Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Ах, задыхаюцца, уздыхаюць. Уздыхаючы, ах, паміраючы, весялосьць заміраюць.
Міс Кэнэдзі зноў паднесла кубак да вуснаў, пацягнула глыток і хіха-хіхікнула. Міс Дус, зноў нахіліўшыся над тацай, зноў зморшчыла нос і пачала варочаць вачмі. Зноў Хіхікэнэдзі, нахіліўшы карону сьветлых валасоў, паказала нахілены чарапашыны грэбэнь над каркам, пырснула з рота гарбатай, захліснуўшыся гарбатаю й сьмехам, кашляла захлістам, попіскам:
— О, тлустыя вочкі! Уяві сабе замужжа з такім! — пішчала. — Зь ягонай ніцай бародкай!
Дус адказала поўным цудоўным віскам, сапраўдным віскам сапраўднай жанчыны, захапленьня, радасьці, абурэньня.
— Замужам за тлустым носам! — віскнула яна.
Востра, глыбокім сьмехам, раз бронзай, раз золатам, яны падбівалі адна адну да хіхікаў за хіхікамі, перазвонным чаргаваньнем, бронза-золата, золата-бронза, востра-глыбока, сьмех за сьмехам. I яшчэ сьмехам. Тлусты, я ведаю. Зьняможаныя, задыханыя, на стойку паклалі раздрыганыя галоўкі, заплеценую карону каля гладкабліскучай укладкі. Парумянелыя (О!), засапелыя, успацелыя, (О!), задыханыя.
Замужам за Блюма*м, за тлустаморскімблюмам.
— Сьвятыя ў нябёсах! — уздыхнула міс Дус над сваёй раздрыганай ружай. — Лепш бы мне так не сьмяяцца. Я ўся ўмакрэла.
— О, міс Дус! — сыкнула міс Кэнэдзі. —Вы гідкае стварэньне!
I парумянела яшчэ больш (вы гідкае!), болып залаціста.
Каля канторы Кантуэла брыў Тлустыблюм, каля дзеваў Чэпі, зыркіх ад фарбы. У Нанэці бацька гандляваў гэтым таварам, абіваў парогі, як я. Рэлігія аплочваецца. Трэба пабачыцца зь ім наконт абвесткі Клютча. Найперш пад’есьці. Хочацца. Яшчэ не. Яна сказала, а чацьвёртай. Час ідзе бяз спыну. Стрэлкі круцяцца. Далей. Дзе пад’есьці? Кларэнс, Дэльфін. Давай. Дзеля Рауля. Пад’есьці. Калі б выцягнуў пяць гінэяў за тыя абвесткі. Фіялетавую шаўковую камбінацыю. Яшчэ не. Слодыч грэху.
Румянец адступаўся, усё адступаўся, залаціста пабледлы.
Нядбалым крокам у іхні бар зайшоў Дэдал. Кавалачкі, абкусваючы кавалачкі закарэлага пазногця на вялікім пальцы. Кавалачкі. Нядбалым крокам.
— О, вітаем вас зь вяртаньнем, міс Дус.
Патрымаў яе руку. Добра адпачыла?
— Першаклясна.
Ён выказаў спадзяваньне, што надвор’е ў Растрэвары было прыгожае.
— Дзівоснае, — сказала яна. — Гляньце, што я зв сябе зрабіла. Цэлымі днямі ляжала на пляжы.
Бронзавая беласьць.
— Гэта было дужа жорстка, — сказаў ёй містэр Дэдал, ласкава паціснуўшы яе руку, — спакушаць бедных прастачкоў-мужычкоў.
Атласная міс Дус адусунула руку.
— А ну вас, — сказала яна. — Вось вы першы прастак, я так і паверыла.
Ён быў.
— Ды не, ведаеце, я й ёсьць прастак, — раздумваў ён. — У калысцы выгляд у мяне быў так прастадушны, што мяне й ахрысьцілі прастаком Сайманам.
— Вы, пэўна, былі анёлкам, — прагучаў адказ міс Дус. — A што вам лекар прапісаў на сёньня?
— Ды ведаеце, — раздумваў ён, — гэта на ваш густ. Калі вам ня клопат, я б папрасіў чыстай вады й паўкілішка віскі.
Бразгат.
— 3 найвялікшай ахвотай, — пагадзілася міс Дус.
Найвялікшай зграбнотай да залачонага люстра з вырабамі Кантрэла й Кокрэйна яна павярнулася. Зграбна адмерала порцыю залатога віскі з крышталёвага графіна. 3-пад крыса свайго сурдута містэр Дэдал выцягнуў капшук і люльку. Ахвотна абслугоўвае. Ён выдзьмухнуў праз дудку мундштука дзьве сіплыя ліольканоты.
— Божа мой, — раздумваў ён, — я ўжо колькі разоў зьбіраўся ў горы Моўрн. Там павінна быць вельмі асьвяжальнае паветра. Але, як кажуць, доўга зьбіраўся, лепей дабраўся. Так, так.
