Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Бойлан замовіў напоі.
— Чаго душа жадае? Кухаль горкага? Кухаль горкага, калі ласка, і глогавы джын. Яшчэ не было тэлеграмы?
Яшчэ не. А чацьвёртай ён. Усе сказалі а чацьвёртай.
Чырвоныя вушыскі й кадык Каўлі ў дзьвярах шэрыфавага бюро. Пазьбегчы. Трапіўся Гулдынг. Што ён робіць у Ормандзе? Брычка чакае. Пачакаць.
Прывітаньне. Куды кіруеце? Перакусіць? I я таксама. Сюды. Куды, у Орманд? Найлепшае месца ў Дубліне. Сапраўды? Рэстаран. Ціха пасядзець. Глядзі, каб цябе ня ўбачыў. Думаю, і я прысяду з вамі. Хадзем. Рычы вёў. Блюм ішоў за папкай. Абед варты князя.
Міс Дус сягнула да графіна, атласная ручка высягнулася, блюзка на грудзях зараз лопне, так высока.
— О! О! — пасопваўЛэнэхан пры кожным яе новым высягу. — О!
Але яна дасягнула здабычы й зь лікаваньнем апусьціла на ДОЛ.
— Чаму б вам не падрасьці, міс? — спытаўся Буяка Бойлан.
Бронзавая, наліваючы з графіна густы салодкі лікер для ягоных вуснаў, назіраючы за цягучым цурком (кветка ў яго на пінжаку: ад каго?), салодкім галаском працягнула:
— Пакуначак малы, але тавар дарагі.
Інакш кажучы яна. Гладка наліла лянівасалодкага глогу.
— Ваша здароўе, — сказаў Бойлан.
Ён кінуў на стойку вялікую манэту. Манэта дзынкнула.
— Стой, — сказаў Лэнэхан, — я таксама...
— За ваша, — далучыўся ён, падымаючы ўсьпенены эль.
— Булава выйграе, не разьбегшыся як сьлед, — запэўніў ён.
— Я таксама трохі адпусьціў, — сказаў Бойлан, падміргнуўшы й хліснуўшы. — He за сябе, праўда. Аднаму майму сябру зажадалася.
Лэнеган папіваў і пасьміхаўся да перахіленага кухля зь півам і да вуснаў міс Дус, растуленых, што шапталі песьшо акіяну, якую раней напявалі. Ідалёрэс. Усходнія моры.
Гадзіньнік зашыпеў. Міс Кэнэдзі прайшла каля іх (кветка, цікава, ад каго?), адносячы тацу з кубкамі. Гадзіньнік загудзеў.
Міс Дус узяла манэту Бойлана, адважна націснула ручку касы. Каса грукнула. Гадзіньнік прагудзеў. Прыгожая эгіпцянка спакушала, калі ў касе перабірала, падпяваючы й рэшту выбіраючы. Глядзі на захад. Прагудзеў. Для мяне.
— Каторая гадзіна? — запытаўся Бойлан. — Чацьвёртая?
На гадзіньніку.
Лэнэхан, галоднымі вочкамі сочачы за яе падпяваньнем, грудным хваляваньнем, тузануў Бойлана за рукаў.
— Давай паслухаем біцьцё гадзінаў, — сказаў ён.
Папка Гулдынга, Коліса і Ўорда вяла за сабой Блюма ў крапіву, паміж уквечаных столікаў. Бязмэтна, з узбуджанай мэтанакіраванасьцю, пад спадарожным паглядам лысага Пэта, ён накіраваўся да століка каля дзьвярэй. Будзь бліжэй. А чацьвёртай. Ці ён забыўся? Магчыма, нейкі хітрык? He прыйсьці: завастрыць апэтыт. Я б так ня змог. Пачакай, пачакай. Пэт, назіраючы, чакаў.
Іскрысты бронзавы блакіт акінуў паглядам нябеснаблакітныя вочы й галыптук Блакі Бойлана.
— Давайце, — націскаў Ленэхан. — Нікога няма. А ён ніколі ня чуў.
— ...кранецца тых ніваў у сьне.
Высока, высокая нота, бледла ў вышыні, чыстая.
Бронзадус, пашаптаўшыся з ружай, што панікла й зноў узьнікла, дапытвала кветку й вочы Буякі Бойлана.
— Просім, просім.
Ён упрашаў яе па-над паўторамі прызнаньня:
— Я не магу з табой расстацца...
— Потым, — сарамяжліва паабяцала міс Дус.
— He, цяпер! — не сунімаўся Лэнэхан. — Sonnezlaclochefi О, зрабеце! Нікога ж няма.
Яна разгледзелася на бакі. Хутка. Міс Кэн не пачуе. Раптоўна нахілілася. Два распаленыя твары назіралі ейны нахіл.
Дрогкія акорды зьбіліся з мэлёдыі, зноў знайшлі, згубілі танальнасьць, губілі й знаходзілі, спатыкаючыся.
