Уліс
Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
Рука Крэнлі. Ягоная рука.
— I падумаць толькі, што табе даводзіцца жабраваць у гэтых сьвіней. Я адзіны ведаю, хто ты такі. Чаму ты так мала мне давяраеш? Чаму настабурчыўся супроць мяне? Гэта Хэйнс? Хай толькі піскне, а прыцягну сюды Сэймура, і мы дамо яму дыхту яшчэ дыхтоўней, чымсьці некалі далі Клайву Кэмптарпу.
Юнацкія крыкі заможных галасоў на кватэры Клайва Кэмптарпа. Бледнатварыя: трымаюцца за бакі ад рогату, хапаюцца
адзін за адааго, ах, сканаю! Асцярожна перадай ёй гэтую навіну, Обры! Зараз памру! Ашмоткі парэзанай кашулі павяваюць стужкамі ў паветры, нагавіцы аб’ехалі на шчыкалаткі, а ён скача-спатыкаецца вакол стала, уцякаючы ад Эйдса з калегіі Сьв. Магдаліны, які ўзброіўся кравецкімі нажніцамі. Пыска напужанага цялятка, пазалочаная павідлам. Ня сьцягвайце зь мяне нагавіцаў! Ня стройце зь мяне дурня!
Крыкі з адчыненага вакна палохаюць вечар на чатырохкутным дзядзінцы. Глухі садоўнік у фартуху, замаскаваны тварам Мэцью Арналда, піхае сваю касілку па цёмным газоне, пільна прыглядаючыся да танцу сьцяблінак травы.
Нам самім... новае паганства... омфалос.
— Хай ужо застаецца, — сказаў Стывэн. — Нічога зь ім такога, хіба што ноччу.
— Дык што там тады? — нецярпліва спытаўся Бык Маліган. — Выцісьні ўжо зь сябе. Я з табою зусім па-шчыраму. Што ты маеш супроць мяне?
Яны спыніліся, паглядаючы на тупы вяршок Брэй Хэд, які ляжаў на вадзе, быццам пыса заснулага кіта. Стывэн спакойна вызваліў руку.
— Хочаш, каб я табе сказаў? — спытаўся ён.
— Так, дык што? — адказаў Бык Маліган. — Я нічога не прыгадваю.
Кажучы гэта, ён глядзеў Стывэну ў твар. Лёгкі ветрык абмахнуў ягонае чало, лагодна крануўшы нерасчасаныя сьветлыя валасы й абудзіўшы ў вачох срэбныя кропкі неспакою.
Стывэн, прыгнечаны ўласным голасам, сказаў:
— Ці памятаеш, як я прыйшоў да цябе дадому першы раз пасьля матчынай сьмерці?
Бык Маліган хутка нахмарыўся й сказаў:
— Што? Дзе? Нічога такога не прыгадваю. Я запамінаю толькі ідэі й адчуваньні. Дык што? Божа ж ты мой, што такое тады сталася?
— Ты гатаваў гарбату, — адказаў Стывэн, — а я пайшоў на кухню прынесьці кіпеню. 3 гасьцёўні выйшла твая маці зь нейкім наведнікам. Яна спыталася, хто там у цябе?
— Так? — сказаў Бык Маліган. — Што я адказаў? Я ўжо забыўся.
— Ты сказаў, — адказаў яму Стывэн, — А. гэта толькі Дэдал, у якога маці здохла.
Румянец заліў шчокі Быка Малігана, зрабіўшы яго маладзейшым і больш прывабным.
— Я так сказаў? — спытаўся ён. — Ну й што? Што тут такога?
Нэрвовым рухам ён страсянуў сваю зьбянтэжанасьць.
— А што ж такое сьмерць, — спытаўся ён, — тваёй маці, або твая смерць, або мая? Ты бачыў толькі, як памірае твая маці. А я штодня бачу, як яны выпручваюць ногі ў Матэры і ў Рычмандзе, і як іх потым трыбушаць у сэкцыйнай зале. Гэта й ёсьць здыханьне, нічога больш. Гэта папросту ня мае значэньня. Ты вось ня ўкленчыў, каб памаліцца за сваю маці на сьмяротным ложы, калі яна цябе прасіла. А чаму? А таму, што ў цябе тая праклятая езуіцкая парода, толькі прышчэпленая не на тым месцы, што трэба. Па-мойму, усё гэта камэдыя й здыхляціна. Яе мазгавыя долі ўжо ня дзейнічаюць. Яна называе лекара ”сэр Пітэр Тызл” і хоча нарваць кветак казяльцу на коўдры. Дагаджай ёй, пакуль усё ня скончыцца. Ты сам запрацівіўся яе перадсьмяротнай волі, а цяпер гневаесься на мяне, што я не скуголіў, як нейкі наёмны плакальнік ад Лялюэта. Недарэчнасьць! Відаць, я так і сказаў. Але я не хацеў зьняважыць памяць твае маці.