Так. Ён запіхнуў пасмачкі валасоў, яе дзявочых, яе русалчыных, у цыбук. Кавалачкі. Пасмачкі. Раздумваючы. Нема.
Ніхто нічога не сказаў. Так.
Міс Дус весела працірала келіх, напяваючы:
— О, Ідалёрэс, каралева ўсходніх мораў!
— А містэр Лідуэл сёньня заходзіў?
Зайшоў Лэнэхан. Разгледзеўся вакол сябе Лэнэхан. Містэр Блюм дасягнуў мосту Эсэкс. Так, містэр Блюм перайшоў мост Таксэкс. Трэба напісаць Марце. Купіць паперы. У Дэйлі. Там ветлівая дзяўчына. Блюм. Стары Блюм. Сумотны Блюм у крапіве.
— Ён заходзіў у абед, — сказала міс Дус.
Лэнэхан падыйшоў.
— Ці не шукаў мяне містэр Бойлан?
Ён спытаўся. Яна адказала:
— Міс Кэнэдзі, сюды не заходзіў містэр Бойлен, калі я была наверсе?
Яна спыталася. Голас міс Кэнэдзі адказаў, з узьнятым кубкам гарбаты, са зрокам на бачынцы:
— He, не заходзіў,
Зрок міс Кэнэдзі, чутнай, але нябачнай, працягваў чытаць. Лэнэхан закругліў свой круглы корпус наўкруг клёша, які накрываў сандвічы.
— Гляньце! А хто там у куточку?
He ўшанаваны ейным паглядам, ён стараўся далей. Каб зважала на кропкі. Чытала толькі чорнае: круглае — гэта о, з закрутасамі —■ эс.
Бразгат брычкі бразгат.
Дзявочазалатая чытала й не паглянула. He зьвяртай увагі. Яна не зьвяртала, а ён стаў мурлыкаць ёй байку:
— Аднаго рразу ліса стррэла бусла. I гаворра яму: пррашу, засунь дзюбу мне ў горрла й выцягні костку.
Надарма мурлыкаў. Міс Дус адвярнулася да свае гарбаты, што стаяла пад бокам.
Ён цмок, у бок:
— Цаму я такі бедны?! Цаму ііясцасны?!
Ён прывітаў містэра Дэдалу й атрымаў ківок.
— Прывітаньне ад славутага сына славутаму бацьку.
■— Хто б гэта мог быць? — спытаўся містэр Дэдал.
Лэнэган распасьцёр зьдзіўленыя рукі. Як, хто?
— Хто б гэта мог быць? — спытаўся ён. — I вы пытаецеся? Стывэн, наш малады бард.
Суха.
Містэр Дэдал, славуты змагар, адклаў сваю суха напханую люльку.
— Разумею, — сказаў ён. — Спачатку да мяне не дайшло. Я чуў, што ён прабывае ў вельмі адборнай кампаніі. Вы яго бачылі апошнім часам?
Бачыў.
— He далей як сягоньня мы асушылі зь ім келіх нэктару, — сказаў Лэнэхан. — У Муні еп ville і ў Муні sur met2. За натугі свае музы ён дастаў кучу гатоўкі.
Ён усьміхнуўся вуснам бронзы, абмытым у гарбаце, заслуханым вуснам і вачом.
— Elite Эрыну лавіла кожнае слова зь ягоных вуснаў. Вучоны муж Х’ю МакХ’ю, найзнакамітшы пісака й выдавец у Дубліне, і той дзяцюк-пясьняр з глухога падмоклага Захаду, што вядомы ўсім пад салодкасьпеўным найменьнем О’Мэдэна Бэрка.
Пасьля паўзы містэр Дэдал падняў свой грог і
— Гэта мусіла быць надзвычай займальнае, — прамовіў ён. — Разумею.
Ён разумею. Ён выпіў. 3 вачыма на далёкіх сумотных горах. Адставіў кілішак.
Ён паглядзеў на дзьверы ў салён.
— Я бачу, вы пераставілі піяніна.
— Сёньня прыходзіў настройшчык, — адказала міс Дус, — каб настроіць яго для рэстараннай праграмы, і я яіпчэ ніколі ў жыцьці ня чула так дасканалай ігры.
— Сапраўды?
— Ці ж няпраўда, міс Кэнэдзі? Сапраўды клясычная, ведаеце. А ён жа сьляпы, бедачына. Яму, пэўна, і дваццаці не было.
— Сапраўды? — паўтарыў містэр Дэдал.
Ён выпіў і адыйшоўся ў бок.
— Так шкада было глядзець на ягоны твар, — паспачувала міс Дус.
Каб ты праваліўся, сукін ты сын.
Ейнай спагадзе сумна прыдзвынкнуў званочак. Да дзьвярэй абедзеннай залі падыйшоў лысы Пэт, падыйшоў заклапочаны Пэт, падыйшоў Пэт, ормандзкі афіцыянт. Піва абедніку. Піва не зь вялікай ахвотай яна падала.
