Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
іх час-часам пачаставаць папяросай. Кампанейскія. Мінаючыся, нешта выкрыкваюць мімалётам. Ён загугнеў:
La ci darem la тапо La la lala la.
Ён павярнуў y Камбэрлэнд-стрыт i, прайшоўшы колькі крокаў, прыпыніўся пад прыкрыцьцём вакзальнай сьцяны. Нікога. Лесасклад Міда. Штабялі дошак. Разваліны й дамоўкі. Асьцярожнай хадой ён прайшоў клетачкі для гульні ў клясы, у адной зь іх — забыты каменьчык. He згарэў. Каля складу хлопчык на кукішках самотна гуляў у шарыкі, пстрыкаючы ў галоўны вялікім пальцам. Стракатая мудрая кошка, прыжмураны сфінкс, прыглядалася са свайго нагрэтага седала. Шкада іх турбаваць. Магамэт адрэзаў кавалак свайго плашча, каб яе не будзіць. Разгартай. Я таксама гуляў у шарыкі, калі хадзіў у школу да тае старое дамы. Яна любіла рэзэду. Школа місіс Эліс. А містэр? Ён разгарнуў ліст, не выймаючы яго з газэты.
Кветка. Думаю, гэта. Жоўтая кветка з расплясканымі пялёсткамі. Значыць, не пагневалася? Што яна піша?
Дарагі Генры!
Я атрымала твой апошні ліст і вельмі табе дзякую за яго. Мне прыкра, што табе не спадабаўся мой апошні ліст. Навошта ты ўклаў маркі? Я на цябе страшэнна гневаюся. Як жа мне хочацца пакараць цябе за гэта. Я назвала цябе абрыдным хлопцам, бо мне зусім не падабаюцца тыя сховы. Калі ласка, растлумач мне, што тыя словы сапраўды абазначаюць. Дык ты нешчасьлівы ў сям’і, мой бедны абрыдны хлопча? Як жа мне хочацца дапамагчы табе ў нечым. Калі ласка, напішы мне, што ты думаеш пра мяне бедную. Я часта думаю, якое прыгожае ў цябе ймя. Дарагі Генры, а калі мы спаткаемся? Ты нават уявіць сабе ня можаш, як часта я думаю пра цябе. Я яшчэ ніколі не адчувала так моцнай прыхільнасьці да мужчыны. Я адчуваю сябе вельмі дрэнна. Калі ласка, напішы мне доўгі ліст і раскажы мне болып. Памятай, калі гэтага ня зробіш, пакараю цябе. Дык цяпер ты ўжо ведаеш, што я табе зраблю, абрыдны хлопча, калі не напішаш. О, як жа я мару аб спатканьні з табою. Дарагі Генры, не адмаўляй у маёй просьбе, пакуль яшчэ ня вычарпалася мне цярплівасьці. Тады я скажу табе ўсё. А цяпер да пабачэньня, мой абрыдны, мой мілы. Сёньня мне так страшна баліць галава і напііпы зваротна тваёй тужлівай
’	МАРЦЕ.
P.S. Напішы мне, якую парфуму ўжывае твая жонка. Я хачу ведаць.
Ён з паважнай мінай адшпіліў кветку ад паперы, панюхаў яе няпах і паклаў у кішэню на сэрцы. Мова кветак. Ім гэта падабаецца, бо ніхто не падслухае. Або атрутны букет, каб даканаць яго. Паволі йдучы далей, ён яшчэ раз прачытаў ліст, мармычучы пад нос асобныя словы. На цябе туліпаны гневаюся дарагі мужаквет пакараю твой кактус калі ня ласка бедную незабудку як жа я мару фіялкі дарагому ружы калі мы неўзабаве анэмоны спаткаемся абрыдны начны бадыль жонка Марце парфуму. Прачытаўпіы да канца, ён выняў яго з газэты й схаваў зноў у бочную кішэню.
Сьціплая радасьць растуліла яму вусны. Зьмянілася ад першага ліста. Цікава, ці сама напісала. Гуляе ў абурэньне: дзяўчына з добрай сям’і, такая як я, паважаная асоба. Маглі б спаткацца ў нядзелю пасьля ружанцаў. Дзякую, не карыстаюся. Звыклая любоўная звадка. Потым хавайся за вугламі. Дрэнь, як грызьня з Молі. Цыгара супакойвае. Наркотык. Наступным разам загнуць яшчэ далей. Абрыдны хлопча, пакараю: баіцца слоў, безумоўна. Нешта грубіянскае, ня думаеш? Варта паспрабаваць. Кожным разам патрошку.
Усё яшчэ абмацваючы ліст у кішэні, ён выцягнуў зь яго шпільку. Звычайная шпілька, га? Кінуў яе на дарогу. Аднекуль зь ейнай вопраткі: сашпысна. Дзіва бярэ, колькі на іх заўсёды шпілек. Няма ружы без калючак.
