Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Містэр Чатырноган (Тамашант, кансэрватар): Паважаныя члены палаты ўжо маюць у сваім распараджэньні пасьведчаньні, якія былі прадстаўленыя камітэту Парляманту. Я ня думаю, што я мог бы дадаць нешта істотнае да гэтага. Адказ на запыт паважанага члена палатц будзе сьцьвярджальны.
15Армія Ірляндыі (ірлян.).
Містэр МакТоўк (Мантэнот, нацыяналіст): Ці даваліся падобныя ўказаньні адносна зарэзу жывёлы чалавечага роду, што асьмелілася займацца ірляндзкімі спартовымі гульнямі ў парку Фінікс?
Містэр Чатырноган: Адказ будзе адмоўны.
Містэр МыкХлевін: А ці славутая мічэлстаўнская тэлеграма глыбокапаважанага калегі ня сталася натхненьнем да дзеяньняў калегаў са скарбовай управы? (Шум у залі.)
Містэр Чатырноган: Гэтае пытаньне мне трэба высьветліць у матэрыялах.
Містэр О’Бляха (Банком, незалежнік): Страляйце без ваганьня. (Іранічныя воплескі з лаваў апазыцыі.)
Старшыня: Прашу парадку! Прашу парадку! (Пасяджэньне закрываецца. Воплескі.)
— Вось чалавек, — кажа Джо, — які адрадзіў ірляндзкі спорт. Сядзіць перад вамі ва ўласнай асобе. Чалавек, які выцягнуў з турмы Джэймса Стывэнса. Чэмпіён усёй Ірляндыі ў кіданьні шаснаццаціхунтавым молатам. Які ў цябе найлепшы кідок, Грамадзянін?
— Na bacleis16, — кажа той, прыкідваючыся сьціплым. — Хоць у свой час і я быў ня горшы за іншых.
— Ды пакінь, Грамадзянін, — кажа Джо. — Іншым за табой яшчэ раз трэба было кідаць.
— Сапраўды так было? — пытае Олф.
— Так было, — кажа Блюм. — Добра вядомы факт. А вы ня ведалі?
I пайшлі жаваць ірляндзкія спорты, і пра гульні, якімі бавяцца паўпанкі, накшталт лаўн-тэніса, пра ірляндзкі хакей і кіданьне каменя, пра просты люд і станем народам яшчэ раз і ўсё такое. Ну а Блюм, вядома, таксама мусіў сказаць сваё, маўляў, калі ў каго слабое сэрца, то яму сілавыя практыкаваньні на шкоду. Прысягаюся сваімі кальсонамі, калі падымеш з падлогі саломінку й пакажаш гэтаму Блюму: Глядзі, Блюм. Бачыш гэту саломінку? Гэпіа саломінка, — прысягаюся дваюроднай цёткай, ён будзе тлумачыць пра яе бітую гадзіну, сама менш, і то тлумачыць без упыну.
У старажытнай залі Браена О’Кірнана на Срод-на-БрэтонВэг пад патранатам Sluagh па h-Eireann мела месца надзвычай цікавая дыскусія аб адраджэньні старажытных гаэльскіх спартовых гульняў і значэньні фізычнага ўзгадаваньня, як гэта разумелі ў Старажытнай Грэцыі, Старажытным Эгіпце і Старажы-
16Не чапай гэта (ірлян.).
тнай Ірляндыі, для разьвіцьця нацыі. Дастойны прэзыдэнт шляхотнай асацыяцыі займаў старшынёўскае крэсла, і публіка была шматлюдная. Пасьля зьмястоўнай прамовьі старшыні, пададзенай з красамоўным майстэрствам і вялікім запалам, завязалася надзвычай цікавая й павучальная дыскусія (як заўсёды ў гэтым коле, на самым высокім узроўні культуры й манэраў) аб памкненьні да адраджэньня старажытных гульбішчаў і спартовых заняткаў нашых старажытных панкельцкіх прашчураў. Шырока вядомы й глыбока паважаны працаўнік на ніве нашай старажытнай мовы, містэр Джозэф МакКарты Хайнс, горача заклікаў уваскрасіць старажытныя гаэльскія спартовыя гульні й забавы, якім зранку і ўвечары аддаваўся Фін МакКул, каб ажывіць найлепшыя традыцыі мужчынскай сілы й моцы, данесеныя да нас зь сівой мінуўшчыны. Л. Блюм, які прытрымліваўся супрацьлеглага пункту погляду, сустрэў мяшаны прыём, як авацыю, гэтак і сьвіст, і старшыня-вакаліст, паддаючыся шматлікім просьбам і гарачым воплескам з усіх куткоў бітком набітай залі, заключыў дыскусію знакамітым выкананьнем вечна маладой песьні ’’Станем народам яшчэ раз” на словы несьмяротнага Томаса Осбарна Дэйвіса (на шчасьце, занадта добра нам вядомыя, каб іх тут нагадваць). He баючыся пярэчаньняў, мы скажам, што ў гэтым выкананьні наш вэтэран, патрыёт і чэмпіён перасягнуў самога сябе. Ірляндзкі Каруза-Гарыбальдзі быў у дасканалай форме, і ягоны громападобны голас як ня трэба лепш прыдаў бляску вякамі шанаванаму гімну, прасьпяванаму так, як толькі мог прасыіяваць яго наш грамадзянін. Цудоўны сьпеў, які сваім звышвысокім узроўнем падняў яшчэ вышэй ягоную й без таго высокую міжнародную рэпутацыю, быў узнагароджаны аглушальнымі воплескамі незьлічонай аўдыторыі, сярод якой можна было ўбачыць шматлікіх выдатных дзеячоў нашага духавенства, прадстаўнікоў прэсы, адвакатуры й іншых асьвечаных прафэсій. На тым пасяджэньне спынілася.
