Уліс
Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
Спрытным рухам ён запусьціў два кавалкі цукру праз слой узьбітых вяршкоў. Бык Маліган разрэзаў гарачую булачку й пашмараваў маслам паркі мякіш. Прагна адкусіў ад яе пухкі кавалак.
— Дзесяць гадоў, — сказаў ён, жуючы й сьмеючыся. — Празь дзесяць гадоў ён нешта напіша.
— Далёкая дарога перад ім, — сказаў Хэйнс, падымаючы лыжачку ў задумлівасьці. — Але я не зьдзіўлюся, калі ён усё-ткі зможа.
Ён скаштаваў з лыжачкі, зьняўшы ёю крэмавую шапачку на сваім кубачку.
— Спадзяюся, гэта сапраўдныя ірляндзкія вяршкі, — паблажліва вымавіў ён. — Я не люблю быць аб’ектам махлярства.
Ілія, чаўнок, скамячаны папяровы лісток, плыў на ўсход no634 з бартамі вялікіх і малых мараплаваў, пасярод архіпэлягу бутэлечных коркаў, мінаючы Нью-Ўопінг-стрыт, каля парому Бэнсана і побач з трохмачтавай шхунай ’’Роўзвін”, якая йшла з Брыджуотэру з грузам цэглы.
Альмідана Артыфоні мінуў Холіс-стрыт, потым падворышча Сюэла. Ззаду за ім Кэшл Бойл О’Конар Фіцморыс Тысдал Фарэл, пагойдваючы кіяпарасонаплашчом, абыйшоў здалёк ліхтарны слуп перад домам містэра Лоў Сміта й, перайшоўшы вуліцу, пайшоў па Мэрыян-скуэр. Наводдаль за ім сьляпы падлетак выстукваў сваю дарогу ўсьцяж агароджы ўнівэрсытэцкага парку.
Кэшл Бойл О’Конар Фіцморыс Тысдал Фарэл дайшоў да бадзёрых вітрынаў Луіса Вэрнэра, потым завярнуўся й пайшоў назад па Мэрыян-скуэр, пагойдваючы кіяпарасонаплапічом.
На рагу дому Ўайлда ён запыніўся, насупіўся на ймя Ілія, абвешчанае на сьцяне Мэтраполітан-холу, потым на адлеглы газон герцагскага двору. Ягоны манокль насуплена бліснуў на сонцы. Ашчэрыўшы пацучыныя зубы, ён прамармытаў:
— Coactus volu№.
Ён рушыў далей, у бок Клэр-стрыт, перажоўваючы свае жорсткія словы.
Калі йшоў каля вокнаў містэра Блюма, дантыста, ягоны разгойданы плашч рэзка зьбіў убок тонкі кіёк, што абстукваў дарогу, і памёў далей, ашпарыўшы кволае цела. Сьляпы падлетак павярнуў усьлед за прахожым свой хваравіты твар.
— Каб табе Бог ня даў, хто б ты ні быў! — злосна ўсклікнуў ён. — Ты яшчэ больш сьляпы за мяне, сукін ты сын!
<>
18Я захацеў пад прымусам (лац.).
Насупроць бару Pari О’Донаху спадарыч Патрык Алойзііос Дыгнам, прыціскаючы да сябе паўтары хунты сьвіных катлетаў, па якія паслалі яго ў краму Мангана, колішнюю Фэрэнбаха, і лыпаючы вачыма па бакох, ішоў па цёплай Уіклаў-стрыт. Пякельна нудна было сядзець у гасьцёўні разам зь місіс Стор і місіс Куіглі і місіс МакДаўэл, фіранкі зацягнутыя, усе хліпаюць, пацягваючы першаклясны херэс, што дзядзька Барні прынёс ад Тані. Даядаюць рэшткі садавіннага пірага, балбочуць пра тое самае ўвесь той пякельны час і ўздыхаюць.
За Ўіклаў-лэйн яго затрымала вітрына мадам Дойл, дворскай мадысткі. Ён спыніўся, паглядаючы на двух баксёраў, аголеных да пояса, з выстаўленымі кулакамі. 3 бочных люстраў маўкліва талопілі вочы два спадарычы Дыгнамы ў жалобе. Майлер К’ю, улюбёнец Дубліну, спаткаецца з сяржантам Бэнэтам, партабэлскім малацьбітом, прыз пяцьдзесят савэрэнаў, Божа, вось будзе бойка, варта было б паглядзець. Майлер К’ю гэта той, што атакуе таго зь зялёным пасам. За ўваход два шылінгі, жаўнеры за паўцаны. Маму дык я лёгка абвяду. Левы спадарыч Дыгнам павярнуўся, калі ён павярнуўся. А, гэта ж я ў жалобе. Калі? Дваццаць другога траўня. Ну так, тая пякельная бойка ўжо адбылася. Ён павярнуўся направа й спадарыч зь ягонага правага боку таксама павярнуўся, шапка ў яго зьехала набак, каўнерык вылез. Падняўшы падбародак, каб зашпіліць каўнерык, ён убачыў непадалёк ад баксёраў выяву Марыі Кэндал, чароўнай субрэткі. Абразкі з такімі дзеўкамі бываюць у пачках ад папяросаў Стор смаліў і ягоны родзіч аднаго разу застукаў яго й сыпануў жару.
