Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Ну й жыцьцё тым людзям, што там на ім, сядзі як прывязаны. Управа Ірляндзкіх Маякоў. Кара за грахі. Набярэжная ахова таксама. 3 ракетамі, ратавальнымі кругамі, ратавальнымі лодкамі. Таго дня, калі паплылі на экскурсію на ’’Каралі Эрыну”, мы кінулі ім пачку са старымі газэтамі. Мядзьведзі ў заапарку. Гідкая экскурсія. П’яніцы павылазілі ператрасьці пячонку. Рыгаюць цераз борт, кормяць сялёдку. Морская хвароба. A жанчыны, Божая боязь на тварах. У Мілі ні трохі перапуду. Хіхікае, яе сіні шалік павявае на ветры. Ня ведаюць, што такое сьмерць у такія гады. Прытым страўнікі яшчэ здаровыя. Але палохаюцца, калі згубяцца. Калі мы схаваліся за дрэва ў Кромліне. Мама! Мама! Дзеці ў лесе. Яшчэ палохаюць іх маскамі. Або падкідваць у паветра й лавіць. Зараз цябе ўпушчу й ты заб’есься. Што тут забаўнага? А дзеці гуляюць у вайну. На поўнай сур’ёзнасьціЯк можна цэліцца ў чалавека са стрэльбы? Часамі яна сама выстраліць. Бедныя дзеці. На нішто не хварэла, толькі ружа й крапіўніца. Прынёс ёй калямэль. Калі ёй палепшала, заснула побач з Молі. Зубы ў іх зусім аднолькавыя. Што ў іх любяць? Сваё падабенства? Але аднаго ранку ганялася за ёю з парасонам. Можа толькі так, каб не зрабіць ёй крыўды. Я мацаў у яе пульс. Б’ецца. Малая ручка была: цяпер вялікая. Найдаражэйшы Татулю. Рукі гавораць усё, калі кранаесься. Любіла лічыць гузікі ў мяне на камізэльцы. Памятаю яе першы гарсэцік. Мне было так сьмешна. Грудкі толысі што пачыналіся. Здаецца, левая больш адчувальная. У мяне таксама. Бліжэй да сэрца? Калі ў модзе буйныя і-рудзі, падкладваюць вату. У пэрыяд дасьпяваньня болі ўночы, крычала, будзіла мяне. А як напалохалася, калі прырода першы раз дала ёй знаць пра сябе. Беднае
дзіця! Дзіўны гэта момант і для маці. Узгадаае сваё дзявоцтва. Гібралтар. Краявід ад Буэна Віста. Вежа О’Хара. Птупіыная піскатня над морам. Малпы з Бэрбэрыі, адзін стары самец зьеў усю сваю сям’ю. Захад сонца, стрэл з гарматы, сыгнал усім вярнуцца ў крэпасьць. Глядзела на мора, калі дала мне адказ. Вечар як сёньня, але ясьнейшы, бязвоблачны. Я заўсёды думала, што выйду за лорда або багацея з уласнай яхтай. Buenas noches, sehorita. El hombre ama la muchacha hermosa^. Тады чаму я? Бо ты быў такі адрозны ад інпіых.
