Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Гарбата нацягнула. Усьміхаючыся, ён напоўніў свой кубак з прыстасаваньнем для вусаў, зь імітацыі парцаляны Краўн Дарбі. Падарунак ад дурніцы Мілі на дзень нараджэньня. Тады ёй было ўсяго пяць гадоў. He, чакай: чатыры. Я ёй даў бурштынападобныя каралі, а яна іх парвала. Кідаў для яе ў паштовую скрынку складзеныя лісточкі абгортачнай паперы. Ён усьміхаўся, наліваючы.
О, Mini Блюм, маё дзяўчо каханае, Гляджу ў цябе, як у люстэрка, круглы год. Нат без граша ты болей пажаданае, Чым Кэпі, што мае тоўсты зад і агарод.
Бедны стары прафэсар Гудвін. Страшны дзівак. Аднак стары паводзіў сябе надзвычай пачціва. Старамодная манэра, зь якою праводзіў Молі з эстрады. I тое малое люстэрка ў цыліндры. Ta­ro вечару Мілі прынесла яго ў гасьцёўню. Ой, гляньце, што я знайшла ў капелюшы прафэсара Гудвіна! Усе папасьмяяліся. Жаночая натура ўжо тады выяўлялася. Бойкая была зь яе істотка.
Ён падкалупнуў нырку відэльцам і перагарнуў, потым паставіў імбрычак на тацу. Калі падняў яе, горб з грукам уваліўся. Усё ўзяў? Хлеб з маслам, чатыры, цукар, лыжачка, яе сьмятанка. Так. Ён панёс наверх, прасунуўшы вялікі палец праз вушка імбрычка.
Піхнуўшы дзьверы каленам, ён увайшоў і паставіў тацу на крэсьле пры ўзгалоўі пасьцелі.
— Надта ж доўга ты забавіў, — сказала яна.
Бронза забразгацела, калі яна жвава падхапілася, усьпёршыся локцем на падушку. Ён спакойна глядзеў на яе буйнуіо фігуру й на лагчынку між вялікіх мяккіх грудзей, што абвісалі пад начной кашуляй, як казінае вымя. Цеплыня ад ейнага цела мяшалася ў паветры з духмяным пахам наліванай гарбаты.
Беражок разарванага канвэрта вызіраў з-пад прыдушанай падушкі. Выходзячы, ён яшчэ затрымаўся распрастаць капу.
— Ад каго гэты ліст? — спытаўся ён.
Сьмелы почырк. Мэрыян.
— Ох, ад Бойлана, — сказала яна. — Ён мае прынесьці праграму.
— Што будзеш сьпяваць?
— La ci darend з Дж. К. Дойлам, — адказала яна, — і ”Старую салодкую песьню каханьня”.
Яе поўныя вусны, папіваючы гарбату, усьміхнуліся. Пасьля таго кадзідла на другі дзень застаецца даволі затхлы дух. Як застоеная вада пасьля кветак.
— Табе прачыніць вакно?
Падымаючы ў рот складзеную напалам лустачку, яна запыталася:
— А каторай паховіны?
— А адзінаццатай, здаецца, — адказаў ён. — Я яшчэ не глядзеў газэты.
Ідучы за ўказаньнем ейнага пальца, ён падняў за калашыну яе брудныя панталёны, што ляжалі на ложку. Ня гэта? Тады перакручаную шэрую падвязку, абвітую вакол панчохі: пакамячаная падэшва, прасьвечваецца.
— He, тую кніжку.
Другая панчоха. Ніжняя спадніца.
— Мабыць, упала, — сказала яна.
Ён памацаў сям і там. Voglio е non vorrefl. Цікава, ці правільна яна вымаўляе тое voglio. На ложку няма. Мусіць, сасьлізнула. Ён нахіліўся й прыўзьняў брыжы капы. Кніжка ляжала разгорнутая на пузе начнога гаршка ў аранжавую палоску.
— Пакажы сюды, — сказала яна. — Я там пазначыла. Адно слова, пра якое хацела спытацца.
Яна адпіла глыток гарбаты з кубка, які трымала за нявушка, і, спрытна выцершы кончыкі пальцаў аб коўдру, пачала вадзіць шпількаю па тэксьце, пакуль не адшукала тое слова.
— Мы там што? — перапытаў ён.
— Вось, — сказала яна. — Што гэта значыць?
Ён нахіліўся й прачытаў каля дагледжанага пазногця на яе вялікім пальцы.
— Мэтэмпсыхоз?
^Дакладней: La ci darem la тапо : Тады падамо сабе рукі (італ.). (Дуэт зь першага акту опэры Моцарта "Дон Жуан").
2Хачу й не хацела б (італ.).
— Так. Як гэта будзе па-нашаму?
