• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уліс  Джэймс Джойс

    Уліс

    Джэймс Джойс

    Памер: 403с.
    Беласток 1993
    103.69 МБ
    — Вунь ён зноў тамака, — кажа Грамадзянін, выглядваючы праз вакно.
    — Хто? — кажу.
    — Блюм, — кажа ён. — Як вартаўнік снуе туды й назад, ужо хвілін дзесяць.
    I тут, дальбог, я заўважыў, як ягоная фізія зіркнула ў сярэдзіну й шась, зноўку зьнікла.
    А малога Олфа як быццам у цемя шарахнулі. Ніяк не пазьбіраецца.
    — Ісусе міласэрны! — кажа. — Я мог бы прысягнуцца, што гэта быў ён.
    I тут зноў адгукаецца Боб Доран, шапка на карку, ён немагчымы пагромшчык, калі на яго нападзе:
    — А ну, хто сказаў Ісусе міласэрны?
    — Прасрачце, калі ласка, — кажа Олф.
    — Дык па-твойму гэта міласьць, — цягне Боб Доран, — забраць у нас беднага малога Ўіла Дыгнама?
    — Ну, разумееш, — засекся Олф, збаўляючы з маху, — цяпер яго ўжо нішто не хвашое.
    А тут Боб Доран як рыкне:
    — Паршывы нягоднік, вось ён хто, раз забраў у нас беднага малога Ўіла Дыгнама.
    Тэры падыходзіць і моргае яму, каб ён прыціх, маўляў, ня трэба нам такіх гутарак у такой прыстойнай установе. I тады Боб Доран, вось вам шчырая праўда, пачынае ліць горкія сьлёзы над лёсам Пады Дыгнама.
    — Найдабрэйшы чалавек быў, — захімкаў, — найчысьцейшая, найдабрэйшая душа.
    Мала што, а сьлязу табе выцісьне. I далей гамоніць сваю халерную трызну. Пайшоў бы лепш да свае сучачкі, з якою яго ажанілі, да шаленаватай Муні, дачкі бумбэйліфа. Мамуля трымала пансыянацік на Хардвік-стрыт, дык яна там вечна цягалася па калідорах, мне Бэнтам Лаенс распавядаў, бывала, а другой уночы выйдзе ў чым маці нарадзіла й стаіць, глядзі й давай, каму трэба, прыступ для ўсіх на роўных паёх.
    — Найшчырэйшы й найшанаўнейшы, — Боб усё хімкае. — I вось ён адыйшоў, бедны малы Ўіл, гэта значыць, наш малы бедны Пады Дыгнам.
    У глыбокім смутку й зь невыносным цяжарам на сэрцы ён аплакваў загаслы сьветач нябёсаў.
    Тут стары Гарыоўн зноў загырчаў на Блюма, што ўсё круціўся перад дзьвярыма.
    — Ды заходзьце, заходзьце, ня зьесьць, — кажа Грамадзянін.
    Блюм ушмыгвае, касавочачы на сабаку, і пытаецца ў Тэры, ці не было тут Марціна Канінгама.
    — Ах, Госпадзе МакКэўн! — кажа Джо, усё яшчэ расчытваючы тыя лісты. — Паслухайце вось гэта, хочаце?
    I пачынае чытаць уголас.
    Хантэр-спірыт, 7
    Лівэрпул
    Начальніку дублінскай паліцыі,
    Дублін
    Глыбокаважаны Сэр асьмелюсь вам прапанаваць свае ўслугі ў памянутай сумнай справе як я павесіў Джо Гана ў Бутлскай цюрме 12 люпіага 1900 году і яшчэ павесіў...
    — Пакажы сюды, Джо, — кажу.
    — ... радавога Артура Чэйса за забойства Джэсі Тылзыт у Пэнпіанвілскай цюрме і яшчэ быў памочнікам калі...
    — Госпадзе, — кажу.
    — Білінгтан прыводзіў у іспалненьне стратнага праапупніка Тода Сміта...
    Тут Грамадзянін спрабаваў яму выхапіць ліст.
