• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уліс  Джэймс Джойс

    Уліс

    Джэймс Джойс

    Памер: 403с.
    Беласток 1993
    103.69 МБ
    Сьвятар дома. Слуга фальшывага сьвятара запрашае яго ўвайсьці. Уваходзь. Сьвяты айцец. Завіткі акордаў.
    Руйнуюць. Даводзяць да загубы. А потым даюць па каморцы, каб меў дзе спруцянець. Баю-бай. Калыханка. Сьпі, сабачка, баю-бай. Сьпі, сабачка, і здыхай.
    Голас, што гучыць перасьцярогай, злавеснай перасьцярогай, распавядаў ім, як юнак уваходзіць у пустую залю, як злавесна адгукаюцца ягоныя крокі, распавёў аб змрочных пакоях, дзе сядзеў сьвятар у сутане, гатовы выслухаць споведзь.
    Чыстая душа. Цяпер трохі прыбрудзілася. Думае выйграць конкурс у ’’Адказах”, рэбусы на загалоўкі вершаў. I мы ўручым вам храбусткі пяціфунтавы банкнот. Птушка сядзіць на яйках у гнязьдзе. Ён адгадвае, што гэта ’’Песьня апошняга мінстрэля”. Ка рысачка тэ, якая гэта хатняя жывёла? Эн рысачкі эн, харобры матрос. Але голас у яго й цяпер знакаміты. Далёка не эўнух, з тым сваім прычындальлем.
    Паслухай. Блюм слухаў. Рычы Гулдынг слухаў. I ля дзьвярэй глухі Пэт, лысы Пэт, напівак атрымаўшы, слухаў.
    Акорды загучалі павальней.
    Голас раскаяньня й гора цягнуў паволі, аздобна, трапятліва. Скрушлівая барада Бэна спавядалася: in nomine Domini, у ймя Гасподняе. Ён стаў на калені. Біўся кулаком у грудзі, каючыся: теа culpa10.
    Зноў лаціна. Круцяцца вакол яе, як кот вакол сьмятаны. Сьвятар са сьвятымі дарамі для тых жанчынаў. Другі ў могілкавай капліцы, дамавіна або донаван, corpusnomine. Цікава, дзе цяпер той пацук. Драпаціць.
    Стук.
    Яны слухалі: кухлі й міс Кэнэдзі, Джорджа Лідуэла выразістыя павекі, паўнагрудны атлас, Кэрнан і Сай.
    3 уздыхам голас сум свой выліваў. Свае грахі. Пасьля Вялікадня ён вылаяўся разы тры. Сукін ты сын. I раз імшу ён прапусьціў. Аднойчы ля касьцёла ёй ішоў і за спачын матчынае душы не памаліўся. Зусім яшчэ юнак. Юны бунтар.
    Бронза, ля піўнае помпы, заслухаўшыся, вочы скіравала ў даль. Самазабыўна. I ведаць ня хоча, што я. Молі заўсёды дапетрыць, калі хто на яе глядзіць.
    Бронза вочы скіравала ў даль, у бок. Там люстра. Гэта, відаць, яе самы ўдалы профіль. Яны заўсёды ведаюць. Грук у дзьверы. Апопшяя рысачка да туалету.
    Кук-каррэ-ку.
    Пра што яны думаюць, калі слухаюць музыку? Так ловяць грымотных зьмеяў. Той вечар, калі Майкл Ган даў нам сваю лёжу. Настройваньне інструмантаў. Пэрскі шах любіў гэта больш за ўсё. Нагадвала яму свой родны мілы кут. А яшчэ высмаркаўся ў заслону. Можа, у іх так прынята. Таксама музыка. А што ў тым дрэннага. Трутуту. Медзяныя, аслы дурныя, рычаць, задзёршы расгруб. Безабаронныя кантрабасы з ранай у баку. Драўляныя дудкі мыкаюць як каровы. Фартэпіян як адкрытая кракадзілава пашча, музыка з сківіцамі. Дудвіны, драўляныя Гудвіны.
    Яна выглядала надзвычайна. Шафранавая сукня з глыбокім выразам, усе повабы напаказ. Гвазьдзіковы пах дыханьня, калі нахілялася штосьці спытацца. Я расказваў, што піша Спіноза ў той татавай кнізе. Слухала як зачараваная. Вочы во такія. Нахілілася дапераду. Тып на бальконе разглядаў яе зьверху ўніз у бінокль, ня мог адарвацца. Каб адчуць красу музыкі, трэба паслухаць двойчы. Прыроду жанчыны з аднаго пагляду. Бог стварыў краіну, а чалавек песьню. Мне там усіх коз. Філязофія. Ну й лухта!
    10Маявіна (лац.}.
    Усе прапалі. Усе палі ў бітвах. У бітве пад Росам бацька, у бітве пад Гоўры браты. У Ўэксфард, мы ўэксфардзкія хлопцы, ён ішоў. Апошні са свайго роду-племені.
