Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Падкупілі, шаноўны пане. Ну, вядома, там дзе пахне грашмі, знойдуцца й ахвотнікі іх панюхаць.
Заўважыў, як ён глядзеў на мой сурдут. Адзеньне шмат што значыць. Нічога так як элегантны выгляд. Зьбівае іх з ног.
— Здароў, Сайман! — сказаў Айцец Каўлі. — Як справы?
— Здароў, стары Боб! — адказаў містэр Дэдал, затрымліваючыся.
Містэр Кэрнан запыніўся й зь любаваньнем агледзеў сябе ў пахіленым люстры цырульніка Пітэра Кэнэдзі. Шыкоўны сурдут, што й казаць. Ад Скота з Доўсан-сз'рыт. Варты таго паўсавэрэна, што я за яго даў Ніры. He пашыеш такога й за тры гінэі. I ляжыць як уліты. Пэўна, ад якога-небудзь фарсуна з клюбу на Кілдар-стрыт. Учора на мосьце Карлайл Джон Манінг, дырэ-
ктар Гібэрнійскага Банку, так на мяне вырачыўся, быццам мяне прыгадаў.
Ахм! Перад тымі спадарамі трэба апранацца для свае ролі. Рыцар вялікай дарогі, каміваяжор. Джэнтльмэн. А цяпер, містэр Крымінс, зрабеце нам зноў ласку сваім заказам, сэр. Чара, якая вяселіць, хоць ня хмеліць, як кажа старая прымаўка.
Уздоўж Паўночнай сьцяны й набярэжнай сэра Джона Роджэрсана, каля вадаплаваў і якарных ланцугоў, кіруіочы на захад, праплываў караблік, скамячаны лісток, пагойдваны хваляй ад парому, Ілья надыходзіць.
Містэр Кэрнан кінуў разьвітальны позірк на сваё адліостраваньне. Твар чырвоны, а як жа. Пасівелыя вусы. Афіцэр, які вярнуўся зь Індыі. Распрастаўшы плечы, ён адважна панёс уперад свой прысадзісты торс на абутых у гетры нагах. Ці там ня брат Нэда Лэмбэрта, Сэм? Што? Так. Халерна падобны да яго. He. Пярэдняе шкло таго аўтамабіля на сонцы. Гэта ад таго побліску. Халерна падобны.
Ахм! Гарачы дух ядлаўцовага соку разаграваў яму нутро й дых. Гэта быў добры глыток джыну. Крысьсё ягонага сурдута падміргвала пад зыркім сонцам у такт ягонай грузнай паходкі.
Вунь там павесілі, зьнялі й чвартавалі Эмэта. Зашмальцаваная чорная вяроўка. Сабакі зьлізвалі кроў з вуліцы, калі жонка лорда-намесьніка праяжджала тудою ў сваёй брычцы.
Хвілінку. А пахавалі яго ў сьвятога Мічэна? Хоць не, паховіны былі ў Гласнэвіне апоўначы. Унесьлі цела праз сакрэтныя дзьверы ў муры. Цяпер там і Дыгнам. Прапаў, не пасьпелі агледзецца. Так, так. Лепш павярнуць. Абыйсьці.
Містэр Кэрнан павярнуў і пачаў зыходзіць па спадзе Ўотлінг-стрыт каля чакальнай залі наведнікаў Гінэса. Перад складамі Дублінскай Вінакурнай Суполкі стаяла двухколка без пасажыра й рамізьніка, лейцы прывязаныя да кола. Халерна небясьпечная справа. Нейкая мужыцкая булава з Тыпэрары выстаўляе жыцьцё грамадзянаў на небясьпеку. Хай толькі конь спужаецца
Дэніс Брын са сваімі тамамі, утаміўшыся гадзінным чаканьнем у канцылярыі Джона Генры Мэнтана, вёў сваю жонку цераз мост О’Конэла, кіруючы да канцылярыі Коліса і Ўорда.
Містэр Кэрнан падыйшоў да Айлэнд-стрыт.
Часы неспакою. Трэба папрасіць у Нэда Лэмбэрта тыя ўспаміны сэра Ёны Барынгтана. Калі азіраесься на гэта цяпер, зь нейкім рэтраспэктыўным упарадкаваньнем. Карцёжная заля ў Дэйлі. Шулераў тады не было. Аднаму прыбілі руку да стала
кінжалам. Дзесьці тут лорд Эдуард Фіцджэралд уцёк ад маёра Сіра. Стайні за домам Мойры.
Халерна добры быў той джын.
Хвацкі малады магнат. 3 добрага роду, вядома. Той нягоднік, той самазваны шляхціч у лілёвых пальчатках, выдаў яго. Безумоўна, яны змагаліся за няслушную справу. Узрасталі ў днёх цемры й зла. Знакаміты верш: Інграма. Яны былі людзьмі гонару. Бэн Долард так кранальна сьпявае тую баляду. Майстэрскае выкананьне.