— Мэтэмпсыхоз, — сказаў ён, зморшчыўшы лоб, — гэта грэцкае: з грэцкай мовы. Гэта абазначае перасяленьне душ.
— Ну й лухта! — сказала яна. — Растлумач мне папросту.
Ён усьміхнуўся, зірнуўшы скоса ў яе кплівыя вочы. Тыя самыя маладыя вочы. Першы вечар пасьля гульні ў шарады. Долфінс Барн. Ён пагартаў зашмальцаваныя бачынкі. ’’Рубі — слава арэны”. Во, абразок. Разьюшаны італьянец зь бізуном. Гэта мусібыць Рубі слава там на падлозе голая. Літасьціва далі прыкрыцца. Пачварны Мафэі запыніўся й з праклёнам адхіснуў прэч сваю ахвяру. Жорсткасьць за ўсім гэтым. Адурманеныя наркотыкамі зьвяры. Трапэцыя ў цырку Хэнглера. Мусіў адвярнуцца ў іншы бок. А натоўп талопіў вочы. Скруці сабе шыю, а мы скруцімся ад сьмеху. Іх цэлыя сем’і. Выймаюць ім косьці яшчэ маладым, дык яны й мэтэмпсыхозяць. Што мы жывём пасьля сьмерці. Нашы душы. Што душа чалавека, калі ён памрэ. Душа Дыгнама...
— Ты ўжо скончыла яе? — спытаўся ён.
— Так, — сказала яня. — Нічога ў ёй скаромнага. Яна увесь час кахае таго першага?
— Я нават не заглянуў. Хочаш іншую?
— Так. Прынясі яшчэ Поль дэ Кока. Такое мілагучнае ймя. Яна даліла сабе гарбаты, спаглядаючы збоку на цурок.
Трэба прадоўжыць тую кніжку зь бібліятэкі на Кэйпл-стрыт, бо іначай яны напішуць Карні, майму паручальніку. Пераўвасабленьне: вось тое слова.
— Некаторыя вераць, — пачаў ён, — што пасьля сьмерці мы будзем жыць у іншым целе, і што мы ўжо жылі раней. Называюць гэта пераўвасабленьнем. Што ўсе мы жылі раней, тысячы гадоў таму, на зямлі або на якой-небудзь іншай плянэце. Кажуць, што мы забылі пра гэта. А некаторыя кажуць, што памятаюць свае мінулыя жыцьці.
Лянівая сьмятанка вілася згуслымі сьпіралямі ў яе гарбаце. Лепш прыпомніць ёй гэтае слова: мэтэмпсыхоз. Лепш было б прыклад. Прыклад.
’’Купаньне німфы” над ложкам. Дадатак да велікоднага нумару ’’Фота Бітс”: майстэрскі твор у мастацкіх колерах. Як гарбата, пакуль не даліеш малака. Падобная да яе з распушчанымі валасамі: больш тонкая. За рамку я даў тры шылінгі й шэсць пэнсаў. Яна казала, што над ложкам будзе прыгожа глядзецца. Голыя німфы — Грэцыя — і на той прыклад усе ліодзі, што тады жылі.
Ён перагортваў бачынкі дазаду.
— Мэтэмпсыхоз, — сказаў ён, — так называлі гэта старажытныя грэкі. Яны верылі, што чалавек можа абярнуцца ў зьвяра або дрэва, напрыклад. Або ў тое, што яны называлі німфамі, напрыклад.
Яе лыжачка перастала мяшаць цукар. Сама яна глядзела проста перад сабою, уцягваючы паветра ў акругленыя ноздры.
— Нясе прыгарам, — сказала яна. — Ты нешта там пакінуў на агні?
— Нырка! — выкрыкнуў ён.
Ён гвалтоўна сунуў кніжку ва ўнутраную кішэню й, стукнуўшыся наском аб кульгавую камоду, кінуўся да прыгару, зьбягаючы па лесьвіцы скокамі спалоханага бусла. Едкі дым пыхаў злосным струменьчыкам з краю патэльні. Падкалупнуўшы нырку відэльцам, ён адарваў яе й перавярнуў дагары, як чарапаху. Прыгарэла толькі крышку. Ён перакінуў яе з патэльні на талерку й паліў скупаватымі рэшткамі бурага сосу.
Цяпер кубачак гарбаты. Ён сеў, адрэзаў лусту хлеба й пашмараваў маслам. Абрэзаў на нырцы прыгарку й кінуў кошцы. Потым падняў відэльцам кавалак у рот і пачаў жаваць, смакуючы са знаўствам пругкае апэтытнае мяса. Акурат як трэба. Глыток гарбаты. Потым нарэзаў хлеба кубікамі, абмакнуў адзін у сос і сунуў у рот. Што там было пра маладога студэнта й пікнік? Ен расклаў ліст побач і стаў паволі чытаць, перажоўваючы, абмакаючы кубікі ў сос і падымаючы іх у рот.
