Уліс
Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
Сісі Кэфры прыхінула да сябе крышынку, таму што яна страх як любіла дзіцянятак, і як жа цярплівая была, калі малеча хварэла: Томі Кэфры занішто ня прыняў бы свае рыцыны, калі б Сісі Кэфры не ўхапіла яго за нос і не паабяцала яму акрайца аржанага хлеба з салодкай патакай. Якую ж моц угавору мела ў сабе гэтае дзяўчо! Але й малютка быў чыстым золаткам, сапраўдным анёлкам у новым сьлінячку. А й Сісі Кэфры не была з гатунку папсаваных прыгажуняў, як тая Флора МакФлімсі. Шчырае сэрцайка білася ў ейных грудзях, усьмешка вечна гасьцявала ў цыганскіх вачох, а жартаўлівае слова на вуснах, падобных на сьпелыя вішні; дзяўчо акружаў неадольны поваб. I Эда Бордман засьмяялася разам зь ёю, пачуўшы дзівамову свайго малога браціка.
Але тут два кавалеры, юны Томі й юны Джэкі наладзілі між сабою лёгкую спрэчку. Хлопцы — заўсёды хлопцы, і нашы блізьнюкі зусім не былі выняткам з гэтага незварушнага правіла. Яблыкам нязгоды стаў адзін замак, які збудаваў юны Томі, a юны Джэкі, маючы на ўвазе, што лепшае — вораг добрага, памкнуўся ўнесьці ў яго архітэктурнае ўдасканаленьне ў выглядзе парадных дзьвярэй, такіх як у вежы Мартэла. Томі быў упарты,
але й Джэкі аказаўся моцнай натурай, і, верны старой прымаўцы, што дом ірляндца — ягоная цьвярдыня, ён кінуўся на зьнелюбелага суперніка з такой заўзятасыцо, што няўдалы захопнік быў умомант разгромлены, а зь ім — як ні шкада! — сам прадмет спору, замак. Ці ж трэба тут дадаваць, што выкрыкі пераможанага Томі не пазьбеглі чуйнай увагі сябровак?
— Томі, зараз жа хадзі сюды! — строгім голасам паклікала сястра. — Хутка сюды! А ты, Джэкі, як табе ня сорам, навошта ты пакаціў Томі ў брудны пясок, бедачыну. Чакай жа, я табе дам бобу.
Томі, з вачанятамі заімглелымі ад непралітых сьлёзаў, прыйшоў на ейны кліч, таму што слова старэйшай сястры было законам для блізьнятаў. Пасьля тае сумнае прыгоды выгляд у яго быў жаласьлівы. Матроска й штонікі былі ў яго скрозь у пяску, але Сісі здаўна была неперавышанай у мастацтве палагоджваньня дробных жыцьцёвых нягодаў, і неўзабаве на ягоным ахайным касьцюмчыку нельга было згледзець ні адной пяшчынкі. Аднак блакітныя вачаняты ўсё яшчэ поўніліся гарачымі сьлязьмі, гатовымі праліцца ў кожны момант, таму яна сцалавала зь іх крыўдачку й паківала пальцам нядобраму Джэкі, і сказала, хай толькі яго схопіць, дык ён пабачыць, і паглядзела на яго з папрокам.
— Абрыдлы неслух Джэкі! — усклікнула яна.
Потым прыхінула да сябе малога марахода й стала яго ласкава задобрываць:
— Як цябе завуць, мой пане? Сыр у сьмятане?
— Скажы нам, — умяшалася Эда Бордман, — каго ты больш за ўсіх кахаеш? Ты Сісі больш за ўсіх кахаеш?
-— He—a, — прамовіў Томі празь сьлёзы.
— Тады, значыць, Эду? — пацікавілася Сісі.
— He—a, — адказваў Томі.
— А я ведаю, — без асаблівай здаволенасьці гадала Эда Бордман, хітравата косячы сваімі блізарукімі вачыма. — Ведаю, каго Томі больш за ўсіх кахае, ён Герту кахае.
— He—a, — сказаў Томі, яўна гатовы ўдарыць у плач.
Але Сісі зоркім мацярынскім чуцьцём хутка адгадала, што тут ня ладзілася, і шапнула Эдзе, каб тая адвяла яго за возік, дзе джэнтльмэн ня ўбачыць, і прыгледзела, каб ён не замачыў свае новыя жарыя боцікі.
Але кім была Герта?