    — Стрывай, — кажа яму Джо, — а ятчэ маю спэцыяльны спосаб накінуць пятлю піак каб ён ужо ня высьлізнуў крэсьлюся з надзеяй на ваійу міласьць а мая цана пяць гінэяў.
    X. Рамбалд Цырульнік
    — Ён яшчэ й цынічны цьвёрдалобы цыдульнік, — кажа Грамадзянін.
    — Гідкі неданошаны душагуб, — кажа Джо. — На, — кажа, — Олф, забяры іх з маіх вачэй. Прывітаньне, — кажа, — Бліом, чаго вып’еце?
    Ну, тут яны ўжо ў дыскусію палезьлі, Блюм, маўляў, не хачу й не магу ды не палічэце абразай і гэтак далей, аж урэшце кажа, добра, вазьму цыгару. Дальбог, разважлівы экзэмпляр, нічога ня скажаш.
    — Тэры, дай нам найлепшую з тваіх смуродніц, — кажа Джо.
    А Олф тым часам апавядае, як адзін з тых цёмных тыпаў прыслаў паштоўку са спачуваньнямі й з чорнай аблямовачкай вакол.
    — Усе гэтыя цырульнікі з чорных краёў, — кажа, — за пяць фунтаў плюс кошты дарогі роднага бацьку гатовы павесіць.
    I пачынае распавядаць, як там пры гэтым двое стаяць зьнізу й цягнуць за ногі, калі павісьне, каб затхнуўся як сьлед, а потым рэжуць вяроўку на кавалкі й прадаюць, па пяць шылінгаў ад галавы.
    У цёмных краёх пражываюць яны, помсьлівыя рыцары брытвы. Сьмертаносныя свае вяроўкі яны моцна трымаюць і справаджаюць няўмольна ў Эрэб кожнага, хто ўчыніў крывавае ліхадзейства, бо не сьцярплю я такога аніяк, кажа Госпад.
    Тут яны пачалі разважаць пра сьмяротнае пакараньне й вядома Блюм давай выступаць з усялякімі чаму й навошта й з усёй маралёгіяй гэтай справы а сабачыска ўвесь час да яго прынюхваецца мне казалі ад тых жыдкоў нейкі асаблівы дух які сабакі чуюць і дае пра сродкі застрашэньня й таму падобнае.
    — А я ведаю адну штуку, на якую ня дзейнічае тое застрашэньне, — кажа Олф.
    — Што за яна? — пытае Джо.
    — Член таго бедачыны, што вешаюць, — кажа Олф.
    — I праўда? — кажа Джо.
    — Бог мне сьведкам, — Олф на тое. — Я сам чуў ад галоўнага даглядчыка, які быў у Кілмайнхэме, калі там вешалі Джо Брэды, непераможнага. Ён казаў, калі яны зьнялі яго зь вяроўкі, дык у яго так і стаяў у іх перад носам, як сьвечка.
    — Уладарнае пачуцьце й сьмерць ня скорыць, як хтосьці сказаў, — на гэта Джо.
    — Навука ўсё гэта растлумачвае, — кажа Блюм. — Гэта натуральны фэномэн, разумееце, калі ў выніку...
    I пачынае кідаць слоўкі, ад якіх сківіцу вывіхваеш, пра фэномэн і навуку, маўляў, гэты фэномэн і гэны фэномэн.
    Выдатны навуковец гэр прафэсар ЛіОітпольд Блюмэндуфт прадставіў мэдыцынскія абгрунтаваньні таго, як у выніку раптоўнага пералому шыйных пйзванкоў і пасьлядоўнага за ім разрыву сьпіннага мозгу, згодна з агульнапрызнанымі прынцыпамі мэдыцынскай навукі, непазьбежна ўзьнікае гвалтоўнае гангліённае стымуляваньне нэрвных асяродкаў генітальнага апарату, якое вымушае хутка пашырацца поры corpora cavernosa3, што ў сваю чаргу рэзка павялічвае прыток крыві да часткі мужчынскага арганізму пад назвай пэніс і выклікае фэномэн менаваны ў мэдыцыне паталягічнай філёпрогенітыўнай вэртыкальна-гарызантальнай эрэкцыяй in articulo mortis per diminutionem capitis4.
