Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
52Глядзі, якая малая нага! (франц.).
53Днём і ноччу, несправядлівасьць пераносячы, стогне (лац.).
Мяшок трупіных газаў сочыць смуродлівым расолам. Чародка рыбінае драбязы, адкормленая друзлым ласункам, вобмельгам вылятае з зашпіленага прарэзу нагавіцаў. Бог стаў чалавекам чалавек рыбай рыба гагарай гагара пярынай. Выдыхамі мёртвых дыхаю я жывы, тапчу пыл мёртвых, глынаю мачою прасякнутыя трыбухі ўсіх нябожчыкаў. Скарчанелы, перакінуты цераз борт на палубу, ён выдыхае смурод свае зялёнае магілы, чумная дзірка носа храпе на сонца.
Морская неспадзяванка, соль высініла карыя вочы. Морская сьмерць, самая лагодная з усіх вядомых чалавеку. Стары Бацька Акіян. Prix de Paris54: асьцерагайцеся падробак. Паспрабуйце, пакуль скажаце не. Мы гэтым надзвычайна задаволеныя.
Хадзі. Піць хачу. Зьбіраюцца аблокі. А хмараў няма? Навальніца. Усёахопным бляскам падае гордая маланка інтэлекту, Lucifer, dico, qui nescit occasum55. He. Капялюш i доўгі кій, сандалі на ім. Ягоныя-мае сандалі. Куды? На вечаровыя землі. Вечар сам сябе знойдзе.
Ён узяў трысьціну за рукаятку, зрабіў ёю лёгкі выпад, усё яшчэ марудзячы. Так, вечар сам сябе знойдзе ўва мне, безь мяне. Усе дні маюць свой канец. Дарэчы, на наступным тыдні, калі ж гэта? Аўторак будзе самы доўгі дзень. Ва ўсім вясёлым новым годзе, маці, рам-там-тара-там. Джэнтльмэну паэту Лаўн-Тэнісану. G/d56. Старой жаўтазубай ведзьме. I мэсьё Друмону, джэнтльмэну журналісту. Gia. 3 зубамі ў мяне зусім дрэнь. Цікава, чаму? Дакраніся. Гэты таксама варушыцца. Ракавіны. Трэба было б схадзіць да дантыста за гэтыя грошы, ці што? I гэты. Бяззубы Кінч, звышчалавек. Чаму яно так, цікава, ці, можа, гэта нешта значыць?
Мая хустачка. Ён яе кінуў. Помню. А я не падняў?
Рука надарма шнарыла па кішэнях. He, не падняў. Лепш купі новую.
Ён асьцярожна паклаў на выступ скалы сухі смаркач, выкалупнуты ў носе. Рэшту хай шукае той, каму трэба.
Ззаду. Здаецца, хтосьці ёсьць.
Ён азірнуўся цераз плячо, паглядаючы ў тыл. Праносячы ў паветры высокія крыжы трох мачгаў, зь ветразямі падцягнутымі да салінгаў, дадому, супраць плыні, маўкліва плыў маўклівы карабель.
■^Парыскі прыз або Прыз Парыса (франц.).
55Люцыпар, кажу я, які ня ведае падзеньня (лац.).
56Ужо (італ.).
II
МІСТЭР ЛЕАПОЛЬД БЛЮМ УПАДАБАЎ САБЕ Ў ЕЖЫ нутраныя ворганы жывёлы й птаства. Ён любіў густы суп з гусіных вантробаў, арэхападобныя пупы, начыненыя печаныя сэрцы, падсмажаную скрылёчкамі ў цёртых сухарох пячонку, смажаную ікру траскі. Больш за ўсё ён любіў прыпечаныя на вугольлі баранія ныркі, якія пакідалі на ягоным паднябеньні далікатны прысмак лёгкадухмяііае мачы.
Ныркі былі ў яго на роздуме, калі ён паціху ступаў па кухні, рыхтуіочы ёй сьняданак на выгарбленай тацы. На кухні было ядрана й золка, хоць паўсюды знадворку красавала лагодная летняя раніца. Ён ужо трохі прагаладаўся.
Вугольле чырванела.
Яшчэ адпа лустачка хлеба з маслам: тры, чатыры — хопіць. Яна ня любіць, калі на талерцы поўна. Хопіць. Пакінуўшы тацу, ён узяў з камінкавай паліцы чайнік і паставіў яго на ўскрай аппо. Закопчаны й каржакаваты чайнік сеў, выпучыўшы сваю шыйку. Кубак гарбаты неўзабаве. Добра. У роце перасохла. Кошка хадзіла на пруткіх лапах вакол нагі стала, натапырыўшы хвост.
— Мкняў!
— А, ты тут, — сказаў містэр Блюм, адварочваючыся ад агшо.