Прамова вярнула яму ўпэўпенасьць. Стывэн, прыкрыўшы зеўры ранаў, што засталіся ў ягоным сэрцы пасьля гэтых слоў, сказаў ледзяным тонам:
— А я й ня думаю пра зьнявагу мае маці.
— Дык пра што? — спытаўся Бык Маліган.
— Пра зьнявагу мяне, — адказаў Стывэн.
Бык Маліган крута павярнуўся на пяце.
— Ну й немагчымая пэрсона! — усклікнуў ён.
I хутка адыйшоўся ўздоўж парапэту. Стывэн застаўся на месцы, спаглядаючы па-над спакойным морам у бок мыса. Мора й мыс зацягнула смугою. Пульс стукаў яму ў вачох і засьціў зрок, ліхаманкай гарэлі шчокі.
Голас з глыбіні вежы гучна паклікаў:
— Ты наверсе, Маліган?
— Ужо йду, — адгукнуўся Бык Маліган.
Ён павярнуўся да Стывэна й сказаў:
— Глянь на мора. Што яму нейкія зьнявагі? Кінь Ляёлу, Кінч, і хадзі наніз. Наш англасракс патрабуе свае ранішняе вяндліны.
Ягоная галава яшчэ раз на хвілінку зьнерухомела над сходамі, упоравень з дахам.
— He смуткуй ад гэтага ўвесь дзень. Я чалавек непасьлядоўны. Пакінь журботныя думы.
Галава зьнікла, але манатонны голас, апускаючыся, далей гудзеў зь лесьвічнага прахону:
Расхмар чало, ня думай дум, Чаму так горкі сэрца жар, Вось Фэргус гоніць свой рыдван.
У ранішнім зацішшы зь лесьвічнай проймы нячутна ўзьнімаліся лясныя цені й плылі да мора, на якое ён спазіраў. На заліве й далей на моры люстра вады забялілася, кранутае лёгкаабутымі імклівымі ступнямі. Белыя грудзі засмужанага мора. Сплеценыя парамі музычныя акцэнты. Рука перабірае струны арфы й яднае сплёты акордаў. Белахвалістыя павянчаныя словы мігцяць на засмужаным прыліве.
Воблака спакваля насоўвалася на сонца, заценьваючы заліў густой зеленыпо. Стаяла за ім, міса з горкімі водамі. Песьня Фэргуса: я сьпяваў яе дома ў самоце, прыглушваючы доўгія змрочныя акорды. Дзьверы да яе былі расчыненыя: яна хацела паслухаць маю музыку. Нямы ад боязі й шкадаваньня, я падыйшоў да яе ложа. Яна плакала ў сваёй убогай пасьцелі. Ад гэтых словаў, Стывэн: чаму так горкі сэрца жар.
А цяпер дзе?
Ейныя сакрэты: сгарыя вахляры зь пер’я, прасякнутыя піжмай бальныя кніжачкі з фрэнзьляй, нізка бурштынавых караляў у замкнёнай шуфлядзе. Клетка з птушкай, што калісьці вісела на сонцы ў вакне яе дзявочага дому. Япа бачыла старога Ройса ў пантаміме пра Страшэннага Турка й сьмяялася разам зь іншымі, калі ён напяваў:
Я быў бы pad Заіімець няўгляд I пагуляць як дух.
Прывіды радасьці, складзеныя ў шуфлядзе: піжмадухмяныя.
Расхмар чало, ня думай дум.
Адкладзеная са сваімі цацкамі ў памяць прыроды. Успаміны агарнулі ягоны задуменны розум. Шклянка вады з кухоннага крану, калі йшла прычашчацца. Напоўнены бурым цукрам яблык, які прыпякаецца для яе на плітцы цёмным восеньскім вечарам. Яе зграбныя пазногці, пачырванелыя ад крыві распліошчаных у дзіцячых кашульках вашэй.
У сьне, ціха, яна прыйшла да яго, яе змарнелае цела ў шырокім пахавалыіым убраньні тхнула водарам воску й ружовага
дрэва, яе дыханьне, калі яна нахілялася над ім зь нячутнымі таемнымі словамі, авейвала тленнай сырасьцю.
Позірк шкляных, мёртвых вачэй, каб пахіснуць і скарыць маю душу. На мяне аднаго. Прывідная сьвечка асьвятляе ейнае кананьне. Прывідны водбліск на спакутаваным твары. Яе хрыпатлівае гучнае дыханьне жудасна перапыняецца, калі ўсе стаяць на каленях, моляцца. Яе пагляд на мне, зваліць мяне з ног. Liliata rutilantiuni te confessoruni tunna circunidet: iubilantiuni te virginuni chorus excipiat4.
Крывасмок! Трупаед!