    Грамадзянін, ясная справа, толькі зачэпкі чакаў, і тут яго проста разарвала наконт непераможных, старой гвардыі, і герояў шэсьцьдзесят сёмага году, і хто баіцца ўпамінаць дзевяноста восьмы, і Джо ў адну дудку зь ім, пра ўсіх, каго павесілі, замучылі, судзілі вайскова-палявым судом, і за новую Ірляндыю, за новае сёе ды новае тое. Раз ты за новую Ірляндыю, дык сабе прыдбай новага сабаку, я так мяркую. А паршывы брахуніска ўсё абнюхвае й сьлінючыць, чухаецца па сваіх лішаёх і, гляджу, падбіраецца да Боба Дорана, які ставіць Олфу паўпінты, і давай яго лізаць на ўвесь язык. Боб, як жа йначай, пачынае зь ім строіць дурня:
    — Дай нам лапку! Дай лапку, сабачка! Добры стары сабачка! Ну, дай нам лапку сюды! Давай сюды!
    Arrah3, канец ягонаму лапаньню сабачых лапак, і ён паляцеў бы з услону на таго халернага сабаку, каб Олф яго не схапіў, a сам усё балабоніць сваю сабакалёгію, маўляў, трэба прыручваць ласкаю, і сабака пародзісты, і сабака разумны, аж табе
    3Пячорыстых целаў (лац.).
    4У момант сьмерці, выкліканай аддзяленьнем галавы (лац.).
    5Ну, добра (ірлян.).
    моташна робіцца. Потым просіць Тэры прынесьці старую бляшанку ад бісквітаў і пачынае адтуль выскрабаць крышкі для сабакі. Ну, той іх глынуў адных духам і язык высалапіў на мэтар або й болей, хоча яшчэ. Разам з бляшанкай ледзь не каўтнуў, згаладалы брахунскі вырадак.
    А Грамадзянін з Блюмам усчалі спрэчку наконт усяго таго, пра братоў Шырс, пра Вулфа Тона непадалёку тут на Арбархіл, пра Робэрта Эмэта й пра жыцьцё аддай за айчыну, і пра жаласьлівы вершык Томі Мура аб Сары Карэн, як яна сумавала здалёк ад гэтай зямлі. Блюм са сваёй укормленай мордай пачынае строіць пана, а ў руцэ тая ачмуральная цыгара. Фэномэн! Ягоная жонкая, тая гангара сала, таксама неблагі фэномэн, па сьпіне можна кегельныя шары качаць. Калі яны жылі ў ”Гарадзкім Гербе” мне апавядаў Сікун Бэрк там была адна старая з прыдуркаватым пляменьнікам і Блюм усё хацеў да яе падмазацца хварыбзду з сябе строіў і гуляў зь ёй у бэзік каб яму якая дзелька перапала з тастаманту й мяса ў пятніцы ня еў таму што старая нечуваная сьвятуня й вадзіў таго касамозгага на шпацыр. I аднаго разу павёў яго па ўсіх дублінскіх корчмах і, клянуся пастырам нябесным, усё паддаваў маху пакуль той не набраўся як жаба мулу й не прыцягнуў яго дахаты, пры тым тлумачыў, што гэта ён хацеў яму даць урок на тэму шкоднасьць гарэлкі, а тры бабы ледзь яго жыўцом не сьпяклі, гэта цырк на дроце, тая старая, ягоная жонка й місіс О’Даўд, якая трымала гатэль. Людзі добрыя, я са сьмеху брыкаў, калі Сікун перакрыўляў, як тыя бабы яго крыюць, а ён, Блюм, усё совае сваё але ці не разумееце ды але з другога боку. А самае цікавае, мне казалі, што той прыдурак працаваў потым у віннага гуртавіка Паўэра на Коўп-стрыт, і кожны божы дзень вяртаўся дахаты касякамі, пасьля таго як пераспрабуе ўсю прадукцыю ў той гуртовай установе. Фэномэн!