— Давайце! Ну! Sonnez!
Нахіліўшыся, яна падняла падол спаднічкі за калена. Памарудзіла. Яшчэ падражніла іх, нагнутая, напнутая, з свавольнымі вачмі.
— Sonnez!
Лясь! Нечакана адцягнула й пусьціла тугую элястычную падвязку, цёпла ляскнулую па лясклівым жаночым цёплапанчошным сьцягне.
— La cloche! — выкрыкнуў усьцешаны Лэнэхан. — Сама навучылася! Гэта табе не пацяруха.
Яна высакамерна здурусьміхнулася (сьлёзы! ці ж не ідыёты?), але, шмыгнуўшы да сьвятла, усьміхнулася Бойлану ціхмяна.
— Вы — увасабленьне вульгарнасьці, — сказала яна, шмыгнуўшы.
Бойлен глядзеў, глядзеў. Кілішак свой падняўшы да поўных губ, асушыў ён маленькі кілішак, высмактаўшы да апошняй густаліпкія фіялетавыя кроплі. Зачараваны ягоны пагляд праводзіў яе галоўку, што сунулася паўз бар да люстраў, у залачонай арцы якіх мігцелі шклянкі для элю, рэйнскага й бургундзкага, і рагатая ракавіна; у люстрах там адлюстраваная, яе бронза зьлілася з бронзай яшчэ больш сонечнай.
Так, бронза зусім зблізку.
— ...каханая, бывай!
— Я йду, — сказаў Бойлан зь нецярплівасьцю.
Ён рэзка адставіў кілішак, схапіў рэшту.
— Пачакай крышынку, — папрасіў Лэнэган, дапіваючы сьпехам. — Я хачу табе сказаць. Том Рочфард...
— He буянь мне галавы, — кінуў Буяка Бойлан, выходзячы.
Лэнэхан каўтнуў на адыход.
4Пазванецезваночкам! (франц.).
— Рог табе ўстаў, ці што? — спытаўся ён. — Чакай. Я таксама йду.
Ён рушыў за сьпешным парыпваньнем чаравікаў, але ля парога спрытна адступіўся, вітаючы дзьве фігуры, грузную й кашчавую.
— Як маецеся, містэр Долард?
— Га? Так маюся, як маюся! — адказаў расьсеяны бас Бэна Доларда, на хвілю пакідаючы нядолю Айца Каўлі. — Зь ім табе ня будзе ніякага клопату, Боб. Олф Бэрган пагаворыць з даўгялам. Гэтым разам мы таму Юду Іскарыёту напхаем асыцокоў за шыю.
Цераз салён прайшоў містэр Дэдал, уздыхаючы й расьціраючы пальцам павеку.
— Го-го, яшчэ як! — радасна затрубіў Бэн Долард. — Сайман, засьпявай нам што-небудзь. Мы тут чулі піяніна.
Лысы Пэт, заклапочаны афіцыянт, чакаў, пакуль закажуць напоі, віскі ддя Рычы. А Блюму? Трэба падумаць . Каб ня бегаў лішні раз. У яго мазалі. Ужо чацьвёртая. Як горача ў чорным. Безумоўна, і нэрвы крыху. Праламляе (ці як?) цяпло. Трэба падумаць. Сідр. Так, бутэльку сідру.
— А то чаму? — азваўся містэр Дэдал. — Я толькі сабе брынкаў, чалавеча.
— Давай, давай, — прасіў Бэн Долард. — Згіньце, цёмныя турботы. Хадзем, Боб.
Трухам ён, Долард, у мешкаватых нагавіцах, паперадзе іх (трымайце вунь гэтага ў: ну, паспрабуйце) рушыў у салён. Ён плюхнуў сябе, Доларда, на ўслон. Пакручаныя пальцы пліохнуліся на клявішы. Плюхнуўшыся, раптоўна замерлі.
Лысы Пэт стрэў у дзьвярах залатую, якая безгарбатна вярталася. Заклапочаны, ён жадаў віскі і сідр. Бронзавая назірала зпад вакна, бронза здалёк.
Бразнуўшы, брычка пакаціла.
Блюм пачуў брынк, ціхі зык. Ад’ехаў. Слабой сутаргай дыху ён дыхнуў на нямыя блакітныя кветкі. Бразнула. Ад’ехаў. Бразнуў. Слухай.
— Пра каханьне й вайну, Бэн, — сказаў містэр Дэдал. — Як у добрую старую часіну.
Мужныя вочы міс Дус, незаўважанай, адвярнуліся ад фіранкі, асьлепленыя бляскам. Ад’ехаў. Задумёная (хто ведае?), асьлепленая (бляск), яна апусьціла штору, адпусьціўшы шнурок. Задумёна напусьціла (чаму ён так хутка ад’ехаў, калі я?) на сваю бронзу над барам, дзе лысы стаяў побач сястрыцы залатой, недасканалы кантраст, кантраст недасканала антыдасканалы,
ціхі халодны засмужаны морсказялёны апоўзлы глыбокі цень, eau de Nil.
