сарсфілд, а О’Донэл, герцаг Тэтуанскі ў Гішпаніі, а Уліс Браўн з Камусу, фэльдмаршал у войску Марыі Тэрэзы. Але ці мы калі-колечы што-колечы атрымалі за гэта?
— Хранцузы! — хрыпіць Грамадзянін. — Хэўра настаўнікаў танцаў! Нібыта самі ня ведаеце! Для Ірляндыі яны й гроша высранага не былі вартыя. А сёньня што, яны ня лезуць наладжваць entente cordiale26 з крывадушным Альбіёнам, накшталт тых высокасьвецкіх абедаў Тэя Пэя? Першыя падпальшчыкі Эўропы, і заўсёды імі былі!
— Conspuez les Fran^ais!21 — кажа Ленэхан, хапаючы за сваё піва.
— А возьмем прусакоў і гановэрцаў, — кажа Джо, — ці мала ў нас сядзела тых каўбасажэрных бастардаў на троне, ад курфюрста Георга да таго немчука й тае старое сукі з разадзьмутым пузам, што нядаўна спруцілася?
Ісусе, мяне так і пакаціла са сьмеху, як ён нам паказаў туіо старэчу Віку з лупатымі зіркачамі, што ні ноч, яна ў сваім каралеўскім палацы запівае нэктар амброзіяй, а калі набярэцца, дык стангрэт хапае яе на гершкі й тарабаніць у пасьцель, а яна яго патузвае за бакі й напявае старажытныя песенькі пра Эрэн на Рэйне й прыйдзі туды, дзе гарэлачка таньней.
— Ну што ж! — кажа Дж. Дж. — Затое ў нас цяпер Эдуард міралюбівы.
— Байкі добрыя для дурняў, — на гэта Грамадзянін. — Ён болып шалудзівы, чымсьці міралюбівы. Эдуард Гуэльф-Вэтын!
— А што вы скажаце, — кажа далей Джо, — пра тых сьвятых дзеіцокоў, ірлявдзкіх ксяндзоў і біскупаў, якія аздобілі ягоныя пакоі ў Мэйнуце скакавымі эмблемамі Ягонай Паганскай Вялікасьці ды абразкамі ўсіх коней, на якіх езьдзяць ягоныя жакеі? Граф Дублінскі, ня менш за гэта.
26Сардэчная згода (франц.).
27Пагарда французам (франц.).
— Туды б яшчэ павесіць абразкі ўсіх бабаў, на якіх ён сам езьдзіў, — кажа малы Олф.
На гэта Дж. Дж.:
— Сыдіпласьць месца прымусіла іхнія правялебнасьці адмовіцца ад гэтай думкі.
— Скаштуеш яшчэ адно, Грамадзянін? — пытае Джо.
— О так, сэр, — адказвае той, — скаштую.
— Ну, а ты? — Джо да мяне.
— Надзвычайна абавязаны, — кажу. — I каб ты жыў, багацеў, і сьпераду гарбацеў.
— Паўтарыць тую дозу, — заказвае Джо.
А Блюм, у сваім бруднамышастарудзістым кацялку на макаўцы ўсё мянціць і мянціць языком з Джонам Уайзам, і сьлепнякі выпучыў, што сьлівы.
— Прасьледаваньні, — кажа ён, — уся сусьветная гісторыя поўніцца імі. Распальваюць нянавісьць між нацыямі.
— А вы ведаеце, што такое нацыя? — пытае Джон Уайз.
— Так, — адказвае Блюм.
— А што такое? — той пытае далей.
— Нацыя? — кажа Блюм. — Нацыя гэта ўсе людзі, якія жывуць у адным месцы.
— Ну, пацеха, — сьмяецца Нэд. — Калі так, дык нацыя гэта я, я ўжо цэлых пяць гадоў жыву ў адным месцы.
Тут, вядома, усе ўзялі Блюма на сьмех, а ён спрабоўвае выблытацца:
— Або яшчэ такія, што жывуць у розных месцах.
— Пад гэта я падпадаю, — кажа Джо.
— А можна спытацца, якая ваша нацыя? — пытае Грамадзянін.
— Ірляндзкая, — кажа Блюм. — Тут я нарадзіўся. Ірляндыя.
Грамадзянін на гэта нічога не сказаў, але толькі адхаркнуў і плюнуў у найдалейшы куток, дальбог, сама менш вустрыцай з Рэд Бэнк.
—Ну, паехалі далей, Джо, — кажа й выймае сваю хустачку, каб выцерціся.