Герта МакДаўэл сядзела непадалёку сваіх сябровак і, заглыбленая ў роздумы, глядзела кудысьці ў далеч. Нат самай буйнай фантазіі цяжка было б намаляваць болей завабную праяву
ірляндзкай дзявоцкасыді. Усе знаёмыя ў адзін голас прызнавалі яе прыгажуняй, хоць і адзначалі часамі, што яна пайшла болей у Гілтрапаў, чымсьці ў МакДаўэлаў. Фігура ў яе была зграбнатонкая, магчыма, што нават крохкая, хоць таблеткі з жалезам, якія яна стала апошнім часам прымаць, шмат ёй паправілі (у адрозьненьне ад пігулак Удавы Ўэлч), паменшваючы тыя выцёкі, што здараліся раней, і здымаючы пачуцьцё стамлёнасьці. Васковая бледнасьць яе аблічча была амаль незямная ў той чысьціні слонавай косьці, а вусны ў сваёй антычнай дасканаласьці прыводзілі на згадку ружавую покаўку й лук Купідона. Яе рукі са шчуплымі пальца.мі былі як з алебастру, прарэзанага сінімі жылкамі, і такой белі, якую толькі маглі прыдаць лімонны сок і Крэм Каралевы, хоць злосным нагаворам было тое, быццам яна накладала нанач лайкавыя пальчаткі й мыла малаком ногі. Аднойчы Бэрта Сапл навыдумляла гэтага пра яе Эдзе Бордман, наўмысна нахлусіла, таму што ў той час была з Гертай на нажох (безумоўна, і ў нашых сардэчных сябровак час-часам прыдараюцца маленькія звадкі, як і ва ўсіх сьмяротнікаў) і яшчэ яна ёй сказала каб тая ні за што на сьвеце ня выгаварылася хто ёй сказаў бо йначай яна ніколі зь ёю ня будзе размаўляць. Ды не. Кожнаму па заслугах. У Герты была прыроджаная вытанчанасьць, нейкая млявая hauteur1, нават нешта каралеўскае, у чым не пакідалі ніякага сумліву далікатныя лініі ейных рук і ступня з высокім пад’ёмам. I калі б толькі добры лёс дазволіў ёй нарадзіцца ў шляхотнай сям’і й атрымаць даброты рафінаванага ўзгадаваньня й адукацыі, Герта МакДаўэл лёгка магла б паставіцца ўпоравень зь любой дамай ва ўсёй краіне і ўбачыць сябе ў густоўных строях, з дыядэмай на чале, і процьма высакародных прыхільнікаў рупліва спаборнічала б за гонар апынуцца ля яе ступняў. Можа быць, менавіта яно, магчымае й нязьдзейсненае каханьне, і было прычынай, што яе мяккія абрысы набывалі часам нейкі напружаны выраз, поўны таемнага значэньня, і яе дзівосныя вочы смужыліся чароўнаю тугою, перад якой усе карыліся. Адкуль такая чаравальная моц у жаночых вачох? У Герты яны зьзялі найблакітным ірляндзкім блакітам, адцененыя праменнымі вейкамі й цёмнымі выразнымі бровамі. Быў час, што тыя бровы не былі так спакусьліва-шаўковістыя. Гэта мадам Вэра Вэраеты з старонак свайго Куточка Красы ў ’’Навінах Прынцэсы” ўпершыню дала ёй параду паспрабаваць фарбку для броваў, якая надае вашым вачом той загадкавы выгляд, так павабны ў каралеваў моды, і Гэрта ніколі таго не пашкадавала.
'Узьнёсласьць (франц.)
Потым там яшчэ быў навуковы сродак як перастаць чырванець і як стаць высокай павялічце ваш рост і ваш тварык прыгожы але што з вашым носікам? Гэтае апошняе прыдалося б місіс Дыгнам, у яе такі пляскач. Але вянком для хвалы Герты былі яе пышныя валасы. Цёмнакаштанавыя, ад прыроды лёгка хвалістыя. Яна падстрыгла іх якраз сёньня ранкам, з увагі на маладзік, і яны мірыядамі раскошных пасмачак атачалі яе гожуіо галоўку. Заадно яна падрэзала й пазногці, у чацьвер на багацьце. I пяпер, калі ад Эдзіных слоў яе шчокі засьвяціліся румянцам, далікатным і лёгкім, як пялёсткі ружы, яна была такая панадная ў сваёй мілай дзявочай сарамяжлівасьці, што, можна ўпэўнена заявіць, ва ўсёй апекаванай Богам краіне Ірляндыі ёй не знайшлося б роўнай.