Кошка мяўкнула ў адказ і далей кружыла вакол сталовае нагі, ступаючы на пруткіх лапах, мяўкаючы. Гэтак жа сама яна шпацыруе сабе па маім пісьмовым століку. Мрр. Пачухай мне галаву. Мрр.
Містэр Бшом зацікаўлена, прыязна назіраў за гнуткай чорнай фігурай. Чыстая з выгляду: глянцаватая гладкая поўсьць, белы гузічак пад хвастом, зялёны водбліск вачэй. Ён нахіліўся да яе, упёршыся далонямі ў калені.
— Малачка для кошачкі, — сказаў ён.
— Мркняў! — усклікнула копгка.
Называюць іх дурнымі. Яны разумеюць, што мы гаворым, значна лепш, чымсьці мы іх. Яна разумее ўсё, што захоча. I помсьлівая. Цікава, як я выглядаю ў яе вачох. Як высокая вежа? He, яна ж можа на мяне ўскочыць.
— А куранятаў баіцца, — паддражніў ён яе. — Баіцца ціпціпаў. Я ніколі ня бачыў так дурной кошачкі, як кошачка.
Жорсткая. Яе натура. Дзіўна, што мышы ніколі не пішчаць. Быццам ім тое падабаецца.
■— Мркрняў! — голасна прамовіла коіпка.
Яна міргнула сквапнымі, сарамліва прыжмуранымі вачыма й, жаласьліва, працягла замяўкаўшы, паказала яму свае млечпабелыя зубы. Ён прыглядаўся, як звужваюцца ад прагі цёмныя шчылінкі зрэнак, прыпадобніваючы вочы да зялёных каменьчыкаў. Падыйшоўшы да шафкі, ён узяў збанок, толькі што напоўнены малочнікам ад Хэнлана, наліў цёплабурблівага малака на сподак і асьцярожна паставіў яго на падлогу.
— Гуррхр! — гыркнула яна, кідаючыся хлябтаць.
Ён глядзеў, як у цьмяным святле пабліскваюць яе вусікі, нібы дроцікі, і як, тройчы крануўшы малако язычком, яна пачала лёгка хлябтаць. Цікава, ці праўда, што яны ня могуць лавіць мышэй, калі іх падрэзаць. Чаму? Можа, яны сьвецяцца ў цемры, на саміх колчыках. Ці, можа, яны ў цемры як шчупальцы.
Ён слухаў, як яна ліжа-хлебча. Яечню на шынцы, не. У такую засуху яйкі нядобрыя. Хачу сьвежай чыстай вады. Чацьвер: таксама нядобры дзень на баранюю нырку ад Баклі. Падсмажануіо на масьле, прыцярушаную перцам. Лепш сьвіную нырку ад Длугача. Пакуль чайнік не закіпеў. Яна хлябтала штораз павальней, потым вылізала сподак дачыста. Чаму ў іх такія піурпатыя языкі? Хлябтаць зручней, скрозь у порыстых дзірачках. Яна тут нічога ня зьесьць? Ён паглянуў наўкола. He.
Ціха парыпваючы чаравікамі, ён падняўся па сходах на верхні калідорчык, прыпыніўся перад дзьвярыма спальні. Ёй можа захацецца чагосьці смакавітшага. Зранку ліобіць тонкія лустачкі хлеба з маслам. Але ўсё ж такі: раз на нейкі час.
Ён ціха азваўся ў пустым калідорчыку:
— Я йду за рог. Праз хвіліну вярнуся.
Пачуўшы свой голас, ён дадаў:
— Табе чагосьці ня трэба на сьнеданьне?
Соннае мяккае мармытанне адказала:
— Мн.
He. Яна нічога ня хоча. Потым ён пачуў цёплы глыбокі ўздых, мякчэйшы, калі яна абярнулася ў пасьцелі й бразгнулі расхістаныя масянжовыя кольцы на раме ложка. Абавязкова трэба іх прымацаваць. Шкада. Уся тая дарога з Гібралтару. Забыла й туіо крышачку гішпанскае мовы, што навучылася. Цікава, колькі яе бацька за яго даў. Стары стыль. Ах так, вядома. Купіў яго на губэрнатарскім аўкцыёне. Малаток гру-
кнуў хутка. Стары Туіды, у гандлёвых справах цьвёрды як крэмень. Так, сэр. Пад Плеўнай было яшчэ якое. Я пачынаў ад радавога, сэр, і ганаруся гэтым. Але ўсё-ткі яму хапіла глузду наладзіць скупку паштовых марак. Тут паказаў сябе прадбачлівым.
Ягоная рука зьняла капялюш з кручка над тоўстым паліто зь ягонай манаграмай і над абношаным непрамакальным плашчом з распродажу пакінутых рэчаў. Маркі: клейкасьпінныя абразкі. Як мяркую, шмат хто з афіцэраў ухапіўся за гэтуто справу. Ды пэўна ж. Прапацелая наклейка на дне капелюша маўкліва паведаміла яму: Плэстаў, якасны кап. Ён хутка зазірнуў пад скураны абадок. Белая палоска паперы. Зусім бясьпечна.