Плоскія дублінскія галасы завылі яму ў галаве. Тая ноч у Куме, дзьве шлюхі, абняўшыся пад дажджом.
Ах, Мэры майткі на шпільцы насіла I шпільку тую ўзяла дый згубіла. Як дахаты ёй дайсьці?
Як дахаты ёй дайсьці?
Ёй? Ім. Так страшна баліць галава. Мабыць, мае сваю ружавізну. Або ўвесь дзень сядзела й пісала на машынцы. Зрокавая засяроджанасьць шкодзіць страўніку. Якую парфуму ўжывае твая жонка? I магло ж ёй такое прыйсьці ў галаву?
Як дахаты ёй дайсьці?
Марта. Марыя. Я дзесьці бачыў гэткую карціну, ужо забыўся, стары майстра ці падробка дзеля грошай. Ён сядзіць у іхнім доме, гутарыць. Таямнічы. Тыя дзьве шлюхі з Куму таксама слухалі б.
Як дахаты ёй дайсьці?
Прыемнае вечаровае адчуваньне. Вандраваньне ўжо закончылася. Расьсесьціся сабе: вусьцішнае сутоньне: хай будзе, што мае быць. Забудзь. Распавядзі пра мясьціны, у якіх ты пабываў, пра чужыя звычаі. Тая другая, са збанком на галаве, рыхтавала вячэру: садавіна, аліўкі, прыемна-халодная вада з каменнахалоднай студні, як зь дзіркі ў муры ў Эштаўне. Наступным разам, як пайду на скачкі поні, вазьму з сабою папяровы кубак. Яна слухае, яе вялікія цёмныя лагодныя вочы. Распавядай ёй: яшчэ й яшчэ: усё. Потым уздых: маўчаньне. Доўгі доўгі доўгі адпачынак.
Праходзячы пад чыгуначным мостам, ён выняў канвэрт, хутка парваў яго на кавалачкі й параскідаў іх па дарозе. Кавалачкі трапяталі, ападаючы ў вогкім паветры: белае трапятаньне, потым усё пападала.
Генры Флаўэр. Падобным чынам можна парваць і чэк на сто фунтаў. Звычайны кавалак паперы. Лорд Айві аднойчы ггрыйшоў у Ірляндзкі Банк зь сямізначным чэкам і атрымаў мільён гатоўкаю. Гэта паказвае, якія грошы можна зарабіць на портэры. А той другі брат, лорд Ардылан, як кажуць, мусіць мяняць кашулю чатыры разы на дзень. У скуры завяліся вошы ці гніды. Мільён фунтаў, пачакай хвілінку. Два пэнсы пінта, чатыры пэнсы кварта, восем пэнсаў галён портэру, не, шылінг і чатыры пэнсы. Дванаццаць падзяліць на адзін і чатыры: каля пятнаццаці. Так, дакладна. Пятнаццаць мільёнаў барылак портэру.
Што я кажу, барылак? Галёнаў. Ды ўсё роўна каля мільёна барылак.
Цягнік, які ўяжджаў на вакзал, цяжка прабразгацеў яму над галавой, вагон за вагонам. У галаве грукацелі барылкі: усярэдзіне хлюпацеў і шумаваў мутны портэр. Шпунты павысаджвала, і палілася магутная мутная плынь, зьліваючыся, зьвіваючыся між балоцістых выспачак па ўсёй раўніннай краіне, утвараючы завадзі й віры хмяльнога напою, несучы з сабою шыракалістыя кветкі свае пены.
Ён дайіпоў да адчыненых задніх дзьвярэй касьцёла Ўсіх Сьвятых. Ступіўшы на ганак, зьняў капялюш, выняў з кішэні картачку й сунуў яе зноў за скураны абадок. Хай яго ліха. Я ж мог закінуць МакКою наконт бясплатнага праезду ў Молінгар.
Далей тая самая абвестка на дзвярах. Казаньне правялебнага Джона Конмі, Т. I., аб сьвятым Пётры Клавэры й аб афрыканскай місіі. Ратаваць мільёны кітайцаў. Цікава, як яны тое тлумачаць тым паганскім кітайцам. Яны хутчэй за ўсё схіліліся б да унцыі опіюму. Нябесьнікі. Для іх гэта паганая ерась.