Чаго ты тут прыліп на ўсю ноч як смоўж. Гэткае надвор’е атупляе. Мяркуючы з сьвятла, каля дзявятай. Пойдзем дадому. Запозна на ”Лію” або ’’Лілею з Кіларні”. He. Можа яшчэ не лягла. Загляну ў шпіталь, даведаюся. Спадзяюся, яна ўжо нарадзіла. Доўгі дзень мне выпаў. Марта, лазьня, паховіны, дом кліочоў, музэй з багінямі, сьпеў Дэдала. Потым той крыкуіі у Барні Кірнана. Але я там не паступіўся. П’яныя балбатуны. Калі я сказаў пра ягонага Бога, яго ажно затрэсла. Адказваць ударам на ўдар: памылка. Або й не? He. Лепш разыйшліся б дахаты й пасьмяяліся зь сябе. Усё хочацца ім сабрацца кампаніяй і нажлукціцца ўпокат. Як малыя дзеці, баяцца застацца самі. А калі б ён мяне ўдарыў. Паглянем на гэта з другога боку. Тады нічога страшнага. Можа, ён не хацеў спрычыніць боль. Тройчы ўра Ізраілю. Тройчы ўра ягонай швагерцы, якую ён выхвальваў, з трыма апошнімі гнілякамі ў роце. Той самы тып красы. Надзвычай мілая кампанія на вечарыну з гарбаткай. Сясзра жонкі дзікуна з Барнэа прыехала ў наш горад. Уяві сабе такую побач з сабою раніцай. Кожнаму паводле ягонага густу, сказаў Морыс, абцалаваўшы карову. Але візыт да Дыгнамаў мяне зусім разьбіў. Дом у жалобе так прыгнятае, бо ніколі ня ведаеш. У кожным разе, ёй трэба грошы. Зайсьці да "Шатляндзкіх Удавіцаў”, калі ўжо паабяцаўся. Дзіўная назва. Яўна кажацца, што мы спруцімся першыя. Нейкая ўдавіца каля Крамэра, ці не ў панядзелак яно было, так на мяне паглядзела. Пахавала беднага мужа й квітнее далей на страхоўцы. На ўдавіным грошы. Ну й што? Чаго ты ад яе хочаш? Мусіць жа масьціць сабе дарогу далей. Вось на ўдаўцоў мне страшна глядзець. Выглядае такім разгубленым. У няшчаснага О’Конара жонка й пяцёра дзяцей атруціліся малюскамі. Вадасьцёкі. Зусім апусьціўся. Хай бы якая спагадная матрона ў капелюшы паматкавала яму. 3 тварам як месяц, у шырокім фартуху, і на буксір яго. Жаночыя панталёны з фля-
нДобры вечыр, сэньёрыта. Мужчына кахае прыгожую дзяўчыну (гішп.).
нэлі па тры шылінгі за пару, фантастычная аказія. Кажуць, брыдкую пакахаеш не адкахаеіп. Але ні адна жанчына такой сябе ня лічыць. Кахай, хлусі й будзь прыгожай, бо заўтра ўсс мы памрэм. Бачыў яго ўжо цімала разоў, сноўдаецца, вышукоўвае, хто ж гэта згуляў зь ім такую штуку. Пр. др.: прыдурак. Такі лёс. Трапіўся яму, мог мне. Часта й зь якой-небудзь крамай так бывае. Як быццам хто кіне злое закляцьце на яе. Сьнілася мне што мінулае ночы? Чакай. Нешта блытанае. Яна ў чырвоных шлёпанцах. Турэцкіх. I ў мужчынскіх нагавіцах. А калі б яна паспрабавала? Спадабалася б яна мне ў піжаме? Страшэнна цяжка адказаць. Нанэці выехаў. На паштовай. Цяпер недзе каля Холіхэду. Мушу ўціснуць тую абвестау для Клютча. Апрацаваць Хайнса й Кроўфарда. Сподняе для Молі. Яна мае што ў яго ўцягнуць. Што гэта? Можа, грошы?
Містэр Блюм нахіліўся й падняў кавалак паперы зь пяску. Паднёс да вачэй, угледзеўся. Ліст? He. Нельга адчытаць. Трэба ўжо йсьці. Трэба. Я так змучыўся, што не зварухнуся. Лісток са старога сшытка. Усе гэтыя ямачкі й каменьчыкі, хто іх палічыць? Ніколі не спадзяесься, што можаш знайсьці. Бутэльку з запіскай аб схаваным скарбе, выкінутую з затанулага карабля. Пошта для пасылак. Дзеці любяць кідаць усялякія рэчы ў мора. Давер? Хлеб, кінуты на ваду. А гэта што? Кавалак палачкі.
Ох! Выматала мяне тая самка. Ужо не адчуваю сябе маладым. А прыйдзе яна сюды заўтра? Чакаць яе недзе век цэлы. Павінна вярнуцца. Забойцы заўсёды. А я?