Спадарыч Дыгнам засунуў каўнерык і патэпаў далей. Па сіле ўдару найлепшы з баксёраў Фіцсыманс. Такі дасьць адзін раз пад здухі й аддыхаесься толькі праз тыдзень, браце. Але найлепшы па тэхніцы быў Джэм Корбэт, пакуль Фіцсыманс ня выбіў зь яго ўсе хітрыкі і ўсе трыбухі ў дадатак.
На Грэфтан-стрыт спадарыч Дыгнам убачыў франта з чырвонай кветкай у зубох, у шыкоўныя чаравіках, яму нейкі п’яны нешта ўвесь час апавядае, а ён толькі пасьміхаецца.
Трамвая да Сэндымаўнту ўсё не было.
Спадарыч Дыгнам пайшоў па Насаў-стрыт, пераклаўшы сьвіныя катлеты ў другую руку. Каўнерык у яго зноў адшпіліўся і ён зноў запіхнуў яго назад. Пякельная зашпілька, замалая для гэтай дзіркі, хай на яе пякельны канец. Яму сустрэліся школьнікі з торбамі. Заўтра зноў не пайду, застануся да панядзелку. Насустрач яшчэ йшлі школьнікі. Ці заўважылі, што я ў жалобе? Дзя-
дзька Барні сказаў, што дасьць сёньня ў газэту. Тады ўсе пабачаць у газэце й прачытаюць маё ймя надрукаванае й татава.
Твар у яго замест чырвонага, як заўсёды, зрабіўся зусім шэры, і муха паўзла па ім уверх ажно да вока. А колькі скрыгату было, калі ўкручвалі вінты ў труну, і як глуха грукала, калі зносілі ўніз.
Тата быў там усярэдзіне а мама плакала ў гасьцёўні а дзядзька Барні казаў тым мужчынам як перанесьці на павароце. Труна была такая вялікая, высокая й цяжкая з выгляду. Як яно ўсё было? Апошняга вечару, калі напіўся, тата стаяў на лесьвічнай пляцоўцы й верашчаў каб яму далі чаравікі, ён пойдзе да Тані й там япічэ нап’ецца й выглядаў такім тоўстым і нізкім у кашулі. Болей ніколі яго ня ўбачу. Гэта называецца сьмерць. Тата памёр. Мой бацька памёр. Ён мне сказаў, каб я быў маме добрым сынам. Я ня мог дачуць, што ён яшчэ гаварыў, але бачыў, як ягоны язык і зубы стараліся штосьці вымавіць. Бедны тата. Гэта быў містэр Дыгнам, мой бацька. Спадзяюся, ён цяпер у чысьцілішчы, таму што ён хадзіў да айца Конрая на споведзь у суботу вечарам.
Уільям Хамбл, граф Дадлі, і ледзі Дадлі, у суправаджэньні падпалкоўніка Хэсэлтайна, пасьля лэнчу выехалі з рэзыдэнцыі віцэ-караля. У наступнай карэце былі дастойная місіс Пэджэт, міс дэ Курсі і дастойны Джэралд Уорд, дзяжурны ад’ютант.
Кавалькада праехала празь ніжнюю браму парку Фінікс, пачціва вітаная паліцыянтамі, і каля Каралеўскага мосту накіравалася на паўночныя набярэжныя. На сваім шляху цераз сталіцу віцэ-кароль паўсюдна сустракаўся з праявамі сардэчных пачуцьцяў. Каля Крывавага мосту містэр Томас Кэрнан, які быў па другі бок рэчкі, надарэмна слаў свае вітаньні здалёк. Віцэ-каралеўскія карэты лорда Дадлі праехалі ад мосту Каралевы да мосту Ўітварта, не атрымаўшы вітаньня ад містэра Дадлі Ўайта, бакаляўра права й магістра мастацтваў, які стаяў на Аран-кі побач дому ліхвяркі місіс М. I. Уайт, што на рагу Ўсходняй Аран-стрыт, і паціраў свой нос указальным пальцам, ня могучы вырашыць, ці трапіць у Фібсбара хутчэй трамваем з трыма перасадкамі, ці наймаючы рамізьніка, ці, можа, пехатою праз Смітфілд, узгорак Канстытуцыі й вакзал Бродстаўн. Пад портыкам Чатырох Судоў Рычы Гулдынг, з папкай фірмы Гулдынг, Коліс і Ўорд, глянуў на яго са зьдзіўленьнем. За мостам Рычманд, на парозе канторы Рувіма Дж. Дода, прысяжнага паўна-