Старажытная й неацэнная, пакрытая адмысловай вышыўкай, ірляндзкая аблічная хуста, якуіо паданьне зьвязвае зь імёнамі Салямона з Дромы й Мануса Томалтаха-ог-МакДонаха, аўтараў Кнігі Балімот, была зь вялікай асьцярогай разгорнутая ў белым сьвятле й выклікала працяглае захапленьне. Пазьбегнем шматслоўнага апісаньня ўжо легендарнай красы яе чатырох ражкоў, кожны зь якіх — вяршыня мастацтва; адзначым толькі, што на іх можна выразна ўгледзець чатырох эвангелістаў, якія
ахвяруюць чатыром майстром свае эвангелічныя сымбалі: булаву з моранага дубу, паўночна-амэрыканскую пуму (заўважым мімаходзь, што гэта без параўнаньня болыц шляхотны зьвер, чымсьці той у брытанскай геральдыцы), цялятка з Кэры й залатога арла з Карантухілу. Сцэны, што запаўнялі смаркальнае поле, выяўлялі нашы старажытныя дуны, раты, кромлехі й грыноны, а таксама сельбішчы прасьветы й валуновыя крушні, сыпаныя на памятку аб немарасьцях, і былі так прыгожыя, a колеры іхнія так далікатныя, як у тыя даўнія часы Бармакідаў, калі мастакі са Слайга папускалі цуглі свае творчае фантазіі. Глэндалах, маляўнічыя азёры Кіларні, руіны Клонмакнойсу, абацтва Конг, Даліна Іна й Дванаццаць Соснаў, Вока Ірляндыі, Зялёныя Узгоркі Талахту, Кроак-Патрык, піваварні Артура Гінэса, Сына й С-кі (з абмежаванай адказнасьцю), берагі ЛохНэй, даліна Авока, вежа Ізольды, абэліск Мэйпса, шпіталь сэра Патрыка Дуна, мыс Клір, даліна Ахэрлоў, замак Лінча, Скочхаўз, прытулак Рэтдаўн у Локлінстаўне, турма ў Таламоры, вадаспады Кэслконэл, Кілбалімакшонакіл, крыж у Монастэрбойсе, гатэль Джуры, Чысьцец Сьв. Патрыка, Скок Ласося, сталоўка ў мэйнуцкім коледжы, сажалка Кэрліс, тры месцы нараджэньня першага герцага Ўэлінгтонскага, скала Кэшэл, балота Ален, гандлёвы дом на Генры-стрыт, Фінгалава пячора, — кранальныя выявы ўсіх гэтых мясьцінаў і па сёныія даступныя вачом. I яны сталі яшчэ прыгажэйшымі дзякуючы тым водам смутку, што па іх праплывалі, і багатай інкрустацыі, што пакінуў час.
— Раздай нам кухлі, — кажу да Джо. — Які тут чый?
— Вось гэты мой, — кажа ён, — як сказаў чорт мёртваму паліцыянту.
— I яшчэ я прыналежу да расы, — кажа Бліом, — якую ненавідзяць і прасьледуюць. Таксама й цяпер. Нават сёньня. Нават у гэтую самую хвіліну.
Божа мой, а той недапалак цыгары яму ўжо зусім пальцы смаліць.
— Рабуюць, — кажа ён. — Грабяць. Зьневажаюць. Прасьледуюць. Забіраюць тое, што нам па праву належыць. Вось у гэтую самую хвіліну, — кажа ён, падымаючы кулак, — прадаюць з аўкцыёну ў Марока, як нявольнікаў, як жывёлу.
— Вы тут гаворыце пра новы Ерусалім? — пытае Грамадзянін.
— Я гавару пра несправядлівасьць, — адказвае Блюм.
— Слушна, — кажа Джон Уайз. — Дык тады супраціўляйцеся, пакажэце сілу, як і належыць мужчынам.
Вось гэта быў бы запамінальны абразок. Цэль для кулі думдум. Старая тлустая морда перад дулам гарматы. Вось мятлу ён бы аздобіў акуратна, толькі апрануць яго ў хвартух з завязкамі. А потым раптам, умомант, ён абсядае, ужо ў другі бок наварочвае, абмякае, бы мокрая анучка.
— Але ўсё гэта бескарысна, — кажа ён. — Сіла, нянавісьць, гісторыя, усё такое. Зьнявагі й нянавісьць — гэта не жыцьцё для людзей. Кожны ж ведае, што сапраўдаае жыцьцё — гэта зусім супрацьлеглае.
— А што ж гэта? — пытаецца ў яго Олф.
— Каханьне, — адказвае Блюм. — Я маю на ўвазе, супрацьлегласьць нянавісьці. Мне трэба цяпер ісьці, — кажа ён да Джона Ўайза. — Тут побач заглянуць на хвілю ў суд, ці няма там Марціна. Калі ён прыйдзе, скажэце яму, што я неўзабаве вярнуся. Я на адну хвішо.
Ды хто цябе трымае? I ён выскоквае, як тлустая маланка.
— Новы апостал паганаў, — кажа Грамадзянін. — Усёагульнае каханьне.
— А што, — кажа Джон Уайз, — ці ж ня гэтага нас навучаюць? Кахай свайго бліжняга.
— Гэты тып? — Грамадзянін яму. — Ягоны дэвіз — абірай свайго бліжняга. Каханьне, тоуа\ Рамэа й Джульета, якраз адпаведны ўзор.
Каханьне кахае кахаць каханьне. Шпіталыіая сястра кахае новага аптэкара. Канстэбль 14A кахае Мэры Кэлі. Герта МакДаўэл кахае хлопца з роварам. М. Б. кахае прыстойнага бляндына. Лі Чы Хань кахаць цалуй Ча Пу Чоў. Слон Джамба кахае сланіцу Алісу. Стары містэр Вэршойл са слухавой трубкай кахае старуіо місіс Вэршойл з устаўленым вокам. Чалавек у карычневым макінтошы кахае жанчыну, якая памерла. Ягоная Вялікасьць Кароль кахае Яе Вялікасьць Каралеву. Місіс Норман В. Тапэр кахае капітана Тэйлара. Вы кахаеце некага. А гэты нехта кахае яшчэ кагосьці, таму што кожны кахае каго-небудзь, а Бог кахае ўсіх.