Містэр Блюм, узяўшы палачку, лёгка натыркаў пясок каля свайго чаравіка. А калі пакінуць ёй зьвестку? Можа, і захаваецца. Ды што?
Я.
Усё роўна нейкі валацуга затопча яе сваімі пласкачамі. Бескарысна. Прыліў даходзіць ажно сюды, каля яе ног была калюжына. Нахіліцца, убачыць свой адбіты твар, у цёмным люстры, дыхнуць на яго, варушыцца. Вакол скалы, пакрытыя драпінамі, малюнкамі й надпісамі. Ах, тыя яе празрыстыя! I прытым, яны ня ведаюць. Якое значэньне тых іншых сховаў? Я назвала цябе паскудным хлопцам, бо мне зусім не падабаюцца.
ЁСЬЦЬ. А.
Няма месца. А ну яго.
Містэр Блюм нясьпешліва сьцёр літары сваім чаравікам. Пясок безнадзейная справа. На ім нічога не расьце. Усё вяне. Тут няма чаго баяцца вялікіх караблёў. Толькі баркі Гінэса. Вакол Кіша за восемдзесят дзён. Як быццам наўмысна зробленае.
ЁН адкінуў сваё драўлянае пяро. Палачка ўтыркнулася ў вязкі пясок. А калі б было трэба так, дык мог бы й цэлы тыдзень старацца. Выпадаовасьць. Мы больш ніколі ня ўбачымся. Але гэта было цудоўна. Да пабачэньня, мілая. Дзякуй. Я адчуў сябе такім маладым.
А калі б трошкі падрамаць. Мабыць, каля дзявятай. Лівэрпулская даўно адплыла. Нават і дыму не відаць. I яна можа таксама. Ды яна ўжо. I Бэлфаст. Я не паеду. Гнацца туды, потым гнацца ў Эніс. Хай яму будзе. Папросту прыплюшчу на хвілінку вочы. He засну, толькі падрамаць. Сон ніколі не паўтараецца дакладна такі самы. Зноў кажан. Нічога ня шкодзіць. Толькі трошкі.
О салодкая усе твае белыя дзявочыя да самага верху я бачыў гідкая брэйсгерда мяне прымусіла кахай ліпкі мы абое абрыдны Грэйс Дарлінг яна зь ім а палове пасьцелі мне там усіх коз забаўкі дзеля Рауля якую парфуму твая жонка чорныя валасы ўзнёслыя акруг senorita маладыя вочы Малві пульхныя гады сны вяртаюцца завулкамі Агэндат абамлелая мілая мне паказала свае на будучы год у панталёнчыках вярнуцца ў свае будучы свае будучы.
Кажан праляцеў. Туды. Назад. Туды. Далёка ў шэрані азваўся звон. Містэр Блюм з растуленым ротам, зь левым чаравікам сунутым у пясок, адхіліўшыся ўбок, пасопваў.
Ро-гі!
Ро-гі!
Ро-гі!
Пачаў біць гадзіньнік на камінкавай паліцы ў доме сьвятара, дзе канонік О’Ханлан, айцец Конрай і вялебны Джон Х’юз, Т. I., папівалі гарбату з содахлебам маслам елі баранія катлеткі з вострым сосам і размаўлялі пра
Ро-гі!
Ро-гі!
Ро-гі!
Таму што была птушачка што выскоквала з доміку абвясьціць гадзіну й Герта МакДаўэл яе заўважыла калі была тут таму што яна хутка ўсё заўважала, такой ужо яна была, Герта МакДаўэл, і яна адразу заўважыла, што ў таго чужаземнага джэнтльмэна які сядзеў на камянёх і глядзеў былі
Ро-гі!
Ро-гі!
Ро-гі!
Перакладчык дзякуе
Аліку Максімюку за тэхйічную дапамогу пры падрыхтаваньні выданьня
Druk і oprawa:
ORTHDRUK, Bialystok, ul. Skladowa 9.
ISBN 83-85918-01-9

•к
о