У ліку прадстаўнікоў духавенства прысутнічалі высокаправялебны Ўільям Дэлані, Т. I., доктар філялёгіі; правял. Джэралд Молай, доктар тэалёгіі; правял. П. Дж. Кавана, Кангрэгацыя Сьвятога Духа; правял. Т. Уотэрс, вікары; правял. Джон М. Айвэрс, пробашч; правял. П. Дж. Кліры, ордэну франьцішканаў; правял. Л. Дж. Хікі, ордэну братоў-прапаведнікаў; высокаправял. брат Нікалас, ордэну франьцііпканаў-капуцынаў; высокаправял. Б. Горман, ордэну кармэлітаў босых; правял. Т. Махэр, Т. L; высокаправял. Джэймс Мэрфі, Т. I.; правял. Джэймс Лэйвры, вікары па назначэньню; высокаправял. Уільям Доэрты, доктар тэалёгіі; правял. Пітэр Фэйган, ордэну марыянаў; пра-
вял. Т. Бранган, ордэну аўгустыянаў; правял. Дж. Флавін, вікары; правял. М. Э. Хэкэт, вікары; правял. В. Хэрлі, вікары; монсэньёр МакМанус, генэральны вікары; правял. Б. Р. Слэтры, ордэну Несплямёнага Зачацьця Дзевы Марыі; высокаправял. М. Д. Скалі, пробашч; правял. Ф. Т. Пэрсэл, ордэну братоў-прапаведнікаў; высокаправял. Тыматы Горман, канонік, пробашч; правял. Дж. Фланаган, вікары. У ліку сьвецкіх прысутнічалі П. Фэй, Т. Куэрк і шмат іншых.
— Дарэчы, наконт сілавых практыкаваньняў, — кажа Олф, — вы не былі на тым матчы К’ю—Бэнэт?
— He, — адказвае Джо.
— Я чуў, што нехта зарабіў на ім ладную сотню фунтаў — кажа Олф.
— Хто? Буяка, відаць? — пытае Джо.
А Блюм кажа:
— Вось у тэнісе, нарыклад, патрэбны спрыт і зоркае вока.
— А хто ж інпіы, Буяка, — кажа Олф. — Ён пусьціў чутку, што Майлэр расьпіўся, каб на яго ня ставілі, а той увесь час лупіў у грушу.
— Ведаем яго, — кажа Грамадзянін. — Сын здрадніка. Ведаем, што наганяла ангельскае золата ў ягоныя кішэні.
— Што праўда, то праўда, — кажа Джо.
А Блюм зноў укліньвае пра лаўн-тэніс і пра кровазварот, і пытаецца ў Олфа:
— А вы так ня думаеце, Бэрган?
— Майлэр падмёў ім падлогу, — цягне сваё Олф. — Хінан і Сэерс толькі дурыліся, калі параўнаць. Урэзаў яму, што той забыўся пра тату з мамай. Трэба было бачыць, адзін курдупель, ледзь да пупа таму даставаў, а другі бамбіза, так і малоціць па пустому. Ax, а пад канец яшчэ і ў зевы пырнуў. Згодна з правіламі Куінсбэры ды ўсім іншым, той і вырыгаў усё, чаго ня зьеў.