У бітве пад Росам загінуў мой бацька.
Кавалькада праехала лёгкай рысьсю па набярэжнай Пэмбрука; фарэйтары падскоквалі, падскокваді ў сваіх, у сваіх сёдлах. Сурдуты. Крэмавыя парасоны.
Містэр Кэрнан засьпяшаўся, пыхкаючы ад задышкі.
Ягоная Вялікасьць! Празяваў! Разьмінуўся на валасок. Ліха бяры! Вось шкада!
Стывэн Дэдал назіраў праз заснаванае павуціньнем вакно, як пальцы ювэліра абмацвалі пацьмянелы ад часу ланцужок. Пыл зацягнуў павуціньнем вакно й пасудзіну ў вітрыне. Ад пылу пацямнелі руплівыя пальцы з каршуковымі кіпцюрамі. Пыл драмаў на цьмяных завітках бронзы й срэбра, на кружкох кінавары, на рубінах, пракажоных віннацёмных камянёх.
Усё яно нарадзілася ў цёмнай чарвівай зямлі, халодныя іскры агню, сьветлікі зла, што льсьняцца ў цямрэчы. Дзе зрынутыя арханёлы скідалі зоры са свайго чала. Запэцканыя сьвінскія лычы, рукі, рыюць і рыюць, хапаюць іх і цягнуць.
Яна танцуе ў смуродшвым змроку, дзе палае смала й часнок. Мараход, іржавабароды, сёрбае рум са збаночка й талопіць вочы на яе. Доўгая, выкармленая морам, нямая цяга. Яна танцуе, скача, трасе сваімі сьвінымі кумпякамі й кульшамі, на тоўстым пузе рубін памеру яйка.
Стары Расэл яшчэ раз працёр свой кляйнот зашмальцаваным шматком замшы, абярнуў яго й паднёс да свае майсеевае барады. Малпін дзед любуецца ўкрадзеным скарбам.
А ты, які выцягваеш старыя вобразы з магільнай зямлі? Трызьненьне сафістаў: Антыстэн. Умельства забыцьця. Усходняя й несьмяротная пшаніца, існая ад веку да веку.
Дзьве старыя жанчыны, асьвежаныя морскай брызай, валакліся праз Айрыштаўн па Лёндан-брыдж-роўд, адна з аблепле-
ным пяском парасонам, другая з торбай павітухі, дзе качаліся адзінаццаць ракавінак.
Шум ляскатлівых раменных пасаў ды гудзеньне дынамаў электрастанцыі клікалі Стывэна далей. Істоты бязь існасьці. Стой! Безупынна б’юцца па-за табою й безупынна б’юцца ў табе. Аб сваім сэрцы сьпяваеш. Я паміж імі. Дзе? Паміж двума грымотнымі сусьветамі, дзе яны віруюць, я. Раструшчы іх, адзін і абодва. Але й мяне агламазьдзіць ударам. Хай раструпічыць мяне, хто зможа. Зводнік і разьнік, такія былі словы. А як жа! Яшчэ хвілінку. Азірніся.
Так, цалкам слушна. Велізарны й славуты й ніколі ня позьніцца. Маеце рацыю, сэр. У панядзелак ранкам, слушна, так.
Стывэн спускаўся па Бэдфард-роў, ручкай ясянёвага кійка пастукваючы сябе па лапатцы. У вітрыне ў Клохісі ягоны пагляд прыцягнула выцьвілая гравюра 1860 году, баксёрскі матч паміж )Снанам і Сэерсам. За канатамі талопіліся на рынг гледачы ў квадратных капелюшох, робячы стаўкі. Баксёры цяжкай вагі ў ясных набедраніках ветліва працягвалі адзін аднаму свае бульбяністыя кулакі. Яны таксама б’юцца: сэрцы герояў.
Ён павярнуў за рог і апынуўся каля перахіленага возіка з кніжкамі.
— Кожная па два пэнсы, — сказаў прадавец. — Чатыры за шэсьць пэнсаў.
Пашмуляныя бачынкі. ’’Ірляндзкі Пчаляр”. ’’Жыцьцё й цуды кюрэ з Арсу”. ’’Кішэнны праваднік па Кіларні”.
Я мог бы тут знайсьці й мае школьныя ўзнагароды, якія аддалі пад заклад. Stephano Dedalo, alumno optimo, palmam ferenti™.
Айцец Конмі, прачытаўшы малыя гадзіны, ішоў празь вёсачку Донікарні, шэпчучы вечаровыя малітвы.