Найдаражэйшы Татулю!
Вялікі дзякуй за твой цудоўны падарунак на дзень нараджэньня. Ён мне дасканала пасуе. Усе кажуць, што ў новым бэрэце я абсалютная прыгажуня. Атрымала ад мамулі цудоўную скрыначку са сьметанковымі цягучкамі й пішу ёй асобна. Цукеркі цудоўныя. Я тут па вушы сяджу ў фатаграфіі. Містэр Коклан зьняў мяне са сваёй місіс, прышлю, калі праявім. Учора была тут вялікая куламеса. Пагодлівы дзень і ўсе таўстакормныя тут былі. У панядзелак зьбіраемся зь сябрамі над возера Оўл на складчынны пікнік. Перадай маме, што яе кахаю й табе доўгі пацалунак і вялікі дзякуй. Чую, як іграюць унізе на піяніна. У суботу будзе канцэрт у гатэлі ’Трэвілскі Герб”. Часам заходзіць сюды малады студэнт, ягонае прозьвішча Бэнан, у яго нейкія сваякі страшэнныя багацеі ды ён сыіявае тую песеньку Бойлана (ледзьве не напісала Буякі Бойлана) пра прыморскіх красуняў. Скажы яму, што дурніца Мілі перасылае прывітаньне. Мушу ўжо канчаць з найшчырэйшым каханьнем.
Твая адданая дачка,
МІЛІ.
P.S. Прабач каракулі, вельмі сьпяшаюся. Бывай.
М.
Пятнаццаць учора. Цікава, якраз і дзень месяца пятнаццаты. Яе першы дзень нараджэньня па-за домам. Расстаньне. Памятаю той летні ранак, калі яна нарадзілася, пабег пагрукаць місіс Торнтан на Дэнзіл-стрыт. Бадзёрая старая жанчына. Плойме дзяцей дапамагла зьявіцца на сьвет. Яна з самага пачатку ведала, што бедны Рудзі ня выжыве. Што ж, Бог добры, сэр. А сама ўжо ведала. Калі б жыў, яму цяпер было б адзінаццаць.
Ягоны адсутны пагляд расчулена ўставіўся на пастскрыптум. Прабач каракулі. Сьпяшаюся. Унізе на піяніна. Вылузваецца са свае шкарлупіны. Сварка зь ёю за бранзалет у кавярні XL. He схацела есьці кексу ні адзывацца ні глядзець. Злосьніца. Ён абмакаў у сос наступныя хлебныя кубікі й кавалак за кавалкам даядаў нырку. Дванаццаць і шэсць на тыдзень. He зашмат. Але магло ёй трапіцца горш. Статыстка ў мюзык-холе. Малады студэнт. Ён хліснуў астылай гарбаты, каб запіць ежу. Потым зноў перачытаў ліст: двойчы.
Ну добра: яна ўмее паводзіць сябе. А калі не? He, нічога яшчэ ня здарылася. Вядома, усё магчыма. Ва ўсякім выпадку, пачакаем, пакуль ня здарыцца. Дзікунская штука. Яе зграбныя ногі бегма па лесьвіцы. Кон. Якраз дасьпявае. Самалюбная: вельмі.
Ён усьміхнуўся кухоннаму вакну з заклапочанай расчуленасьцю. Аднаго дня я перахапіў яе на вуліцы, як шчыпала сабе шчокі, каб парумянелі. Крыху анэмічная. Задоўга кармілася з грудзей. Таго дня на ’’Каралі Эрыну” вакол маяка Кіш. Тая старая балея калыхала сюды-туды. Hi трошкі не спужалася. Сьветласіні шалік павяваў на ветры разам зь яе распушчанымі валасамі.
Шчочкі ў ямачках, кучэры
Кружаць голаў мне бязь меры.
Прыморскія красуні. Разарваны канвэрт. Рукі ў кішэнях, і напявае, як рамізьнік на вольніцы. Сябар сям’і. Крушаць, вымаўляе ён. Асьветлены пірс, летні вечар, аркестар.
О, дзяўчапіы, прыгажуні!
О, прыморскія красуні!
Мілі таксама. Маладыя пацалункі: першыя. Цяпер далёка ў мінулым. Місіс Мэрыян. Чытае лежачы цяпер наўзнак, перабірае пасмы валасоў, усьміхаецца, сплятае.
Мяккі жаласьлівы смутак сплываў па ягоным хрыбце, нарастаючы. Здарыцца, так. Запабегчы. Дарма: нічога не змагу зрабіць. Дзявочыя салодкія далікатныя вусны. Таксама здарыцца. Ён адчуваў, як залівае яго жаласьлівасьць. Няварта тут штоколечы рабіць. Вусны цалаваныя, цалуюць цалуючыя. Поўныя клейкія жаночыя вусны.