He, маці. Пусьці мяне й дай мне жыць.
— Гэй, Кінч!
Сьпеўны голас Быка Малігана прагучаў з глыбіні вежы. Потым паклікаў зноў, прыблізіўшыся да проймы. Стывэн, які ўсё яшчэ трымцеў ад плачу свае душы, пачуў рухавае цёплае сьвятло й сяброўскія словы ў паветры за сабою.
— Дэдал, зыходзь жа, маруда. Сьняданак гатовы. Хэйнс перапрашае, што пабудзіў нас уночы. Усё як трэба.
— Іду, — сказаў Стывэн, паварочваючыся.
— Хадзі, прашу цябе імем Хрыста, — казаў Бык Маліган. — I сваім імем, і імем нас усіх.
Ягоная галава зьнікла й зьявілася зноў.
— Я сказаў яму пра твой сымбаль ірляндзкага мастацтва. Ён кажа, гэта вельмі дасьціпна. Вытрасі зь яго фунт, добра? To бок, гінэю.
— Сёньня мне заплацяць, — адказаў Стывэн.
— У школьным бардаку? — спытаўся Бык Маліган. — Колькі? Чатыры фунты? Пазыч нам аднаго.
— Калі толькі хочаш, — адказаў Стывэн.
— Чатыры бліскучыя савэрэны! — усклікнуў Бык Маліган у захапленьні. — Наладзім пышнае выпіваньне на зайздрасьць усім друідычным друідам. Чатыры ўсёмагутныя савэрэны.
Ускінуўшы рукі, ён затупацеў па каменных прыступках уніз, фальшыва падпяваючы зь лёнданскім прастамоўным акцэнтам:
Ці ж не вясёла час мы правядзём За спіалом зь віскі, півам і віном, Каранацыйным Каранацыйным днём?
Ці ж не вясёла час мы правядзём
Каранацыйным днём?
4Хай акружаць цябе ліліямі процьмы зьзяючых вернікаў: хоры лікуючых дзеваў хай усьцешацца табе (лац.).
Цёплы сонечны бляск гарэзьнічаў над морам. Нікляваная місачка паблісквала, забытая, на парапэце. Чаму яе павінен адносіць я? А можа, пакінуць яе тут на ўвесь дзень, як забытае сяброўства?
Ен падыйшоў да яе, хвілю якую патрымаў у руках, адчуваючы яе холад, удыхваючы пах ліпкай пены, у якой тырчаў пэндзлік. Гэтак раней я насіў кадзільніцу ў Клонгаўзе. Цяпq) я йнакшы ды ўсё-ткі той самы. Таксама слуга. Прыслужнік слугі.
У змрочным скляпеністым памяшканьні вежы спавітая халатом фігура Быка Малігана жвава завіхалася каля печкі, то закрываючы, то адкрываючы яе жоўты жар. Дзьве пікі лагоднага дзённага сьвятла падалі з высокіх вокнаў-байніцаў скосам на вымашчаную плітамі падлогу, і адтуль, дзе спатыкаліся промні, плыло закрутасамі ўверх воблака вугальнага дыму й пары ад прыгарэлага тлушчу.
— Затхнемся, — сказаў Бык Маліган. — Хэйнс, адчыні-тка дзверы.
Стывэн паставіў місачку зь пенаю на шафцы. Высокая постаць, якая сядзела ў гамаку, устала, падыйшла да парога й адчыніла ўнутраныя дзьверы.
— А ключ у цябе? — спытаўся голас.
— У Дэдала, — адказаў Бык Маліган. — Ах, людзі добрыя, я задыхаюся!
He адводзячы позірку ад печкі, ён завыЎ:
— Кінч!
— Ён у замку, — сказаў Стывэн, падыходзячы бліжэй.
Ключ двойчы востра заскрыгатаў у замку, і цяжкія дзьверы адчыніліся, упускаючы жаданае сьвятло й чыстае паветра. Хэйнс стаяў у дзьвярах, выглядваючы навонкі. Стывэн прывалок да стала сваіо валізу, паставіў яе старчма і ўсеўся чакаць. Бык Маліган шпурнуў смажаніну на паўмісак, які стаяў поруч. Потым прынёс паўмісак і вялізны чайнік да стала, паставіў іх з грукатам і ўздыхнуў з палёгкай.
— Растаю, — сказаў ён, — заўважыла сьвечка, калі... Але — ша! Hi слова болей на гэтую гэму. Кінч, прачніся! Давай хлеб, масла, мёд. Хэйнс, заходзь. Корм гатовы. Багаславі, Госпадзе, нас і гэтыя дары твае. Дзе цукар? О бляха, малака нямаш!
Стывэн дастаў з шафкі буханку, гаршчок зь мёдам і масьляніцу. Бык Маліган сеў, раптоўна надзьмуўшыся.