На прыступках ён абмацаў заднюю кішэню, шукаючы кліоча. Ня тут. У нагавіцах, што скінуў. Трэба узяць. Бульбіна пры мне. Рыплівая шафа. Няварта яе турбаваць. Была такая заспаная, калі абарочвалася. Ён паціху прыцягнуў дзьверы да сябе, яшчэ крыху, аж сподііяя ліштва мякка прыкрыла парог, як соііная павека. 3 выгляду як замкнутыя. Абыйдзецца й так да майго прыходу.
Ён перайшоў на сонечны бок, абмінаючы адчынены ліок склепу пад нумарам семдзесят пяць. Сонца набліжалася да сьпічака на касьцёле сьвятога Юрыя. Здаецца, дзень будзе душны. Адзеўшыся ў чорнае, асабліва адчуваецца. Чорнае праводзіць, адбівае (ці праламляе?) цяпло. Але ў сьветлым убраньні я не Ma­ry пайсьці. Гэта ж не пікнік. Ён ішоў у пяшчотным цяпле, a павекі ягоныя штораз апускаліся мякка на вочы. Фургон зь пякарні Боланда развозіць у кашах наш надзённы але ёй болып даспадобы ўчарашні буханкі піражкі гарачая хрумсткая скарынка. Адчуваеш сябе маладзейшым. Дзесьці на ўсходзе, раніцай, вырушыць на сьвітаньні, ідзеш паперадзе сонца й крадзеш у яго дзень. Калі ўвесь час так, то ў прынцыпе не пастарэеш ні на дзень. Ідзеш узьбярэжжам, па незнаёмай краіне, падыходзіш да гарадзкое брамы, там вартаўнік, таксама стары ваяка, з вусамі старога Туіды, абапіраецца на нейкую даўжэзнуіо дзіду. Блукаеш па вулачках пад паветкамі. Побач мінаюцца твары пад турбанамі. Цёмныя пячоры крамаў з дыванамі, вялізны мужчына, страшэнны Турка, сядзіць са скрыжаванымі нагамі, курыць вітую ліольку. Крыкі гандляроў на вуліцах. П’еш прыпраўленую кропам ваду, шэрбэт. Вандруеш ўвесь дзень. Можаш сустрэць грабежніка ці двух. Ну й што, сустрэнеш. Набліжаецца захад сонца. На калёнах цені мячэцяў: мула са скруткам пэргаміну. Пошум у дрэвах, сыгнал, вечаровы павеў. Праходжу далей. Цьмянее залатое неба. Маці стаіць на парозе. Кліча дахаты
дзяцей на іхняй цёмнай мове. Высокі мур: за ім брыіікаюць струны. Месяц на начным небе, фіялетавы, як новыя падвязкі ў Молі. Струны. Паслухай. Дзяўчына йграе на тым інструмэнце, як жа ён называецца, на цымбалах. Праходжу.
Мабыць, ні крышачку не падобна да сапраўднасьці. Начытаўся такога: па сьлядох сонца. Сонца зьзяе на тытульнай бачынцы. Ён усьміхнуўся, самазадаволены. Як сказаў Артур Грыфітпра заставіцу над перадавіцай у ’’Фрымэне”: сонца самакіраваньня ўзыходзіць на паўночным захадзе з вулачкі за Ірляндзкім Банкам. Ён прадоўжыў задаволеную ўсьмешку. Сказана з жыдоўскім клёкам: сонца самакіраваньня ўзыходзіць на паўночным захадзе.
Ён наблізіўся да бару Лары О’Рорка. Праз краты пограбу плыла вільготная пара ад портэру. Праз расчыненыя дзьверы бару бруілі струмені імбірнага паху, гарбатнага пылу й бісквітнай пацярухі. Адылі ўстанова неблагая: якраз каля трамвайнай пятлі. Напрыклад, МакОлі, там далей: безнадзейнае месца. Безумоўна, калі б правялі лінію ўздоўж Паўночнай Акружной ад жывёльнага рынку да прыстані, цана яму падскочыла б як на спружыне.
Лысая галава над фіранкай. Спрытны стары жмінда. Наконт абвесткі зь ім ня зладзіш. Што ж, у ягонай справе яму лепш відаць. Вунь ён, а як жа, наш зух Лары, безь пінжака, усьпёршыся на мяшок з цукрам, сузірае, як бармэн у фартуху ўпраўляецца з анучкай і вядром. Сайман Дэдал выдатна яго перакрыўляе, як ён мружыць свае вочкі. Ведаеце, што вам скажу? Што, містэр О’Рорк? Ведаеце, японцы зьядуць тых расейцаў на сьняданак і да абеду яшчэ прагаладаюцца.