    Я таксама. Апошні са свайго роду. Мілі з маладым студэнтам. Што ж, відаць, сам вінаваты. Няма сына. Рудзі. Цяпер ужо позна. А калі не? Калі не? Калі яшчэ?
    Ён не адчуваў нянавісьці.
    Нянавісьць. Любоў. Толькі словы. Рудзі. Неўзабаве буду стары.
    Вялікі Бэн разгарнуў голас. Магутны голас, сказаў Рычы Гулдынг, на твары якога румянец змагаўся з бледнасьцю, неўзабаве старому Блюму, калі той яшчэ малады.
    Цяпер пра Ірляндыю. Мая краіна даражэй за караля. Яна слухае. Хто баіцца гаварыць пра дзевяцьсот чацьвёрты? Час адплываць. Наглядзеўся ўдосталь.
    — Багаславі мне, ойча, — усклікнуў бунтар Долард, — багаславі мне на дарогу.
    Стук.
    Блюм, не пабагаслаўлёны на дарогу, глядзеў. Туалет ашаламляльны: і то пры васямнаццаці шылінгах на тыдзень. Паклоньнікі кідаюцца грашом. Трэба мець вочы расплюшчаныя. О дзяўчаты, прыгажуні. Над сумнымі хвалямі мора. Раман харысткі. Раскрытыя лісты, даказалі парушэньне шлюбнага абяцаньня. Салодкай пташачцы піша коцік-маркоцік. Сьмех у залі суда. Генры. Подпіс ня мой. Якое прыгожае ў цябе.
    Музыка загучала глуха, мэлёдыя й словы. Потым прысьпешыла. Шолах сутаны, і замест уяўнага сьвятара перад ім жаўнер. Гвардзіст, капітан. Яны ўсё гэта ведаюць на памяць. Любяць паказытаць сябе жахам. Гвардзіст кап.
    Стук. Стук.
    Жахнутая, слухала, падаўшыся дапераду, каб слухаць са спагадай.
    Пусты твар. Або цнатліўка, або пакуль толькі пальчыкам. Пустая бачынка: пішы на ёй. А калі не, што зь імі робіцца? Падаюць духам і ў роспач. Падтрымлівае ў іх маладосьць. Нават самі сабе зьдзіўляюцца. Глядзі. Пайграць на ёй. Падзьмуць губамі. Белацелая жанчына, жывая флейта. Падзьмуць зьлёгку. Мацней. Любая жанчына тры дзіркі. Так і не пабачыў у багіні. Яны таго хочуць: ня трэба лішняй далікатнасьці. Таму ён кожную й мае. У кішэні золата, на мордзе нахабства. Вока на вока: песьні бяз слоў. Молі й той хлапчук катрыншчык. Адразу здагадалася, што ён пра хворую малпку. А можа таму што да
    гішпанца падобны. Такім спосабам можна нават зьвяроў разумець. Салямон умеў. Прыродны дар.
    Брухамоўнасьць. Губы ў мяне стуленыя. Думаюць, у маім жыва. Што?
    Жадаеш? Ты? Я. Хачу. Каб. Ты.
    Заюшаны гвардзіст прахрыпеў праклён. Наліўся сукінсынам. Добра надумаў, хлопча, што прыйшоў сюды. Жыцьця табе даю ўсяго гадзіну. Апошнюю тваю.
    Стук. Стук.
    Цяпер самы жах. Яны яго шкадуюць. Выціснуць сьлязу за пакутнікаў. За ўсё, што памірае, што хоча, паміраючы, памерці. За ўсё, што нараджаецца. Бедная місіс Пюрфой. Спадзяюся, ужо разрадзілася. Бо іхнія ўлоньні.
    Вільгаць улоньня жанчыны зрэнка глядзела праз вейкаў частакол, спакойна, услухоўваючыся. Калі яна не адзываецца, бачыш, якія прыгожыя могуць быць яе вочы. Па гэнай рацэ. I кожны раз, калі паволі ўзьнімалася атласная хваля яе грудзей (яе буйныя кшталты), чырвоная ружа ўзьнікала паволі й паволі панікала. Яе дыханьне ў такт сэрцу: дыханьне ёсьць жыцьцё. I ўсе тонкія-тоненькія завіткі папарацевых валасоў, яе дзявочых, трапяталі ў такт.
    Але паглянь. Цьмянеюць ясны зоры. О, ружа! Кастыліі. Заранка. Га. Лідуэл. Дык гэта яму а не. Закахаўся. I я так? Паглядзі вакол яе. Коркі, калюжыны піўнай пены, пустыя бутэлькі.
    На гладкі тронак піўнае помпы Лідыя ручку паклала лягутка, мякутка, пакінь гэта маім рукам. Усё прапала ў парыве шкадаваньня да бунтара. Туды-сюды, туды-сюды: бліскучы тронак (яна ведае пра ягоныя вочы, мае вочы, яе вочы) вялікі і ўказальны пальцы, шкадуючы, шморгалі: нашморгвалі, падшморгвалі, а потым, далікатна кранаючыся, сьлізганулі, паволі, гладка, на дол, і белы, цьвёрды, халодны паліваны кол тырчаў у іх сьлізготным зашмаргу.