Гэта была запамінальная й зацятая бойка, у якой Майлэр і Пэрсі скрыжавалі рукавіцы за прыз у пяцьдзесят савэрэнаў. Улюбёнец Дубліну, будучы лягчэйшым за суперніка, зь лішкам ураўнаваў гэты недастатак сваім бліскучым майстэрствам на рынгу. Фэервэрк апопшяга раўнду быў пакутны абодвум чэмпіёнам. У папярэднім раўндзе цяжкаважкі сяржант артылерыі пусьціў крыху чырвонага соку, акуратна абрабіўшы нос улюбёнцу, так што Майлэр К’ю, галоўны атрымальнік і з правай і зь левай, выйшаў з выглядам нападпітку. Жаўнер падгрымаў справу магутным кароткім зьлева, на які ірляндзкі глядыятар адказаў маланкавым простым, пацэліўшы Бэнэту ў сківіцу. Чырвоны мундзір зрабіў нырок, але наш дублінец выпрастаў яго
левым крукам, наносячы ўдар у корпус. Супернікі перайшлі ў бойку на блізкай дыстанцыі. Майлэр, заўвіхаўшыся жвавей, здабыў перавагу, і напрыканцы раўнду здаравяка вісеў на KanaTax, караны градам удараў. Ангелец, правае вока якога зусім заплыло, падаўся ў свой куток, дзе яго шчодра адлілі вадою, і на гук гонгу зноў быў поўны бадзёрасьці й адвагі, не сумняваючыся, што мігам накаўтуе харобрага кулачніка з Эбланы. Гэта была бойка да поўнай перамогі, і яна чакала лепшага. Абодва змагаліся як тыгры. Публіку ахапіла ліхаманкавае хваляваньне. Судзьдзя зрабіў Замашыстаму Пэрсі два папярэджаньні за прытрымкі, аднак улюбёнец быў спрытны, а як працавалі ягоныя ногі — гэта варта было пабачыць. Пасьля шпаркага абмену камплімэнтамі, падчас якога ў Майлэра пайшла кроў ад элегантнага апэркоту вайскоўца, улюбёнець раптам кінуўся ў наступ на ўсіх франтох і лупануў Змагарнаму Бэнэту ашаламляльным левым у жывот. Ваяка распластаўся на падлозе. Гэта быў накаўт, чысты й майстэрскі. Сярод напружанай цішыні над портабэлскім малацьбітом пачалі вылічваць сэкунды. Але тут Оле Пфотс Вэтштайн, сэкундант Бэнэта, кінуў на рынг белы ручнік, і хлопец з Сэнтры быў аб’яўлены пераможнікам пад апантаную авацьпо публікі, якая хлынула на рынг і ледзь яго не затаптала ў шалёным выбуху захапленьня.
— Ён то ведае, зь якога боку хлеб шмаруюць маслам, — кажа Олф. — Я чуў, цяпер ён ладзіць канцэртнае турнэ па поўначы.
— Я таксама чуў, — кажа Джо. — А што, ці няпраўда?
— Хто? — пытае Блюм. — Ах, так. Гэта праўда. Нешта накшталг летняга турнэ, ведаеце. Такія вакацыі.
— А місіс Б. будзе самай галоўнай і яскравай зоркай, ці ж не? — пытае Джо.
— Мая жопка? — кажа Блюм. — Так, яна будзе сьпяваць. Я думаю, гэта будзе мець посьпех. Ён знакаміты арганізатар. Знакаміты.
Го-го, дык вось яно як, кажу я сабе, ой, кажу. Гэта тлумачыць, адкуль яму грош пхаецца ў кішэпю й каму валасок вока муляе. Буяка зайграе ім на флейце. Канцэртнае турнэ. Сынок бруднага Дана, таго старога спрытіпогі з Айлэнд-брыдж, які тыя самыя коні прадаваў ураду па два разы ў часе бурскай вайны. Містэр Чаго-чаго? Я да вас наконт падатку, воднага й на бедных, містэр Бойлан. Наконт чаго? Воднага падатку, Містэр Бойлан. Чаго-чаго? Гэты мардадзёр, ён ужо яе зарганізуе, запомніце маё слова. Усё між намі, цыпачка.
Гонар скалістай гары Кальпы, дачка Туіды, з валасамі як смала. Там узрасла яна й расьцьвіла да красы непараўнанай, дзе мушмула й мігдал сыцяць паветра сваім водарам. Сады Алямэды спазналі ейныя лёгкія ступні, аліўкавыя гаі пазнавалі яе й кланяліся, пахіляючы галінкі. Цнатлівай жонкай Леапольду яна, пышнагрудая Мэрыян.
Ды ля, глядзеце, уваходзе муж з клану О’Молаяў, дародны й белатвары, зь лёгкім румянцам, дараднік ягонай міласьці караля, асьвечаны ў правадаўстве, і зь ім прынц і насьледнік шляхотнага роду Лэмбэртаў.
— Здароў, Нэд.
— Здароў, Олф.
— Здароў, Джэк.
— Здароў, Джо.
— Хай вас Бог сьцеражэ, —кажа Грамадзянін.
— I вас у ласцы сваёй, — кажа Дж. Дж. — Чаго возьмем, Нэд? '