моцніка, агента Патрыятычнай Страхавальнай Суполкі, стараватая асоба жаночага полу, наважыўшыся ўвайсьці, перадумала й, ідучы назад усьцяж вокнаў канторы Кінга, паслала сваю даверлівую ўсьмешку намесьніку Ягонай Вялікасьці. Са свайго сьцёку ў муры Вуд-кі, пад канторай Тома Дэвана, рачулка Подл вернападдана высалапілася струменем нечыстотаў. Па-над фіранкай гатэлю ’’Орманд”, золата ля бронзы, галоўка міс Кэнэдзі пры галоўцы міс Дус назіралі й захапляліся. На Орманд-кі містэр Сайман Дэдал, кіруючыся з публічнай прыбіральні ў бюро субшэрыфа, зьнерухомеў пасярод вуліцы й нізка пакланіўся капелюшом. Ягоная Сьветласьць элегантна адказаў на прывітаньне містэра Дэдала. На рагу друкарні Кахіла правялебны Х’ю К. Лаў, магістар мастацтваў, заглыблены ў роздумы аб знатных панох, якія ў колішнія часы шчодрай рукой раздавалі зайздросныя царкоўныя прывілеі, аддаў шанаваньне, застаўшыся незаўважаным. На мосьце Грэтана Лэнэхан і МакКой, разьвітваючыся адзін з адным, паглядзелі, як праяжджаюць карэты. Праходзячы каля канторы Роджэра Грына й вялізнага чырвонага гмаху друкарні Доларда, Герта МакДаўэл, якая несла свайму хвораму бацьку лісты і ўзоры лінолеуму Кэтсбі, пазнала па выглядзе карэтаў, што гэта былі лорд-намесьнік з жонкай, але так і ня здолела разгледзець, у якім туалеце была Яе Сьветласьць, таму што трамвай і вялікі жоўты мэблевы фургон Спрынга запыніліся акургт перад ёю, даючы дарогу менавіта лорду-намесьніку. За домам фірмы Ланды й Фута Джон Уайз Нолан, стоячы ў зацененых дзьвярах віннага склепу Каваны, паслаў халодную незаўважаную ўсьмешку лорду-намесьніку й генэрал-губэрнатару Ірляндыі. Высокадастойны Ўільям Хамбл, граф Дадлі, кавалер Вялікага Крыжа Ордэну Вікторыі, мінуў бесьперапыннае цыканьне гадзіньнікаў Мікі Андэрсана й васковыя манэкіны Генры й Джэймса, румянашчокія, шыкоўна апранутыя, джэнтльмэн Генры, dernier сгі19 Джэймс. Стоячы сыіінамі да Дэйм-стрыт, набліжэньне кавалькады назіралі Том Рочфард і Насаты Флін. Том Рочфард, убачыўшы, што пагляд ледзі Дадлі запыніўся на ім, пасьпешліва выняў вялікія пальцы з кішэнькаў вішнёвай камізэлькі й прыўзьняў сваю шапку. Чароўная субрэтка, вялікая Марыя Кэндал, з падмаляванымі шчокамі й паддзёртай спаднічкай, пасылала са свае афішы падмаляваную ўсьмешку Ўільяму Хамблу, графу Дадлі, а таксама падпалкоўніку X. Дж. Хэсэлтайну ды дастойнаму Джэралду Ўорду, дзяжурнаму ад’ютанту. 3 вакна СДП за віцэ-каралеўскім картэжам
19Апошнікрык (франц.).
назіралі Бык Маліган і Хэйнс, першы з насьмешкай, другі — з павагай, спаглядаючы паміж галовамі ўсхваляваных наведнікаў, што сваім скупішчам зацямнілі шахматную дошку, на якую засяроджана глядзеў Джон Хаўард Парнэл. На Фаўнс-стрыт Дылі Дэдал, падняўшы зрок ад францускага падручніка Шардэналя, убачыла раскрытыя парасонікі й зіхатлівыя сьпіцы, што круціліся на сонцы. Джон Генры Мэнтан, стоячы ў дзьвярах Гандлёвай палаты, выпучыў набрынялыя ад віна вочы-вустрыцы, трымаючы тоўсты залаты гадзіньнік, на які ня глянуў, у тоўстай левай далоні, якая яго не адчувала. Там, дзе ў паветра ўзьнімалася пярэдняя нага каралеўскага каня, місіс Брын тузанула свайго разагнанага мужа назад з-пад капытоў фарэйтарскіх скакуноў. Крычучы яму ў вуха, яна разьясніла, што адбываецца. Зразумеўшы, ён прыціснуў свае тамы да левага боку й прывітаў другую карэту. Дастойны Джэралд Уорд, дзяжурны ад’ютант, прыемна ўражаны, пасьпяшаўся адказаць. На рагу каля Пансонбі прыпыніўся белы флякон Н, і сьледам за ім прыпыніліся япічэ чатыры белыя фляконы ў цыліндрах, Е. L. Y. ’S., тым часам як побач праімчалі карэты й коньнікі. Насупроць гандлю музычнымі інструмантамі Пігота віцэ-кароль мінуў, не заўважыўшы, містэра Дэніса Дж. Маджыні, настаўніка танцаў і інш., які паважна крочыў у сваім маляўнічым строі. Усьцяж муру вакол рэктарскага дому зухавата крочыў Буяка Бойлан, ногі якога ў цёмнажарых чаравіках і шкарпэтках з блакітнымі стрэлкамі прытупвалі ў такт рэфрэну ”Маё ёркшырскае дзяўчо”.