    Певень квоку кукарэку.
    Стук. Стук. Стук.
    Гаспадаром у гэтым доме я. Амін. Зь лютым скрыгатам зубоў. Здраднікі завіснуць.
    Акорды выказалі згоду. Вельмі сумная гісторыя. Але так мусіла быць.
    Выбрацца, пакуль не закончылася. Дзякуй, гэта было боскае. Дзе мой капялюш. Прайсьці каля яе. ’’Фрымэна” можна пакінуць. Ліст пры мне. А раптам яна? He. Хадзіць. Хадзіць. Хадзіць. Як Кэшл Бойла Конара Койла Тысдал Морыс Ітакдал Фарэл, хадзі-і-і-і-і-і-і-ць.
    Ну, мне трэба. Ужо йдзяце? Тмнтрбдпбчньня. Блмст. У крапіве высокай. Блюм устаў. Ох. Мыла ззаду адчуваю стала ліпкае. Успацеў, відаць: музыка. Той крэм, памятай. Ну, да сустрэчы. Якасны кап. Картачка там, так.
    Каля глухара Пэта ў дзьвярах, што вуха навастрыў, прайшоў Блюм.
    Пад сьценкай казармы яго расстралялі. I ў Пасыджы цела яго пахавалі. Dolor!11 О, ён далёрэс! Голас гаротнага пеюна клікаў да скрушлівай малітвы.
    Каля ружы, каля атласных грудзей, каля пяшчотнай ручкі, каля памыяў, коркаў, пустых бутэлек, кланяючыся на хаду, пакідаючы ззаду вочкі й завіткі, бронзу й золата ў глыбокаморскімцені, праходзіў Блюм, лагодны Блюм, я так самотны Блюм.
    Стук. Стук. Стук.
    Малецеся за яго, узмаліўся бас Доларда. Тыя, што слухаюць у цішы. Прашапчэце малітву, выцісьніце сьлязу, добрыя людзі, шчыры народ. Ён быў юным бунтаром.
    Напужаўшы калідорнага бунтара з навостраным вухам, ужо ў сенях Блюм пачуў раскат і рык пахвалаў, смачныя похлапы па плячох, тупат ботаў, ботаў усіх іх, не бунтароў. Усеагульны хор патрабаваў выпіўкі спаласнуць такую нагоду. На шчасьце, я пазьбег.
    — Хадзі, Бэн! — усклікнуў Сайман Дэдал. — Дальбог, ты быў ня горшы, чымсьці ў свае найлепшыя гады.
    — Лепшы, — сказаў Томджын Кэрнан. — Самае пранікнёнае выкананьне гэтай баляды, клянуся маёй душой і гонарам.
    — Лябляш, — сказаў Айцец Каўлі.
    Бэн Долард, шчодра нашпігаваны пахваламі і ўвесь паружавелы, грузна пракачучаў да стойкі на цяжкаступных ступнях, шчоўкаючы вузлаватымі пальцамі, нібы кастаньетамі.
    Вялікі Бэнабэн Долард. Вялікі Бэн-Бэн. Вялікі Бэн-Бэн.
    Ррр.
    Усе расчуліліся. Сайман сваю ўзрушанасьць пратрубіў фаготаносам, і ўсе расьсмяяліся й прывялі яго, Бэна Доларда, у дасканалы насгрой.
    — Як вы парумянелі, — сказаў Джордж Лідуэл.
    Міс Дус паправіла сваю ружу, рыхтуючыся абслужыць.
    — Бэн machree12, — сказаў містэр Дэдал, ляпнуўшы Бэна па тлустай лапатцы. — Малайчына як трэба, ды толькі займаецца тайным назапашваньнем тлушчавых тканак.
    ^Смутак (лац.).
    12Маёсэрца (ірлян.).
    Ррррррссс.
    — Сьмерцяносны тлушч, Сайман, — буркнуў Бэн Долард.
    Рычы лопнула слабая струна сядзеў адзінока: Гулдынг, Коліс, Уорд. У нерашучасьці чакаў. Пэт, не атрымаўшы платы, таксама.
    Стук. Стук. Стук. Стук.
    Міс Майна Кэнэдзі прыблізіла вусны да вуха кухля нумар адзін.
    — Містэр Долард, — ціха шапнулі яны.
    — Долард, — шапнуў кухаль.
    Нумар адзін паверыў: міс Кэн калі яна: што ён дол: яна дол: кух.
    Ён прашаптаў, што ведае гэтае ймя. Так бы мовіць, гэтае ймя яму знаёмае. Так бы мовіць, ён ужо раней чуў гэтае ймя. Долард, праўда? Так, Долард.
    Так, вымавілі яе вусны галасьней, містэр Долард. Ён прасьпяваў тую песьню цудоўна, прашаптала Майна. I ’’Апошняя ружа лета” таксама цудоўная песьня. Майне падабалася гэтая песьня. Кухлю падабалася песьня, якая Майне.
    Апошнюю ружу лета Долард пакінуў Блюм пачуў у нутры вііоцца вятры.