    — Памяці герояў, — кажа Грамадзянін, падымае свой кухаль і ўпіваецца лыпачамі ў Блюма.
    — Слушна, — кажа Джо.
    — Ды вы не ўхапілі мае думкі, — кажа яму Блюм. — Я хачу сказаць...
    — Sinn Fein! — перабівае Грамадзянін. — Sinn fein amhein!6 Любімыя сябры тут побач, а вораг ненавісны перад намі.
    Апопшяе разьвітаньне было невыказна кранальнае. 3 усіх далёкіх і блізкіх званіцаў даносіўся адзін нямоўкны пахавальны звон, а паўсюдна вакол месца смутку разыходзіўся злавеснай
    бМы самі! Толькі мы самі! (ірлян.).
    перасьцярогай дробат соцень барабанаў, чаргуючыся з глухім гулам гарматных залпаў. Аглушальныя тарарахі перуноў і сьляпучыя сполахі маланак, асьвятляючы жудасную сцэну, сьведчылі пра тое, што нябесная артылерыя далучыла сваю звышнатуральную моц, каб прыдаць большай пышнасьці відовішчу, якое й без таго наводзіла жах. Гнеўныя нябёсы разамкнулі свае водныя заставіцы, і буйны лівень струменямі хлынуў на аголеныя галовы сабраных натоўпаў, у якіх, паводле самых сьціплых падлікаў, было ня менш за пяцьсот тысяч асобаў. Аддзел Дублінскай Гарадзкой Паліцыі пад асабістым кіраўніцтвам Галоўнага камісара ўтрымліваў парадак у гэтай разьлеглай сьціжме народу, а каб скараціць час чаканьня, духавы аркестар Ёрк-стрыт, аздобіўшы свае інструманты жалобным крэпам, прапанаваў сабраным знакамітае выкананьне той непараўнанай мэлёдыі, якую спарадніла нам ад калыскі жальлівая муза Спэранцы. Нашым суродзічам з правінцыі, якія прыбылі сюды вялікімі групамі, былі падстаўленыя хуткія экскурсійныя цягнікі й выгодныя пасажырскія дыліжансы зь мяккімі сядзеньнямі. Надзвычайную ўцеху выклікалі ўлюбёнцы дублінскай публікі, вулічныя сьпевакі Л-н-х-н і М-л-г-н, якія са сваёй нязьменна заражальнай весялосьцю выканалі ”Ноч перад тым, як Лэры зашмаргнуўся”. Нашы два непараўнаныя весялуны дасягнулі фантастычнага попыту, прадаючы лісткі са словамі й музыкай гэтага нумару, і ніводзін з тых, хто пястуе ў сэрцы зычлівасьць для сапраўды ірляндзкага жарту, пазбаўленага хоць каліўца вульгарнасьці, не папракне іх грашом, запрацаваным потнай натугай. Дзеткі з Прытулку Падкідышаў Мужчынскага й Жаночага Полу, гурмою абляпіўшы вокны, што выходзілі на месца падзеі, былі ў поўным захапленьні ад гэтага нечаканага дадатку да галоўнай уцехі дня, і тут належацца словы пахвалы ў адрас апякунак з ордэну Малых Сёстраў Убогага Чалавека за іхнюю знакамітую ідою даставіць малюткам-бязбацькавічам сапраўды павучальнага гледзішча. Госьці віцэ-караля, сярод якіх можна было заўважыць шматлікіх шырокавядомых сьвецкіх дамаў, у суправаджэньні Іхніх Сьветласьцяў перайшлі на выгаднейшыя месцы на вялізнай трыбуне, тым часам як маляўнічая замежная дэлегацыя, вядомая як Сябры Шмарагдавага Абтоку, разьмясьцілася на трыбуне насупраць. У дэлегацыю, якая прысутнічала поўным сваім складам, уваходзілі камандор Бачыбачы Бэнінабанана (напалову паралізаваны doyen1 групы, дасгаўлены на сваё месца пры дапамозе магутнага паравога пад’ёмнага крану), мэсьё П’ер-Дун Птыпу-