Маліліся, каб абярнуць Глэдстана, калі той быў ужо амаль без прытомнасьці. Пратэстанты тое ж самае. Абярнуць у праўдзівую веру Ўільяма Дж. Уолша, Д. Б. Будда, іхні бог, ляжыць на баку ў музэі. Адпачывае сабе, падклаўшы руку пад галаву. Куродыміць кадзідла. Непадобны да Ессе Homo3. Цярновая карона й крыж. Спрытная думка сьвятога Патрыка: трылістая канюшына. Палачкамі? Конмі: Марцін Канінгам зь ім знаёмы: дастойны з выгляду. Шкада, што не да яго пайшоў, калі ўладкоўваў Молі ў хор, а да таго айца Фарлі, які выглядаў прыдуркам, хоць ім ня быў. Гэтага іх вучаць. Вось такому і ў галаву не ўзбрыдзе выбрацца хрысьціць мурынятаў, заліваючыся потам і ў акулярах ад сонца. Ім гэтыя бліскучыя шкельцы былі б даспадобы. Забаўна было б паглядзець, як яны сядзяць колам, адтапырыўшы свае тоўстыя губы, і слухаюць, як зачараваныя. Нацюрморт. Думаю, хлябталі б як малако.
Халодны пах сьвятых камянёў клікаў яго. Ён падняўся па абшмуляных прыступках, піхнуў двухстворкавыя дзьверы й паціху ўвайшоў, абыходзячы алтар.
Штосьці тут адбываецца: нейкае сястрыцтва. Шкада, што так пуста. Добрае вусьцішнае месца, каб пастаяць сабе побач нейкага дзяўча. А хто мой бліжні? Таўкуцца цэлымі гадзінамі пад цягучую музыку. Тая жанчына ў часе начное імшы. На сёмым небе. Жанчыны паставалі на калені каля сваіх лавак, паапускалі галовы, вакол шыяў кармазынавыя стужкі. Групка стаяла на каленях перад алгарнымі кратамі. Сьвятар абходзіў іх, мармычучы пад нос, трымаючы ў руках тую рэч. Затрымліваўся перад кожнай, выймаў прычасьце, страсаў адну-дзьве кроплі (хіба яно ў вадзе?) і спрытна клаў ёй у рот. Капялюш і галава апускаліся. Да наступнай: дробная старая кабеціна. Сьвятар нахіліўся, каб пакласьці тое ў рот, увесь час мармычучы. Лаціна. Наступная. Заплюшчы вочы, адкрый рот. Што? Corpus^. Цела. Труп. Добрая задума гэтая лаціна. Спачатку ачмурыць іх. Прытулішча паміраючых. Здаецца, яны таго не жуюць: адразу глытаюць. Дзівотная ідэя: есьці кавалкі трупа. Таму, мабыць, людаеды пападаюцца на яе.
Ён стаяў збоку, прыглядаючыся, як іхнія сьляпыя маскі рухаюцца гужам па праходзе, шукаюць свае месцы. Потым падыйшоў да лаўкі й сеў на ўскрай, прыціскаючы да грудзей капялюш і газэту. Што за гаршкі мы носім. Капелюшы трэба рабіць паводле формы галавы. Яны пасядалі вакол яго, то тут,
3Вось чалавек (лац.).
4Цела (лац.).
то там, галовы ўсё яшчэ паапусканыя, у кармазынавых стужках, чакаюць, пакуль тое распусьціцца ім у страўніках. Неяк нагадвае мацу, той самы від хлеба: ахвяравальныя праснакі. Паглядзі на іх. Іду ў заклад, што шчасьлівыя. Лізік для дзіцяці. Шчасьлівыя. Так, гэта называецца хлебам анёлаў. За гэтым вялікая ідэя, адчуваеш у сабе як бы Божае каралеўства. Першыя прычасьнікі. Вафля ў руку, па пэнсе за штуку. Потым усе адчуваюць сябе як на сямейным зборы, тое ж самае ў тэатры, усе ў адной суполцы. Так, адчуваюць, Я ўпэўнены. He так самотна. У нашым пабратымстве. Потым на ўздыме духу. Здымаецца напружанасьць. У што па-сапраўднаму верыш, тое й існуе. Аздараўленьні ў Люрдзе, воды забыцьця, прыява ў Ноку, крывацёк са статуяў. Нейкі старэча заснуў каля спавядальні. Адгуль гэты храп. Сьляпая вера. Бясьпечны ў абдымках будучага каралеўства. Люляе ўсе пакуты. Збудзеце гэтай жа парою праз год.
Ён убачыў, як сьвятар паставіў келіх з прычасьцем недзе ўсярэдзіну й на момант стаў перад ім на калені, выставіўшы вялізную шэрую падэшву з-пад тае кужэльнае штукі, што меў на сабе. А калі й ён на шпільцы носіць? Як дахаты яму дайсьці? Ззаду лысая праталінка. На сьпіне літары. І.Н.К.Ж.? He. І.Г.С. Молі мне тлумачыла, калі ў яе запытаўся. Істота грэшная, скарыся — або й не: істота грэшная, стрывай. А тое другое? I нам каралеўства жадаў.