3У горадзе... на моры (франц.).
Лэнэхан цяршгіва чакаў нецярплівага Бойлана, чакаў бразгату брычкі буянага хлопца.
Прыўзьняўшы века, ён (хто?) глянуў у труну (труну?), на касыя патройныя (піяніна!) струны. Ён крануўся (той самы, хто ласкава кранаўся ейнай рукі) тройкі клявішаў, мякка пэдалюючы, каб пабачыць, як высоўваецца тоўсты фэтр, і пачуць, як ападаюць зафутраныя малаточкі.
Два лісты крэмавай вяленевай паперы на запас два канвэрты калі я працаваў ва Ўіздама Хілі мудры Блюм у Дэйлі Генры Флаўэр купіў. Дык ты нешчасьлівы ў сямейным жыцьці? Кветку мне дзеля суцяшэньня а шпілька абрывае каха. Штосьці абазначае, у мове кве. Гэта была стакротка? Абазначае нявіннасьць. Паважаная дзяўчына спаткацца пасьля імшы. Дужа вельмі дзякую. Мудры Блюм згледзеў на дзьвярах плякат, русалка калышацца на гожых хвалях. Курэце русалку, самыя лёгкія папяросы. Струменныя валасы: адрынутае каханьне. Дзеля нейкага мужчыны. Дзеля Рауля. Ён глянуў і ўбачыў здалёк на мосьце Эсэкс вясёлы капялюш на брычцы. Так і ёсьць. Трэці раз. Зьбег акалічнасьцяў.
Пабразгваючы на пружыністых гумах, брычка павярнула з мосту на Орманд-кі. За ім. Рызыкнуць. Хутка. А чацьвёртай. Ужо неўзабаве. Выходзь.
— 3 вас два пэнсы, сэр, — асьмелілася нагадаць прадаўшчыца.
— Ага... Я й забыўся... Прабачце...
I чатыры.
А чацьвёртай яна. Чароўна яна ўсьміхнулася Блюкамуяму. Блю ўсьмі й ху вый. Бачэньня. Думаеш ты ў яе адзіны пруток у драбіне? Яна так кожнаму. Дзеля мужчынаў.
У дрымотнай цііпы золата пахілялася над бачынкай.
3 салёну данёсься кліч, працягла заміраў. Гэта быў камэртон настройшчыка, тады ім забыты, цяпер тым адкрыты. Зноў кліч. Цяпер той узяў, цяпер ён вібраваў. Чуеце? Ён вібраваў, чыста, чысьцей, мякка, мякчэй, брынклівымі вілачкамі. Даўжэй заміраў югіч.
Пэт заплаціў за туга закаркаваную бутэльку для абедніка: і па-над тацай, шклянкай, тугакоркавай бутэлькай, лысы й заклапочаны, пакуль ісьці, ён ціха пашаптаў разам зь міс Дус.
— На небе гаснуць ясны зоры...
Безгалоса з глыбіні сьпявала песьня, сыіеўна:
— ...прамень сьвітаньня бліснуў.
Чародка птушыных нотаў, пад чулымі пальцамі, прашчабятала звонкі адказ. Звонкія ноты, зіхоткія, зьлітыя гарманічныя
акорды, заклікалі голас апець тугу роснага сьвітаньня, маладосьці, каханкаў расстаньня, сьвітаньня жыцьця й каханьня.
— Раса мігціць, як...
Вусны Лэнэхана над стойкай выпусьцілі нізкі поклічны сьвіст.
— Ды пагляньце сюды, — сказаў ён, — ружа Кастыліі.
Бразнула брычка на бруку й запынілася.
Яна ўстала й кніжку закрыла, ружа Кастыліі. Маркотна самотная, мройна ўстала.
— Яна сама ўпала ці яе піхнулі? — спытаўся ён.
Яна адказала, безуважна:
— Хто не пытае, той ня чуе маны.
Як дама, дамападобная.
Буякі Бойлана спраўныя цёмнажарыя чаравікі зарыпелі на падлозе бару, па якой ён крочыў. Так, золата зблізу каля бронзы здалёк. Лэнэхан пачуў і пазнаў і прывітаў яго:
— Надыходзіць пераможны герой.
Між брычкай і вакном, тайком, праходзіў Блюм, непераможаны герой. Заўважыць можа. Сядзеньне, на якім сядзеў: цёплае. Чорны кот тайком іпіоў да папкі Рычы Гулдынга, паднятай прывітальна ў паветры.
— I нам з табою...
— Я ведаў, што ты будзеш тут, — сказаў Буяка Бойлан.
Перад бялявай міс Кэнэдзі ён крануў бераг свайго перакошанага саламюха. Яна адсьміхнулася яму. Але сястрыца бронза пераўсьміхнула яе, выставіўшы дзеля яго свае пышнейшыя валасы, грудзі й ружу.