Дужа добрая вокладка, што гэта? Восьмая й дзявятая кнігі Майсеевы. Тайна ўсіх тайнаў. Пячатка караля Давіда. Зацухмоленыя бачынкі: чыталі й перачытвалі. Хто тут праходзіў перада мною? Як разьмякчыць закарэлыя рукі. Рэцэпт на воцат зь белага віна. Як дабіцца каханьня жанчыны. Гэта для мяне. Склаўшы рукі, тройчы сказаць наступную замову:
— Se elyilo nebrakada femininum! Amor me solo! Sanktus! Amen.15
Хто гэта напісаў? Чары й заклінаньні абата Пітэра Салянкі, адкрытыя ўсім праўдзівым вернікам. Ня горшыя за чары нейка-
14Стэфану Дэдалу, найлепшаму гадунцу, пераможцу (лац.).
^Прыблізна: Малыя нябёсы багаслаўлёнай жаночасьці! (скажонае гішп.-араб.) Кахай толькі мяне! (гішп.) Сьвяты. (скажонае лац.) Амін. (гебр.).
га іншага абата, прыкладам, мармытуна Яахіма. Злазь, лысач, a то будзем прасьці тваю кудзелю.
— Што ты тут робіш, Стывэн?
Дылі, высокія плечыкі й абношаная сукенчына.
Хутчэй закрый кніжку. Ня дай заглянуць.
— А ты што робіш? — сказаў Стывэн.
Твар Сцюарта, непараўнанага Чарлса, гладкія пасмы валасоў павісаюць вакол. Яны ірдзеліся, калі яна прысядала ля агню, падкідваючы ў яго дзіравыя чаравікі. Я ёй распавядаў пра Парыж. Любіла дапазна ляжаць у пасьцелі, прыкрыўшыся сшытай са старых плашчоў коўдрай, перабірала свой бранзалецік, падробку, памятку ад Дэна Кэлі. Nebrakada femininum.
— Што ў цябе там? — спытаўся Стывэн.
— Я купіла яе на іншым латку за пэнса, — сказала Дылі, нэрвова засьмяяўшыся. — Яна што-небудзь вартая?
Кажуць, у яе мае вочы. Ці такім бачаць мяне інпіыя? Жывым, адчужаным і сьмелым. Цень майго розуму.
Ен узяў у яе з рук кніжку бяз вокладкі. Шардэналь, падручнік францускай мовы для пачаткоўцаў.
— Навошта ты гэта купіла? — запытаўся ён. — Каб вывучаць францускую мову?
Яна кіўнула, пачырванеўшы й моцна заціснуўшы вусны.
He паказвай зьдзіўленьня. Зусім натуральна.
— Бяры, — сказаў Стывэн. — Яна добрая. Пільнуй, каб Мэгі не аддала яе пад заклад. Як думаю, усе мае кнігі ўжо прапалі.
— Некаторыя, — адказала Дылі. — Мы мусілі.
Яна тоне. Джала. Ратуй яе. Джала. Усё супроць нас. Яна ўтопіць і мяне з сабою, вочы й валасы. Гладкія завівы валасоўводарасьцяў аплятаюць мяне, маё сэрца, маю душу. Салоная зялёная сьмерць.
Мы.
Джала грэху. Грэху джала.
Галеча! Галеча!
— Здароў, Сайман! — сказаў Айцец Каўлі. — Як справы?
— Здароў, стары Боб, — адказаў містэр Дэдал, затрымліваючыся.
Яны зь ляскам паціснулі сабе рукі перад крамай Рэды й Дачкі. Айцец Каўлі, склаўшы далонь у лодачку, кароткімі рухамі прыгладзіў вусы.
— Што добрага? — спытаўся містэр Дэдал.
— Ды няшмат, — адказаў Айцец Каўлі. — Я, Сайман, забарыкадаваўся ад двух малойцаў, якія шныпараць вакол дому, шукаючы ўваходу.
-— Вясёла, — сказаў містэр Дэдал. — А хто іх прыслаў?
— О, — адказаў Айцец Каўлі, — Адзін ліхвяр зь ліку нашых знаёмых.
— Той, што зь перабітым хрыбтом? — спытаўся містэр Дэдал.
— Той самы, Сайман, — адказаў Айцец Каўлі. — Рувім з Ta­ro племені. Я тут якраз чакаю Бэна Доларда. Ен мае пайсьці да Доўгага Джона й замовіць слоўка, каб ён зьняў тых двух. Мне трэба ўсяго трохі часу.
Зь невыразнай надзеяй ён акінуў паглядам набярэжную; на шыі ў яго выпучыўся вялікі кадык.
— Ведаю, — кіўнуў галавою містэр Дэдал. — Стары кульгака Бэн! Заўсёды стараецца камусьці дапамагчы. Глядзі!
Ён начапіў пэнснэ й на момант паглядзеў у бок жалезнага мосту.
— А вунь і ён сам, — сказаў ён, — уласнай сракай і абсталюнкам.
Прасторная сіняя жакетка й вуглаваты капялюх Бэна Доларда над мешкаватымі нагавіцамі поўным махам перасякалі набярэжную ад жалезнага мосту. Ён набліжаўся да іх трухам, заўзята чухаючы сябе над паясьніцай.