— Taro вечару бедачына Гудвін падыгрываў на піяніна, — нагадаў ім Айцец Каўлі. — Але яны не зусім зыйшліся ў меркаваньнях.
He зусім.
— Наладзілі двухгалосы дыспут, — сказаў містэр Дэдал. — Яму тады сам чорт ня даў бы рады. На старога часам находзіла, калі сабе крыху падвыпіў.
— Божа, а памятаеце, як я? — азваўся Бэн пузаты Долард, адвярнуўшыся ад пакаранай клявіятуры. — У мяне тады не было шлюбнага строю.
Зарагаталі ўсе трое. У яго не было строю. Зарагатала ўсё трыё. He было шлюбнага строю.
— Але тады пад руку трапіўся наш сябра Блюм, — сказаў містэр Дэдал. — А дарэчы, дзе мая люлька?
Ён пабрыў да стойкі бару па згубленую мэлядычную люльку. Лысы Пэт прынёс напоі Рычы й Польдзі. Айцец Каўлі зноў засьмяяўся.
— Здаецца, Бэн, гэта я выбавіў цябе зь бяды.
— Гэта ты, — прызнаў Бэн Долард. — Я й цяпер памятаю тыя вузкія порткі. Табе прыйшла бліскучая думка, Боб.
Айцец Каўлі пачырванеў па самыя краёчкі сваіх бліскучых барвовых вушэй. Ён выбавіў зь бя. Вуз пор. Блісдум.
— Я ведаў, што ў яго было з постам, — сказаў ён. — Ягоная жонка ў суботы падыгрывала на піяніна ў кавярні за мізэрны грош, і хто ж мне падказаў, што яна таксама займаецца й тымі рэчамі. Прыгадваеце? Мы абшукалі ўсю Холіс-стрыт, пакуль прадавец у К’ю ня даў нам адрас. Прыгадваеце?
Бэн прыгадаў, і ягонае шырокае аблічча зьдзівілася.
— Божа мой, у яе там былі ўсялякія раскошныя опэрныя строі й іншыя рэчы.
Містэр Дэдал прыплёўся назад зь люлькай у руцэ.
— У стылі Мэрыян-скуэр. Бальныя сукні, Божа мой, і дворскія сукні. I ён не схацеў узяць ні граша. Га? Безьліч якіхсьці капелюшоў, балеро, панталёнаў. Га?
— Во-во, — кіўнуў містэр Дэдал. — Місіс Мэрыян Блюм магла пазычыць строй любога выгляду.
Па набярэжных бразгацела брычка. Буяка Бойлан разваліўся на спружыністых гумах.
Пячонка з бэконам. Біфштэкс і ныркі ў цесьце. Добра, сэр. Добра, Пэт.
Місіс Мэрыян. Мне там усіх коз. Пах прыгарэлага Поль дэ Кока. Такое мілагучнае ймя ў.
— А як яе дзявочае прозьвішча? Дародная дзеўка. Мэрыян...
— Туіды.
— Так. Яна яшчэ жыве?
— I брыкаецца.
— Яна была дачкою...
— Дачкою палка.
— Так, дальбог. Я памятаю таго старога тамбурмажора.
Містэр Дэдал чыркнуў, пацягнуў, прыкурыў, выдыхнуў духмяныклуб.
— Яна ірляндка? Сапраўды, не скажу. Ты ня ведаеш, Сайман?
За клубам сутарга, клуб, моцны, духмяны, патрэскваньне.
— Шчочны мускул... Што?.. Крышку заржавеў... О, яна... Мая ірляндзкая Молі, О.
Ён пыхнуў едкім густым залпам.
— 3 Гібралтарскай скалы... напрасткі.
Яны тужылі ў цені акіянскай глыбіні, золата ля піўное помпы, бронза ля мараскіну, абедзьве ў задуменьні, Майна Кэнэдзі, Лісмор-тэрэс 4, Драмкондра, зь Ідалёрэс, каралевай, Далёрэс, маўклівай.
Пэт падаў на непрыкрытых талерках. Леапольд парэзаў пячонку на скрылёчкі. Як ужо згадвалася, ён упадабаў сабе ў ежы нутраныя органы, арэхападобныя пупы, смажаную ікру траскі, між тым як Рычы Гулдынг, Коліс і Ўорд еў біфштэкс і нырку, го біфштэкс, то нырку, запечаныя кавалачкі еў ён еў Блюм яны елі.
Блюм з Гулдынгам, павянчаныя цішынёй, елі. Абеды вартыя князёў.
Па Бэйчлэрс-уок Буяка Бойлан бразгаціць, скок-бразь, на тугіх гумах кавалер, там бляск, там сквар, глянец кабылы, дробны трух, ляскае пуга па бакох: на цёплым месцы разваліўся, увесь нецярплівасьць ды сьмелы запал. Рог. Табе? Рог. Табе? Стаў стаў рог.