Хвіліііку якую яна яшчэ сядзела моўчкі, апусьціўшы засмучоныя вочы. Яна зьбіралася адказаць, але штосьці стрымала словы на самым кончыку языка. Ахвота хіліла яе адазвацца, але годнасьць прымушала змаўчаць. Гожыя вусны зьлегку выпучыліся, але тут яна падняла вочы й расьсьмяялася вясёлым сьмехам, сьвежым, як травеньскі сьвітанак. Яна добра ведала, каму ж бы ведаць лепш, чаму гэтая касавокая Эда так сказала: бо ён ахалодаў да яе толькі на выгляд, а ў сапраўднасьці гэта было так, калі закаханыя спрачаюцца. Як заўсёды, камусьці было не да носа, што хлопец, які мае ровар, безупынна езьдзіць туды й назад у Гэрты пад вокнамі. Але цяпер бацька сказаў яму сядзець дома й налягчы на прадметы, каб атрымаць узнагароду на экзаменах, а потым, пасьля школы, ён хацеў паступіць у каледж Трыніты вучыцца на лекара, як і ягоны брат У. I. Уайлі, які выступаў на унівэрсытэцкіх раваровых гонках. Магчыма, ён няшмат дбаў пра тое, што яна адчувала, пра той шчымлівы боль і пустку, якія часамі праціналі ейнае сэрца навылёт. Але ён яшчэ быў малады й, мабыць, з часам мог бы навучыцца яе кахаць. Ён быў з пратэстанцкай сям’і, а Герта, вядома, ведала, Хто йшоў першым, а за Ім Бласлаўлёная Дзева, і далей Сьвяты Язэп. А ў яго была несумненна прыстойная пастава, прыгожы нос, і прытым ён быў сапраўдным джэнтльмэнам у кожнай цалі, ужо сам абрыс галавы выдаваў нешта нязвыклае, яна заўсёды распазнала б, і асабліва відаць ззаду, калі ён бяз шапкі, і прытым ён так спрытна, не трымаючыся за руль, паварочваў сваім роварам каля ліхтарнага слупа, і ягоныя дарагія цыгарэты так прыемна пахлі, а звыш таго яны адно аднаму пасавалі ростам, дык вось чаму Эда Бордман думала, што яна такая ўжо спрытная, таму што перад яе мізэрным садочкам ён і не зьбіраўся езьдзіць.
Герта была апранутая проста, але зь беспамылковым густам вернападданых Пані Моды, бо няясна прадчувала, што сёньня можа прыдарыцца шанц сустрэць яго. Спраўная бліозка колеру электрык, якую яна сама пафарбавала патэнтаваным фарбавальнікам (калі ’’Дамскі Кругагляд” прадказаў, што электрык неўзабаве ўвойдзе ў моду), з эфэктоўным вузкім выразам да выемкі й з кішэнькай на хустачку (але хустачка псавала б лінію, і Герта заўсёды там трымала ватку, напахнёную яе ўлюбёнай парфумай), і цёмнасіняя спадніца з разрэзам даўжынёю ў тры чвэрці цудоўна падкрэсьлівалі яе гнуткую зграбнуіо фігурку. На ёй быў какетлівы капялюшык з чорнай саломкі шырокага заплёту, кантрастна абрамлены спадысподу жаўтлява-блакітнай сінельлю, а збоку аздоблены кукардкай таго ж колеру. На гэтуіо сінель яна палявала ў мінулы аўторак ледзь не паўдня, пакуль наастатак не знайшла на летнім распродажы ў Клэры дакладна тое, што трэба, сплёт пасьпеў у крамцы ўжо трохі прыбрудзіцца, але на выгляд зусім не відаць, па два шылінгі адзін пэнс за локаць. Потым яна прыладзіла ўсё гэта сваімі рукамі, і колькі было радасьці, калі яна прымерыла яго і ўсьміхнулася цудоўнаму адбіцьцю, якое ахвяравала ёй люстра! I, нацягнуўшы яго на вялікі кубак, каб ня страціў формы, яна ўжо ведала, што некаторым знаёмым асобам давядзецца спусьціць са свае пыхі. Яе пантофлікі былі апошняй навінкай моды (Эда Бордман страшна фанабэрылася, што ў яе зусім petite, але такой ножкі, як у Гэрты, пяцёркі, у яе не было і ня будзе, колькі сьвет патрывае), з наскамі з натуральнай скуры, і з элегантнай спражкай на высока выгнутым пад’ёме. Яе спаднічка адкрывала абточаныя шчыкалаткі дасканалых прапорцый, а зграбныя лыткі, абцягнутыя тонкімі панчохамі з ушчыльненымі пяткамі й шырокімі закладкамі для падвязак, былі відаць столькі якраз, колькі й належыла. Што да сподняга, дык Герта клапацілася пра яго больш за ўсё, і ці хто-небудзь з тых, хто зьведаў трымклівасьць надзеяў і боязяў салодкай сямнаццатай вясны (хоць сваю сямнаццатую Герга ўжо разьвітала дарэшты), знойдзе ў сваім сэрцы папрок для яе? У яе былі чатыры шыкоўныя камплекты з надзвычайнай мярэжнай абшыўкай, кожны з трох частак плюс начная кашуля, і пры кожным стужкі іншага колеру, ружовага, блакітнага, лілёвага й салатнага, і калі яны вярталіся дадому з пральні, яна сама іх падсушвала й падсіньвала й прасавала ў яе была такая цэгла пад прас таму што яна тым прачкам не давярала бо бачыла колькі рэчаў яны марнуюць. Яна апранула сіняе на шчасьце, пестуючы безнадзейную надзею, гэта быў яе колер, і прытым колер шчасьлівы для нара-